Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ці спатрэбяцца аддзелу культуры садоўнік ды капітан?
Для вандроўніка горад пачынаецца з вакзала і гасцініцы. Аўтавакзал у Нароўлі рамантуецца, а гасцініца ўжо некалькі гадоў як даведзена да ладу — і цёплая (за кошт, натуральна, шклопакетаў), і ўтульная, і танная: аднамесны нумар абыходзіцца за суткі недзе ў 19 тысяч... І не пачынаў бы з гэтага гаворку, калі б не давялося ў свой час начаваць, скажам, у Глыбокім, Чавусах, Хойніках, пра развіццё гасцінічнага сервісу якіх пісаць без слёз не выпадае... А для нараўлянскіх улад, па перакананні намесніка старшыні мясцовага райвыканкама Васіля Кузьмянкова, дыхтоўнасць гасцініцы — справа гонару. І справа гэтая — красамоўны доказ перспектыўнага бачання развіцця раённага цэнтра. Галоўны вектар гэтага развіцця — сацыякультурны. І не за гарамі той час, калі Нароўля паўнапраўна ўвойдзе (як колісь Тураў, Жыткавічы і Мазыр) у турыстычнае “Залатое кольца Гомельшчыны”. І прывабяць турыстаў не толькі прыпяцкія краявіды, але і знакавыя аб’екты культуры, адраджэннем якіх цяпер і заняты мясцовыя культасветнікі. Аднаўленне, рэканструкцыя ці рамонт такіх аб’ектаў абумоўлены Дзяржаўнай праграмай развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. І менавіта з улікам гэтага вядзецца цяпер уладкаванне кавярні ў гатэлі, дзе ў бліжэйшай перспектыве любы падарожнік зможа замовіць звечара паўнацэнны сняданак проста ў нумар...
Да сустрэчы ў Вялікім!
26 лютага Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі азнаёміўся з вынікамі рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
ВЯСЕЛЛЮ БЫЦЬ!
20 лютага на сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля “Вяселле” А.Чэхава. Гэта — сумесны беларуска-расійскі праект, ажыццёўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыяй тэатральных саюзаў, Міжнародным тэатральным фестывалем імя А.Чэхава пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Белар сь, Урада Масквы. Прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння расійскага класіка, якое будзе адзначацца ў 2010 годзе, гэтая пастаноўка ўжо ўключана ў праграму Чэхаўскага фестывалю. З беларускімі акцёрамі-купалаўцамі працавала маскоўская пастановачная група. У яе склад увайшлі мастак Максім Абрэзкаў, харэограф Алена Багдановіч, мастакі па касцюмах Наталля Жолабава і Сяргей Агафонаў, а таксама рэжысёр Уладзімір Панкоў. Яны прапанавалі айчыннаму гледачу тэатральнае дзейства пад назвай soundrama, дзе аўтарскі тэкст разглядаецца як нагода для ўласных постмадэрнісцкіх музычна-імправізацыйных вышукаў. Пра гэта і не толькі разважаюць тэатральны крытык Таццяна КОМАНАВА і музыказнаўца Надзея БУНЦЭВІЧ.
“Мінскі джаз” для ўсёй рэспублікі
ХХ Міжнародны музычны праект “Мінскі джаз-2009” выклікаў, як заўсёды, сапраўдны ажыятаж. Усе тры дні зала клуба імя Дзяржынскага была не проста паўнюткай — у ёй яблыку не было дзе ўпасці. Прычым у зале былі людзі самых розных узростаў: ад 60 — 70-гадовых “ветэранаў джаза”, якія пратоптвалі джазавыя сцяжынкі ў 1950 — 60-я, да дзятвы, што прыйшла з бацькамі.
Месца, дзе мала хто з нас бываў
На афішы нашага Вялікага тэатра бачу назву балета “Вясна свяшчэнная” Ігара Стравінскага. Узгадваю таксама “Жар-птушку” — яшчэ адзін пастаўлены на беларускай сцэне балет І.Стравінскага, звязаны з іменем геніяльнага “прадзюсера” пачатку ХХ стагоддзя С.Дзягілева, які пайшоў з жыцця 80 гадоў таму, а дзень яго нараджэння выпадае на не так ужо і далёкае 31 сакавіка. На памяць прыходзіць і “Вяселейка”, нядаўна сцэнічна ўвасобленае ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. А следам — узгадаў Венецыю. Так, уражвалі там і пляц Сан-Марка, і Палац дожаў, і мост Рыальта. Але потым замест шныпарання па крамках з сувенірамі ці поўгадзіннага катання на гандоле за 20 еўра абраў іншую мэту…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»