Зачараваныя “Зачаравашкамі”

№ 3 (871) 17.01.2009 - 23.01.2009 г

Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў споўнілася 50 гадоў! За гэты час яе скончыла 1255 навучэнцаў. Сярод выпускнікоў — артысты тэатраў, абласных філармоній, мастакі, выкладчыкі музычных вучылішчаў і школ. Сярод 41 настаўніка Лепельскай ДШМ — 15 колішніх яе выхаванцаў.

 /i/content/pi/cult/191/2098/Zacharavanyja.jpg
Школа мае 5 музычных аддзяленняў па 16 спецыяльнасцях, тэатральна-харэаграфічнае і мастацкае аддзяленні, 7 дзіцячых калектываў, 2 ансамблі выкладчыкаў. Усе гэтыя калектывы — вельмі паважаныя ў горадзе.
На юбілейным канцэрце выступленні ўзорнага харэаграфічнага ансамбля “Зачаравашкі”, узорнага тэатра-студыі “Сюрпрыз”, узорнага духавога аркестра і народнага інструментальнага ансамбля “Сустрэча” гледачы віталі сапраўдным громам апладысментаў. На свяце прысутнічаў адзін з першых дырэктараў ДШМ — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Арцём Палонскі. Сённяшні кіраўнік школы — былы яе выпускнік — Барыс Кавалеўскі ўзначальвае калектыў цягам 25 гадоў.

Алена ПРЫПУТНЕВА,
намеснік дырэктара Лепельскай
ДШМ па вучэбнай рабоце