Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У сваім доме ды без Дома культуры?
Сёлета “К” распачынае цыкл публікацый пра жыццё рэгіёнаў пад новай рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву”: і з той нагоды, што 2009-ы абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі, і па прычыне надзвычайнай ёмістасці гэтага словазлучэння. Гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на нядаўнім уручэнні Дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая, гераічная гісторыя... Пагадзіцеся, любая дэталізацыя азначэння “родная зямля” (з улікам тэматычнай спецыфікі “Культуры”) вартая сур’ёзнага журналісцкага абагульнення. Гаворка ў артыкуле пойдзе пра рэалізацыю Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. Праграма гэтая, як вядома, скіравана на захаванне, утрыманне і выкарыстанне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё турыстычнай дзейнасці і мясцовай традыцыйнай культуры, умацаванне матэрыяльнай базы сацыякультурнай сферы... Адрас для камандзіроўкі быў выбраны на карце беларускай рэгіянальнай прасторы невыпадкова. Менавіта ў пасёлку гарадскога тыпу Глуск, як распавёў “К” начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, красамоўна выяўляецца палітыка раённага кіраўніцтва і мясцовага аддзела культуры па планавым развіцці сацыяльнай сферы, якое тут лічаць першарадным гарантам эканамічнай бяспекі рэгіёна. Ёсць у названым кірунку неаспрэчныя дасягненні, хапае і праблемных пытанняў. А канчатковым штуршком для журналісцкай камандзіроўкі паслужылі высновы Анатоля Сінкаўца: “Публікацыя ў “Культуры” паспрыяе таму, каб Глуск хутчэй займеў новы РДК, бо сённяшні — у аварыйным стане”.
СТУДЗЕНЬСКІ “ДЫВЕРТЫСМЕНТ” З АПАЛОНАМ
10 студзеня мы сталі сведкамі сапраўды гістарычнага моманту. Апекуна мастацтваў Апалона ў прамым сэнсе ўзнеслі на своеасаблівы Алімп, што месціцца на архітэктурнай “кароне” нашага Вялікага тэатра оперы і балета. Зусім нямнога часу засталося да адкрыцця вядучай сцэны краіны, а таму заўсёды цікава паглядзець на спыненыя імгненні, вярнуўшыся ў, падавалася б, такое нядаўняе былое...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»