Доў­га­ча­ка­нае свя­та ў Па­ста­вах

№ 25 (1568) 18.06.2022 - 24.06.2022 г

Калі вы не былі ў Паставах, асабліва ў чэрвені, то сапраўды многа страцілі. У гэтым утульным горадзе, дзе ў цэнтры захавалася старажытная жылая забудова, а таксама па-сяброўску суседнічаюць велічныя касцёл і царква, проста пасядзець цёплай парой на тэрасе кафэ "Паазер'е", сапраўды, дарагога каштуе. І менавіта на пачатку лета ў Паставах праводзіцца Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які на мінулых выхадных адбыўся ў 32-і раз.

З на­го­ды фэс­ту ка­ля Па­стаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма бы­лі ўзня­ты пяць сця­гоў, па ко­ль­кас­ці дзяр­жаў — удзе­ль­ніц фес­ты­ва­лю: Лат­віі, Рас­іі, Бе­ла­ру­сі, Тур­кме­ніс­та­на і Кі­тая.

“Фес­ты­валь ужо да­ўно за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе брэн­дам рэ­гі­ёна, — ска­за­ла на ад­крыц­ці свя­та ад імя Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Іры­на Кар­по­віч. — Пля­цоў­ка ў Па­ста­вах, на якой ёсць маг­чы­масць вы­сту­паць артыс­там, дае ім да­ро­гу да твор­ча­га ўдас­ка­на­лен­ня і раз­віц­ця. У год, аб’­яўле­ны ў Бе­ла­ру­сі Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці, асаб­лі­ва важ­на пра­во­дзіць ме­рап­ры­емствы та­ко­га ўзроў­ню, як Фес­ты­валь на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, “Ма­ла­дзеч­на-2022”, а так­са­ма “Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік”, бо пес­ні і му­зы­ка так­са­ма з’яў­ля­юцца ку­ль­тур­ны­мі ка­ра­ня­мі на­ша­га на­ро­да”.

Стар­шы­ня Па­стаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Чэ­пік вы­ка­заў упэў­не­насць, што ў бу­ду­чым на свя­та па­ка­заць ся­бе пры­едуць яшчэ бо­льш ка­лек­ты­ваў. Сяр­гей Ва­сі­ль­евіч ко­рат­ка рас­па­вёў пра сфе­ру ку­ль­ту­ры і гас­па­да­ран­ня ў ра­ёне, пад­крэс­ліў яго ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял.

ТВОР­ЧЫ КОН­КУРС

Га­лоў­най тра­ды­цый­най падзе­яй фес­ты­ва­лю быў кон­курс “Хто ка­го?”. У жу­ры, якое ўзна­ча­ліў пра­фе­сар Яўген Глад­коў, за­пра­сі­лі най­леп­шых му­зы­кан­таў Бе­ла­ру­сі і рэ­гі­ёна. Так­са­ма ў жу­ры пры­сут­ні­ча­лі на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, кі­раў­нік ансам­бля “Бяс­еда” Ле­анід За­хлеў­ны, вы­клад­чык На­ва­по­лац­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, кам­па­зі­тар Вік­тар Ма­лых, са­ліст Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Ула­дзіс­лаў Плі­гаў­ка, за­слу­жа­ны дзеяч Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Мі­ка­лай Па­шын­скі, ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Іры­на Аб­ду­ла­ева, ды­рэ­тар Па­стаў­скай шко­лы мас­тац­тваў імя А. Ты­зен­гаў­за Ана­толь Соб­аль, вы­клад­чык Ва­ра­па­еўскай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Ва­лян­цін Жа­гу­ла.

Аношкаўскія музыкі

Сап­раў­ды, у Па­стаў­ска­га фес­ты­ва­лю ёсць усе пад­ста­вы са­дзей­ні­чаць сяб­роў­ству на­ро­даў і ад­крыц­цю но­вых імё­наў. Бо тра­ды­цый­на кон­курс “Хто ка­го?” па­ча­лі дзе­ці з мясц­овых Па­стаў­скай, а так­са­ма Ва­ра­па­еўскай школ мас­тац­тваў. Упэў­не­на вы­сту­піў ка­лек­тыў з мін­скай воб­лас­ці “Анош­каў­скія му­зы­кі”. Дзя­ку­ючы пед­ага­гіч­ным ста­ран­ням яго кі­раў­ні­ка Аляк­сея Андро­сі­ка ансам­блю ў 2015 го­дзе бы­ла пры­су­джа­на спе­цы­яль­ная прэ­мія Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. Аляк­сей Ва­ле­р’е­віч ка­жа, што ства­раць шоу на сцэ­не з да­па­мо­гай бе­ла­рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў і ўзні­маць на­строй гле­да­чу ба­дзё­рай, яркай му­зы­кай — гэ­та іх асаб­лі­вы стыль.

Па­сля пра­яві­лі ся­бе прад­стаў­ні­кі Кі­тая і Тур­кме­ніс­та­на, сту­дэн­ты Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П. М. Ма­шэ­ра­ва. Лі Цы­нь­бо на на­род­ным інстру­мен­це со­на сыг­раў му­зы­ку, ма­тыў якой ад­ра­зу пе­ра­нёс слу­ха­ча ў Пад­ня­бес­ную. А по­тым кі­тай­скі ка­лек­тыў Integration па­ка­заў ха­рэ­агра­фіч­ны ну­мар, дзе му­зы­ка і та­нец пры­го­жа да­паў­ня­лі ад­но ад­на­го. Так­са­ма сту­дэн­тка ВДУ Айгуль Са­пар­гу­лы­ева прад­эман­стра­ва­ла май­стэр­ства ва­ло­дан­ня тур­кмен­скім інстру­мен­там “ду­тар”.

Па­зней у кон­кур­се “Хто ка­го?” вы­сту­пі­лі лат­вій­ская і рус­кая дэ­ле­га­цыі. Дзіў­на, якой чыс­тай бе­ла­рус­кай мо­вай ва­ло­да­лі ў лат­вій­скім ансам­блі “Жу­ра­він­ка”, пры тым што пра­жы­ва­юць яны ў іншым кан­цы ад мя­жы Бе­ла­ру­сі, у мар­скім го­ра­дзе Вен­тспілс. А рас­ійскія гос­ці з го­ра­да-па­бра­ці­ма Па­стаў Пуш­кі­на, а так­са­ма са Сма­лен­ска зра­бі­лі кан­ку­рэн­цыю бе­ла­рус­кім ка­лек­ты­вам.

Асноў­ная ба­ра­ць­ба пра­йшла па­між бе­ла­рус­кі­мі ка­лек­ты­ва­мі і вы­ка­наў­ца­мі. Тут вы­сту­па­лі прад­стаў­ні­кі Брэс­цкай, Ві­цеб­скай, Гро­дзен­скай, Ма­гі­лёў­скай, Мін­скай аб­лас­цей, го­ра­да Мін­ска. Кож­ны ка­лек­тыў быў са­ма­быт­ным і пры­маў­ся аўды­то­ры­яй з падзя­кай і апла­дыс­мен­та­мі.

ПАД­ВОР­КІ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЮ

У той са­мы час на плош­чы Ле­ні­на пра­хо­дзіў кон­курс-агляд пад­вор­каў. Кож­ны сель­скі са­вет Па­стаў­ска­га ра­ёна прад­ста­віў му­зыч­на-кір­ма­шо­вую кам­па­зі­цыю з вы­ста­ва­мі май­строў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­ці, на­цы­яна­ль­най кух­ні, сель­ска­гас­па­дар­чых да­сяг­нен­няў. Вы­бі­ра­лі леп­шы пад­во­рак стар­шы­ня ра­ённа­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Пётр Кур­то, га­лоў­ны спе­цы­яліст Па­стаў­скай ра­ённай арга­ні­за­цыі “Бе­лая Русь” Іна Краў­чук, стар­шы­ня Па­стаў­ска­га ра­ённа­га аб’­яднан­ня пра­фса­юзаў Іна Да­лец­кая, стар­шы­ня Па­стаў­ска­га ра­ённа­га ка­мі­тэ­та пра­фса­юза ра­бот­ні­каў аграп­ра­мыс­ло­ва­га ком­плек­су Ва­сіль Ка­то­віч, пер­шы сак­ра­тар ра­ённа­га ка­мі­тэ­та БРСМ Ка­ця­ры­на Ма­ле­віч, га­лоў­ны рэ­дак­тар ра­ённай га­зе­ты “Па­стаў­скі край” Люд­мі­ла Зе­лян­ке­віч і ды­рэк­тар Цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Па­стаў­ска­га ра­ёна Ксе­нія Грэ­сь­ка. У вы­ні­ку пер­шае мес­ца за­няў пад­во­рак Юнь­каў­ска­га сель­са­ве­та.

Яшчэ на цэн­тра­ль­най плош­чы гас­цям фес­ты­ва­лю май­стры пра­па­на­ва­лі на­быць свае вы­ра­бы. Вось у Тац­ця­ны Пё­тух днём ра­ней раз­ам з ка­ле­гай Во­ль­гай Гу­ка­вай ад­бы­ла­ся вы­ста­ва ў Па­стаў­скім до­ме ра­мёс­тваў. За свае сак­рэ­ты ў вы­ці­нан­цы і са­ло­мап­ля­цен­ні, а так­са­ма ма­ля­ван­цы жан­чы­ны сё­ле­та атры­ма­лі зван­ні На­род­ных май­строў. Ары­гі­на­ль­ныя вы­ра­бы пра­па­ноў­ва­ла і прад­стаў­нік Дзіс­нен­ска­га до­ма ра­мёс­тваў Мі­ёрска­га ра­ёна Люд­мі­ла Га­неб­ная.

Суб­отні дзень за­вяр­шы­лі му­зыч­на-тэ­атра­лі­за­ва­ны па­каз, кан­цэрт ка­вер-гур­та “Бе­вер­лі-Хілз Бенд”, а так­са­ма вог­нен­нае шоу, фе­ерверк і тан­ца­ва­ль­ная пра­гра­ма для мо­ла­дзі. Ві­даць бы­ло, што ад­мі­ніс­тра­цыя го­ра­да не шка­да­ва­ла сіл, каб год­на пра­вес­ці свя­та.

Уладзіслаў Плігаўка дае канцэрт у касцёле

Ансамбль "Свая ігра" выступае ў касцёле

На на­ступ­ны дзень фес­ты­ва­лю га­ра­джа­не так­са­ма маг­лі па­слу­хаць му­зы­ку. На га­лоў­най плош­чы граў ва­енны ду­ха­вы аркестр, а ў кас­цё­ле вы­сту­паў Ула­дзіс­лаў Плі­гаў­ка і ансамбль На­ва­по­лац­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа “Свая ігра”. Бы­ло цу­доў­на ба­чыць, што па­сля ня­дзе­ль­най імшы лю­дзі не раз­ыхо­дзі­лі­ся, а за­ста­ва­лі­ся па­слу­хаць кла­січ­ную му­зы­ку. А вось пра­фе­сар Яўген Глад­коў пра­вёў май­стар-клас па ігры на цым­ба­лах. Ён пад­ка­рэк­та­ваў двух хлоп­чы­каў, рас­кры­ваў тон­кас­ці ва­ло­дан­нем інстру­мен­там, а по­тым сыг­раў сам.

МУ­ЗЫЧ­НАЯ СТА­ЛІ­ЦА ПА­АЗЕ­Р’Я

Кры­ху па­зней дэ­ле­га­цыі ўдзе­ль­ні­каў ура­чыс­та пра­йшлі ка­ло­най да га­рад­ско­га па­рка, дзе ад­быў­ся га­ла-кан­цэрт. Тут ура­чыс­та ад­кры­лі алею вя­до­мых за­сна­ва­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю і па­мят­ны знак “Му­зыч­ная ста­лі­ца Па­азе­р’я”. Аўтар ску­льп­ту­ры — пра­фе­сар БДАМ Аляк­сандр Фін­скі. Яго ра­бо­ты шы­ро­ка вя­до­мыя мін­ча­нам: гэ­та по­мнік Ад­аму Міц­ке­ві­чу, ме­ма­ры­ялы “Яма”, “Ну­ля­вы кі­ла­метр”, “Бе­ла­ру­сам за­меж­жа”. А ў Па­ста­вы Аляк­сандр Мі­хай­ла­віч час­та пры­язджае са сва­імі вуч­ня­мі на пле­нэ­ры.

Яшчэ раз Яўген Глад­коў вы­ка­заў жаль, што за­сна­ва­ль­ні­кі фес­ты­ва­лю Мі­ха­іл Дры­неў­скі і Мі­ха­іл Ка­зі­нец па­йшлі з жыц­ця. “Та­му нам асаб­лі­ва важ­на пе­рад­аць ма­ла­до­му па­ка­лен­ню эста­фе­ту ў пра­вя­дзен­ні на­ша­га фес­ты­ва­лю, — ска­заў ён. — У кон­кур­снай пра­гра­ме мы вы­бі­ра­лі леп­шых па яркас­ці вы­сту­пу, пра­яўле­ным на сцэ­не артыс­тыз­ме. Па­мят­ныя дып­ло­мы ў на­мі­на­цы­ях “На­стаў­нік-ву­чань”, “Ансамбль”, “Пры­пеў­кі”, “Інды­ві­ду­аль­ны вы­ка­наў­ца” роз­ных сту­пе­няў атры­ма­лі шмат удзе­ль­ні­каў. Асаб­лі­ва ра­дас­на, што па­ка­заць ся­бе змаг­лі дзе­ці, бо, маг­чы­ма, у бу­ду­чым яны пры­едуць на фес­ты­валь ужо да­рос­лы­мі. А зна­чыць, фес­ты­валь бу­дзе жыць”.