З дзя­цін­ства ма­рыў пра­ца­ваць у му­зеі

№ 25 (1568) 18.06.2022 - 24.06.2022 г

Даследаваць факты вай­ны — спра­ва жыц­ця Ге­на­дзя Бар­ку­на
Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў.

ПЕР­ШЫЯ ЎСПА­МІ­НЫ

Як за­зна­чае сам Ге­надзь Іва­на­віч, Леш­ні­ца пе­рад­усім вя­до­мая як ра­дзі­ма Але­ся Ба­чы­лы — зна­ка­мі­та­га па­эта, най­перш вя­до­ма­га як аўтара пес­ні “Ра­дзі­ма мая да­ра­гая”. Вёс­ка ля­жыць на бе­ра­зе Свіс­ла­чы, за пяць кі­ла­мет­раў ад чы­гу­нач­на­га пры­пын­ку Сед­ча. Тут у 1939 го­дзе і з’явіў­ся на свет наш суб­ясед­нік, які па пра­ве на­зы­вае ся­бе дзі­цём вай­ны.

Вя­до­ма, ва­енныя падзеі сла­ба ад­кла­лі­ся ў дзі­ця­чай па­мя­ці ў та­кім ма­лым ве­ку, але асоб­ныя эпі­зо­ды Ге­надзь Іва­на­віч за­пом­ніў — так, на­прык­лад, ён пры­гад­вае ад­ступ­лен­не не­мцаў у 1944 го­дзе. Та­му, ма­быць, ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, што, ма­ючы та­кі пер­шы ўспа­мін, у бу­ду­чы­ні ён звя­заў сваё жыц­цё з вы­ву­чэн­нем гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Ба­ць­ка на­ша­га су­раз­моў­цы, Іван Бар­кун, пад­час на­ра­джэн­ня сы­на, уво­сень 1939 го­да, быў да­лё­ка ад род­най ха­ты — удзе­ль­ні­чаў у да­лу­чэн­ні За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР, а па­сля ва­яваў і на Фін­скай вай­не. Ка­лі муж­чы­на атры­маў ліст з вес­ткай аб на­ра­джэн­ні сы­на, то надзвы­чай усце­шыў­ся, бо да гэ­та­га ў сям’і на­ра­джа­лі­ся то­ль­кі дзяў­чын­кі. Не­ўза­ба­ве ба­ць­ка вяр­нуў­ся ў род­ныя мясц­іны — але вай­на так­са­ма пры­йшла і сю­ды.

У чэр­ве­ні 1941 го­да, да­ве­даў­шы­ся пра на­пад гіт­ле­раў­скай Гер­ма­ніі на Са­вец­кі Са­юз, Іван Бар­кун на­кі­ра­ваў­ся ў Мінск, каб зноў устаць у шэ­ра­гі Чыр­во­най арміі. Але гэ­та­га яму зра­біць не ўда­ло­ся — па­куль да­браў­ся да го­ра­да, усе ва­енка­ма­ты ад­туль ужо эва­ку­ява­лі­ся. Так ба­ць­ка на­ша­га суб­ясед­ні­ка за­стаў­ся ў род­най вёс­цы, а не­ўза­ба­ве, не жа­да­ючы ся­дзець склаў­шы ру­кі, зра­біў­ся су­вяз­ным парт­ызан і ра­біў свой унё­сак у зма­ган­не су­праць аку­пан­таў.

У 1942 го­дзе, на жаль, па­мер­ла ма­ці Ге­на­дзя Іва­на­ві­ча, і да­лей яго вы­ха­ван­нем за­йма­ла­ся ба­бу­ля. Ка­лі ж у 1944 го­дзе аку­пан­таў пра­гна­лі з Бе­ла­ру­сі, ба­ць­ка зноў быў ма­бі­лі­за­ва­ны ў вой­ска і ва­яваў на фрон­це, а па­сля Пе­ра­мо­гі, вяр­нуў­шы­ся да­до­му і яшчэ раз ажа­ніў­шы­ся, да вы­ха­ду на пен­сію пра­ца­ваў прад­аўцом у вяс­ко­вай кра­ме.

НА ШЛЯ­ХУ ДА МА­РЫ

Ге­надзь Бар­кун з го­на­рам ка­жа, што зра­біц­ца гіс­то­ры­кам ма­рыў з дзя­цін­ства — аль­бо архі­віс­там, аль­бо му­зей­ным ра­бот­ні­кам. Пры­чы­най та­му, ві­даць, бы­ло ба­ць­ка­ва вы­ха­ван­не — ня­гле­дзя­чы на тое, што Іван Бар­кун скон­чыў то­ль­кі пяць кла­саў шко­лы, ён ве­ль­мі лю­біў кні­гі і пе­рад­аў гэ­тае за­хап­лен­не дзе­цям.

Ге­надзь Іва­на­віч, скон­чыў­шы шко­лу, спра­ба­ваў па­сту­піць у Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт — але з пер­ша­га разу не ўда­ло­ся. Та­ды ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку да­вя­ло­ся ўзна­ча­ліць у род­най вёс­цы мясц­овы клуб, ад­ра­ман­та­ваць для па­трэб ку­ль­ту­ры ста­ры бу­ды­нак, арга­ні­зоў­ваць са­ма­дзей­насць, ла­дзіць спек­так­лі.

Не­ўза­ба­ве хлоп­ца за­бра­лі ў вой­ска, служ­бу ён пра­хо­дзіў у са­вец­кай гру­пе войск у Гер­ман­скай Дэ­мак­ра­тыч­най Рэ­спуб­лі­цы, аку­рат пад­час Бер­лін­ска­га кры­зі­су 1961 го­да, у вы­ні­ку яко­га ня­мец­кая ста­лі­ца бы­ла падзе­ле­ная над­вое бе­тон­най сця­ной. Тут Ге­надзь Іва­на­віч пра­йшоў пад­рых­тоў­чыя кур­сы, якія та­ды ла­дзі­лі­ся пры гар­ні­зо­не, і здо­леў па­сту­піць на гіс­та­рыч­ны фа­ку­ль­тэт БДУ. Пад­час на­ву­чан­ня на трэ­цім кур­се ажа­ніў­ся — яго­най аб­ран­ні­цай зра­бі­ла­ся яшчэ шко­ль­ная сяб­роў­ка, Ма­рыя Ва­сі­ль­еўна, у іх на­ра­дзіў­ся сын.

МУ­ЗЕЙ­НАЯ ЭПА­ПЕЯ

Ка­лі ў 1966 го­дзе па­ўста­ла пы­тан­не раз­мер­ка­ван­ня, Ге­на­дзю Бар­ку­ну па­шчас­ці­ла тра­піць на пра­цу ў Дзяр­жаў­ны му­зей БССР — ця­пер ён вя­до­мы як На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны. Быў спа­чат­ку на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам, по­тым — ву­чо­ным сак­ра­та­ром. Му­зей та­ды яшчэ то­ль­кі арга­ні­зоў­ваў­ся, і пер­шай за­да­чай для ма­ла­до­га су­пра­цоў­ні­ка бы­ло ства­рэн­не экс­па­зі­цыі аб гіс­то­рыі Гра­ма­дзян­скай вай­ны ў Бе­ла­ру­сі.

У 1973 го­дзе Ге­надзь Іва­на­віч пе­ра­йшоў на но­вае мес­ца пра­цы — за­няў па­са­ду на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, а праз двац­цаць га­доў зра­біў­ся яго ды­рэк­та­рам і пра­пра­ца­ваў ім да 2004 го­да. Да­рэ­чы, па­пя­рэд­ні­кам яго на гэ­тай па­са­дзе быў Аляк­сандр Уль­яно­віч, які да та­го за­ймаў па­са­ду сак­ра­та­ра Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ка­мі­тэ­та ЦК КПБ, — ле­тась ён, на жаль, па­мёр, да­жыў­шы, тым не менш, да 100 га­доў (тэкст аб ім быў апуб­лі­ка­ва­ны ў "К" № 25 (1516) ад 19 чэр­ве­ня 2021 го­да).

Ге­надзь Іва­на­віч пры­гад­вае, як па­сля атры­ман­ня Бе­ла­рус­сю не­за­леж­нас­ці та­га­час­ны ды­рэк­тар ла­дзіў для су­пра­цоў­ні­каў кур­сы па ава­ло­дан­ні ці ўдас­ка­на­лен­ні ве­даў бе­ла­рус­кай мо­вы, на яе пе­ра­во­дзі­ла­ся та­ды і му­зей­ная да­ку­мен­та­цыя. Зрэш­ты, му­зей су­тык­нуў­ся ў той пе­ры­яд і з пэў­ны­мі цяж­кас­ця­мі — мно­гія здат­чы­кі каш­тоў­ных прад­ме­таў, асаб­лі­ва тыя, хто па­сля рас­па­ду СССР ака­за­лі­ся ў іншых не­за­леж­ных кра­інах, па­жа­да­лі вяр­нуць са­бе зда­дзе­ныя ра­ней у му­зей прад­ме­ты. Але, тым не менш, бо­ль­шасць та­кіх артэ­фак­таў уда­ло­ся ад­ста­яць і збе­раг­чы му­зей­ныя фон­ды.

Ба­дай што са­мым знач­ным і за­па­мі­на­ль­ным сва­ім да­сяг­нен­нем на па­са­дзе ды­рэк­та­ра му­зея, сво­еа­саб­лі­вай ку­ль­мі­на­цы­яй улас­най дзей­нас­ці, Ге­надзь Бар­кун на­зы­вае арга­ні­за­цыю пры­езду ў Мінск у 2002 го­дзе зна­ка­мі­та­га Сця­га Пе­ра­мо­гі, які быў зня­ты 1 мая 1945 го­да над Рэйхста­гам. Вы­вез­ці гэ­ты важ­ны сім­вал за межы Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі та­ды бы­ло да­во­лі скла­да­на, але гэ­тую за­да­чу ўда­ло­ся па­спя­хо­ва вы­ка­наць, і з’яўлен­не каш­тоў­на­га артэ­фак­та ў Мін­ску зра­бі­ла сап­раў­дны фу­рор.

АРХІЎ­НЫЯ РОС­ШУ­КІ

Па­сля вы­ха­ду на пен­сію, па­кі­нуў­шы па­са­ду ды­рэк­та­ра му­зея, Ге­надзь Бар­кун, ад­нак, не раз­ві­таў­ся са спра­вай свай­го жыц­ця, а пра­цяг­нуў да­сле­да­ваць гіс­то­рыю Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, зра­біў­шы­ся на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Тут ён ба­га­та пра­ца­ваў з за­пы­та­мі сва­якоў ве­тэ­ра­наў, да­па­ма­гаў знай­сці не­абход­ныя да­ку­мен­ты аб па­цвяр­джэн­ні ўдзе­лу ў вай­не і ўзна­га­ро­джан­ні мед­аля­мі ды ордэ­на­мі, не спы­ня­ючы по­шу­кі на­ват у са­мых цяж­кіх і без­на­дзей­ных вы­пад­ках, ка­лі шу­ка­ныя па­пе­ры пад­ава­лі­ся не­зва­рот­на стра­ча­ны­мі.

Ге­надзь Іва­на­віч пры­зна­ецца, што на гэ­тай пра­цы на­рэш­це ад­чуў ся­бе сап­раў­дным гіс­то­ры­кам, апуб­лі­ка­ваў­шы ў са­мых роз­ных пе­ры­ядыч­ных вы­дан­нях мнос­тва тэк­стаў па гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і парт­ызан­ска­га ру­ху ў Бе­ла­ру­сі. Аб­ара­ніў­шы ў свой час дып­лом па дзён­ні­ках і ліс­та­ван­ні парт­ызан і пад­по­льш­чы­каў, што за­хоў­ва­юцца ў На­цы­яна­ль­ным архі­ве, я сам цу­доў­на раз­умею яго па­чуц­ці. Упэў­не­ны, што архіў­ныя зна­ход­кі Ге­на­дзя Бар­ку­на яшчэ не раз да­па­мо­гуць гіс­то­ры­кам но­вых па­ка­лен­няў і за­ўжды бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ныя ў лю­дзей, гэ­так­са­ма не­абы­яка­вых да за­ха­ван­ня па­мя­ці аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най. Пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў да­след­чы­каў — не­ма­ла­важ­ная га­ран­тыя та­го, што тра­гіч­ныя ўро­кі ва­енных дзён не бу­дуць за­бы­тыя.