З ча­го смя­ялі­ся Ко­лас і Ку­па­ла?

№ 22 (1565) 28.05.2022 - 03.06.2022 г

Нашым песнярам давялося жыць у няпросты час, але рознага кшталту выпрабаванні не пазбавілі іх здольнасці смяяцца з сябе і іншых. Пра гумар у жыцці і творчасці народных паэтаў расказвае выстава “Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў” у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Фрагмент экспазіцыі. Фота Таццяны Матусевіч

Па­чы­на­ецца экс­па­зі­цыя Ку­па­ла­вы­мі… та­пач­ка­мі. Лёг­кі ску­ра­ны аб­утак са­ра­ка­во­га па­ме­ру ад­сы­лае да кур’ёзу, які зда­рыў­ся пад­час пер­шай сус­трэ­чы Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са (ад­бы­ла­ся яна 110 га­доў та­му). Твор­цы бы­лі зна­ёмыя за­воч­на, чы­та­лі вер­шы ад­но ад­на­го ў дру­ку, і вось Ку­па­ла пеш­шу да­браў­ся да ка­ле­гі ў Смо­ль­ню. Па­куль ча­каў гас­па­да­ра ў ха­це, зняў аб­утак, бо па да­ро­зе на­му­ляў но­гі. А як Ко­лас на­рэш­це з’явіў­ся пе­рад ім, пад­няў­ся і ледзь не па­ва­ліў­ся: не на тую на­гу надзеў тап­ку. Вяр­таў­ся са Смо­ль­ні па­эт ба­са­нож. Яшчэ ад­на па­цеш­лі­вая сі­ту­ацыя пад­час той сус­трэ­чы звя­за­на з лю­боў­ю Ку­па­лы мод­на пры­бі­рац­ца. Пе­рад ві­зі­там ён па­гнаў­ся па но­вы гар­ні­тур і не агле­дзеў­ся, што ру­ка­вы ў пін­жа­ка за­ка­рот­кія. Та­му за ста­лом у Ко­ла­са ліш­ня­га ру­ка­мі не ва­ру­шыў і час­та­ваў­ся то­ль­кі тым, што ста­яла бліз­ка да яго. Не ага­ляць жа ру­кі да лок­цяў!

Су­час­ні­кі пес­ня­роў па­кі­ну­лі ня­ма­ла ўспа­мі­наў пра іх па­чуц­цё гу­ма­ру. Да пры­кла­ду, Ку­па­ла не мог ні­ко­га па­крыў­дзіць сва­імі да­сціп­ны­мі вы­ра­за­мі і вы­хад­ка­мі, бо жар­та­ваў ве­ль­мі так­тоў­на. Але ча­сам вы­раб­ляў да­во­лі дзіў­ныя тру­кі… Пі­сь­мен­ні­ца Зі­на­іда Бан­да­ры­на, вяр­нуў­шы­ся з па­ездкі ў Мас­кву, над­та вы­хва­ля­ла­ся но­вы­мі па­ль­чат­ка­мі пе­рад зна­ёмы­мі. Не­як Ку­па­ла не вы­тры­маў па­во­дзін жан­чы­ны і па­пра­сіў даць яму тыя па­ль­чат­кі. Вы­свет­лі­ла­ся, не каб раз­гле­дзець па­куп­ку, а каб вы­кі­нуць яе ў кра­пі­ву. Па­сля гэ­та­га вы­бры­ку па­эт пра­мо­віў: “Не трэ­ба быць мал­пай!” Маў­ляў, не трэ­ба так вы­хва­ляц­ца.

ПА­РАД ПА­РО­ДЫЙ

А як жа кла­сі­кі ста­ві­лі­ся да сме­ху на свой ад­рас? Пі­сь­мен­нік і пе­ра­клад­чык Мі­ко­ла Ні­ка­но­віч быў ад­ным з най­леп­шых па­ра­дыс­таў у твор­чым ася­род­ку свай­го ча­су. Вы­дат­на па­ўта­раў мі­мі­ку, жэс­ты і го­лас мно­гіх асоб. Ад­ной­чы ў сяб­роў­скай кам­па­ніі ён па­ра­дзі­ра­ваў Яку­ба Ко­ла­са. “У мя­не го­лас сла­бы, дык я пра­чы­таю”, “Тут бо­льш звяр­та­юць ува­гу на тва­ры, а не на тво­ры”, — сы­паў цы­та­та­мі ста­рэй­ша­га ка­ле­гі Ні­ка­но­віч. У гэ­ты мо­мант ад­чы­ні­лі­ся дзве­ры, на па­ро­зе з’яві­ла­ся по­стаць Кан­стан­ці­на Мі­хай­ла­ві­ча.“Ну ты, брат, артыст!” — доб­ра­зыч­лі­ва пра­мо­віў Ко­лас і вы­клі­каў вы­сту­поў­цу на біс, а по­тым шчы­ра смя­яўся з па­ро­дый на ся­бе і іншых пі­сь­мен­ні­каў. Пад­обная сі­ту­ацыя ад­бы­ла­ся і з Ку­па­лам. Ён так­са­ма не­ча­ка­на з’явіў­ся ў па­коі, дзе Ні­ка­но­віч у ка­міч­най фор­ме па­каз­ваў па­эта. Раз­губ­ле­на­му “артыс­ту” ска­заў: “А ніш­то са­бе вы­хо­дзіць, лі­ха­нь­ка. Пра­кты­куй­ся. Мо­жа, як пры­хва­рэю, дык за­ме­ніш”.

Мі­хась Лы­нь­коў пры­гад­ваў, што і ён не­як па­ра­дзі­ра­ваў кла­сі­ка. Ды яшчэ не ў сяб­роў­скай кам­па­ніі — чу­ла ўся рэ­спуб­лі­ка. Твор­цы му­сі­лі раз­ам вы­сту­паць у пра­мым эфі­ры на ра­дыё, але Ку­па­ла за­паз­ніў­ся, і Лы­нь­коў па­чаў адзін. Як над­ышоў мо­мант чы­таць Ку­па­ла­вы вер­шы, не­зна­рок па­чаў ка­пі­ра­ваць яго ма­не­ры. І ў гэ­тую хві­лі­ну не­хта кра­нуў яго за пля­чо. “Доб­ра ты, Мі­ха­сь­ка, дэк­ла­му­еш мае вер­шы!” — “Ста­ра­юся, Іван Да­мі­ні­ка­віч”. Гэ­тыя рэ­плі­кі па­ля­це­лі ў эфір.

/i/content/pi/cult/908/19037/kol.jpg

Шарж Іосіфа Ігіна на Якуба Коласа

МАС­ТА­КІ СМЯ­ЮЦЦА З ПА­ЭТАЎ

На афі­цый­ных парт­рэ­тах мы пры­звы­ча­ілі­ся ба­чыць кла­сі­каў за­ўсё­ды сур’ёзны­мі, іншая спра­ва — шар­жы, дзе во­ла­ты на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры па­ўста­юць у не­ча­ка­ным смеш­ным вы­гля­дзе. Так на гу­ма­рыс­тыч­ным ма­люн­ку Га­лі­ны Да­ка­льс­кай Якуб Ко­лас ся­дзіць на да­ху свай­го до­ма ў Вай­ско­вым за­вул­ку, які ледзь не цал­кам сы­шоў пад ва­ду. Гэ­тая ра­бо­та ілюс­труе іра­ніч­ны верш “Мін­ска­му гар­са­ве­ту” — на­смеш­ку з га­рад­скіх улад, якія ра­та­ва­лі­ся ад вяс­но­вай па­вод­кі ўста­ля­ван­нем пла­тоў ля рэ­чкі. З гэ­тай не­пры­емнас­цю па­эт быў зна­ёмы доб­ра, як ніх­то іншы: яго да­ва­енны дом ста­яў у Вай­ско­вым за­вул­ку, зу­сім не­да­лё­ка ад Свіс­ла­чы. Аўтар на­ступ­на­га шар­жа — вя­до­мы са­вец­кі ка­ры­ка­ту­рыст Іо­сіф Ігін. У збор­нік яго ма­люн­каў “Му­зей сяб­роў” ся­род іншых увай­шоў жар­тоў­ны парт­рэт Яку­ба Ко­ла­са, які пад­пі­са­ны на­ступ­ным чы­нам: “Уже да­вно ре­шён во­прос, / Что он и Ко­лас и ко­лосс”.

Вя­до­ма, гу­мар быў і пра­цоў­ным інстру­мен­там кла­сі­каў. Па­цвяр­джэн­не гэ­та­му на вы­ста­ве — ру­ка­пі­сы тво­раў і пры­жыц­цё­выя вы­дан­ні. Усіх ці­ка­ві­нак экс­па­зі­цыі рас­кры­ваць не бу­дзем, тым бо­льш на­вед­ва­ль­ні­кі лёг­ка да­ве­да­юцца пра смя­шын­кі з жыц­ця кла­сі­каў са­ма­стой­на: не­ка­то­рыя экс­па­на­ты па­зна­ча­ны ліч­ба­мі, якім ад­па­вя­да­юць кар­ткі з вя­сё­лы­мі гіс­то­ры­ямі, звя­за­ны­мі з гэ­ты­мі прад­ме­та­мі. Уся­го трыц­цаць арку­шы­каў з апа­вя­дан­ня­мі. За­хоў­ва­юцца яны ў ад­мыс­ло­вай кар­та­тэ­цы на­кшталт той, што ста­яла ў па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя ў рэ­дак­цыі “На­шай Ні­вы”. На­ве­даць вы­ста­ву мож­на да 30 лі­пе­ня.

Поўную версію публікацыі чытайце ў газеце "Культура" №22 ад 28 мая.