На свя­та — у Грод­на!

№ 22 (1565) 28.05.2022 - 03.06.2022 г

XІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур збярэ каля 800 гасцей, якія прадэманструюць жыхарам і гасцям горада над Нёманам усё суквецце нацыянальных культур, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. "К" паразмаўляла з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай АНТОНЕНКА пра асноўныя "разынкі" міжнароднага свята, некаторыя аспекты дзейнасці ўстановы культуры і, у прыватнасці, пра зацікаўленасць беларусаў замежжа да стажыровак у розныя рэгіёны краіны.

/i/content/pi/cult/908/19031/ant.jpg

— Во­ль­га Ві­та­ль­еўна, чым сё­лет­няя свя­точ­ная дзея ў Грод­не бу­дзе ад­роз­ні­вац­ца ад па­пя­рэд­ніх? Якіх сюр­пры­заў ча­каць гле­да­чам?

— Ха­чу ад­ра­зу ска­заць пра тое, што гэ­ты фо­рум доў­га­ча­ка­ны, бо, як вя­до­ма, у 2020 го­дзе праз не­спры­яль­ную эпі­дэ­мі­яла­гіч­ную сі­ту­ацыю мы чар­го­вы Рэ­спуб­лі­кан­скі фес­ты­валь на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур не пра­во­дзі­лі. Так што свя­та ве­ль­мі ча­ка­юць жы­ха­ры і гос­ці Грод­на, а так­са­ма ўдзе­ль­ні­кі. Яшчэ ў 2021 го­дзе, у ве­рас­ні, у дзень го­ра­да Мін­ска, мы зла­дзі­лі ад­крыц­цё фес­ты­ва­лю. А з 3 па 5 чэр­ве­ня ў го­ра­дзе над Нёманам про­йдуць за­ключ­ныя ме­рап­ры­емствы фэс­ту, на якія, у вы­ні­ку ад­бо­рач­ных рэ­гі­яна­ль­ных ту­раў, пра­йшлі пры­клад­на 800 удзе­ль­ні­каў. Вы­зна­ча­ны і рых­ту­юцца мес­цы для раз­мяш­чэн­ня 17 пад­вор­каў для 30 на­цы­яна­ль­нас­цей. Уся­го ў пра­гра­му фес­ты­ва­лю ўклю­ча­на пра­вя­дзен­не ка­ля 50 ме­рап­ры­емстваў. У іх лі­ку тэ­атра­лі­за­ва­нае шэс­це на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­ных гра­мад­скіх аб’­яднан­няў “Вя­нок на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур”, цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця фес­ты­ва­лю, ра­бо­та бе­ла­рус­ка­га пад­вор­ка “Хат­ні ачаг”, дзе мож­на бу­дзе ўба­чыць усе рэ­гі­ёны на­шай кра­іны. З сюр­пры­заў — пра­вя­дзен­не Свя­та пры­га­жос­ці і гра­цыі, на якім са сва­імі твор­чы­мі ну­ма­ра­мі, з дэ­ман­стра­цы­яй на­цы­яна­ль­ных кас­цю­маў вы­сту­пяць прад­стаў­ні­кі роз­ных на­цы­яна­ль­нас­цей, якія жы­вуць у Бе­ла­ру­сі.

— Сё­лет­ні год аб’яўле­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Ці ча­ка­ецца пад­час свя­та пра­вя­дзен­не ме­рап­ры­емстваў, звя­за­ных з гэ­тай тэ­май?

— Без­умоў­на. На­прык­лад, з удзе­лам га­на­ро­вых гас­цей фес­ты­ва­лю ў па­рку імя Жы­лі­бе­ра ад­бу­дзец­ца цы­ры­мо­нія ўскла­дан­ня кве­так і вян­коў да брац­кай ма­гі­лы во­інаў і парт­ызан, якія за­гі­ну­лі ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Па­сля гэ­та­га ў га­ле­рэі імя Ты­зен­гаў­за про­йдзе круг­лы стол “Бе­ла­русь — наш агу­ль­ны дом: адзін­ства на­цый і па­ка­лен­няў”, дзе для аб­ме­ну дум­ка­мі збя­руц­ца кі­раў­ні­кі 21 на­цы­яна­ль­на­га аб’яднан­ня. Гэ­та важ­нае ме­рап­ры­емства, бо Бе­ла­русь з’яўля­ецца сап­раў­дным до­мам для мно­гіх на­цы­яна­ль­нас­цей. Да­рэ­чы, у пад­рых­тоў­цы круг­ла­га ста­ла за­дзей­ні­ча­ныя прад­стаў­ні­кі Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду. Так­са­ма ў су­вя­зі з пра­вя­дзен­нем Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці на фес­ты­ва­лі пла­ну­ецца прэ­зен­та­цыя вы­ста­вач­ных пра­ектаў “Адзін­ства на­ро­даў — за­лог Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі” і “Бе­ла­русь — наш агу­ль­ны дом”, а так­са­ма кніг “Сёс­тры Ха­ты­ні” і “Фес­ты­валь жыц­ця”, пры­све­ча­най гіс­то­рыі фо­ру­му.

— А які­мі за­меж­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі бу­дзе здзіў­ляць гас­цей сё­лет­ні Рэ­спуб­лі­кан­скі фес­ты­валь на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур?

— Усе на­шы ка­лек­ты­вы, якія бу­дуць вы­сту­паць пад­час свя­та, без пе­ра­бо­ль­шан­ня, та­ле­на­ві­тыя і ці­ка­выя лю­бо­му гле­да­чу. Уво­гу­ле, усе тры дні гас­цей фес­ты­ва­лю бу­дуць ра­да­ваць най­леп­шыя ва­ка­ль­ныя, тан­ца­ва­ль­ныя і тэ­атра­ль­ныя аб’яднан­ні воб­лас­ці і кра­іны. Раз­ам з тым не ма­гу не ска­заць пра тое, што ў Грод­на за­про­ша­ны два ці­ка­выя твор­чыя гур­ты з за­меж­жа: “Рет­ро-Хит” з го­ра­да Пуш­кі­на з-пад Санкт-Пе­цяр­бур­га і ансамбль “На-
дзея” з Рыж­ска­га бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва “Пра­мень”. Ска­жам, асно­ву ва­ка­ль­най гру­пы “Рет­ро-Хит” скла­да­юць хі­ты са­вец­кай эстра­ды з 1970—1980-х га­доў. А ва­ка­ль­ны ансамбль “Надзея” прад­эман­струе сваю ары­гі­на­ль­ную со­ль­ную пра­гра­му.

— Са­мым на­сы­ча­ным на падзеі ста­не, ві­даць, дру­гі дзень фес­ты­ва­лю…

— На­сы­ча­ны­мі бу­дуць, на мой по­гляд, усе тры фес­ты­ва­ль­ныя дні. Але ў дру­гі дзень роз­ных ці­ка­вых падзей бу­дзе сап­раў­ды ба­га­та. Так, ад­крыц­цё дру­го­га фес­ты­ва­ль­на­га дня па­чнец­ца на плош­чы Ле­ні­на з бе­ла­рус­ка­га пад­вор­ка. Нам ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся, як у 2018 го­дзе на бе­ла­рус­кім пад­вор­ку бы­лі прад­эман­стра­ва­ны ўсе рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі, та­му бы­ло пры­ня­тае ра­шэн­не сё­ле­та зра­біць гэ­так жа. Так­са­ма ўвесь дзень бу­дзе пра­ца­ваць “Го­рад май­строў”, про­йдуць кан­цэр­ты, спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, флэш­мо­бы. На пра­ця­гу фес­ты­ва­ль­ных дзён мож­на бу­дзе па­каш­та­ваць стра­вы роз­ных на­цы­яна­ль­ных ку­хань у рэ­ста­ра­не пад ад­кры­тым не­бам. Так­са­ма пад­час фэс­ту за­пла­на­ва­на сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з прад­стаў­ні­ка­мі ды­яспар, з бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа, дзе кож­ны ахвот­ны змо­жа за­даць свае пы­тан­ні ці аб­мер­ка­ваць тыя ці іншыя пер­спек­тыў­ныя кі­рун­кі су­пра­цоў­ніц­тва.

— Пад­час мі­ну­ла­га фес­ты­ва­лю гос­ці змаг­лі не то­ль­кі па­бы­ваць на шмат­лі­кіх ме­рап­ры­емствах у Грод­на, але і за­ві­таць на Аўгус­тоў­скі ка­нал. Ці бу­дзе ў іх пад­обная маг­чы­масць сё­ле­та?

— Так, ме­на­ві­та 5 чэр­ве­ня, у ня­дзе­лю, фес­ты­валь за­про­сіць усіх ахвот­ных на Аўгус­тоў­скі ка­нал. Тут бу­дзе шмат ча­го ці­ка­ва­га: гас­тра­фэст, спа­бор­ніц­твы на тач­ках і па кі­дан­ні ва­лён­каў, кон­кур­сы па па­ядан­ні са­сі­сак і дра­ні­каў ды мно­гае іншае.

— На­пры­кан­цы ха­це­ла­ся б так­са­ма за­кра­нуць не­ка­ль­кі аспек­таў дзей­нас­ці Рэ­спуб­лі­кан­ска­га цэн­тра на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Ці ла­дзяц­ца ця­пер, ска­жам, ста­жы­роў­кі для бе­ла­ру­саў за­меж­жа, пе­ра­пы­не­ныя ў су­вя­зі з не­спры­яль­ным эпі­дэ­мі­яла­гіч­ным ста­но­віш­чам? На­шы су­айчын­ні­кі ве­ль­мі лю­бі­лі пад­обныя ста­жы­роў­кі, бы­лі ад іх у сап­раў­дным за­хап­лен­ні.

— Што да ста­жы­ро­вак, то мы сап­раў­ды па­ча­лі зноў іх ла­дзіць. Пер­шая ад­бы­ла­ся ў ліс­та­па­дзе, і на яе пры­еха­ла 30 ча­ла­век з роз­ных кра­ін све­ту — Лат­віі, Уз­бе­кіс­та­на, Эсто­ніі, Рас­іі. А на­ступ­ная ста­жы­роў­ка пра­йшла зу­сім ня­даў­на, у па­чат­ку кра­са­ві­ка. На яе за­ві­та­лі не то­ль­кі на­шы блі­жэй­шыя су­се­дзі, а і прад­стаў­ні­кі да­лё­кіх ад Бе­ла­ру­сі кра­ін — Іар­да­ніі і на­ват Арген­ці­ны. Акра­мя тра­ды­цый­ных се­мі­на­раў і лек­цый, для прад­стаў­ні­коў бе­ла­ру­саў за­меж­жа быў арга­ні­за­ва­ны вы­езд у Вет­каў­скі ра­ён Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. Гос­ці па­бы­ва­лі ў Вет­каў­скім му­зеі ста­ра­абрад­ніц­тва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый, а так­са­ма на ра­дзі­ме вет­каў­ска­га ткац­тва — у вёс­цы Не­глюб­ка. Мож­на і не ка­заць, што па­ездка ста­ла­ся за­па­мі­на­ль­най і за­хап­ля­ль­най для на­шых гас­цей. Да­рэ­чы, мы ўжо ве­да­ем, хто пры­едзе да нас на чар­го­вую ста­жы­роў­ку ў гэ­тым ліс­та­па­дзе — амаль усе мес­цы ўжо раз­мер­ка­ва­ныя, што яшчэ раз свед­чыць пра не­абход­насць і за­пат­ра­ба­ва­насць па-
д­обных ме­рап­ры­емстваў.

— На­ко­ль­кі на­ла­джа­на дзей­насць Цэн­тра ў ме­та­дыч­ным пла­не? Ці да­па­ма­га­еце вы бе­ла­ру­сам за­меж­жа ме­та­дыч­най лі­та­ра­ту­рай? За­пі­са­мі кан­цэр­таў, аб­ра­даў, свят?

— На­па­чат­ку адзна­чу, што па-за меж­амі Бе­ла­ру­сі пра­жы­вае бо­льш за тры мі­ль­ёны на­шых су­айчын­ні­каў, згур­та­ва­ных не менш чым у 220 гра­мад­скіх аб’яднан­нях ды арга­ні­за­цы­ях. Вы­хад­цы з Сі­ня­во­кай сён­ня “пра­пі­са­лі­ся” не то­ль­кі ў кра­інах СНД і Еўро­пы, але і ў Арген­ці­не і ЗША, у Са­ма­лі ды Сін­га­пу­ры, у Аўстра­ліі ды Індыі. І яны не то­ль­кі жы­вуць у гэ­тых кра­інах, але і актыў­на пра­па­ган­ду­юць там бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру, ла­дзя­чы свае ад­мет­ныя кан­цэр­ты ды фес­ты­ва­лі і пры­ма­ючы ўдзел у раз­на­стай­ных свя­точ­ных імпрэ­зах у якас­ці ша­ноў­ных гас­цей. Та­му з бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа мы пад­трым­лі­ва­ем су­вязь 24 га­дзі­ны на сут­кі. І гэ­та сап­раў­ды так: бы­вае, што з той жа Арген­ці­ны і іншых да­лё­кіх кра­ін нам, у на­шы ча­ты, якія, да­рэ­чы, ства­ра­юцца і акты­ві­зу­юцца ме­на­ві­та па­сля пра­вя­дзен­ня ста­жы­ро­вак, у су­пол­кі і на аса­біс­тыя тэ­ле­фо­ны пі­шуць і ў 3, і ў 4 га­дзі­ны но­чы, бо ў тых кра­інах у той час све­ціць со­нца, а не зо­ры, як у нас. Та­му мы за­ўсё­ды з імі на су­вя­зі, за­ўсё­ды га­то­вы пры­йсці на да­па­мо­гу. Ска­жам, ве­ль­мі час­та нас про­сяць да­слаць сцэ­на­рый пра­вя­дзен­ня свят Ку­пал­ля, Да­жы­нак, Ка­ля­даў — тра­ды­цый­ных на­род­ных аб­ра­даў. І мы за­ўсё­ды ўсім да­па­ма­га­ем.

— А ці мо­гуць бе­ла­ру­сы за­меж­жа з да­па­мо­гай Цэн­тра на­быць са­бе кас­цю­мы, бе­ла­рус­кія кні­гі, іншыя рэ­чы, пры­дат­ныя для прэ­зен­та­цыі бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры за мя­жой?

— Так, мы па­ста­янна на­бы­ва­ем для бе­ла­ру­саў за­меж­жа ўсё тое, што ім не­абход­на. Ска­жам, нас ве­ль­мі час­та про­сяць да­слаць бе­ла­рус­кія сця­гі, бе­ла­рус­кую сім­во­лі­ку, бе­ла­рус­кія кні­гі, фо­та­аль­бо­мы, бе­ла­рус­кія ля­ль­кі, са­ла­мя­ныя вы­ра­бы, руч­ні­кі... І гэ­тыя прад­ме­ты, вы­дан­ні, сця­гі не за­леж­ва­юцца на па­лі­цах, а актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца пад­час прэ­зен­та­цый бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, пра­цы на­цы­яна­ль­ных пад­вор­каў, пра­вя­дзен­ня раз­на­стай­ных фес­ты­ва­ляў, свят, рэ­гі­яна­ль­ных і на­цы­яна­ль­ных ме­рап­ры­емстваў у роз­ных кра­інах све­ту. Акра­мя та­го, вар­та ска­заць і пра тое, што мно­гія ка­лек­ты­вы, ство­ра­ныя пры су­пол­ках бе­ла­ру­саў у роз­ных кра­інах све­ту, ужо не­адна­ра­зо­ва з’яўля­лі­ся ўдзе­ль­ні­ка­мі айчын­ных фэс­таў “Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік”, “Дняп­роў­скія га­ла­сы”, На­цы­яна­ль­на­га фес­ты­ва­лю пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не. Так што на­ша дзей­насць не то­ль­кі пра­цуе на вы­со­кі імідж Бе­ла­ру­сі, бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў све­це, але так­са­ма знач­на спры­яе ўста­ля­ван­ню сяб­роў­скіх су­вя­зяў і кан­так­таў па­між бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа ды жы­ха­ра­мі Бе­ла­ру­сі.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"