Хто ўзля­цеў на­заў­сё­ды...

№ 19 (1562) 07.05.2022 - 13.05.2022 г

Пра лёт­чы­каў-асаў, якія зма­га­лі­ся за Ра­дзі­му
Герой Савецкага Саюза Аляксандр Гаравец... Легенда Вялікай Айчыннай... Наш зямляк з Віцебшчыны, з вёскі Машканы (цяпер Сенненскі раён). Адзіны ў свеце лётчык-знішчальнік, які ў адным баі на Курскай дузе збіў дзевяць з некалькіх дзясяткаў фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў. Выхаванец Віцебскага аэраклуба і Ульянаўскай лётнай школы, летам 1935 года Аляксандр Канстанцінавіч быў прызначаны інструктарам у аэраклуб горада Шахты Растоўскай вобласці.

/i/content/pi/cult/903/19016/krsr.jpg

На Курскай дузе. Ліпень, 1943 год, А.Гаравец з баявымі таварышамі В.Рэкуновым, М.Шчарбаковым, В.Мішусціным

ДА­КУ­МЕН­ТЫ, АРХІ­ВЫ, СУС­ТРЭ­ЧЫ...

У аса­біс­тай спра­ве Га­раў­ца, якую мы вы­ву­ча­лі ў Пад­ольс­кім ва­енным архі­ве, ка­лі збі­ра­лі ма­тэ­ры­ял пра яго лёт­нае жыц­цё, ёсць ла­ка­ніч­ныя звес­ткі, што да­ты­чаць шах­цін­ска­га пе­ры­яду. Ака­за­ла­ся, Аляк­сандр пра­йшоў амаль усе эта­пы служ­бо­вай лес­ві­цы: быў ра­да­вым лёт­чы­кам-інструк­та­рам, ка­ман­дзі­рам звя­на, ка­ман­дзі­рам лёт­на­га атра­да, на­ча­ль­ні­кам лёт­най час­ці. І ўсе, хто яго ве­даў, ад­на­душ­на адзна­ча­лі: на лю­бой па­са­дзе, якую да­ру­ча­ла яму ка­ман­да­ван­не, Га­ра­вец пра­яўляў ся­бе да­свед­ча­ным, іні­цы­ятыў­ным спе­цы­яліс­там і клас­ным лёт­чы­кам.

Я не вы­пад­ко­ва па­чаў свой рас­по­вед з Шах­цін­ска­га аэ­рак­лу­ба. Ме­на­ві­та тут, у го­ра­дзе на До­не, Аляк­сандр па­зна­ёміў­ся і моц­на па­сяб­ра­ваў з ге­ро­ем да­дзе­на­га на­ры­са, уні­ка­ль­ным лёт­чы­кам, ана­лаг яко­му ў сус­вет­най аві­яцыі цяж­ка ад­шу­каць. Яшчэ адзін Аляк­сей Ма­рэ­сь­еў? Так. Але наш ге­рой, акра­мя ступ­няў аб­едзвюх ног, не меў яшчэ і ад­на­го во­ка! І збі­ваў са­ма­лё­ты. Але хто пра яго сён­ня ве­дае? Не знай­шло­ся на яго свай­го Ба­ры­са Па­ля­во­га, які б рас­ка­заў уся­му све­ту пра ге­ра­ічны лёс Аляк­сея Ма­рэ­сь­ева, ці Аляк­сан­дра Фа­дзе­ева, які на­пі­саў шы­ро­ка рас­кру­ча­ны ў кра­іне СССР ра­ман пра ма­ла­даг­вар­дзей­цаў го­ра­да Крас­на­до­на. Я ўжо не ка­жу пра Фур­ма­на­ва і бра­тоў Ва­сі­ль­евых, якія ства­ры­лі не­па­хіс­ны ле­ген­дар­ны воб­раз Ча­па­ева. А вось на муж­на­га лей­тэ­нан­та Ле­ані­да Руб­цо­ва — так зва­лі ба­яво­га сяб­ра Га­раў­ца — свай­го ле­та­піс­ца, па­ўта­ру, не знай­шло­ся...

Шэсць га­доў мы з жур­на­ліс­ткай Люд­мі­лай Кру­шын­скай, род­най пля­мен­ні­цай Аляк­сан­дра Кан­стан­ці­на­ві­ча Га­раў­ца, пра­ца­ва­лі над да­ку­мен­та­ль­най апо­вес­цю “У па­ядын­ках на вы­шы­ні” пра яго жыц­цё і лёс. Шэсць га­доў бы­ло ад­да­дзе­на вы­ву­чэн­ню архіў­ных да­ку­мен­таў, шмат­лі­кім сус­трэ­чам з ты­мі, хто ве­даў Га­раў­ца з на­ра­джэн­ня, дзі­ця­чых і юнац­кіх га­доў, хто пра­ца­ваў і ва­яваў по­бач з ім, хто быў удзе­ль­ні­кам і свед­кам па­вет­ра­ных ба­ёў, пра­ве­дзе­ных Га­раў­цом і яго ад­на­пал­ча­на­мі ў не­бе Па­ўноч­на­га Каў­ка­за, Ку­ба­ні і на Кур­скай ду­зе. У на­шым хат­нім архі­ве — со­тні ліс­тоў і дзён­ні­каў з успа­мі­на­мі пра ле­ген­дар­на­га лёт­чы­ка і яго та­ва­ры­шаў, да­сла­ных з роз­ных га­ра­доў і вё­сак Са­вец­ка­га Са­юза, па­чы­на­ючы ад мар­ша­лаў і ге­не­ра­лаў аві­яцыі і за­кан­чва­ючы “ра­бо­чы­мі вай­ны”, пра тых, хто рых­та­ваў і “ла­таў” са­ма­лё­ты пе­рад вы­ле­там у не­ба. Пра ка­го так ярка, воб­раз­на, пра­ўдзі­ва рас­ка­заў Ле­анід Бы­каў у сва­ім фі­ль­ме “У бой ідуць ад­ны ста­рыя”.

ДА “ЧОР­НА­ГА ПАД­КАЎ­НЕ­РЫ­КА”

...25 ве­рас­ня 1939 го­да ў Шах­цін­скі аэ­рак­луб, за­ста­ючы­ся ў кад­рах РККА, пры­бы­лі не­ка­ль­кі лей­тэ­нан­таў. Ся­род іх быў і Ле­анід Руб­цоў, роў­на на адзін год ста­рэй­шы за ка­ман­дзі­ра звя­на 2-га атра­да Аля­кан­дра Га­раў­ца. Круг­лат­ва­ры ма­цак, ве­ся­лун і жар­таў­нік, ён хут­ка і арга­ніч­на ўвай­шоў у но­вую сям’ю лёт­чы­каў-інструк­та­раў. Ля­таў ён упэў­не­на, з ве­дан­нем спра­вы, але са­мае дзіў­нае бы­ло ў іншым. Ня­час­та ўба­чыш лёт­чы­ка з пра­тэ­зам за­мест во­ка. Шкля­ное во­ка Руб­цо­ва гля­дзе­ла ха­лод­на, бяс­страс­на, за­тое зда­ро­вае свя­ці­ла­ся за­ўсё­ды жы­вым бляс­кам, пра­гна ўгля­да­ючы­ся ў свет, ні­бы ба­ючы­ся пра­пус­ціць што­сь­ці ці­ка­вае.

З пер­шай жа сус­трэ­чы Руб­цоў, сі­бі­рак з Крас­на­ярска, і бе­ла­рус з вёс­кі Маш­ка­ны моц­на па­сяб­ра­ва­лі, і іх па­ста­янна ба­чы­лі раз­ам. Як рас­ка­заў сяб­ру Ле­анід, во­ка ён стра­ціў “на ні­ве кі­на­мас­тац­тва”. У 1938-м рэ­жы­сёр Эду­ард Пен­цлін з апе­ра­та­ра­мі Піш­чы­ка­вым і Топ­чы­ем пры­сту­пі­лі да здым­каў мас­тац­ка­га фі­ль­ма “Ис­тре­би­те­ли”. Звяр­ну­лі­ся да ка­ман­да­ван­ня аві­ячас­ці, што ба­зі­ра­ва­ла­ся ва Укра­іне, з про­сь­бай вы­дзе­ліць ім во­пыт­на­га лёт­чы­ка для вы­ка­нан­ня лёт­ных тру­каў за артыс­та Мар­ка Бер­не­са, які вы­кон­ваў га­лоў­ную ро­лю Сяр­гея Ка­жу­ха­ра­ва. Па­мя­та­еце яго пес­ню “Лю­би­мый го­род”, што ста­ла на мно­гія га­ды, як ця­пер га­во­раць, хі­том?

Вы­бар дуб­лё­ра-тру­ка­ча паў на Ле­ані­да Руб­цо­ва. Пе­рад са­мым фі­на­лам зды­мак (ад­бы­ва­ла­ся ўсё пад вёс­кай Го­га­ле­ва Вя­лі­ка­ба­га­чан­ска­га ра­ёна, што на Па­лтаў­шчы­не) зда­ры­ла­ся ава­рыя з са­ма­лё­там Руб­цо­ва-Бер­не­са, і лёт­чык стра­ціў во­ка. Зра­зу­ме­ла, пра аві­яцыю трэ­ба бы­ло за­быць. І Руб­цо­ву пра­па­на­ва­лі па­йсці з лёт­най служ­бы, на­ват пад­абра­лі спа­кой­нае мес­цей­ка ў не­йкім шта­бе. Але лёт­чык на­адрэз ад­мо­віў­ся. Зра­зу­меў­шы, што спра­чац­ца з на­ча­льс­твам мар­на, мах­нуў у Мас­кву, про­ста ў На­рка­мат аб­аро­ны. Пра­йшоў­шы не­ка­ль­кі інстан­цый, уклю­ча­ючы мед­ка­мі­сіі, да­йшоў до са­мо­га на­рка­ма — мар­ша­ла Ва­ра­шы­ла­ва. І свай­го да­мог­ся: яму зноў да­ве­ры­лі штур­вал са­ма­лё­та!

…У хут­кім ча­се інструк­тар­скі склад шах­цін­ска­га аэ­рак­лу­ба па­поў­ніў­ся яшчэ ад­ной гру­пай вы­пус­кні­коў, на гэ­ты раз сяр­жан­таў, роз­ных лёт­ных аэ­рак­лу­баў кра­іны. Ся­род іх быў і вал­жа­нін Ва­сіль Рэ­ку­ноў. Ці мог Аляк­сандр Га­ра­вец уя­віць та­ды, што Руб­цоў і Рэ­ку­ноў ста­нуць на фрон­це яго вя­до­мы­мі? Руб­цоў — на Па­ўноч­ным Каў­ка­зе і Ку­ба­ні, Рэ­ку­ноў — ле­там 43-га, ажно да апош­ня­га ле­ген­дар­на­га бою Га­раў­ца 6 лі­пе­ня на Кур­скай ду­зе…

Па­ве­дам­лен­не пра па­ча­так вай­ны за­спе­ла кур­сан­таў у па­мяш­кан­ні аэ­рак­лу­ба. Зра­зу­ме­ла, усе рва­лі­ся на фронт. Га­ра­вец з Руб­цо­вым, як і іншыя сас­лу­жыў­цы, пад­ава­лі ра­парт за ра­пар­там з на­стой­лі­вай про­сь­бай ад­пра­віць іх у за­пас­ныя па­лкі пе­ра­вуч­вац­ца на ба­явыя зніш­ча­ль­ні­кі, за­тым — у бой. Пры­клад­на праз тры тыд­ні, 16 лі­пе­ня, у ад­па­вед­нас­ці з за­га­дам На­рка­ма аб­аро­ны на ба­зе Шах­цін­ска­га і Рас­тоў­ска­га аэ­рак­лу­баў бы­ла арга­ні­за­ва­ная 20-я вай­ско­вая аві­яшко­ла пер­ша­па­чат­ко­ва­га на­ву­чан­ня Па­ўноч­на-Каў­каз­ска­га фрон­ту. І за­нят­кі з кур­сан­та­мі пра­цяг­ва­лі­ся да 10 кас­трыч­ні­ка, па­сля ча­го ўсіх інструк­та­раў, ка­ман­дзі­раў звё­наў і атра­даў на­кі­ра­ва­лі ў не­вя­ліч­кі азер­бай­джан­скі га­ра­док Са­ль­яны, што на бе­ра­зе ра­кі Ку­ры. Га­ра­вец і Руб­цоў, як за­ўжды, бы­лі раз­ам.

На­па­чат­ку ву­чэб­ных са­ма­лё­таў УТ-2 з двай­ным кі­ра­ван­нем — “спа­рак” — не ха­па­ла. Ля­та­лі ад сві­тан­ня да змяр­кан­ня. Ву­чы­лі кур­сан­таў, ву­чы­лі­ся са­мі. Па­лё­ты вы­мот­ва­лі фі­зіч­на. Ча­сам ба­раз­ні­лі не­ба да “чор­на­га пад­каў­не­ры­ка” па 5-6 га­дзін за­пар. Круг ды зо­на, круг ды зо­на. Уз­лёт, пер­шы раз­ва­рот, дру­гі, трэ­ці, раз­лік на па­сад­ку. І так бяс­кон­ца. Зрэш­ты, бо­льш вы­мот­ва­лі не сто­ль­кі па­лё­ты, ко­ль­кі ча­кан­не. А што да­лей? Ка­лі на фронт? Ад­туль ішлі вес­ткі не­су­ця­ша­ль­ныя. Кож­ны дзень да­во­дзі­ла­ся пе­ра­стаў­ляць на кар­це флаж­кі: фронт усё блі­жэй па­соў­ваў­ся на ўсход, ужо блі­жэй да Рас­то­ва і Шах­таў. Але на ўсе ра­пар­ты на­клад­ва­лі­ся ве­та. Маў­ляў, Га­ра­вец, Руб­цоў і іх та­ва­ры­шы па­він­ны бы­лі рых­та­ваць кад­ры для бу­ду­чых ба­явых лёт­чы­каў, бо гэ­та най­га­лоў­ней­шая спра­ва, і ка­му, як не пер­шак­лас­ным інструк­та­рам вы­хоў­ваць за­ўтраш­ніх асаў?

/i/content/pi/cult/903/19016/gor.jpg

Ле­анід Руб­цоў. Падрыхтоўка да баявога вылета. А.Гаравец — злева

ЗА ШТУР­ВА­ЛАМ ЗНІШ­ЧА­ЛЬ­НІ­КА ЛАГГ-3

У лі­пе­ні 1942 го­да лей­тэ­нант Га­ра­вец ста­но­віц­ца на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра 2-га атра­да па лёт­най час­тцы. А праз ме­сяц у Са­ль­яны пры­йшоў за­гад аб рас­фар­мі­ра­ван­ні 20-й ва­еннай аві­яшко­лы лёт­чы­каў пер­ша­па­чат­ко­ва­га на­ву­чан­ня, і Га­ра­вец з сяб­ра­мі ўзя­лі курс на Еўлах. Тут, на мясц­овым аэ­рад­ро­ме, бы­лі саб­ра­ныя аві­ячас­ці з ба­явы­мі са­ма­лё­та­мі, у тым лі­ку і но­вых ты­паў. У ся­рэ­дзі­не ве­рас­ня Га­ра­вец раз­ам з Руб­цо­вым, Іва­нам Пі­ліп­чан­кам, Ва­сі­лём Рэ­ку­но­вым ад­бы­лі ў за­пас­ны полк, у Гру­зію, не­да­лё­ка ад Тбі­лі­сі, пе­ра­вуч­вац­ца на ба­явыя зніш­ча­ль­ні­кі. 10 ве­рас­ня 1942 го­да сю­ды пры­быў на да­ўкам­плек­та­ван­не па­тра­па­ны ў ба­ях 166-ы зніш­ча­ль­ны аві­яполк. Полк, ві­даць, гуч­на ска­за­на: у ім за­ста­ва­ла­ся ўся­го ча­ты­ры лёт­чы­кі.

У гэ­тым па­лку і ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча Га­раў­ца, Руб­цо­ва і Рэ­ку­но­ва са стар­шым лей­тэ­нан­там Ва­сі­лём Мі­шус­ці­ным, бу­ду­чым Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­юза, лей­тэ­нан­та­мі Мі­ка­ла­ем Ка­ва­лен­ка­вым, Мі­ха­ілам Шчар­ба­ко­вым і Ула­дзі­мі­рам Алях­но­ві­чам, сяр­жан­та­мі Пят­ром Ні­ка­но­ра­вым, так­са­ма бу­ду­чым Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­юза, Ба­ры­сам Арцю­хі­ным, Мі­ка­ла­ем Ма­не­та­вым і Ва­сі­лём Ма­ка­ран­кам, якія і ста­нуць ба­явы­мі сяб­ра­мі ўча­раш­ніх “са­ль­янаў­цаў”. Ка­ман­дзі­рам 166-га аві­япал­ка быў пры­зна­ча­ны ма­ёр Стэ­фан Рым­ша, бе­ла­рус, зям­ляк Га­раў­ца, ро­дам з вёс­кі Ерма­кі, што на По­ла­ччы­не. Аб­ля­таў 15 роз­ных ты­паў са­ма­лё­таў, па­спеў пра­вес­ці 13 па­вет­ра­ных ба­ёў. На лі­ку яго пя­цёр­кі ЛАГ­Гаў ужо бы­ло пяць збі­тых ме­сер­шмі­таў (пя­ты быў зніш­ча­ны ў ра­ёне Бе­лая Глі­на 2 жніў­ня 1942 го­да Рым­шам аса­біс­та, хоць лёт­чык і быў цяж­ка па­ра­не­ны).

Упер­шы­ню Га­ра­вец з Руб­цо­вым се­лі ў ка­бі­ну ЛаГГ-3 6 кас­трыч­ні­ка, а праз два тыд­ні яны да­ска­на­ла ве­да­лі ма­шы­ну. Зніш­ча­ль­нік Га­раў­ца лі­чыў­ся пад ну­ма­рам 55. Суб­ота 12 снеж­ня ста­ла днём пер­ша­га ба­яво­га хрыш­чэн­ня для мно­гіх лёт­чы­каў па­лка Рым­шы. Гэ­ты дзень пра­йшоў у раз­вед­цы на­зем­ных вой­скаў пра­ціў­ні­ка ў ра­ёне Маз­до­ка і пе­ра­праў на Це­ра­ку. І ха­ця гэ­ты ба­явы вы­лет аб­ышоў­ся без па­вет­ра­на­га бою, на­строй лёт­чы­каў быў пры­ўзня­ты. А свой пер­шы ва­ро­жы са­ма­лёт Га­ра­вец збіў на на­ступ­ны дзень, 13 снеж­ня. Зрэ­заў яго ў га­ры­зан­та­ль­ным па­лё­це, ка­лі вя­до­мы Руб­цоў пры­кры­ваў яго з ты­лу.

Так па­ча­ло­ся ба­явое жыц­цё лёт­чы­каў 166-га зніш­ча­ль­на­га аві­япал­ка. По­тым бы­ло шмат ба­ёў на Каў­ка­зе і Ку­ба­ні: Мі­не­ра­ль­ныя Во­ды, На­ль­чык, Пя­ці­горск, Эль­ха­та­ва, Гроз­ны, Бес­лан, Ала­гір, Гео­ргі­еўск, Ня­ві­на­мыск, Арма­вір, Кра­пот­кін, Ці­ха­рэц­кая… А ўжо 3 лю­та­га 1943 го­да, у апош­ні дзень зна­хо­джан­ня па­лка на аэ­рад­ро­ме Кра­пот­кін, ма­ёр Рым­ша, як свед­чыць да­ку­мент з Пад­ольс­ка­га ва­енна­га архі­ва, пад­пі­саў прад­стаў­лен­не да ўзна­га­ро­джан­ня Га­раў­ца ордэ­нам Ба­яво­га Чыр­во­на­га Сця­га за сме­ласць і ад­ва­гу, пра­яўле­ныя ў ба­ях з люф­тва­фаў­ца­мі. Да­лей пе­ра­ліч­ва­лі­ся кан­крэт­ныя подзві­гі Га­раў­ца, якія ён здзей­сніў пры штур­моў­ках з бом­ба­мя­тан­нем, у вы­ні­ку ча­го бы­лі зніш­ча­ны дзя­сят­кі цяг­ні­коў, аўта­ма­шын, па­во­зак з вой­ска­мі і бо­епры­па­са­мі. А ко­ль­кі бы­ло вы­ле­таў на раз­вед­ку і ко­ль­кі раз­оў ён уме­ла су­пра­ва­джаў на­шых штур­ма­ві­коў і бам­бар­дзі­роў­шчы­каў! Сло­вам, па­ка­заў ся­бе, як га­во­рыц­ца ў прад­стаў­лен­ні, “храб­рым, муж­ным, стой­кім бай­цом, які вы­дат­на ва­ло­дае так­ты­кай вя­дзен­ня па­вет­ра­на­га бою”.

Працяг тэмы у газеце "Культура" №19 ад 7 мая.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"