Талент з зямлі Скарыны

№ 17 (1560) 23.04.2022 - 29.04.2022 г

З баяністам-віртуозам Уладзіславам Плігаўкам я пазнаёміўся ў Паставах, калі ён у складзе журы вызначаў найлепшых у конкурсе “Звіняць цымбалы і гармонік”. Уладзіслаў, бадай, самы тытулаваны баяніст свайго часу. Упэўнены, што настаўнікі, вучні музычных школ, асабліва па класе баяна, ды і проста музыканты раўняюцца на яго майстэрства.

/i/content/pi/cult/901/19001/vladislav_pligovka.jpg

Уладзіслаў Плігаўка. Фота: philharmonic.by

Ка­лі мы па­ча­лі раз­мо­ву ў ад­ным з кла­саў Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Глін­кі, дзе вы­кла­дае Ула­дзіс­лаў Плі­гаў­ка, у ка­лі­до­ры рэ­пе­ці­ра­ва­лі дзяў­ча­ты-цым­ба­ліс­ткі. “Гэ­та мар­ная спра­ва, — за­ўва­жыў ён. — Ад­пра­цоў­ваць умен­не трэ­ба ў кла­сах з доб­рай акус­ты­кай, каб з ма­ла­дых га­доў ад­точ­ваць слых. У наш час граць тэх­ніч­на не­дас­тат­ко­ва: усе вы­ка­наў­цы на­ву­чы­лі­ся граць хут­ка і гуч­на. А доб­ра­га вы­ка­наў­цу вы­лу­чае ме­на­ві­та якасць му­зы­кі, якую най­перш ты сам па­ві­нен доб­ра чуць.

Так­са­ма му­зы­ку-па­чат­коў­цу трэ­ба са­чыць за якас­цю нот­на­га тэк­сту, каб у ім, як у лі­та­ра­тур­ным тво­ры, быў па­ча­так, ку­ль­мі­на­цыя і ка­нец. Па­трэб­на ву­чыц­ца ўсё гэ­та пе­рад­аваць праз ся­бе. Па­ло­ва по­спе­ху ў тым лі­ку за­ле­жыць ад якас­ці інстру­мен­та, з якім рэ­пе­ці­ру­еш і вы­сту­па­еш. Важ­на, каб ён быў на­стро­ены, а не­ка­то­рыя на­ват на кон­курс вы­хо­дзяць з не­нас­тро­еным ба­янам. Да­вя­раць гэ­ту спра­ву трэ­ба пра­фе­сі­яна­лу, ад­нак, на жаль, у Бе­ла­ру­сі та­кіх ня­шмат, бы­вае, да іх трап­ля­еш то­ль­кі па­сля чар­гі. На роз­ных інстру­мен­тах му­зы­ка гу­чыць па-роз­на­му, на ад­ным лепш — ба­роч­ная, на іншым — фран­цуз­скі ва­льс, на трэ­цім — джаз. Та­му ба­ць­кам, якія за­ці­каў­ле­ны, каб іх дзі­ця пра­цяг­ва­ла граць, аб­авяз­ко­ва вар­та куп­ляць для іх якас­ны інстру­мент. У та­кім разе бо­льш шан­цаў, што та­му спа­да­ба­ецца зна­ёмства з му­зы­кай. Ка­лі май­стар уклад­вае ду­шу ў інстру­мент, та­кі штуч­ны та­вар не мо­жа каш­та­ваць тан­на. Мой лю­бі­мы ба­ян фаб­ры­кі “Scandalli” — пад­ару­нак на­ша­га Прэ­зі­дэн­та”.

— Ці ад­чу­ва­ецца ў ва­шым вы­пад­ку пад­трым­ка дзяр­жа­вы?

— У 2013-м мя­не ўзна­га­ро­дзі­лі мед­алём Ска­ры­ны. Асаб­лі­ва грэе ду­шу, што я, як і ён, прад­стаў­нік По­ла­цкай зям­лі, і так­са­ма пра­цяг­ваю тра­ды­цыі асве­ты. Пад­трым­ку ця­пер ад­чу­ва­юць мно­гія дзея­чы мас­тац­тва, і за гэ­та па­трэб­на быць удзяч­ным. Важ­на, што на­шы та­лен­ты і пра­цу за­ўва­жа­юць. Дзея­чы ку­ль­ту­ры асаб­лі­ва ма­юць па­трэ­бу ў кло­па­це, інакш яны мо­гуць за­гі­бець. Бо мы ве­да­ем шмат пры­кла­даў, ка­лі твор­часць ра­бі­ла­ся пры­зна­най то­ль­кі па­сля смер­ці аўта­раў, а сваё жыц­цё тыя пра­жы­лі скла­да­на. Па-мой­му, так не па­він­на быць. Мас­тац­тва мо­жа пад­абац­ца ці не пад­аба­ецца, але пад­трым­лі­ваць твор­цаў трэ­ба.

Сён­ня я рэ­алі­за­ваў­ся ў Бе­ла­ру­сі і раз­умею, што пры да­стат­ко­вай пра­цы мож­на год­на за­раб­ляць на жыц­цё. Ра­ней жа мно­гія та­ле­на­ві­тыя му­зы­кан­ты про­ста рва­лі­ся з’ехаць у Мас­кву ці Санкт-Пе­цяр­бург, Гер­ма­нію або Кі­тай. Так, за­роб­кі там вы­шэйшыя, але і бы­та­выя па­слу­гі да­ра­жэй­шыя. Я шмат па­ездзіў у юнац­кім уз­рос­це, па­гля­дзеў, як жы­вуць лю­дзі ў Еўро­пе, Рас­іі, Пры­бал­ты­цы, Азіі, Аўстра­ліі. Лі­чу, што ма­ла­дым лю­дзям трэ­ба па­каз­ваць маг­чы­мыя доб­рыя ва­ры­янты на ра­дзі­ме, та­ды ўзнік­не ад­экват­ны по­гляд на пы­тан­не міг­ра­цыі і бо­ль­шая па­ва­га да род­ных мясц­ін.

— Але ж вы­сту­паць і ван­дра­ваць па сі­лах ня­мно­гім…

— У наш час, ка­лі раз­уме­еш, што мо­ла­дзі да­ступ­на пра­ктыч­на ўсё, каб ава­лод­ваць ве­да­мі і ўмен­ня­мі, ча­сам злу­ешся, што яна пры­клад­вае ма­ла на­ма­ган­няў. Гра­ючы на­паў­сі­лы, не­маг­чы­ма стаць най­леп­шым, у тым лі­ку каб ця­бе ад­пра­ві­лі на за­меж­ны кон­курс. У мо­ла­дзі, якой я вы­кла­даю, сён­ня як ні­ко­лі шмат ва­ры­янтаў баў­лен­ня ча­су. І яны не раз­уме­юць, што пе­рад пад­рых­тоў­кай да кон­кур­су трэ­ба ад­мо­віц­ца ад не­ка­рыс­ных спраў. Ця­пер у вы­ход­ны дзень я граю на ба­яне, ча­сам хві­лін пят­нац­цаць для сва­ёй да­чкі. Але, ка­лі б зноў ха­цеў пе­ра­маг­чы на Куб­ку све­ту ся­род ба­яніс­таў і акар­дэ­аніс­таў, рэ­пе­ці­ра­ваў бы ўвесь во­ль­ны час. Ка­лі пе­рада мной ста­іць мэ­та, я стаў­лю на кон усё. Ду­хам пе­ра­мо­гі я за­ра­зіў­ся з пер­ша­га кон­кур­су, у якім удзе­ль­ні­чаць мя­не пад­штур­хнуў вы­клад­чык Мі­ха­іл Іваш­кін. Я атры­маў то­ль­кі трэ­цяе мес­ца і з пры­крас­цю слу­хаў пе­ра­мож­цу, які быў ста­рэй­шым на два га­ды, спра­бу­ючы зра­зу­мець, у чым ён леп­шы. І ка­лі мы пры­еха­лі да­до­му, Мі­хась Іва­на­віч пра­па­на­ваў удзе­ль­ні­чаць у іншым прэс­тыж­ным кон­кур­се ў Ту­ле. І сум­не­ваў у тым, што я ха­чу там пе­ра­маг­чы, та­ды не бы­ло.

— Чым ад­роз­ні­ва­ецца дзя­цін­ства та­ле­на­ві­та­га дзі­ця­ці?

— Усё як ва ўсіх. Про­ста я вы­кон­ваў што­дзён­ны план па ад­пра­цоў­цы тво­раў, та­кую ж да­маш­нюю ра­бо­ту, як у шко­ле. Што ні ка­жы, а мне па­шан­ца­ва­ла з пер­шым вы­клад­чы­кам Мі­ха­ілам Іваш­кі­ным, у яко­га я па­чаў за­ймац­ца з шас­ці га­доў. На­сам­рэч ён про­ста фа­нат сва­ёй спра­вы, ні­ко­лі ні на што не скар­дзіў­ся. Ён умеў вес­ці за­ня­так, каб за­ўжды бы­ло ці­ка­ва пры­йсці зноў. У Мі­ха­ся Іва­на­ві­ча бы­ла ад­на з най­леп­шых фа­на­тэк у Са­вец­кім Са­юзе, і мы слу­ха­лі яе спа­чат­ку па­ма­лу, а по­тым і цэ­лыя сім­фа­ніч­ныя кан­цэр­ты. Без­умоў­на, гэ­та ве­ль­мі па­шы­ра­ла кру­гаг­ляд. Та­кіх пед­аго­гаў ця­пер ма­ла, асаб­лі­ва ў рэ­гі­ёнах.

Пад­час ву­чо­бы ў На­ва­по­лац­кай му­зыч­най ву­чэ­ль­ні я зна­хо­дзіў­ся ў яе сце­нах увесь час, пры­язджаў ту­ды ў 7 га­дзін ра­ні­цы і ў 23 вяр­таў­ся да­до­му. І на­ват гэ­та­га бы­ло ма­ла, мы ве­да­лі, што не да кан­ца ад­пра­ца­ва­лі ўсё. Зра­зу­меў для ся­бе ў тыя га­ды, што, ка­лі бя­рэш­ся вы­кон­ваць му­зы­ку пэў­на­га кам­па­зі­та­ра, трэ­ба ве­даць яго стыль. Для Скар­ла­ці вось па­трэб­на вір­ту­ознасць, Мо­цар­ту — роз­ныя ўпры­гож­ван­ні. І ма­ла­до­му вуч­ню не­маг­чы­ма ад­ра­зу сыг­раць усё гэ­та доб­ра. Мне ў га­ды вуч­нёў­ства не­абход­на бы­ло ву­чыц­ца шу­каць стыль кож­на­га кам­па­зі­та­ра. А ця­пер для доб­рай ігры трэ­ба то­ль­кі вы­ву­чыць нот­ны тэкст, і ўсё атрым­лі­ва­ецца.

Працяг інтэрв'ю чытайце ў газеце "Культура" №17 за 23 красавіка.