Адкуль на Палессі з'явіўся Джота?

№ 17 (1560) 23.04.2022 - 29.04.2022 г

Вя­до­мы рэ­стаў­ра­тар, ка­лек­цы­янер і пра­вас­лаў­ны ме­цэ­нат (да­рэ­чы, ка­та­ліц­ка­га ве­ра­выз­нан­ня) Ігар СУР­МА­ЧЭЎ­СКІ час­та між­во­лі аказ­ва­ецца ў ро­лі гэт­ка­га дэ­тэк­ты­ва, які рап­там зна­хо­дзіць пад сва­ім па­ве­лі­ча­ль­ным шклом ві­зу­аль­ную за­чэп­ку, трап­ляе на след ды спра­буе раз­блы­таць скла­да­ны клу­бок гіс­та­рыч­ных су­пя­рэч­нас­цей, якія спа­кон­ве­ку ўлас­ці­выя на­шай мі­нуў­шчы­не. Прапануем но­выя інсай­ты ад да­свед­ча­на­га “па­ляў­ні­ча­га” на на­шу мі­нуў­шчы­ну.

/i/content/pi/cult/901/19000/polbag.JPG

Праца з Полацкай Багародзіцай

Я ча­ла­век не за­ба­бон­ны, але… Іншым раз­ам зда­ецца, ні­бы не­ка­то­рыя скар­бы трап­ля­юць та­бе ў ру­кі не та­му, што ты іх шу­ка­еш. На­адва­рот, гэ­та яны са­мі ця­бе ад­шук­ва­юць. Пры­кла­дам, та­кое бы­ло ў мя­не ад­чу­ван­не, ка­лі ўда­ло­ся знай­сці пры­ві­леі на бу­даў­ніц­тва Свя­та-Ду­ха­ва­га ма­нас­ты­ра ў Мін­ску 1613 го­да. Лад­ны час я не раз­умеў, што да мя­не па­тра­пі­ла: ну, не­йкія чар­го­выя па­цям­не­лыя арку­шы пер­га­мен­ту... Але по­тым стаў ка­паць глы­бей — і вы­яві­ла­ся, што гэ­та на­цы­яна­ль­ная рэ­лік­вія, якую да мя­не не да­во­дзі­ла­ся тры­маць у ру­ках ні­ко­му з су­час­ных гіс­то­ры­каў.

Па­пя­рэд­не я ўжо ве­даў, што архіў уні­яцкіх міт­ра­па­лі­таў, які змяш­чаў той да­ку­мент, яшчэ да рэ­ва­лю­цыі быў пе­ра­ве­зе­ны з Мін­ска­га Свя­та-Ду­ха­ва­га ма­нас­ты­ра ў Пінск. Што бы­ло з ім да­лей? Тут сля­ды губ­ля­юцца. Але по­тым “лі­хія” 90-я пад­ня­лі цэ­лы пласт ра­ры­тэ­таў, якія ра­ней то­ілі­ся на дне. Трэ­ба бы­ло ў той ка­ла­мут­най ва­дзе ла­віць тое, што мае вя­лі­кую каш­тоў­насць для на­шай ку­ль­ту­ры.

Я ба­чыў ча­сы за­ра­джэн­ня бе­ла­рус­ка­га антык­вар­на­га рын­ку — ды што там, у ме­ру маг­чы­мас­цей і ўдзе­ль­ні­чаў у яго ства­рэн­ні. На­зі­раў, як з’яўля­юцца пер­шыя ру­ча­інкі — ку­ды менш ма­гут­ныя, чым у Мас­кве або Кі­еве. І ка­лі там лю­дзі ўжо спак­ва­ля бу­да­ва­лі ка­тэ­джы, тут уні­ка­ль­ныя аб­ра­зы мож­на бы­ло на­быць за сто са­вец­кіх руб­лёў. Адзін іта­ль­янскі ка­лек­цы­янер на­ват ад­крыў не­дзе пад Не­апа­лем му­зей ікон пе­ра­важ­на вет­каў­скай шко­лы. Зрэш­ты, іншы раз ду­маю: доб­ра, што яны збе­раг­лі­ся. Кож­ная вы­ра­та­ва­ная і ад­рэс­таў­ра­ва­ная іко­на — гэ­та ўжо вы­дат­на. І не за­ўсё­ды мы ве­да­ем, які яе ча­кае шлях. Іко­ны ча­сам са­мі яго зна­хо­дзяць.

І вось не­дзе на­пры­кан­цы 90-х мне тра­піў­ся ста­ры аб­раз, чыю вар­тасць я ад­ра­зу аца­ніць, пры­знац­ца, не здо­леў. У Мас­кве мне яго па­ка­заў ка­ле­га: ён ве­даў, што на­бы­ваў пе­ра­важ­на іко­ны ў ста­не, да­лё­кім ад ідэ­аль­на­га.

Гэ­ты аб­раз так­са­ма па­тра­ба­ваў рэ­стаў­ра­цыі. Най­перш аб­ліч­ча: хі­тон і ама­фо­ры бы­лі ў доб­рым ста­не, асіс­тоў­ка за­ла­тая збе­раг­ла­ся. Пры­знац­ца, на са­мым па­чат­ку ён мя­не не асаб­лі­ва за­ці­ка­віў: та­ды я не раз­умеў, што гэ­тая свя­ты­ня мае да­чы­нен­не да Бе­ла­ру­сі. Я на­ват меў на­мер пра­па­на­ваць яго на про­даж іншым ка­лек­цы­яне­рам. Але за­ці­каў­ле­ных па­куп­ні­коў не знай­шло­ся. Так ён у мя­не і за­стаў­ся. Ста­яў у су­сед­нім па­коі.

І вось ад­ной­чы з са­ма­га ран­ку да мя­не за­ві­таў рэ­стаў­ра­тар, які шчы­ль­на су­пра­цоў­ні­чаў з Бе­ла­рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квой. Па­ба­чыў гэ­ты аб­раз — і ажно ўстра­пя­нуў­ся. Ка­жа, маў­ляў, бя­ры яго з са­бою, хут­чэй по­йдзем у Епар­хі­яль­нае ўпраў­лен­не. І тэ­ле­фа­нуе Ула­ды­ку Фі­ла­рэ­ту, каб яго па­пя­рэ­дзіць. Іе­рарх та­ко­му ран­ня­му ві­зі­ту тро­хі здзі­віў­ся. Па­мя­таю, гля­дзіць на нас пі­ль­на, рас­чэс­вае ба­ра­ду… Але ка­лі па­ба­чыў іко­ну, усе пы­тан­ні ў яго ад­па­лі са­мі са­бою. Я ад­ра­зу зра­зу­меў: міт­ра­па­літ ве­дае пра гэ­ты ра­ры­тэт ку­ды бо­льш за мя­не!

Па­вод­ле ад­ной з ле­генд, Свя­тая Ефра­сін­ня атры­ма­ла іко­ну Бо­жай Ма­ці ў пад­ару­нак ад ві­зан­тый­ска­га імпе­ра­та­ра. З та­го ча­су яна за­хоў­ва­ла­ся ў По­ла­цку. Але пад­час Лі­вон­скай вай­ны, ка­лі ту­ды на­блі­жа­лі­ся вой­скі Іва­на Жах­лі­ва­га, ма­на­хі ціш­ком вы­вез­лі аб­раз у не­вя­ліч­кі га­ра­док Та­ро­пец (ця­пер ён у Цвяр­ской воб­лас­ці). Ад­нак праз не­йкі час цар за­ймеў на­мер на­ве­дац­ца і ту­ды — па­сля "усми­ре­ния" Вя­лі­ка­га Ноў­га­ра­да. Та­рап­ча­не раз­уме­лі, ча­го ад гэ­та­га мож­на ча­каць, і га­лоў­ную ў сва­ім го­ра­дзе рэ­лік­вію вы­ра­шы­лі сха­ваць. А каб Іван ні­чо­га не за­па­доз­рыў, не­йка­му іка­на­піс­цу (пэў­на, най­леп­ша­му май­стру ў ва­ко­лі­цах) за­мо­ві­лі ства­рэн­не спі­са гэ­тай іко­ны — лі­чы, пад­роб­кі.

Але цар са сва­імі апрыч­ні­ка­мі да­йшоў то­ль­кі да Пско­ва. Там яму ба­жа­во­лак су­нуў у пост ка­ва­лак сы­ро­га мя­са, і на­мёк Іван Жах­лі­вы зра­зу­меў. Бу­ду­чы ча­ла­ве­кам за­ба­бон­ным, ён тут жа вяр­та­ецца ў Мас­кву. Так у Та­роп­цы апы­ну­лі­ся два ад­но­ль­ка­выя аб­ра­зы.

Па­сля ўста­ля­ван­ня са­вец­кай ула­ды ары­гі­нал па­тра­піў у Рус­кі му­зей і лі­чыц­ца рэ­лік­ві­яй на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу. А пра лёс спі­су ся­рэ­дзі­ны XVI ста­год­дзя доў­гі час ні­чо­га не бы­ло вя­до­ма. Хі­ба тое, што па­сля за­крыц­ця са­бо­ру іко­ну за­бра­ла не­йкая пры­ха­джан­ка — ну а да­лей сля­ды губ­ля­юцца.

І вось аб­раз не­ча­ка­ным чы­нам рап­там усплыў — ды во­ляй лё­су па­тра­піў у мае ру­кі. Зрэш­ты, сі­ту­ацыя не та­кая і дзіў­ная. Не раз я су­ты­каў­ся з тым, што, раз­гра­ба­ючы куф­ры на га­рыш­чах сва­іх ба­буль, уну­кі на­ват і пры­бліз­на не ма­юць уяў­лен­ня, якія ра­ры­тэ­ты там за­хоў­ва­юцца.

Праз не­йкі час Ула­ды­ка Фі­ла­рэт мя­не вы­клі­каў, мы шчы­ра гу­та­ры­лі ў яго ка­бі­не­це бо­лей за га­дзі­ну. Усё пе­ра­каз­ваць не бу­ду. Ска­жу то­ль­кі, што ён успры­няў сі­ту­ацыю як сво­еа­саб­лі­вы знак. Рых­та­ва­ла­ся вя­лі­кая ўра­чыс­тасць — угод­кі пе­ра­ня­сен­ня мош­чаў Свя­той Ефра­сін­ні з Кі­ева ў По­лацк. І вяр­тан­не да яе на ра­дзі­му іко­ны, якая мае да на­шай асвет­ні­цы хоць ускос­нае, але да­чы­нен­не вы­гля­да­ла не­чым ве­ль­мі сім­ва­ліч­ным. Ды я і сам згод­ны, што гэт­кія су­па­дзен­ні про­ста так не зда­ра­юцца. І пры­няў ра­шэн­не пад­арыць аб­раз цар­кве. Бо­лей за тое — уз­яўся за яго рэ­стаў­ра­цыю, за што атры­маў ад Пра­вас­лаў­най цар­квы ордэн Свя­той Ефра­сін­ні.

Пра­ўда, ад­ной­чы Ула­ды­ка мне шап­нуў, каб я па­куль ні­ко­му не ка­заў, што гэ­тая рэ­лік­вія ў мя­не. По­тым я зра­зу­меў ча­му. Праз не­йкі час мы па­еха­лі ў Та­ро­пец з не­вя­лі­кай пра­вас­лаў­най дэ­ле­га­цы­яй (пра тое, што я ка­та­лік, ні­ко­му не ка­заў, каб не ўзбу­джаць не­пат­рэб­ныя дыс­ку­сіі). Мясц­овы ба­цюш­ка рас­па­вёў нам гіс­то­рыю аб­ра­за. І ка­жа: “На ары­гі­нал, які ў Рус­кім му­зеі, мы на­ват не раз­ліч­ва­ем. Але на­шы да­бра­дзеі — а лю­дзі гэ­та ве­ль­мі сур’ёзныя — га­то­выя на­ват ко­пію вы­ку­піць за лю­быя гро­шы, ажно дзе­сяць мі­ль­ёнаў до­ла­раў пра­па­ну­юць”. Усе ад­ра­зу моў­чкі на мя­не па­гля­дзе­лі. Але я пры­том­насць не стра­ціў. Да­сюль дзя­кую Бо­гу, што іко­на тра­пі­ла ў Бе­ла­русь і знай­шла сваё мес­ца ў По­ла­цкім Кры­жаў­зві­жан­скім хра­ме, ля мош­чаў Ефра­сін­ні. За­ста­ло­ся мне яшчэ хі­ба яе срэб­ныя ша­ты ад­рэс­таў­ра­ваць. Па­куль на гэ­та срод­каў ня­ма, але ве­ру, што ўся­му пры­йдзе свой час.

/i/content/pi/cult/901/19000/barb.JPG

Фрагмент палескага абраза Святой Барбары 

Я дбай­на вы­ву­чаў Ба­ці­чэ­лі — спяр­ша ў тэ­орыі ў на­шым Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім, а по­тым і ары­гі­на­лы да­вя­ло­ся па­ба­чыць у Мюн­хе­не ды Па­ры­жы. Ве­даю сёе-тое і пра бе­ла­рус­кі іка­на­піс. Та­му між­во­лі зна­хо­джу не­йкія агу­ль­ныя ры­сы — тыя ж ад­мыс­ло­выя тэх­ніч­ныя пры­ёмы. Пры­кла­дам, ад­мыс­ло­вая фар­ба­вая пад­клад­ка, якая на­зы­ва­ла­ся імпры­ма­ту­ра, бы­ла вя­до­мая на­шым іка­на­піс­цам Грод­на і Ня­сві­жа яшчэ ў XVII ста­год­дзі!

Са­мы ста­ры па­лес­кі аб­раз у ма­ёй ка­лек­цыі да­та­ва­ны 1794 го­дам. На жаль, на­род­най іко­ны ўво­гу­ле ве­ль­мі ма­ла за­ха­ва­ла­ся, і пе­ра­важ­на ўзо­ры трап­ля­юцца па­зней­ша­га ча­су. З той про­стай пры­чы­ны, што мы не над­та гэ­ты фе­но­мен ца­ні­лі. Быў час, ка­лі та­кія “не­ка­на­ніч­ныя” іко­ны мож­на бы­ло ку­піць за 10-20 до­ла­раў. Та­ды я асно­ву сва­ёй па­лес­кай ка­лек­цыі і за­клаў.

Дык вось, той аб­раз Хрыс­та Увас­крос­ла­га я ад­ра­зу на­зваў для ся­бе “Джо­та”. Тое не­паў­тор­нае спа­лу­чэн­не глы­бо­ка­га сі­ня­га і сі­ены ці охры… Так, уплыў і Джо­та, і Ты­цы­яна цал­кам мож­на знай­сці ў па­лес­кай іко­не, ство­ра­най са­ма­ві­ты­мі на­род­ны­мі май­стра­мі. Тая ж свя­тая Бар­ба­ра час­та вы­яўле­ная як гэт­кая маж­ная ве­не­цы­янка з куб­кам і мя­чом. Але вар­та за­дац­ца пы­тан­нем: ча­му іка­наг­ра­фіч­ны воб­раз гэ­тай ран­нех­рыс­ці­янскай му­ча­ні­цы так час­та сус­тра­ка­ецца ме­на­ві­та на Па­лес­сі? Мо­жа, з той пры­чы­ны, што яна ра­та­ва­ла ад рап­тоў­най смер­ці? А ся­род дрыг­вы та­кая па­гро­за за­ўсё­ды бы­ла акту­аль­най.

Ну вось вы спы­та­еце: ад­куль тут уз­яўся Джо­та, ка­лі ў Па­лес­сі яго ніх­то ба­чыць не мог? Як рас­паў­сю­джва­ла­ся інфар­ма­цыя, ка­лі не тое што інтэр­нэ­ту — на­ват аль­бо­маў з ка­ля­ро­вы­мі рэ­пра­дук­цы­ямі яшчэ не на­ву­чы­лі­ся ра­біць? Як ні дзіў­на, ве­ль­мі эфек­тыў­на.

Ад Ня­сві­жа да Ры­ма — тро­хі бо­лей за дзве ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. Ка­лі ў дзень ты пра­хо­дзіш не­дзе з па­ўсот­ні — мож­на пад­лі­чыць, ко­ль­кі ча­су зой­ме шлях у адзін бок. Не так і шмат, у пры­нцы­пе. А ка­лі ня­ма маг­чы­мас­цей са­мо­му ту­ды па­тра­піць, мож­на ж пе­ра­няць пэў­ныя на­вы­кі або ў іта­ль­янцаў, якія пра­цу­юць тут, або ў ту­тэй­шых май­строў, якія гэ­тыя сак­рэ­ты ўжо па­спе­лі за­сво­іць.

Увесь свет для нас быў ад­кры­ты, ды і на­шае мас­тац­тва бы­ло ад­кры­тым для ўся­го све­ту. За­доў­га да Пят­ра І. Мы на­ват не ўяў­ля­ем на­ко­ль­кі. Ска­жам, зна­ка­мі­ты “чор­ны” алтар у Буд­сла­ве ства­раў іта­ль­янец, яко­га за­пра­сі­лі з Вар­ша­вы. У той са­мы час — у ся­рэ­дзі­не XVII ста­год­дзя — пад­обны з’явіў­ся і ў зна­ка­мі­тай чан­ста­хоў­скай свя­ты­ні. А ка­ра­ні гэ­тай тэх­ні­кі — чор­нае дрэ­ва з зо­ла­там — на­огул у Нюр­нбер­гу. Ба­чы­це, якія па­кру­час­тыя шля­хі… Гэ­та ця­пер мы здзіў­ля­емся, што Ска­ры­на ву­чыў­ся ў Пад­уі. Та­ды ж та­кая ван­дроў­ка па асве­ту бы­ла ці не ў па­ра­дку рэ­чаў.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" № 17 за 23 красавіка.