Яны бы­лі пер­шы­мі…

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Подзвіг па­гра­ніч­ні­каў на за­ход­ніх ру­бя­жах СССР у 1941-м
22 чэрвеня 2004 года ў цэнтры Гродна ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў урачыста адкрыты мемарыяльны ансамбль у гонар савецкіх воінаў-пагранічнікаў, якія ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі БССР — заходняй дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза – прынялі на сябе першыя ўдары фашысцкай зграі.

/i/content/pi/cult/899/18986/boi.jpg

З 19 700 аса­бо­ва­га скла­ду ча­ты­рох па­гра­ніч­ных атра­даў Бе­ла­рус­кай па­гра­ніч­най акру­гі ка­ля 16 ты­сяч бай­цоў за­гі­ну­лі ў ня­роў­ным баі, не­ка­то­рыя з іх да гэ­та­га ча­су лі­чац­ца знік­лы­мі без вес­ткі, але ні­вод­ны не ад­сту­піў ні на крок. За­ўва­жу, што ў кож­ным па­гра­нат­ра­дзе ў ся­рэд­нім бы­ло ад 1400 да 2200 ча­ла­век.

На жаль, пра падзеі пер­шых дзён вай­ны (ды і на­огул пра ўсю вай­ну) сён­няш­няе па­ка­лен­не мо­ла­дзі ве­дае, мяк­ка ка­жу­чы, да­во­лі па­вяр­хоў­на, га­лоў­ным чы­нам па сум­неў­ных, ня­пэў­ных блок­бас­та­рах і тэ­ле­се­ры­ялах, бо кні­гі, за­сна­ва­ныя на пра­ўдзе фак­таў, і да­ку­мен­та­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы на гэ­тую тэ­му ма­ла хто за­раз чы­тае. Да та­го ж, ігна­ру­ючы аб’­ектыў­насць та­кіх фак­таў, у не­ка­то­рых кра­інах па­лі­ты­ка­мі ве­ль­мі во­ль­на пе­ра­піс­ва­ецца гіс­то­рыя, звя­за­ная з Дру­гой сус­вет­най вай­ной і ў пры­ват­нас­ці з пер­шы­мі тра­гіч­ны­мі га­дзі­на­мі, дня­мі і ме­ся­ца­мі на­шай Вя­лі­кай Айчын­най.

Як за­ха­ваць, не згу­біць Пра­ўду? Час ня­ўмо­ль­ны: но­сь­бі­таў — удзе­ль­ні­каў і све­дак вя­лі­кай дра­мы со­рак пер­ша­га — у жы­вых за­ста­ло­ся зу­сім ма­ла. І што ра­біць? Вось і ду­ма­еш, што ад­на надзея на мо­ладзь: ка­лі не яна, дык хто пан­ясе да­лей ня­згас­ны фа­кел Па­мя­ці? “Тут і ця­пер” по­мніць тых, хто ства­рыў бес­смя­рот­ны подзвіг у імя твай­го ж жыц­ця, у імя бу­ду­чай сва­бод­най і мір­най Ба­ць­каў­шчы­ны! Пра­ецы­ра­ваць уро­кі гіс­то­рыі на ся­бе, каб не па­ру­шыць чыс­тыя за­па­ве­ты «жы­вых і мёр­твых», — так гу­чыць су­час­ны па­сыл ма­ла­дой не­за­леж­най Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь да на­ро­даў усёй пла­не­ты. І ў гэ­тым кан­тэк­сце, ся­род уся­го інша­га, ма­ну­мен­ты і буй­ныя ме­ма­ры­ялы, уз­ве­дзе­ныя на на­шай зям­лі, за­ўсё­ды бы­лі моц­ным аку­му­ля­та­рам ча­ла­ве­чых ары­енці­раў на шля­ху ў За­ўтра — без вой­наў, рэ­ва­лю­цый, гвал­ту, са­цы­яль­ных, эка­на­міч­ных, ку­ль­тур­ных і рэ­лі­гій­ных уз­ру­шэн­няў. У лі­ку та­кіх ду­хоў­ных свя­тынь — і Гро­дзен­скі ме­ма­ры­ял, да­рэ­чы, пер­шы на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га СССР, ство­ра­ны ў го­нар ге­ро­яў-па­гра­ніч­ні­каў 41-га го­да…

НА­ВЕЧ­НА ЗА­СТЫГ­ЛЫЯ Ў БРОН­ЗЕ

Яркіх пры­кла­даў ге­ра­ічных подзві­гаў аб­арон­цаў дзяр­жаў­най мя­жы на за­ход­ніх ру­бя­жах Бе­ла­ру­сі ў пер­шыя га­дзі­ны вай­ны мож­на пры­вес­ці шмат: яны за­ха­ва­лі­ся і ва ўспа­мі­нах тых ня­мно­гіх ве­тэ­ра­наў-па­гра­ніч­ні­каў, якія вы­жы­лі, і ў архіў­ных да­ку­мен­тах, і ў ва­еннай хро­ні­цы, і ў да­ку­мен­та­ль­ных кні­гах-да­сле­да­ван­нях. А по­тым, па­чы­на­ючы з 1960-х, над­ышоў час за­хоў­ваць пад­обныя подзві­гі і ў леп­шых тво­рах ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва. І пер­шай “лас­таў­кай” у рэ­алі­за­цыі гэ­тай ве­ліч­най пра­гра­мы па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці ге­ро­яў стаў ме­ма­ры­яль­ны ансамбль “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”, пра які га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” пад­ра­бяз­на пі­са­ла не ад­ной­чы.

/i/content/pi/cult/899/18986/hrodna.jpg

Ра­бо­та над ме­ма­ры­ялам са­вец­кім ге­ро­ям-па­гра­ніч­ні­кам для Грод­на па­ча­ла­ся ў па­чат­ку 2000-х га­доў. Я быў свед­кам та­го, як у твор­чай май­стэр­ні вя­до­ма­га ску­льп­та­ра і май­го сяб­ра Ге­на­дзя Бу­рал­кі­на рас­пра­цоў­ваў­ся эскіз­ны пра­ект, а по­тым і пра­меж­ка­вая ра­бо­чая ма­дэль бу­ду­ча­га по­мні­ка. Ме­на­ві­та яму, Ге­на­дзю Ва­сі­ль­еві­чу, і во­пыт­на­му архі­тэк­та­ру Ста­ніс­ла­ву Фед­чан­ку, па пра­па­но­ве ду­хоў­на­га кі­раў­ні­ка пра­екта, та­га­час­на­га стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па­гра­ніч­ных войск Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, ге­не­рал-лей­тэ­нан­та Аляк­сан­дра Па­ўлоў­ска­га, бы­ло да­ру­ча­на рэ­алі­за­ваць гэ­ты зна­ка­вы для кра­іны ма­ну­мен­та­ль­ны твор. Што зна­мя­на­ль­на, ме­ма­ры­ял стаў сап­раў­ды на­род­ным по­мні­кам, бо быў збу­да­ва­ны на аса­біс­тыя ахвя­ра­ван­ні па­гра­ніч­ні­каў Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Ка­зах­ста­на, Кір­гі­зіі, Мал­до­вы, іншых гра­ма­дзян і арга­ні­за­цый, пра што свед­чыць ад­па­вед­ны над­піс на брон­за­вай дош­цы.

Цэн­тра­ль­ная вось ме­ма­ры­яль­на­га ансам­бля пра­хо­дзіць пад вуг­лом у 45 гра­ду­саў у ад­но­сі­нах да пе­ра­кры­жа­ван­ня дзвюх ву­ліц — Са­вец­кіх Па­гра­ніч­ні­каў і Кас­ма­наў­та Па­ўла Па­по­ві­ча. Цу­доў­на за­ду­ма­ны архі­тэк­тур­ны склад­нік по­мні­ка. Пры­ўзня­тая над зям­лёй пля­цоў­ка ў рыт­міч­ным аб­рам­лен­ні кве­тач­ніц вы­гля­дае як сво­еа­саб­лі­вы ма­гут­ны под­ыум, на які вя­дуць гра­ніт­ныя пры­ступ­кі, а па аб­одвух ба­ках ад во­сі раз­мяш­ча­юцца дзве гру­пы па сем сім­ва­ліч­ных ма­гіл. Яны вы­ка­на­ны з гра­ніт­ных ка­мя­нёў з на­хі­ле­ны­мі па­лі­ра­ва­ны­мі плос­кас­ця­мі, на кож­най з якіх брон­за­вы­мі лі­та­ра­мі па­зна­ча­ны на­звы 14-ці за­гі­ну­лых па­гра­ніч­ных за­стаў. На плі­тах ля пад­нож­жа гэ­та­га су­ро­ва­га, па-сап­раў­дна­му цэ­ль­на­га, без за­ліш­няй лі­та­ра­тур­нас­ці ма­ну­мен­та­ль­на­га тво­ра вы­се­ча­ны на­звы па­гра­ніч­ных час­цей і пад­раз­дзя­лен­няў, якія пер­шы­мі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не пры­ня­лі бой з гер­ман­скі­мі пол­чыш­ча­мі. І над­піс: «За­гі­нуў­шым, але не­пе­ра­мо­жа­ным во­інам Бе­ла­рус­кай па­гра­ніч­най акру­гі». На­во­кал 15 слу­поў Дзяр­жаў­най мя­жы СССР. 

Ме­на­ві­та тут, у цэн­тры ансам­бля, і раз­мяш­ча­ецца да­мі­нан­та ўся­го ве­ліч­на­га тво­ра — ску­льп­тур­ная кам­па­зі­цыя “Гра­ні­ца ў агні”, вы­раз­ная сва­імі плас­тыч­ны­мі рыт­ма­мі, вос­трай ды­на­мі­кай і да­клад­най пра­пра­цоў­кай дэ­та­ляў. Ве­ль­мі пры­ця­га­ль­ныя па сва­ёй на­тхнё­нас­ці аб­агу­ль­не­ныя воб­ра­зы ка­ман­дзі­ра за­ста­вы з бі­нок­лем на гру­дзях, сяр­жан­та з аўта­ма­там і ра­да­во­га па­гра­ніч­ні­ка, які моц­на сціс­кае він­тоў­ку са шты­ком. Так і ста­яць пля­чо ў пля­чо бай­цы, на­веч­на за­стыг­лыя ў брон­зе, на­па­мі­на­ючы нам, су­час­ні­кам, пра тое, як ме­на­ві­та яны, ахвя­ру­ючы са­бой, зра­бі­лі пер­шы пе­ра­мож­ны крок на вог­нен­ным шля­ху, які пры­вёў да гіс­та­рыч­най май­скай Вяс­ны 45-га.

Поўную версію артыкула чытайце ў газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"