Не­рас­кі­да­нае гняз­до Рэ­йта­наў

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

Як ад­на­ўля­ецца кот­ліш­ча сла­ву­та­га ро­ду ў Гру­шаў­цы
Кож­ныя вы­ход­ныя, ка­лі да­зва­ляе над­вор’е і аб­ста­ві­ны, мы вы­бі­ра­емся ў ван­дроў­кі па гіс­та­рыч­ных мясц­інах. Ча­сам, каб зра­біць тое-сёе “ад­крыц­цё”. А ча­сам, каб на­ве­даць аб’екты, якія доб­ра вя­до­мы, і за лё­сам якіх мы со­чым ўжо шмат год. Да та­кіх, без­умоў­на, ад­но­сіц­ца вёс­ка Гру­шаў­ка, што на Берасцейшчыне, у якой ужо не­ка­ль­кі год за­пар ідуць рэ­стаў­ра­цый­ныя пра­цы. Каб да­ве­дац­ца пра на­ві­ны рэ­стаў­ра­цыі, уба­чыць пе­ра­ме­ны, гэ­ты­мі вы­ход­ны­мі мы ад­пра­ві­лі­ся ме­на­ві­та ту­ды. А ка­та­лі­за­та­рам вы­езду ста­лі сло­вы, па­чу­тыя ад мясц­овых жы­ха­роў — “Гру­шаў­ку вы і не па­зна­еце”.

/i/content/pi/cult/899/18984/syad.jpg

Сядзібны будынак 1890-х гадоў

Гэ­тым раз­ам я ішоў у Гру­шаў­ку адзін. Ха­це­ла­ся ня­спеш­на аб­ысці ўвесь ком­плекс. Да­рэ­чы, да­во­лі вя­лі­кі па тэ­ры­то­рыі. Ну, і вя­до­ма ж, аб­авяз­ко­ва да­брац­ца да кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы (не блы­таць з кап­лі­цай Рэ­йта­наў у Ля­ха­ві­чах), да якой ад ся­дзі­бы ка­ля кі­ла­мет­ра, ка­лі б ля­цець “як стра­ла”.

Улас­на ка­жу­чы, пер­шы вы­езд рэ­дак­цыі “К” у Гру­шаў­ку ад­быў­ся пад­час Рэ­спуб­лі­кан­ска­га суб­отні­ка ў кра­са­ві­ку 2013 го­да. Мой ві­зіт ад­быў­ся ту­ды на не­ка­ль­кі га­доў ра­ней. Та­ды ніх­то не па­ве­рыў бы, што праз не­йкія 10-12 год, ма­ла­вя­до­мая ў Бе­ла­ру­сі вёс­ка Гру­шаў­ка пе­ра­ўтво­рыц­ца ў “мес­ца па­лом­ніц­тва”. І не то­ль­кі бе­ла­ру­саў. Бо рас­ія­не ды прад­стаў­ні­кі іншых на­ро­даў , якія ці­ка­вяц­ца гіс­то­ры­яй на­шай кра­іны, ад­мыс­ло­ва на­вед­ва­юцца на ра­дзі­му Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на. За­бы­та­га ге­роя, яко­га не за­ўсё­ды ве­да­юць на­ват не­ка­то­рыя на­шы гіс­то­ры­кі.

На па­чат­ку 2000-х у Гру­шаў­цы мно­гае бы­ло па-інша­му. Флі­ге­лі па­аба­пал ся­дзіб­на­га бу­дын­ка ста­ялі ў хмыз­ня­ку. Гэ­так зва­ная “Му­ра­ван­ка” (цаг­ля­ны бу­ды­на­чак дру­гой па­ло­вы XVII ста­год­дзя, яшчэ да­рэй­та­наў­скі), ста­яла фак­тыч­на без да­ху. Га­лі­ны клё­наў, якія раз­рас­лі­ся за шмат га­доў, ха­атыч­на ахут­ва­лі і драў­ля­ны ся­дзіб­ны дом, і ру­іны бро­ва­ра. Пра­ўда, сві­ран, уні­ка­ль­ны гру­шаў­скі сві­ран ХІХ ста­год­дзя, быў у та­кім ста­не, што мож­на бы­ло ў ім улад­ка­вац­ца на “лет­нія ква­тэ­ры”. Ка­роў­нік 1909 го­да актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся па пры­зна­чэн­ні. А вось стай­ня, за­рос­лая клё­на­мі і бя­ро­за­мі, па­ці­ху раз­ра­боў­ва­ла­ся мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі, якія бра­лі там ме­та­лё­выя шве­ле­ра па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, бля­ху з да­ху і таў­шчэз­ны брус. Ка­лі пра­ма­таць не­ка­ль­кі год, як кад­ры стуж­кі, то му­сім ска­заць, што суб­отні­кі, лет­ні­кі, фес­ты­ва­лі, ве­ча­ры­ны з вы­ста­ва­мі пра­во­дзі­лі­ся і дзяр­жа­вай, і ва­лан­цё­ра­мі. Да­рэ­чы, ме­рап­ры­емствы ла­дзі­лі­ся не то­ль­кі ў Гру­шаў­цы, але па ўсёй Бе­ла­ру­сі. І ме­лі на мэ­це за­ха­ваць Гру­шаў­ку і па­пу­ля­ры­за­ваць гіс­то­рыю ро­ду Рэ­йта­наў. Так і адбылося, і зараз з кожным годам справа ідзе наперад.

/i/content/pi/cult/899/18984/svir.jpg

Унікальны свіран ХІХ стагоддзя

Пра тое, як рас­па­ча­ла­ся і вя­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя ся­дзі­бы і кап­лі­цы, мы не­адна­ра­зо­ва пі­са­лі ў “К”. Апош­нія пуб­лі­ка­цыі на гэ­ты конт бы­лі ў па­чат­ку 2020 го­да. По­тым рэ­стаў­ра­цый­ныя пра­цы на не­йкі не­пра­цяг­лы час спы­ні­лі­ся, але, не так да­ўно, ад­на­ві­лі­ся ізноў.

Што ж бы­ло зроб­ле­на на­шай дзяр­жа­вай за 2021 і па­ча­так 2022 го­да? Мы за­пы­та­лі­ся пра гэ­та ў на­ча­ль­ні­ка аддзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ля­ха­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, спа­да­ры­ні Ні­ны Пры­хач. Ака­за­ла­ся, знач­ная час­тка та­го, што прад­угле­джва­ла пер­шая чар­га рэ­стаў­ра­цыі ком­плек­су, ужо зроб­ле­на. Што ты­чыц­ца кап­лі­цы ў Гру­шаў­цы, то сё­ле­та яе дах атры­маў но­вае бля­ша­нае па­крыц­цё. Дах ся­дзі­бы, які ў мо­мант яе па­бу­до­вы ў 1890-х, спяр­ша быў кры­ты гон­тай, а па­зней пе­ра­кры­ты бля­хай, сён­ня ізноў на­кры­ты гон­тай. Пе­рад гэ­тым ад­бы­ло­ся ўзмац­нен­не ня­су­чых кан­струк­цый. На пер­шым і дру­гім па­вер­хах устаў­ле­ны вок­ны і дзверы. Га­нак ся­дзі­бы, і з па­ра­дна­га, і з ты­ль­на­га бакоў, амаль пры­ве­дзе­ны да ла­ду. На ган­ках уста­ля­ва­ны драў­ля­ныя ка­ло­ны, вы­раб­ле­ныя па ўзо­рах, якія за­ха­ва­лі­ся, дзя­ку­ючы мясц­овым жы­ха­рам. Ад­ноў­ле­ны і ўжо час­тко­ва атын­ка­ва­ны ўва­хо­ды ў су­та­рэн­ні (якія, як я па­мя­таю, зна­хо­дзі­лі­ся ў ава­рый­ным ста­не). Што ж да­ты­чыц­ца са­міх су­та­рэн­няў, то тая па­ло­ва, якая згод­на з пра­ектам прад­угле­джва­ла раз­мяш­чэн­не тут мас­тац­кай шко­лы і му­зей­най экс­па­зі­цыі, амаль за­вер­ша­на. Для яе за­ку­па­ецца аб­ста­ля­ван­не, кам­п’ю­тар­ная тэх­ні­ка і мэб­ля. У маі за­пла­на­ва­ны двух­дзён­ны лет­нік, для ўдзе­ль­ні­каў яко­га за­куп­ле­на ўсё не­абход­нае.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар