Слуцк — “Культурная сталіца 2023 года”

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

23 са­ка­ві­ка ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, на якім пер­шым раз­гля­да­ла­ся пы­тан­не рэ­алі­за­цыі дзяр­жаў­най ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/896/18961/25.jpgНа па­ся­джэн­не бы­лі за­про­ша­ны кі­раў­ні­кі струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, уста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры, на­ча­ль­ні­кі і на­мес­ні­кі на­ча­ль­ні­каў упраў­лен­няў ку­ль­ту­ры вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў аб­лас­цей кра­іны і Мін­ска, прад­стаў­ні­кі Цэн­тра­ль­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­юза мо­ла­дзі. З асноў­ным да­кла­дам вы­сту­пі­ла на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ўста­ноў ад­ука­цыі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Ма­ры­на Юрке­віч.

З да­кла­да­мі так­са­ма вы­сту­пі­лі пер­шы сак­ра­тар ЦК БРСМ Аляк­сандр Лу­к’я­наў, рэ­ктар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў На­тал­ля Кар­чэў­ская, на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Алег Ста­ль­ма­шок і ды­рэк­тар Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Аляк­сандр Па­ля­коў.

На ка­ле­гіі аб­мяр­коў­ва­лі­ся якасць ад­у-
ка­цыі — як у пла­не арга­ні­за­цыі на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су, так і вы­ха­ваў­ча-пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­ты, — сіс­тэ­ма са­цы­яль­най пад­трым­кі мо­ла­дзі, пы­тан­ні вы­яўлен­ня і пад­трым­кі та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі кад­раў, па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, дру­гас­най за­ня­тас­ці мо­ла­дзі ў во­ль­ны ад ву­чо­бы час, за­ма­цоў­ва­ль­нас­ці ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў ва ўста­но­вах сфе­ры ку­ль­ту­ры на пра­цоў­ных мес­цах, уз­ае­ма­дзе­яння ўста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры з БРСМ, фар­мі­ра­ван­ня ся­род мо­ла­дзі зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Як адзна­чыў мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч, ра­бо­та па рэ­алі­за­цыі дзяр­жаў­най ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры вя­дзец­ца сіс­тэм­на. Пы­тан­не на ка­ле­гіі бы­ло раз­гле­джа­нае аб’­ектыў­на і па сут­нас­ці. Тым не менш не­ка­то­рыя па­зі­цыі па­тра­бу­юць бо­льш дэ­та­лё­ва­га ана­лі­зу, та­му па асоб­ных на­прам­ках яшчэ бу­дуць пра­во­дзіц­ца пра­цоў­ныя на­ра­ды.

Дру­гое пы­тан­не на­ра­ды бы­ла пе­ра­не­се­на ў На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі тэ­атр імя Я. Ку­па­лы. Тут жу­ры на ча­ле з Ана­то­лі­ем Мар­ке­ві­чам пры­ма­лі прад­стаў­ні­коў га­ра­доў, якія прэ­тэн­да­ва­лі пры­няць эста­фе­ту “Ку­ль­тур­ная ста­лі­ца 2023 го­да”. Да­па­ма­га­лі ства­рыць свя­точ­ную атмас­фе­ру ў за­ле артыс­ты Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды.

Прад­стаў­ні­кі шас­ці га­ра­доў пе­ра­кон­ва­лі аўды­то­рыю ў сва­ёй асаб­лі­вас­ці. Вы­сту­поў­ца ад Ба­ра­на­ві­чаў зра­біў упор на тым, што го­рад з’яўля­ецца буй­ным пра­мыс­ло­вым цэн­трам і тран­спар­тным вуз­лом. Тут пра­хо­дзяць фес­ты­ва­лі “Бе­ла­рус­кія фан­фа­ры”, “Ба­ра­на­віц­кая вяс­на”, “Свя­та бу­ль­бы”, ха­ра­вое свя­та “Га­ла­сы сяб­роў­ства”, джа­за­вы фэст, тэ­атра­ль­ны фэст-се­мі­нар “Па­ра­ле­ль­ныя сус­ве­ты”. Го­нар мес­та — Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт.

Прад­стаў­нік Мо­зы­ра зга­даў, што іх го­рад — ста­лі­ца Па­лес­ся, а зна­чыць пэў­ным чы­нам кан­са­лі­дуе ўсіх жы­ха­роў рэ­гі­ёна. Тут ста­ра­жыт­ная гіс­то­рыя зна­хо­дзіц­ца па су­сед­стве з су­час­нас­цю. У го­ра­дзе дзей­ні­ча­юць Цэнтр цыр­ка­во­га мас­тац­тва “Арэ­на”, біб­лі­ятэч­ная сіс­тэ­ма з 26 фі­лі­яла­мі, дра­ма­тыч­ны тэ­атр, му­зы­ка­ль­ны ка­ледж.

Свіс­лац­кі ра­ён Гро­дзен­скай воб­лас­ці, на­ступ­ны на­мі­нант, — гэ­та кут, дзе па­ло­ва плош­чы — Бе­ла­веж­ская пуш­ча. Тут ад­бы­ва­ецца “Свіс­лац­кі кір­маш”, фэст “Га­мо­няць ду­шы Бе­ла­ру­сі”, свя­та “Раз­ам адзі­ныя”. Так­са­ма ра­ён вя­до­мы вы­печ­кай “Ба­ць­ка­вай бул­кі”. Хлеб, які тут га­ту­юць, асаб­лі­ва спа­да­баў­ся Прэ­зі­дэн­ту пад­час яго ві­зі­ту ў ра­ён, і Аляк­сандр Ры­го­ра­віч быў не су­праць, каб раз­ві­ваць гэ­ты брэнд.

Шчу­чын прад­ста­ві­лі як скры­жа­ван­не ся­мі да­рог і ці­ка­вых гіс­то­рый, бо ра­ней мнос­тва маг­на­таў ва­ло­да­лі гэ­тай зям­лёй. Ка­лі­сь­ці го­рад пры­маў і свят­ка­ваў Дзень бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства, аб­лас­ныя “Да­жын­кі”, та­му мае доб­рую ма­тэ­ры­яль­ную ба­зу ўста­ноў ку­ль­ту­ры і дос­вед пра­вя­дзен­ня ме­рап­ры­емстваў.

Прад­стаў­ні­кі Слуц­ка па­ка­за­лі пры­сут­ным тан­ца­ва­ль­ны ну­мар. У го­ра­да ба­га­тая гіс­то­рыя, пер­шы ўспа­мін яко­га па­чы­на­ецца з “Апо­вес­ці мі­ну­лых га­доў”. Ён меў Маг­дэ­бур­гскае пра­ва, ма­ну­фак­ту­ру шоў­ка­вых па­ясоў. У свой час гэ­тая зям­ля пад кі­раў­ніц­твам княж­ны Анас­та­сіі не ска­ры­ла­ся та­та­рам і ста­ла ад­ным з цэн­траў бе­ла­рус­ка­га пра­вас­лаў­я пры княж­не Са­фіі. У го­ра­дзе шмат ста­ра­жыт­ных бу­дын­каў, ёсць му­зей. Го­рад за­бяс­пе­ча­ны ўсі­мі не­абход­ны­мі су­час­на­му ча­ла­ве­ку ўста­но­ва­мі ку­ль­ту­ры.

Прад­стаў­ні­кі Бя­лы­ні­чаў так­са­ма па­ка­за­лі кан­цэр­тны ну­мар. Ра­ён вя­до­мы зна­ка­мі­тай іко­най Ба­га­ро­дзі­цы. У го­ра­дзе ёсць вя­лі­кі парк, дзе мож­на ла­дзіць ме­рап­ры­емствы. Тут на­ра­дзіў­ся мас­так Ві­то­льд Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля, у го­нар яко­га ёсць му­зей.

Жу­ры звяр­та­ла ўва­гу на за­ха­ван­не ра­ёна­мі ма­тэ­ры­яль­най і не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны, ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў ку­ль­тур­ных уста­ноў. У вы­ні­ку ў жор­сткай кан­ку­рэн­цыі ста­тус “Ку­ль­тур­ная ста­лі­ца 2023 го­да” быў над­адзе­ны го­ра­ду Слуц­ку.