Пад пі­ль­ным по­зір­кам Па­эта

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

“К” пра­цяг­вае дру­ка­ваць цыкл арты­ку­лаў, пры­мер­ка­ва­ных да 140-год­дзя на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Яку­ба Ко­ла­са.

/i/content/pi/cult/896/18954/14.jpgЯкуб Ко­лас — муд­ры на­род­ны мыс­ляр, не­пе­раў­зы­дзе­ны мас­так сло­ва. Раз­ам з Янкам Ку­па­лам ён ста­іць ля пад­мур­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, з’яўля­ецца вы­раз­ні­кам на­род­ных па­мкнен­няў, дум і па­чуц­цяў, той асо­бай, якая спры­яла раз­віц­цю на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры і ста­наў­лен­ню бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най мо­вы.

Пяць дзя­сят­каў га­доў пра­ца­ваў Пяс­няр на ні­ве на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры, зма­гаў­ся за ад­ра­джэн­не род­на­га краю. Яго па­эмы, вер­шы, апа­вя­дан­ні, п’есы ўспры­ма­юцца сён­ня як арга­ніч­ныя час­ткі вя­лі­ка­га мас­тац­ка­га па­лат­на, на якім ад­люс­тра­ва­на жыц­цё бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Твор­часць Яку­ба Ко­ла­са — не­вы­чэр­пная кры­ні­ца тэм для жы­ва­піс­цаў і ску­льп­та­раў, май­строў кніж­най і стан­ко­вай гра­фі­кі. Пры­ваб­лі­вае мас­та­коў і са­ма асо­ба Яку­ба Ко­ла­са — ча­ла­ве­ка, які так шчы­ра кла­па­ціў­ся аб лё­се кра­іны і род­най бе­ла­рус­кай мо­вы. Якім ба­чы­лі кла­сі­ка жы­ва­піс­цы роз­ных га­доў, мож­на да­ве­дац­ца на ча­со­вай экс­па­зі­цыі “Якуб Ко­лас у твор­час­ці мас­та­коў”, што ад­кры­ла­ся ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ным му­зеі Яку­ба Ко­ла­са. Вы­стаў­ка арга­ні­за­ва­на су­мес­на з На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зе­ем Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зе­ем Янкі Ку­па­лы.

Не­абход­на на­га­даць і пра цы­ры­мо­нію ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця ча­со­вай экс­па­зі­цыі. Удзел у ёй пры­няў пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рый Іва­на­віч Гра­ма­да.

— 2022 год у на­шай кра­іне аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Сё­ле­та пройдзе шмат ме­рап­ры­емстваў, якія па­він­ны па­ка­заць уся­му све­ту, што Рэ­спуб­лі­ка Бе­ла­русь — гэ­та моц­ная і не­за­леж­ная дзяр­жа­ва, якая мае сваю ба­га­тую гіс­та­рыч­ную і ду­хоў­ную спад­чы­ну, — адзна­чыў Ва­ле­рый Іва­на­віч. — Безумоў­на, асоб­нае мес­ца за­ймае 140-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са.

В.І. Гра­ма­да за­чы­таў пры­ві­та­ль­ны ад­рас мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ана­то­лія Ме­чыс­ла­ва­ві­ча Мар­ке­ві­ча.

— Якуб Ко­лас увай­шоў у гіс­то­рыю айчын­най ку­ль­ту­ры і сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры як пі­сь­мен­нік са­ма­быт­на­га та­лен­ту, адзін з па­чы­на­ль­ні­каў мас­тац­кай про­зы, аўтар шэ­дэў­раў на­цы­яна­ль­на­га лі­рыч­на­га эпа­су. Ён стаў сап­раў­дным узорам слу­жэн­ня Ба­ць­каў­шчы­не, сім­ва­лам ве­лі­чы на­цыі, яе жыц­цё­вай мо­цы. З лю­боў­ю і па­ва­гай ста­вім­ся мы да ўся­го, што звя­за­на з імем Пес­ня­ра, — га­во­рыц­цца ў пры­ві­та­ль­ным ад­ра­се.

Гос­ці До­ма Ко­ла­са сён­ня мо­гуць ад­чуць ся­бе ван­дроў­ні­ка­мі ў ча­се і пра­сто­ры. Дзе­вят­нац­цаць кар­цін з фон­даў му­зея на­род­на­га па­эта па­каз­ва­юць нам кла­сі­ка ў роз­ныя пе­ры­яды яго жыц­ця. На­прык­лад, ча­су яго юнац­тва і ма­ла­дос­ці пры­све­ча­ны тво­ры Свя­тас­ла­ва Фе­да­рэн­кі “К. Міц­ке­віч з кні­гай”, Ва­ляр’яны Жол­так “У Лю­сін­скай шко­ле”, Ула­дзі­мі­ра Сул­коў­ска­га “Якуб Ко­лас у Мін­скім астро­зе”. Моц­ныя ўра­жан­ні вы­клі­ка­юць па­лот­ны Іса­ака Да­ві­до­ві­ча “Якуб Ко­лас на воз­еры На­рач”, Гео­ргія Па­плаў­ска­га “Сму­так і ра­дасць мая”, Мі­ка­лая Кі­рэ­ева “Якуб Ко­лас у раз­бу­ра­ным Мін­ску”, а так­са­ма парт­рэ­ты Ко­ла­са пэн­дзля Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, на якіх пі­сь­мен­нік па­ка­за­ны ста­лым, раз­важ­ным і муд­рым.

ПЕР­ЛІ­НЫ КА­ЛЕК­ЦЫЙ

Амаль сто га­доў ад­дзя­ляе нас ад та­го ча­су, ка­лі сус­вет­на вя­до­мы твор­ца Якаў Кру­гер на­пі­саў пры­жыц­цё­вы парт­рэт Яку­ба Ко­ла­са. Ма­ла­ды пі­сь­мен­нік, апра­ну­ты ў про­стую сал­дац­кую гім­нас­цёр­ку, па­ка­за­ны на фо­не ты­по­ва­га сель­ска­га пей­за­жу — аўтар па­лат­на пад­крэс­лі­вае, што вы­то­кі ко­ла­саў­скай лі­ры­кі ў на­род­ным жыц­ці. Мас­та­ку цу­доў­на ўда­ло­ся пе­рад­аць цвёр­ды ха­рак­тар Ко­ла­са і ста­ласць яго твор­чай дум­кі — мас­так зра­біў акцэнт на ўваж­лі­вым, пра­ніз­лі­вым по­зір­ку па­эта ды моц­на сціс­ну­тых яго вус­нах. Сён­ня кар­ці­на з’яўля­ецца гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­цю Бе­ла­ру­сі рэ­спуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня і пе­рад­адзе­на на вы­стаў­ку з фон­даў Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы.

Як свед­чаць успа­мі­ны вя­до­ма­га мас­та­ка Зя­но­на Паўлоў­ска­га, парт­рэт Яку­ба Ко­ла­са ён на­пі­саў, ка­лі ву­чыў­ся ў Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным мас­тац­кім інсты­ту­це імя Су­ры­ка­ва. Зя­нон Ста­ніс­ла­ва­віч па­зна­ёміў­ся з Яку­бам Ко­ла­сам у 1940 го­дзе ў Мас­кве на ква­тэ­ры па­эта Сяр­гея Га­ра­дзец­ка­га і пра­па­на­ваў па­па­зі­ра­ваць для парт­рэ­та. У той час Ко­лас пры­ехаў у ста­лі­цу СССР, каб пры­няць удзел у дэ­ка­дзе бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Пра­ца­ваць па­ча­лі ў ну­ма­ры гас­ці­ні­цы “Мас­ква”, дзе ўлад­ка­ваў­ся кла­сік. Ад­ной­чы, пе­ра­рваў­шы па­зі­ра­ван­не, Ко­лас сеў пі­саць тэр­мі­но­вы ліст. А мас­так, каб не мар­на­ваць ча­су, вы­ра­шыў на скрын­цы для фар­баў на­пі­саць дру­гі парт­рэт Ко­ла­са — за пра­цай. У фон­дах му­зея Яку­ба Ко­ла­са, акра­мя гэ­тай кар­ці­ны, за­хоў­ва­ецца і рэ­дкі фо­та­пар­трэт Пес­ня­ра, які ён пад­ара­ваў мас­та­ку Па­ўлоў­ска­му. На ад­ва­ро­це ёсць аўтог­раф: “3.С. Па­ўлоў­ска­му. Я. Ко­лас. 18.VI.1940 г. Мас­ква”.

Яшчэ ад­на кар­ці­на пэн­дзля Па­ўлоў­ска­га за­слу­гоў­вае ўва­гі — “Якуб Колас і Янка Купала гу­ля­юць у шах­ма­ты” (з фон­даў му­зея Янкі Ку­па­лы). Ство­ра­на яна бы­ла ў 1945 го­дзе. Мас­так, як быц­цам фо­та­ка­ме­рай, вы­ха­піў мо­мант, ка­лі аб­одва кла­сі­кі зма­га­юцца ў шах­ма­ты, і пе­ра­ва­га яўна на ба­ку Ку­па­лы. Ён ла­год­на па­смі­ха­ецца, гле­дзя­чы на свай­го сяб­ра, а той раз­ва­жае над на­ступ­ным хо­дам. Ку­па­ла з Ко­ла­сам лю­бі­лі па­зма­гац­ца за пе­ра­мо­гу ў шах­мат­ных ба­та­лі­ях, за гу­ль­нёй жар­та­ва­лi, тро­хi кпi­лi адзiн з ад­на­го, але ве­ль­мі доб­ра­зыч­лi­ва і па­важ­лі­ва, та­му гэ­та то­ль­кi за­ма­цоў­ва­ла сар­дэч­ныя ста­сун­кі. Ку­па­ла ча­сам за­зна­чаў з доб­рай усмеш­кай: “Ка­ла­со­чак, мне так доб­ра з та­бой маў­чыц­ца!”

Шас­цю га­да­мі ра­ней, у 1939-м, Ко­лас з Ку­па­лам на­кі­ра­ва­лі­ся ў Кі­еў для ўдзе­лу ва ўра­чыс­тас­цях, пры­све­ча­ных 125-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Та­ра­са Шаў­чэн­кі. У адзін з дзён аб­одва па­эты ад­пра­ві­лі­ся ў пад­арож­жа па Дняп­ры да ма­гі­лы Каб­за­ра. Та­ды ж адзін з фа­тог­ра­фаў зра­біў зды­мак пі­сь­мен­ні­каў, якія ся­дзе­лі на па­лу­бе па­ра­хо­да. Фо­та­кар­тач­ка бы­ла пад­ара­ва­на Яку­бу Ко­ла­су да 40-год­дзя лі­та­ра­тур­най дзей­нас­ці му­зе­ем Ку­па­лы. На пад­ста­ве па­мят­на­га здым­ка мас­так З. Па­ўлоў­скі у 1959 го­дзе ства­рыў кар­ці­ну “Падарож­жа па Дняп­ры”.

Ся­род іншых, Яку­бу Ко­ла­су пад­аба­ла­ся твор­часць мас­та­ка Ва­лян­ці­на Вол­ка­ва. У ліс­це да мас­тац­тваз­наў­ца Анто­на Уса 20 лю­та­га 1955 го­да Якуб Ко­лас пі­саў: “Ты не зу­сім спра­вяд­лі­ва аб­ура­ешся на­шы­мі мас­та­ка­мі. Ся­род іх ёсць і та­ле­на­ві­тыя, як, ска­жам, Вол­ка­вы — ба­ць­ка і сын”. Вар­та зга­даць, што яшчэ ў 1928 і 1936 га­дах Ва­лян­цін Вол­каў ілюс­тра­ваў кні­гі Ко­ла­са “Як пеў­нік ку­рач­ку ра­та­ваў” і “Са­вось-рас­пус­нік”. А ў 1959 го­дзе на­пі­саў парт­рэт па­эта, які на ча­со­вую экс­па­зі­цыю ў Дом-му­зей Яку­ба Ко­ла­са прад­ста­віў На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. На кар­ці­не мы ба­чым Пес­ня­ра пе­ры­яду 1950-х. Стры­ма­насць і стро­гасць фар­баў дае маг­чы­масць за­ся­ро­дзіць ува­гу на­вед­ва­ль­ні­каў вы­стаў­кі на тва­ры пі­сь­мен­ні­ка, на яго по­зір­ку — глы­бо­кім, вос­трым. Мас­так здо­леў пе­рад­аць не то­ль­кі знеш­няе пад­абен­ства, але і вы­явіць ха­рак­тар, па­ка­заць Ко­ла­са як ча­ла­ве­ка з ба­га­тым жыц­цё­вым во­пы­там, удум­лі­ва­га, інтэ­лек­ту­аль­на­га.

Гле­дзя­чы на парт­рэ­ты Яку­ба Ко­ла­са, між­во­лі ўспа­мі­на­еш яго па­жа­дан­не, ад­ра­са­ва­нае нам, на­шчад­кам: “Жы­ві­це даўжэй, хлоп­цы! Да­гле­дзь­це на свае во­чы ўсё, ча­го не да­вя­ло­ся мне, і за­ўсё­ды по­мні­це: хай кож­ны дзень ваш сяб­руе ці з па­чат­кам, ці з за­кан­чэн­нем якой-не­будзь спра­вы”.

Во­ль­га НА­ВА­ЖЫ­ЛА­ВА, за­гад­чык на­ву­ко­ва-асвет­ніц­ка­га ад­дзе­ла Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са

Фо­та аўта­ра