Міністрам было дадзена даручэнне актывізаваць мерапрыемствы ў сферы культуры на міжнародным узроўні і гастрольную дзейнасць творчых калектываў за межамі краіны, што асабліва важна ў сучасных геапалітычных абставінах. Як вядома, культура — найлепшая дыпламатыя, таму сёння неабходна дэманстраваць айчынныя дасягненні не толькі дома, але і за мяжой.
22 сакавіка мусяць адбыцца мерапрыемствы па ўшанаванні ахвяр нацызму ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”. На працягу гэтага дня тут адбудуцца мітынг і ўскладанне кветак з удзелам дэлегацый органаў улады. Распрацоўваецца канцэпцыя стварэння ў Аршанскім мемарыяльным музеі Канстанціна Заслонава абноўленай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе істотна пашыраная і ўзбагачаная новымі музейнымі прадметамі.