Бяс­цэн­ны во­пыт твор­цы

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Ад “Дружбы” да “Маладзіц”
Во­ля на­ра­дзі­ла­ся ў вёс­цы Ба­ра­ві­кі Свет­ла­гор­ска­га ра­ёна. З дзя­цін­ства яе пры­цяг­ваў свет му­зы­кі і тэ­атра. Дзяў­чын­ка па­сту­пі­ла і з по­спе­хам скон­чы­ла Ба­ра­ві­коў­скую му­зыч­ную шко­лу па кла­се акар­дэ­она. Асаб­лі­ва ра­да­ва­лі ву­ча­ні­цу ўро­кі вы­клад­чы­цы Іры­ны Стры­жэ­ус. Во­ль­га пры­ма­ла актыў­ны ўдзел у мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці ў шко­ле і ў ме­рап­ры­емствах Ба­ра­ві­коў­ска­га СДК. Ства­ра­ль­нік і кі­раў­нік ансам­бля на­род­най пес­ні “Ма­ла­дзі­цы” Надзея Аляк­се­енка з ра­дас­цю пры­ня­ла дзяў­чын­ку ў склад ка­лек­ты­ву, да­вя­ра­ла ёй вы­кон­ваць ро­лі пры інсцэ­ні­роў­цы аўтэн­тыч­ных аб­ра­даў. Ма­ма дзі­ві­ла­ся: “І ў ка­го ты ў нас уда­ла­ся?” Хто ж яго ве­дае, ад­куль тыя здо­ль­нас­ці бя­руц­ца? Пра та­ле­на­ві­тых дзя­цей звы­чай­на ка­жуць: “Гас­подзь па­ца­ла­ваў дзі­цят­ка пры на­ра­джэн­ні”.

/i/content/pi/cult/891/18862/16.jpgКА­ЛІ СНЯЦ­ЦА ВА­СІ­ЛЬ­КІ

Па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы Во­ль­га па­сту­пі­ла ў Ма­гі­лёў­скі ка­ледж ку­ль­ту­ры на ад­дзя­лен­не на­род­най твор­час­ці па спе­цы­яль­нас­ці “акам­па­ні­ятар”. Сту­дэн­цкае жыц­цё бы­ло на­поў­не­на шчас­цем спас­ці­жэн­ня све­ту му­зы­кі, удас­ка­на­лен­ня сва­іх ва­ка­ль­ных маг­чы­мас­цей і ра­дас­цю, з якой сту­дэн­тка ўдзе­ль­ні­ча­ла ў спра­ваз­дач­ных кан­цэр­тах, тэ­атра­лі­за­ва­ных пра­гра­мах і іншых ма­са­вых ме­рап­ры­емствах.

Па раз­мер­ка­ван­ні пра­ца­ва­ла ў ра­ённым Цэн­тры ку­ль­ту­ры і ў му­зыч­най шко­ле кан­цэр­тмай­страм у Кас­цю­ко­ві­чах. Усё бы­ло доб­ра, але клі­ка­ла-цяг­ну­ла да ся­бе род­ная ста­рон­ка. Су­ма­ва­ла Во­ль­га па ма­лой ра­дзі­ме, сні­лі­ся ёй род­ная вёс­ка, ба­ць­коў­скі дом, ва­сі­ль­кі на жыт­нё­вым по­лі. Та­му і пе­ра­еха­ла ў род­ныя Ба­ра­ві­кі, дзе бы­ла пры­ня­тая ў мясц­овы СДК мас­тац­кім кі­раў­ні­ком. З вя­лі­кім жа­дан­нем Во­ль­га Мі­ка­ла­еўна пры­сту­пі­ла да сва­іх аб­авяз­каў, глы­бей спас­ці­га­ючы сваю шмат­гран­ную пра­фе­сію.

ЧА­ЛА­ВЕК-СВЯ­ТА

Ра­бот­нік ку­ль­ту­ры ў вёс­цы — гэ­та не то­ль­кі ча­ла­век-свя­та, але і ча­ла­век для зно­сін з дзе­ць­мі, мо­лад­дзю, а асаб­лі­ва на ся­ле — з лю­дзь­мі па­жы­ло­га ўзрос­ту. У гэ­тых гу­тар­ках і мож­на зда­быць звес­ткі аб на­род­ных тра­ды­цы­ях, аб­ра­дах, пес­нях. Ро­ля ку­льт­ра­бот­ні­ка на ся­ле — гэ­та за­ха­ван­не і пры­мна­жэн­не ду­хоў­ных тра­ды­цый і ку­ль­тур­най спад­чы­ны. З гэ­тай мэ­тай ма­ла­ды спе­цы­яліст Во­ль­га Пун­тус ства­рае дзі­ця­чы ансамбль пес­ні “Друж­ба”. Сён­ня юныя спе­ва­кі актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­юць у ку­ль­тур­ным жыц­ці вёс­кі і Свет­ла­гор­ска­га ра­ёна, ма­юць дып­ло­мы за ўдзел у ра­ённых і аб­лас­ных кон­кур­сах.

У 2012 го­дзе Во­ль­га Мі­ка­ла­еўна пры­зна­ча­на за­гад­чы­кам Ба­ра­ві­коў­ска­га СДК. Пры­йшло­ся пе­рад­аць ансамбль “Друж­ба” ма­ла­до­му спе­цы­яліс­ту Мар­це Піш­ча­ла. Вя­до­ма, па­вы­шэн­не па служ­бе — спра­ва ра­дас­ная і га­на­ро­вая, але і ад­каз­нас­ці, кло­па­таў да­дае ня­ме­ра­на. На­бы­ты во­пыт і атры­ма­ныя ве­ды да­па­маг­лі ма­ла­дой за­гад­чы­цы на­ла­дзіць пра­цу. Не­здар­ма ж Ба­ра­ві­коў­скі СДК за 2020 год быў пры­зна­ны пе­ра­мож­цам ра­ённа­га спа­бор­ніц­тва ся­род сель­скіх да­моў ку­ль­ту­ры.

НО­ВЫ ФАР­МАТ

У са­ка­ві­ку 2021 го­да на ба­зе СДК пра­во­дзіў­ся аб­лас­ны се­мі­нар кі­раў­ні­коў ме­та­дыч­ных служ­баў воб­лас­ці па тэ­ме “Но­выя фор­мы — но­вы фар­мат. Крэ­атыў­ны пад­ы­ход да арга­ні­за­цыі во­ль­на­га ча­су роз­ных ка­тэ­го­рый на­се­ль­ніц­тва ўста­но­ва­мі ку­ль­ту­ры Го­ме­льс­кай воб­лас­ці”.

На се­мі­на­ры СДК пра­вёў па­каз ма­дэ­ляў “Кас­цюм як від мас­тац­тва”, інтэ­рак­тыў­ны флэш­моб “Но­вы фар­мат”, прэ­зен­та­ваў му­ль­ты­ме­дый­ны пра­ект “Фе­ерверк ідэй”.

За 2021 год у СДК якас­на пра­ве­дзе­на 325 ме­рап­ры­емстваў. Вы­ха­ван­ню гра­ма­дзян­скас­ці і па­тры­ятыз­му спры­ялі свя­ты “Вам пры­свя­ча­ецца, сал­да­ты Ра­дзі­мы ма­ёй”, га­дзі­на па­мя­ці “Ду­шы, апа­ле­ныя Афга­ніс­та­нам”, ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя Дню Кан­сты­ту­цыі і Дню гер­ба і сця­га Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, ве­чар-рэ­кві­ем “Сцеж­каю слёз і надзей”, пра­ект “7 дзён да Пе­ра­мо­гі” і інш. Ма­ра­ль­на-эстэ­тыч­на­му вы­ха­ван­ню спры­яюць ра­ніш­ні­кі, ве­ча­ры, кон­кур­сы, ве­ча­ры ад­па­чын­ку, тэ­атра­лі­за­ва­ныя па­ка­зы.

ПАРТ­НЁ­РЫ

У ра­ённым кон­кур­се “Вяс­ко­выя за­рні­цы — 21” атры­ма­ны два дып­ло­мы II і адзін — III сту­пе­ні. Цэнтр ку­ль­ту­ры пры арга­ні­за­цыі во­ль­на­га ча­су дзя­цей су­пра­цоў­ні­чае з Ба­ра­ві­коў­скай ся­рэд­няй шко­лай. Пра­во­дзяц­ца Ка­ляд­кі, Мас­ле­ні­ца. Су­пра­цоў­ні­чае СДК і з мясц­овым пра­вас­лаў­ным хра­мам Вя­лі­ка­па­кут­ні­цы Вар­ва­ры. Раз­ам ла­дзяць га­дзі­ны ду­хоў­ных зно­сін.

Па­спя­ва­юць ку­льт­ра­бот­ні­кі над­аць ува­гу і эка­ла­гіч­ным акцы­ям, і спар­тыў­на-ма­са­вым ме­рап­ры­емствам, пра­во­дзяць кан­цэр­ты на фер­мах, па­ля­вых ста­нах, у ма­ла­на­се­ле­ных вёс­ках. Да­рэ­чы, у ра­ённым агля­дзе-кон­кур­се Ба­ра­ві­коў­скі СДК за аб­слу­гоў­ван­не ма­ла­на­се­ле­ных вё­сак удас­то­ены дып­ло­ма II сту­пе­ні.

БО­ЛЬШ ЗА 40 ДЫП­ЛО­МАЎ

Асаб­лі­вы го­нар сель­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры — ансамбль “Ма­ла­дзі­цы”. У 1978-м гэ­ты ка­лек­тыў ства­ры­ла і ня­змен­на кі­ра­ва­ла ім да 2019 го­да Надзея Аляк­се­енка. У 1991-м ансам­блю пры­сво­ена най­мен­не “на­род­ны”. На сён­ня “Ма­ла­дзі­цы” — адзін з леп­шых ка­лек­ты­ваў Свет­ла­гор­шчы­ны, удзе­ль­нік рэ­спуб­лі­кан­скіх, аб­лас­ных, га­рад­скіх і ра­ённых свя­точ­ных ме­рап­ры­емстваў. У твор­чай скар­бон­цы ансам­бля бо­льш за со­рак дып­ло­маў, га­на­ро­вых гра­мат і падзяч­ных ліс­тоў. Аб­рад “Хрэ­сь­бі­ны ў Ба­ра­ві­ках” зды­ма­ла рэ­спуб­лі­кан­скае тэ­ле­ба­чан­не. Ка­лек­тыў за­йма­ецца вя­лі­кай кан­цэр­тнай дзей­нас­цю, бя­рэ ўдзел ва ўсіх ра­ённых і сель­скіх ме­рап­ры­емствах: Дзень го­ра­да Свет­ла­гор­ска, на­род­ныя гу­лян­ні на Мас­ле­ні­цу, свя­ты вё­сак ра­ёна; удзе­ль­ні­чае ў аб­лас­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кір­ма­шах. Час­та “Ма­ла­дзіц” за­пра­ша­юць пра­вес­ці вя­се­ль­ны бе­ла­рус­кі аб­рад.

Спа­да­ры­ня Во­ль­га ку­ры­руе пра­цу ансам­бля, сяб­рам яко­га з’яў­ля­ецца. Вось што яна рас­па­вя­ла: “Час ня­ўмо­ль­ны, мно­гіх удзе­ль­ні­каў ансам­бля ўжо ня­ма з на­мі, але іх бяс­цэн­ны во­пыт за­стаў­ся ў ка­лек­ты­ве. Да­гэ­туль са­ліс­тка­мі ансам­бля з’яў­ля­юцца Ва­лян­ці­на Баг­да­но­віч і Надзея Аляк­се­енка. Я лі­чу Надзею Іо­сі­фаў­ну кі­раў­ні­ком, бо за­ўсё­ды звяр­та­юся да яе па каш­тоў­ную па­ра­ду і па да­па­мо­гу”.

СТЫ­ЛІ­ЗА­ВА­НЫ ФА­ЛЬК­ЛОР

Сён­ня ў ансамбль пры­хо­дзяць лю­дзі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, аб­наў­ля­ецца і вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў дар па­кі­ну­ты пе­сен­ны рэ­пер­ту­ар. Мо­ладзь з ці­ка­вас­цю да­лу­ча­ецца да на­род­най пес­ні, тра­ды­цый і аб­ра­даў. Ансамбль не з’яў­ля­ецца аўтэн­тыч­ным, ка­лек­тыў вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­ім рэ­пер­ту­ары сты­лі­за­ва­ны фа­льк­лор, а так­са­ма на­род­ныя пес­ні ў су­час­най апра­цоў­цы і тво­ры су­час­ных кам­па­зі­та­раў. Спя­вач­кі ад­да­юць пе­ра­ва­гу пес­ням лі­рыч­ным, ду­шэў­ным, ме­ла­дыч­ным, якія не па­кі­да­юць аб­ыя­ка­вы­мі ду­шы і сэр­цы гле­да­чоў. Ця­пер у скла­дзе ансам­бля 15 спя­ва­чак ва ўзрос­це ад 21 да 60 га­доў. І ў кож­най — вя­лі­кае жа­дан­не спя­ваць і пра­слаў­ляць род­ны край.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, Свет­ла­горск

Фо­та­здым­кі з архі­ва Во­ль­гі Пун­тус
На­род­ны гурт “Ма­ла­дзі­цы”.
Ансамбль “Друж­ба”.