Без права на забыццё

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г

15 лю­та­га 1989 го­да апош­няя ка­ло­на са­вец­кіх войск па­кі­ну­ла тэ­ры­то­рыю Афга­ніс­та­на. Але па­мяць пра тую вай­ну і яе ўдзе­ль­ні­каў жы­ве і да­гэ­туль. Аб ге­ра­ізме і вы­пра­ба­ван­нях су­айчын­ні­каў на­гад­ва­юць шмат­лі­кія ме­ма­ры­ялы і му­зей­ныя экс­па­зі­цыі па ўсёй Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/890/18852/18.jpgГа­лоў­ным сім­ва­лам па­мя­ці аб сы­нах Бе­ла­ру­сі, якія за­гі­ну­лі ў вой­нах на чу­жой зям­лі, стаў Вос­траў Муж­нас­ці і Смут­ку ў ста­лі­цы. Яго ка­арды­на­ты ве­да­юць, зда­ецца, усе: штуч­ная вы­спа на Свіс­ла­чы по­бач з Тра­ецкім прад­мес­цем. Ме­ма­ры­ял ад­кры­ты ў жніў­ні 1996 го­да, але ідэя ўзвя­дзен­ня та­ко­га по­мні­ка ўзнік­ла, ка­лі афган­ская вай­на тых ча­соў яшчэ не скон­чы­ла­ся. З іні­цы­яты­вай вы­сту­пі­лі чле­ны мін­ска­га клу­ба во­інаў за­па­су «Па­мяць» і Рэ­спуб­лі­кан­скай аса­цы­яцыі ся­мей вай­скоў­цаў, за­гі­ну­лых у Афга­ніс­та­не, «Па­мяць і доўг». Дзяр­жа­ва пад­тры­ма­ла за­ду­му і ўзя­ла на ся­бе вя­лі­кую час­тку вы­дат­каў. Так­са­ма на бу­даў­ніц­тва па­йшлі ахвя­ра­ван­ні бе­ла­ру­саў і гра­ма­дзян бы­лых са­юзных рэ­спуб­лік.

Асно­ва ком­плек­су — кап­лі­ца, пры ства­рэн­ні якой твор­чая гру­па на ча­ле з Юры­ем Па­ўла­вым на­тхня­ла­ся ста­ра­даў­няй цар­коў­най архі­тэк­ту­рай на­шай зям­лі. У ве­жа­па­доб­ным бу­дын­ку счыт­ва­юцца ры­сы пер­ша­па­чат­ко­ва­га вы­гля­ду по­ла­цкай Спа­са-Пра­абра­жэн­скай цар­квы. Алта­ры кап­лі­цы з про­звіш­ча­мі за­гі­ну­лых вай­скоў­цаў утво­ра­ны ску­льп­тур­ны­мі гру­па­мі жан­чын у жа­ло­бе — бе­ла­рус­кіх ма­туль, якія не да­ча­ка­лі­ся сы­ноў з да­лё­ка­га краю. Да­паў­ня­юць афар­млен­не аб­ра­зы «Ма­ці свя­тая Бе­ла­русь», «Ефра­сін­ня По­ла­цкая — за­ступ­ні­ца бе­ла­рус­ка­га на­ро­да», «Ма­літ­ва 14 свя­тых за Бе­ла­русь» з брон­за­вым тэк­стам ма­літ­вы і вы­явай свя­тых пра­вас­лаў­най і ка­та­ліц­кай цэр­кваў. Та­кім чы­нам, ме­ма­ры­ял ува­саб­ляе не то­ль­кі сму­так па су­айчын­ні­ках, але і надзею на не­па­руш­насць мі­ру, ве­ру ў ахоў­ную лас­ку за­ступ­ні­каў бе­ла­рус­кай зям­лі.

Яшчэ ад­но сак­ра­ль­нае мес­ца ў ста­лі­цы — Храм-по­мнік у го­нар Усіх свя­тых і ў па­мяць пра ахвяр, якія вы­ра­та­ван­ню Айчы­ны на­шай па­слу­жы­лі. Крып­та свя­ты­ні змяш­чае зям­лю з па­ха­ван­няў бе­ла­ру­саў, за­гі­ну­лых у да­ле­чы­ні ад ра­дзі­мы. У 2015 го­дзе там за­кла­дзе­ны кап­су­лы зям­лі з пя­ці пра­він­цый Афга­ніс­та­на, дзе ва­ява­лі на­шы су­айчын­ні­кі.

/i/content/pi/cult/890/18852/19.jpgГО­РАД НАД ДЗВІ­НОЙ ПА­МЯ­ТАЕ

Асаб­лі­вае стаў­лен­не да за­ха­ван­ня па­мя­ці пра во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў у Ві­цеб­ску. Там дыс­ла­цы­ра­ва­ла­ся гвар­дзей­ская 103 па­вет­ра­на-дэ­сан­тная ды­ві­зія, якая ад­ной з пер­шых увай­шла на тэ­ры­то­рыю Афга­ніс­та­на і па­зней удзе­ль­ні­ча­ла амаль ва ўсіх маш­таб­ных апе­ра­цы­ях та­го ча­су. Пад­час ва­енных дзея­нняў фар­мі­ра­ван­не стра­ці­ла 907 афі­цэ­раў і сал­дат — ура­джэн­цаў роз­ных кут­коў бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза. На­ту­ра­ль­на, ве­тэ­ра­ны не маг­лі да­зво­ліць, каб гэ­тыя ста­рон­кі гіс­то­рыі не за­ста­лі­ся ў агу­ль­най па­мя­ці. З іх іні­цы­яты­вы ў аб­лас­ным цэн­тры з’явіў­ся пер­шы на по­стса­вец­кай пра­сто­ры дзяр­жаў­ны му­зей, пры­све­ча­ны Афган­скай вай­не. Уста­но­ва ад­кры­ла­ся ў лю­тым 1996 го­да ў звы­чай­ным жы­лым до­ме і за­ня­ла дзве су­меш­ча­ныя ква­тэ­ры. На та­кой не­вя­лі­кай плош­чы на­ма­ган­ня­мі не­абы­яка­вых лю­дзей атры­ма­ла­ся ства­рыць грун­тоў­ную экс­па­зі­цыю. Пер­шая за­ла праз прад­ме­ты по­бы­ту, на­цы­яна­ль­нае адзен­не і іншыя артэ­фак­ты рас­каз­вае пра ку­ль­ту­ру афган­ска­га на­ро­да і па­лі­тыч­нае ста­но­віш­ча ў кра­іне на­пя­рэ­дад­ні ўво­ду са­вец­кіх войск. У дру­гой за­ле дэ­ман­стру­юцца экс­па­на­ты, пры­све­ча­ныя фар­мі­ра­ван­ням з Ві­цеб­ска і воб­лас­ці, якія вы­кон­ва­лі вай­ско­выя за­да­чы ў Афга­ніс­та­не. Трэ­цяя за­ла — ме­ма­ры­яль­ная. У ёй па­ка­за­ны фо­та­здым­кі, аса­біс­тыя рэ­чы, да­ку­мен­ты і ліс­ты за­гі­ну­лых, па­мер­лых ад ран і за­хвор­ван­няў зем­ля­коў.

Асно­вай для ства­рэн­ня экс­па­зі­цыі па­слу­жы­лі ма­тэ­ры­ялы, саб­ра­ныя клу­бам «Чыр­во­ны клі­вер» ся­рэд­няй шко­лы №19 і по­шу­ка­вай гру­пай ся­рэд­няй шко­лы №25. Вуч­ні раз­ам з на­стаў­ні­ка­мі звяр­та­лі­ся ў ва­енка­ма­ты і да ся­мей за­гі­ну­лых сал­дат. У ад­каз атрым­лі­ва­лі фо­та­здым­кі і бі­ягра­фіі. У пе­ра­піс­цы са шко­ль­ні­ка­мі быў і пад­пал­коў­нік Ва­ле­рый Чка­лаў, які слу­жыў у Афга­ніс­та­не. Па­зней ён ства­рыў на­ву­ко­вую кан­цэп­цыю му­зея. Аўтар­ства мас­тац­ка­га пра­екта экс­па­зі­цыі на­ле­жыць Юрыю Чар­ня­ку. Твор­ца меў во­пыт пра­цы над ва­енны­мі экс­па­зі­цы­ямі і ад па­чат­ку афган­скай кам­па­ніі раз­умеў: гра­мад­ству бу­дзе па­трэб­ны му­зей на гэ­ту тэ­му. Мас­так руп­на збі­раў вы­раз­кі з га­зет і іншыя ма­тэ­ры­ялы для бу­ду­чай экс­па­зі­цыі. Па­паў­ня­юцца фон­ды і ў на­шы дні. Ся­род апош­ніх па­ступ­лен­няў — на­бор мед­ыцын­скіх інстру­мен­таў, якія пе­рад­аў бы­лы ва­ену­рач, удзе­ль­нік вай­ны ў Афга­ніс­та­не.

Каб аха­піць шы­ро­кую аўды­то­рыю, Ві­цеб­скі му­зей во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў актыў­на пра­цуе ў Інтэр­нэ­це. На афі­цый­най ста­рон­цы «ВКон­так­те» да­ступ­ныя аліч­ба­ва­ныя фраг­мен­ты з кні­гі вод­гу­каў і ві­дэ­аро­лі­кі пра ме­ма­ры­ялы. Так­са­ма ўста­но­ва раз­ам з аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кай рас­пра­ца­ва­ла элек­трон­ны рэ­сурс «Афга­ніс­тан. Без пра­ва на за­быц­цё» — агу­ль­на­дас­туп­ную ба­зу да­ных са спі­сам удзе­ль­ні­каў ба­явых дзея­нняў, фо­та­здым­ка­мі і іншы­мі каш­тоў­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі.

Не­да­лё­ка ад му­зея, на скры­жа­ван­ні ву­ліц Во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў і Чка­ла­ва, у жніў­ні 1997 го­да ад­кры­лі по­мнік «Боль». Ён ад­ра­зу пры­цяг­нуў ува­гу све­жым мас­тац­кім ра­шэн­нем, бо вы­лу­чаў­ся на фо­не тра­ды­цый­на­га для вай­ско­вых ме­ма­ры­ялаў воб­ра­за сал­да­та са збро­яй у ру­ках. Пе­рад ва­чы­ма гле­да­ча па­ўстае аб­агу­ль­не­ная по­стаць ма­ці, якая пры­па­ла да ня­бож­чы­ка сы­на. Зноў, як у ма­лен­стве, хло­пец ля мат­чы­ных гру­дзей. Спа­ві­ты. То­ль­кі не пя­люш­ка­мі — бін­та­мі, што за­кры­ва­юць смя­рот­ную ра­ну. Ідэя пры­й­-
шла да аўта­ра Іва­на Ка­за­ка, ка­лі ў Афга­ніс­та­не яшчэ ішлі баі. Упер­шы­ню ску­льп­тар па­ка­заў кам­па­зі­цыю на пер­са­на­ль­най вы­ста­ве ў Гер­ма­ніі і атры­маў вы­со­кую ацэн­ку. Па­зней ві­цеб­скія во­іны-інтэр­на­цы­яна­ліс­ты пра­па­на­ва­лі зра­біць гэ­ты твор асно­вай ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су. Па аб­одва ба­кі по­мні­ка ста­яць гра­ніт­ныя плі­ты з про­звіш­ча­мі за­гі­ну­лых зем­ля­коў.

БОЛЬ ГРО­ДЗЕН­СКАЙ ЗЯМ­ЛІ

Ка­ля 3,5 ты­сяч ура­джэн­цаў Гро­дзен­шчы­ны атры­ма­лі ба­явы во­пыт у Афга­ніс­та­не. З іх 71 ча­ла­век не вяр­нуў­ся да­до­му. Імё­ны за­гі­ну­лых уве­ка­ве­ча­ны ў кні­зе «Па­мяць», на ме­ма­ры­яль­ных плі­тах, у экс­па­зі­цыі гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея аб­лас­но­га цэн­тра. У Грод­не ўста­ля­ва­ны адзін з пер­шых по­мні­каў удзе­ль­ні­кам Афган­скай вай­ны на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза. Ён раз­меш­ча­ны ў скве­ры Во­інаў-інтэр­на­цы­яна­ліс­таў на скры­жа­ван­ні ву­ліц Кур­ча­та­ва і Гор­ка­га. На гра­ніт­ным па­ста­мен­це — плі­ты з імё­на­мі ге­ро­яў, па­ха­ва­ных на тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці, і ску­льп­тур­ныя парт­рэ­ты двух сал­дат-сяб­роў ля рас­ко­ла­тай на дзве час­ткі ка­мен­най глы­бы. Кож­ную га­да­ві­ну вы­ва­ду са­вец­кіх войск з Афга­ніс­та­на ка­ля ма­ну­мен­та збі­ра­юцца ве­тэ­ра­ны, сва­які за­гі­ну­лых, прад­стаў­ні­кі ўла­ды і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый.

МАС­ТАК І ВАЙ­НА

Бо­льш за дзя­ся­так ра­бот Ула­дзі­мі­ра Жба­на­ва ўпры­гож­ва­юць мін­скія ву­лі­цы. Май­стар, як ка­жуць, зняў ску­льп­ту­ру з па­ста­мен­та. Яго “Не­зна­ёмка”, “Да­ма з са­бач­кам”, “Па­шта­ль­ён” уз­ба­га­ці­лі аб­ліч­ча на­шай ста­лі­цы. Ме­на­ві­та жан­ра­выя га­рад­скія ску­льп­ту­ры пры­нес­лі вя­до­масць аўта­ру, але ў яго парт­фо­ліа ёсць і ме­ма­ры­яль­ныя тво­ры.

Ад­ра­зу па­сля за­кан­чэн­ня тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та Ула­дзі­мір Жба­наў атры­маў па­вес­тку і тра­піў у ві­цеб­скую па­вет­ра­на-дэ­сан­тную ды­ві­зію, якую па­зней пе­ра­кі­ну­лі ў Афга­ніс­тан. Гэ­ты пе­ры­яд бі­ягра­фіі ад­люс­тра­ваў­ся ў се­рыі ма­ну­мен­таў во­інам-інтэр­на­цы­яна­ліс­там. Пер­шым стаў по­мнік Ге­рою Са­вец­ка­га Са­юза Аляк­сан­дру Мі­ра­нен­ку, які слу­жыў у ад­ной ды­ві­зіі са ску­льп­та­рам. Стар­шы сяр­жант удзе­ль­ні­чаў у рэ­йдзе па зніш­чэн­ні буй­но­га атра­да ма­джа­хе­даў. У хо­дзе бою яго гру­па за­ста­ла­ся ад­рэ­за­най ад асноў­ных сіл. Цяж­ка па­ра­не­ны, ён, ка­лі за­кон­чы­лі­ся па­тро­ны, да­стаў апош­нюю гра­на­ту і пад­арваў ся­бе раз­ам з пра­ціў­ні­ка­мі. По­мнік сас­лу­жыў­цу Ула­дзі­мір Жба­наў зра­біў, як праз год служ­бы вяр­нуў­ся ў Ві­цебск — мес­ца па­ста­яннай дыс­ла­ка­цыі ды­ві­зіі.

У 1994 го­дзе ску­льп­тар ства­рыў по­мнік во­інам-інтэр­на­цы­яна­ліс­там у Свет­ла­гор­ску. На плош­чы Пе­ра­мож­цаў па­ўста­лі фі­гу­ры двух сал­дат, у якіх ува­со­бі­ла­ся ба­явое бра­тэр­ства, і кам­па­зі­цыя з ка­мя­нёў — сім­вал афган­скіх гор. Апош­няя афган­ская ра­бо­та Ула­дзі­мі­ра Жба­на­ва ўста­ля­ва­на ў Глы­бо­кім у 2000 го­дзе: юнак са збро­яй у аб­кру­жэн­ні скал. Двух­мет­ро­вая фі­гу­ра сал­да­та аса­цы­юец­ца з ня­прос­тым шля­хам вы­пра­ба­ван­няў, а сты­лі­за­ва­ная квет­ка эдэ­ль­вей­су ся­род ка­мен­ня сім­ва­лі­зуе веч­ную пры­га­жосць жыц­ця…