Вя­лі­кае ба­чыц­ца на ад­лег­лас­ці

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Год на­зад не ста­ла Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва. Па­мя­таю, як ле­тась 14 сту­дзе­ня на па­чат­ку адзі­нац­ца­тай га­дзі­ны ра­ні­цы на ма­ім ма­бі­ль­ні­ку з’яві­ла­ся па­ве­дам­лен­не ад Мар­га­ры­ты Ле­ані­даў­ны пра тое, што двац­цаць хві­лін на­зад па­мёр яе ба­ць­ка. Са спа­да­ры­няй Мар­га­ры­тай мы зна­ёмыя са сту­дэн­цкіх ча­соў, ка­лі-ні­ка­лі пе­ра­зво­нь­ва­емся, так што ад­нос­на яе пра­блем я быў бо­льш-менш да­свед­ча­ны. У пры­ват­нас­ці, пра не­вы­леч­ную хва­ро­бу Ле­ані­да Дзміт­ры­еві­ча ве­даў. А яшчэ ве­даў, што пан­дэ­мія за­ча­пі­ла му­жа спа­да­ры­ні Мар­га­ры­ты, і ця­пер ён у ве­ль­мі кеп­скім ста­не (менш чым праз ты­дзень ён так­са­ма по­йдзе з жыц­ця…). Адзі­нае, што я мог ска­заць у той мо­мант: “Тры­май­ся. Ця­пер ты ў ро­дзе ста­рэй­шая”. Дзя­куй Бо­гу, у да­чкі на­ша­га мэт­ра моц­ны ха­рак­тар, і ў той цяж­кі для яе час апі­рыш­ча яна зна­хо­дзі­ла ў пра­цы, у твор­час­ці. Ду­маю, што ство­ра­ныя ёю ў той год ма­люн­кі і га­бе­ле­ны з ча­сам змо­гуць год­на да­поў­ніць ка­лек­цыю ме­ма­ры­яль­най га­ле­рэі яе ба­ць­кі як зна­кі мас­та­коў­скай ды­нас­тыі і ўзор пе­ра­адо­лен­ня твор­час­цю жыц­цё­вай ня­го­ды.

/i/content/pi/cult/888/18803/15.jpgЯ зга­даў ле­таш­нія падзеі, бо дня­мі на­ве­даў вы­ста­ву па­мя­ці Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва пад на­зваю “Пры­свя­чэн­не” ў па­мя­нё­най ме­ма­ры­яль­най га­ле­рэі. Я гля­дзеў на парт­рэ­ты, кра­яві­ды, сю­жэт­ныя кар­ці­ны і ду­маў пра тое, што та­лент яго­ны мае пра­цяг у ся­мей­най тра­ды­цыі, якую ён за­па­чат­ка­ваў; у дзе­цях, якія аб­ра­лі мас­тац­тва як пра­фе­сію. Яго­ны твор­чы дос­вед сён­ня да­па­ма­гае іншым вы­на­хо­дзіць улас­ны стыль і лад.

Шча­мя­лёў ужо на­ле­жыць гіс­то­рыі, але за­ста­ецца су­час­ным мас­та­ком, бо яго­ныя твор­часць і жыц­цё­вая фі­ла­со­фія сён­ня па-ра­ней­ша­му за­пат­ра­ба­ва­ныя. Бо­льш та­го, яны, маг­чы­ма, лепш зра­зу­ме­лыя сён­няш­нім гле­да­чам, чым па­ка­лен­ню, да яко­га на­ле­жыць сам мас­так. Бо сён­ня, у ад­роз­нен­не ад са­вец­кіх ча­соў, інды­ві­ду­алізм (ка­лі ён, зра­зу­ме­ла, ка­рэк­тны) лі­чыц­ца з’явай на­рма­ль­най.

Ма­ючы пэў­ныя ўяў­лен­ні пра да­гма­ты­ку са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му і пра ка­лек­ты­візм як стры­жань са­вец­кай ідэ­ало­гіі, дзі­віш­ся, як гэ­ты мас­так здо­леў аб­мі­нуць у твор­час­ці ідэ­ала­гіч­ныя ка­но­ны — так ка­ра­бель аб­мі­нае ры­фы і ме­лі, — здо­леў сцвер­дзіць сваё аса­біс­тае, пры­ват­нае як са­ма­дас­тат­ко­вую каш­тоў­насць. Ма­ля­ваў са­мо­га ся­бе, адзі­на­га і лю­бі­ма­га, і сваё бліз­кае ко­ла — сям’ю, сяб­роў, ка­лег, якім сім­па­ты­за­ваў. Ды і пе­ра­ва­гу мас­так ад­да­ваў сю­жэ­там по­бы­та­вым, з не­муд­ра­ге­ліс­тым, сут­нас­на пры­ват­ным, а ў вы­ні­ку атры­маў­ся апо­вед-са­га ці­ка­вы іншым, аб­са­лют­на ста­рон­нім. Хут­чэй за ўсё, так зда­ры­ла­ся та­му, што ва ўсіх лю­дзей каш­тоў­нас­ці збо­ль­ша­га ад­но­ль­ка­выя, і зво­дзяц­ца яны да ўлад­ка­ва­на­га жыц­ця, ду­шэў­на­га спа­кою і псі­ха­ла­гіч­на­га кам­фор­ту. Ме­на­ві­та гэ­та гля­дач зна­хо­дзіў і зна­хо­дзіць у тво­рах Шча­мя­лё­ва.

/i/content/pi/cult/888/18803/17.jpgПа­вод­ле твор­ча­га мен­та­лі­тэ­ту Ле­анід Шча­мя­лёў быў імпрэ­сі­яніс­там. Не ў сэн­се сты­ліс­ты­кі, якой яе рас­пра­ца­ва­лі твор­цы кштал­ту Кло­да Ма­нэ і Агюс­та Рэ­ну­ара. Яго­ная па­літ­ра і ма­не­ра на­ле­жаць інша­му ча­су, грун­ту­юцца на па­зней­шай эстэ­ты­цы. А вось та­кія чын­ні­кі імпрэ­сі­яніз­му, як сва­бо­да са­ма­вы­яўлен­ня мас­та­ка, за­ся­ро­джа­насць на ста­ноў­чых эмо­цы­ях, якія час ад ча­су да­рыць лёс, уво­гу­ле стаў­лен­не да жыц­ця як да свя­та і ўсве­дам­лен­не не­паў­тор­нас­ці, а праз гэ­та — каш­тоў­нас­ці кож­на­га імгнен­ня ў яго­най твор­час­ці вы­раз­на пры­сут­ні­ча­юць. На­га­даю, што ў га­ды ма­ла­дос­ці Шча­мя­лё­ва, у бру­та­ль­ныя 40-я-50-я ды і на­па­чат­ку 60-х, у Са­вец­кім Са­юзе афі­цый­нае стаў­лен­не да імпрэ­сі­яніз­му бы­ло рэ­зка ад­моў­ным. Гэ­ты на­пра­мак трак­та­ваў­ся як анты­эстэ­тыч­ны і рэ­акцый­ны.

Вы­ста­ва, пра якую ідзе га­вор­ка, успры­ма­ецца ла­гіч­ным пра­ця­гам па­ста­яннай экс­па­зі­цыі. Вы­ста­ва скла­да­ецца з тво­раў мас­та­ка, якія ле­тась да­поў­ні­лі фон­ды Му­зея гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска (да яго­най струк­ту­ры на­ле­жыць га­ле­рэя Шча­мя­лё­ва). Гэ­та па­лот­ны роз­ных га­доў, гра­фіч­ныя арку­шы, пад­рых­тоў­чы ма­тэ­ры­ял да кар­цін.

Ве­да­ючы, да якой тэ­ма­ты­кі і сты­ліс­ты­кі мас­так пры­йшоў пад за­кан­чэн­не жыц­ця, ці­ка­ва па­ба­чыць, з ча­го ён па­чы­наў. Шы­ро­кі, “мас­ты­хі­на­вы” ма­зок Ле­анід Шча­мя­лёў вы­на­хо­дзіць не­дзе ў 70-х, а да гэ­та­га ма­дэ­ля­ваў фор­му пэн­дзлем у ма­не­ры, бліз­кай да звык­ла­га рэ­аліс­тыч­на­га жы­ва­пі­су. Пры гэ­тым ўсё да­лей ад яе ад­ыхо­дзя­чы. Зда­бы­так — за­ўжды стра­та, бо, аб­раў­шы адзін ва­ры­янт, вы­му­ша­на ад­маў­ля­ешся ад інша­га, мо­жа ў чым­сь­ці не менш пер­спек­тыў­на­га і плён­на­га. Мне ве­ль­мі да­спа­до­бы тое, што мас­так ра­біў у 40-х і 50-х га­дах. У тых ра­бо­тах шмат пры­ваб­най кан­крэ­ты­кі, скла­да­на вы­бу­да­ва­най га­мы, ад якіх Шча­мя­лёў ад­мо­віц­ца, ка­лі пя­рой­дзе да форм аб­агу­ль­не­ных і ко­ле­ру ла­ка­ль­на­га. Але сво­еа­саб­лі­ва трак­та­ва­ны псі­ха­ла­гізм пры­сут­ні­чае як у яго­ных тво­рах, бліз­кіх да тра­ды­цый­на­га рэ­аліз­му, так і ў тых, дзе эма­цый­насць вы­яўля­ецца праз дэ­ка­ра­ты­візм.

А вось гіс­та­рыч­ная і так зва­ная са­цы­яль­ная тэ­ма­ты­ка да­ва­ла­ся мас­та­ку цяж­ка. Адзі­нае вы­клю­чэн­не — кар­ці­ны-ўспа­мі­ны пра служ­бу ў ка­ва­ле­рыі ў ча­се Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Успа­мі­ны тыя ў знач­най сту­пе­ні ра­ман­ты­за­ва­ныя. Ка­лі ж з не­йкіх пры­чын мас­та­ку да­во­дзі­ла­ся ма­ля­ваць не­шта вы­раз­на ідэ­ала­гіч­нае, па­лі­ты­за­ва­нае, ён ад­чу­ваў ся­бе як пры­нцы­по­вы па­цы­фіст, яко­га рэ­кру­та­ва­лі ў вой­ска і за­сла­лі ў ако­пы — ні­бы­та трэ­ба ва­яваць, пад­па­рад­коў­ва­ючы­ся аб­ста­ві­нам, тым бо­льш што ні­бы­та за Ра­дзі­му, але гвалт і раз­драй інтэ­лі­ген­тная на­ту­ра ўсё ад­но не пры­мае. Мне дык гэ­та зра­зу­ме­ла: на­рма­ль­ны ча­ла­век му­сіць лю­біць жан­чы­ну, а не він­тоў­ку, шы­рэй — ра­дасць, а не па­ку­ты. А ка­лі гла­ба­ль­на — жыц­цё, а не смерць. Па не­ка­то­рых сю­жэт­ных ра­бо­тах вы­ста­вы бач­на, як да­ва­лі­ся мас­та­ку не яго­ная тэ­ма­ты­ка, не яго­ны сю­жэт­ны лад. Цяж­ка.

Ле­анід Шча­мя­лёў плён­на пра­ца­ваў усё жыц­цё, але іко­най сты­лю ён быў у 60-я га­ды, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі сцвяр­джаў­ся “су­во­ры стыль” як су­пра­ць­ва­га за­бран­за­ве­ла­му арта­дак­са­ль­на­му сац­рэ­аліз­му. Пры­тым вар­та адзна­чыць, што ні­чо­га “су­во­ра­га” ў на­ту­ры мас­та­ка і, ад­па­вед­на, у твор­час­ці яго­най не бы­ло. Та­кой жа “іко­най сты­лю” ў 80-я быў Мі­ка­лай Се­ляш­чук — ча­ла­век пад­обна­га да Шча­мя­лё­ва псі­ха­ла­гіч­на­га скла­ду. Ды і сён­ня мно­гія ідуць да­ро­гаю, пра­то­ра­най мэт­рам, не за­дум­ва­ючы­ся пра тое, хто тут быў пер­шап­ра­ход­цам.

З мо­ман­ту, як мас­так па­кі­нуў гэ­ты свет, пра­йшло за­над­та ма­ла ча­су, каб глы­бо­ка асэн­са­ваць ро­лю і мес­ца Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва ў на­шай гіс­то­рыі і рэ­ча­існас­ці. Вя­лі­кае ба­чыц­ца на ад­лег­лас­ці. Ві­даць, гэ­та зро­біць па­ка­лен­не, якое зу­сім ня­даў­на не за­дум­ва­ла­ся пра свой уз­рост — бо жы­вы­мі бы­лі ба­ць­кі, а сён­ня ўжо ім, па­сля­доў­ні­кам і спад­ка­емцам, на­ка­на­ва­на браць на ся­бе пра­вы і аб­авяз­кі “ста­рэй­ша­га ў ро­дзе”.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"