Дыстанцыя для... конкурсаў, або Для чаго “прыручаць” відэакамеру?

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Дзіцячыя школы мастацтваў: платныя паслугі і праца на перспектыву
Пра­цяг­ва­ем пуб­лі­ка­цыю ма­тэ­ры­ялаў пра дзей­насць раз­на­стай­ных уста­ноў ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. На чар­зе — дзі­ця­чыя шко­лы мас­тац­тваў у роз­ных рай­цэн­трах кра­іны. На­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, як вы­свет­лі­ла “К”, сён­ня да­во­лі плён­на і зла­джа­на пра­цу­юць з на­ву­чэн­ца­мі, ня­гле­дзя­чы на пан­дэ­мію і шмат­лі­кія пе­ра­шко­ды, звя­за­ныя з за­крыц­цём меж­аў, вы­ка­нан­нем пла­на плат­ных па­слуг і ня­ста­чай гро­шай для ства­рэн­ня сай­таў. Але пра ўсё — па па­ра­дку.

/i/content/pi/cult/887/18791/25.jpgЯК ПЕ­РА­ВЫ­КА­НАЦЬ ПЛАН?

Пер­шае маё тэ­ле­фа­на­ван­не бы­ло ў Клі­чаў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. І, як за­пэў­ніў мя­не кі­раў­нік мяс­цовай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Ула­дзі­мір Су­ра­вец, ле­тась пра­ца ішла ня­кеп­ска.

— Асаб­лі­вых пра­блем у нас на сён­ня за 2021 год ня­ма, усе пла­на­выя па­каз­чы­кі, да­ве­дзе­ныя нам кі­раў­ніц­твам, вы­ка­на­ны, — адзна­чыў су­раз­моў­ца. — Вы­трым­лі­ва­ем усе нор­мы, якія нам да­во­дзіць сан­стан­цыя, раз­мяш­ча­ем на­ві­ны пра шко­лу, да­сяг­нен­ні на­шых на­ву­чэн­цаў як у са­цы­яль­ных сет­ках, так і на сва­ім сай­це.

Да сло­ва, яшчэ пры­клад­на пяць га­доў та­му, да аб­лас­но­га фес­ты­ва­лю-кір­ма­шу пра­цаў­ні­коў вёс­кі “Да­жын­кі-2017”, Клі­чаў­ская ДШМ пе­ра­еха­ла ў рэ­кан­стру­ява­ны бу­ды­нак бы­лой га­рад­ской па­лік­лі­ні­кі, а кла­сы ў шко­ле бы­лі ўкам­плек­та­ва­ныя ўсі­мі не­абход­ны­мі му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі. Сён­ня тут на­ву­ча­ецца бо­льш за 200 вы­ха­ван­цаў па пя­ці на­прам­ках — му­зыч­ная, ха­рэ­агра­фіч­ная, вы­яўлен­чая, мас­тац­ка-эстэ­тыч­ная, на­род­ная твор­часць.

Ня­кеп­ска спра­вы ідуць і ў ДШМ на Го­ме­льш­чы­не. Так, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Жыт­ка­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Агі­евіч, да­ўні зна­ёмы “К”, адзна­чыў, што ле­тась пла­ны плат­ных па­слуг для мясц­овай ДШМ бы­лі на­ват па­вя­лі­ча­ны.

Ды­рэк­тар Жыт­ка­віц­кай ДШМ Жан­на Га­рэ­ла­ва па­цвер­дзі­ла гэ­тую інфар­ма­цыю.

— За год мы знач­на па­вя­лі­чы­лі ад­да­чу ад плат­ных па­слуг і ў вы­ні­ку вы­йшлі на па­каз­чы­кі 142,4% ад пла­на мі­ну­ла­га го­да, — ка­жа Жан­на Га­рэ­ла­ва. — Так што мож­на ска­заць, план мы вы­ка­на­лі і на­ват пе­ра­вы­ка­на­лі. Змаг­лі гэ­та зра­біць за кошт кан­цэр­тнай дзей­нас­ці, да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на­ву­чэн­цаў. На­прык­лад, у мі­ну­лым на­ву­ча­ль­ным го­дзе ў нас ву­чы­ла­ся 388 ча­ла­век, а ця­пер — 425. Так­са­ма мы па­вя­лі­чы­лі ко­ль­касць пад­рых­тоў­чых груп, а яшчэ вы­да­ём за пла­ту на­пра­кат му­зыч­ныя інстру­мен­ты (акар­дэ­он, ба­ян, скрып­ка, цым­ба­лы), гэ­та не над­та вя­лі­кія гро­шы — 5 руб­лёў на ме­сяц на пра­ця­гу на­ву­ча­ль­на­га го­да.

Па сло­вах Жан­ны Га­рэ­ла­вай, ка­лек­тыў Жыт­ка­віц­кай ДШМ па­спя­хо­ва спраў­ля­ецца са сва­ёй га­лоў­най за­да­чай — пад­рых­тоў­кай ад­ора­най мо­ла­дзі да пра­ця­гу про­фі­ль­най ад­ука­цыі. Акра­мя та­го, мно­га ча­ла­век па­йшло па пед­ага­гіч­ным шля­ху, стаў­шы вы­клад­чы­ка­мі дзі­ця­чых школ, му­зыч­ных ка­ле­джаў, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў ды Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. А яшчэ шко­ла пра­во­дзіць ад­кры­ты рэ­гі­яна­ль­ны кон­курс дзі­ця­ча­га мас­тац­тва “За­ла­тая но­та Па­лес­ся”, пры­мер­ка­ва­ны да дня на­ра­джэн­ня зна­ка­мі­та­га зем­ля­ка Ула­дзі­мі­ра Буд­ні­ка.

СВЕТ І ЯГО МЕЖЫ

Вя­до­ма, шчас­це лю­бо­га на­стаў­ні­ка — у вуч­нёў­скіх по­спе­хах. А для на­ву­чэн­цаў ра­ённых ДШМ са­мае вя­лі­кае шчас­це — пе­ра­маг­чы ў роз­ных му­зыч­ных кон­кур­сах, як ра­ённа­га, аб­лас­но­га, так і рэ­спуб­лі­кан­ска­га ды між­на­род­на­га ўзроў­няў. Пра­ўда, гэ­тыя кон­кур­сы сён­ня, у су­вя­зі з пан­дэ­мі­яй, час­ця­ком ла­дзяц­ца анлайн ці дыс­тан­цый­на. Та­му, як адзна­ча­лі ў раз­мо­ве са мной мно­гія кі­раў­ні­кі дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў, най­бо­льш не­га­тыў­ных аспек­таў яны атры­ма­лі ад за­крыц­ця меж­аў і аб­ме­жа­ван­няў уез­ду ў іншыя кра­іны ў су­вя­зі з рас­паў­сю­джван­нем Covid-19. Га­ва­ры­лі пра зга­да­ныя пра­бле­мы ў раз­мо­ве са мной і на Мін­шчы­не.

— На жаль, на­шы вуч­ні ця­пер не мо­гуць па­ехаць за мя­жу, та­му, у асноў­ным, удзе­ль­ні­ча­ем у шмат­лі­кіх кон­кур­сах, якія ла­дзяц­ца дыс­тан­цый­на, за­ва­ява­лі на іх звыш 170 дып­ло­маў роз­на­га ўзроў­ню, — па­ве­да­мі­ла ды­рэк­тар Слуц­кай ДШМ На­тал­ля Са­пел­кі­на. — А, на­прык­лад, ня­даў­на, у снеж­ні, у Го­ме­лі ад­быў­ся XVIII Між­на­род­ны дзі­ця­чы кон­курс “Му­зы­ка надзеі”, у якім уз­ялі ўдзел бо­льш за 100 ча­ла­век з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Укра­іны. Двое на­шых на­ву­чэн­цаў на на­зва­ным кон­кур­се за­ва­ява­лі дып­ло­мы лаў­рэ­атаў І і ІІ сту­пе­ні.

Па сло­вах На­тал­лі Са­пел­кі­най, у су­вя­зі з тым, што для дыс­тан­цый­ных кон­кур­саў трэ­ба зды­маць якас­ныя ві­дэ­аро­лі­кі, пед­аго­гі Слуц­кай ДШМ асво­ілі як на­вы­кі зды­мак ві­дэ­ака­ме­рай, так і апра­цоў­кі атры­ма­ных ві­дэ­аза­пі­саў. Акра­мя та­го, гэ­тыя ро­лі­кі раз­мяш­ча­юцца ў са­цы­яль­ных сет­ках і на ві­дэ­ахос­тын­гу YouTube. Тое са­мае ад­бы­ва­ецца і з кан­цэр­та­мі з удзе­лам на­ву­чэн­цаў — імпрэ­зы так­са­ма за­піс­ва­юцца і дэ­ман­стру­юцца для ўсіх ахвот­ных у інтэр­нэ­це.

Тое са­мае ро­бяць і ў Мас­тоў­скай ДШМ, што на Гро­дзен­шчы­не. Як ка­жа ды­рэк­тар Мас­тоў­скай ДШМ Але­на Мас­ке­віч, на­ву­чэн­цы ўдзе­ль­ні­ча­юць у шмат­лі­кіх дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах (бо­льш за 200 удзе­ль­ні­каў за мі­ну­лы на­ву­ча­ль­ны год), на якіх час­та пе­ра­ма­га­юць і атрым­лі­ва­юць дып­ло­мы лаў­рэ­атаў. На­прык­лад, ня­даў­на на­ву­чэн­ка шко­лы Ган­на Кар­па­ва пры­ня­ла ўдзел у VIII Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў “Бе­ла­рус­кія та­лен­ты”, у якім ста­ла лаў­рэ­атам ІІ сту­пе­ні.

На­стаў­ні­кі вы­клад­ва­юць ві­дэ­аро­лі­кі на YouTube, у са­цы­яль­ных сет­ках, на сва­ім сай­це пуб­лі­ку­юць раз­на­стай­ную інфар­ма­цыю і акту­аль­ныя на­ві­ны, а так­са­ма су­пра­цоў­ні­ча­юць з мясц­овай прэ­сай — пуб­лі­ку­юць інфар­ма­цыю пра падзеі шко­ль­на­га жыц­ця на ста­рон­ках ра­ённай га­зе­ты “За­ра над Нё­ма­нам”.

Ці­ка­ва, што ў Мас­тах план плат­ных па­слуг вы­кон­ваць ця­пер знач­на ляг­чэй, чым, ска­жам, два ці тры га­ды та­му.

— Плат­ныя па­слу­гі нам, у су­вя­зі з не­спры­яль­най эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сі­ту­ацы­яй, змен­шы­лі, — ка­жа ды­рэк­тар Мас­тоў­скай ДШМ Але­на Мас­ке­віч. — На­прык­лад, ка­лі да пан­дэ­міі гэ­та бы­ло 2600 руб­лёў на ме­сяц, дык ця­пер — 1500-1800 руб­лёў на ме­сяц. Так што з вы­ка­нан­нем пла­на плат­ных па­слуг спра­бу­ем спраў­ляц­ца, ня­гле­дзя­чы на ўсе цяж­кас­ці, звя­за­ныя з рас­паў­сю­джван­нем Covid-19.

ДА­СЯГ­НЕН­НІ — НА ВЫ­ШЫ­НІ

У пры­нцы­пе, сі­ту­ацыя, па-­добная да апі­са­най, склад­ва­ецца і ў іншых ра­ённых ДШМ Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, у Лу­нін­цы, што ў Брэс­цкай воб­лас­ці, і са­ліс­ты, і ка­лек­ты­вы мясц­овай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў пра­цяг­ва­лі ўдзе­ль­ні­чаць і ў тра­ды­цый­ных, і ў дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах са­ма­га роз­на­га ўзроў­ню. І, на­ту­ра­ль­на, за­ва­ёўваць уз­на­га­ро­ды.

— Акра­мя та­го, ле­тась бы­ло пры­сво­ена зван­не “ўзор­ны” на­ша­му дзі­ця­ча­му хо­ру “Со­зву­чие”, — адзна­чы­ла “К” ды­рэк­тар Лу­ні­нец­кай ДШМ Во­ль­га Бе­ла­вус. — Так што 2021 год мы, мож­на ска­заць, за­кон­чы­лі на вы­со­кай, ма­жор­най но­це.

Зга­да­ны дзі­ця­чы хор, да сло­ва, стаў ня­даў­на пе­ра­мож­цам двух кон­кур­саў — VI Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «BYFEST» (Мінск) і IV Між­на­род­на­га дыс­тан­цый­на­га шмат­жан­ра­ва­га фес­ты­ва­лю “Бе­ла­веж­ская зор­ка” (Брэст). А ў са­мой дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў Лу­нін­ца дня­мі, 22 снеж­ня, пра­йшоў ра­ённы фес­ты­валь юных вы­ка­наў­цаў па ака­дэ­міч­ным на­прам­ку (фар­тэ­пі­яна, скрып­ка, ака­дэ­міч­ныя спе­вы).

Як адзна­чы­ла Во­ль­га Бе­ла­вус, у Лу­ні­нец­кай ДШМ ёсць свой сайт, а так­са­ма ўста­но­ва пры­сут­ні­чае ў са­цы­яль­ных сет­ках, дзе раз­мяш­ча­ецца акту­аль­ная інфар­ма­цыя пра шко­лу. Да та­го ж, па сло­вах ды­рэк­та­ра, са­мі вы­клад­чы­кі ДШМ актыў­на вы­клад­ва­юць звес­ткі і на­ві­ны пра сваю дзей­насць на аса­біс­тых ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках.

А вось у Шар­каў­шчын­скай ДШМ, што на Ві­цеб­шчы­не, свай­го сай­та па­куль што ня­ма. Раз­ам з тым, уся інфар­ма­цыя пра шко­лу раз­мяш­ча­ецца ў са­цы­яль­ных сет­ках, а так­са­ма на ста­рон­ках ра­ённай га­зе­ты “Кліч Ра­дзі­мы”.

— Як, ма­быць, і іншыя шко­лы мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, мы актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ем у мно­гіх дыс­тан­цый­ных кон­кур­сах, — адзна­чы­ла ў раз­мо­ве са мной на­мес­нік ды­рэк­та­ра Шар­каў­шчын­скай ДШМ Тац­ця­на Рай­ке­віч. — А так­са­ма зу­сім ня­даў­на, у снеж­ні, зла­дзі­лі ўжо ў пя­ты раз ад­кры­ты рэ­гі­яна­ль­ны фес­ты­валь ансам­бле­вай му­зы­кі “Ра­ду­га со­зву­чий”, у якім, акра­мя на­шых на­ву­чэн­цаў, удзе­ль­ні­ча­юць кан­кур­сан­ты з Брас­лаў­ска­га, Глы­боц­ка­га, Мёр­ска­га ра­ёнаў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Сё­ле­та, пра­ўда, бы­ло менш удзе­ль­ні­каў, чым звы­чай­на: шка­да, што не бра­лі ўдзел гос­ці з Літ­вы і Лат­віі, якія ра­ней да нас час­та за­віт­ва­лі. А вось з Рас­іі нам змаг­лі пры­слаць свае ма­тэ­ры­ялы для ўдзе­лу ў кон­кур­се, ча­му мы бы­лі ве­ль­мі ра­ды.

  

Што ж, на­ват не­вя­лі­кі агляд дзей­нас­ці не­ка­то­рых ДШМ кра­іны на­гляд­на па­каз­вае, што пра­ца ў іх ідзе сва­ёй ха­дой, не спы­ня­ючы­ся пе­рад пе­ра­шко­да­мі. Не вар­та і ка­заць, што не­спры­яль­ная эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя — гэ­та не пры­чы­на ся­дзець склаў­шы ру­кі, а сво­еа­саб­лі­вы вы­клік ча­су, яко­му мож­на з по­спе­хам су­пра­цьс­та­яць. Што, як бач­на, і ро­бяць кі­раў­ніц­тва, вы­клад­чы­кі ды і са­мі на­ву­чэн­цы ра­ённых дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"