Знай­сці сма­рагд ся­род ка­мен­ня

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Тэ­атр “Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла” вы­пус­ціў да зі­мо­вых ка­ні­ку­лаў прэм’еру — “Ча­раў­нік Сма­раг­да­ва­га го­ра­да”. У ад­па­вед­нас­ці з на­звай, ча­раў­ніц­тва там ха­пае. Сма­раг­ды так­са­ма ма­юцца. Але ёсць і іншыя ка­мя­ні па­ся­род ка­зач­на­га го­ра­да.

/i/content/pi/cult/887/18785/15.jpgСа­ма па са­бе каз­ка доб­ра вя­до­мая дзе­цям ужо не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў. У са­вец­кія ча­сы мно­гія не пад­азра­ва­лі, што Аляк­сандр Вол­каў пі­саў яе па ма­ты­вах аме­ры­кан­ска­га “Дзіў­на­га Ча­раў­ні­ка з кра­іны Оз”, але ў кож­най но­вай рэ­дак­цыі ўсё бо­льш ад­ыхо­дзіў ад ары­гі­на­лу і по­тым пры­дум­ляў са­ма­стой­ныя пра­ця­гі гэ­тай гіс­то­рыі — як ска­за­лі б сён­ня, сік­ве­лы. Аб­одва кніж­ныя “Ча­раў­ні­кі” за га­ды свай­го існа­ван­ня “на­ча­ра­ва­лі” без­ліч тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак, кі­нас­ту­жак і му­льт­фі­ль­маў, ска­ры­лі му­зыч­ную сцэ­ну, пра­кра­лі­ся ў камп’ютар­ныя гу­ль­ні — ад­ным сло­вам, ста­лі не­ад’емнай час­ткай дзі­ця­чай шоу-індус­трыі з не­дзі­ця­чы­мі бю­джэ­та­мі. Не за­ста­ла­ся ўба­ку і Бе­ла­русь — да­стат­ко­ва зга­даць му­зыч­ную каз­ку “Ча­раў­ніц­тва ў кра­іне Оз” кам­па­зі­та­ра Але­ны Атраш­ке­віч, ува­соб­ле­ную Ве­ні­ямі­нам Рас­тры­жэн­ка­вым у 1997-м у Мін­скім аб­лас­ным драм­тэ­атры, што ў Ма­ла­дзеч­не.

Ця­пе­раш­ні мю­зікл па­вод­ле апо­вес­ці А.Вол­ка­ва на­пі­са­ны ў 2019-м мас­коў­скім кам­па­зі­та­рам Яўге­нам За­го­там — ад­мыс­ло­ва для Крас­на­дар­ска­га му­зыч­на­га тэ­атра “Прэм’ера”, з якім кам­па­зі­тар су­пра­цоў­ні­чаў ра­ней. Аўта­рам інсцэ­ні­роў­кі вы­сту­піў га­лоў­ны рэ­жы­сёр і ба­лет­май­стар гэ­та­га тэ­атра Аляк­сандр Мац­ко. Вер­шы на­ле­жаць кі­раў­ні­ку мас­коў­ска­га рэ­клам­на­га аген­цтва Андрэю Слеп­чан­ку, для яко­га гэ­та бы­ла пер­шая та­кая спро­ба — і ве­ль­мі ўда­лая. Па­зней мю­зікл быў па­стаў­ле­ны так­са­ма ў Алтай­скім му­зыч­ным тэ­атры ў Бар­на­уле, у Му­зыч­ным тэ­атры Куз­ба­са ў Ке­ме­ра­ве — на­рэш­це, у нас і амаль ад­на­ча­со­ва ў Ха­ба­раў­ску, дзе прэм’ера ад­бы­ла­ся аку­рат на на­ступ­ны дзень па­сля на­шай, што пра­йшла 24 снеж­ня на сцэ­не Па­ла­ца ку­ль­ту­ры
МА­За.

Пры гэ­тым ні­вод­ная з па­ста­но­вак не з’яўля­ецца пе­ра­но­сам, што­раз гэ­та цал­кам но­выя вер­сіі. Я іх не ба­чы­ла. Але мяр­ку­ючы па шмат­лі­кіх фо­та і не­ка­то­рых вы­кла­дзе­ных у Се­ці­ва фраг­мен­тах, у тым лі­ку ў рас­ійскіх бло­ках на­він, наш спек­такль зроб­ле­ны з ку­ды бо­ль­шым па­ста­ноў­чым раз­ма­хам. Бо ў якас­ці яго га­лоў­ных “ча­раў­ні­коў” вы­сту­пі­ла спрак­ты­ка­ва­ная ка­ман­да “Тэ­ры­то­рыі мю­зік­ла”: рэ­жы­сёр На­стас­ся Гры­нен­ка, ба­лет­май­стар Дзміт­рый Яку­бо­віч, мас­та­кі Андрэй Ме­ран­коў (сцэ­наг­ра­фія) і Юлія Ба­ба­ева (кас­цю­мы).

Атры­маў­ся сап­раў­дны Брад­вей, дый то­ль­кі! Ча­го тут то­ль­кі ня­ма: вя­ліз­ная сту­па, у якой злая ча­раў­ні­ца са стра­шэн­ным но­сам ва­рыць зел­ле; ма­шы­на на ран­ча ба­ць­коў Элі, што па­во­ль­на на­ва­роч­вае кру­гі па сцэ­не; хат­ка, што ад ура­га­ну раз­ва­ль­ва­ецца на на­шых ва­чах; па­ль­чат­ка­выя ля­ль­кі-ва­ро­ны; агром­ніс­тая, ажно да ка­лас­ні­коў, мас­ка-га­ла­ва Гуд­ві­на, у якой жу­дас­на све­цяц­ца во­чы, і шмат ча­го інша­га. Ну про­ста вяр­тан­не шы­ку-бляс­ку і эфек­тных ба­роч­ных тра­ды­цый, што ўпры­гож­ва­лі най­ноў­шыя кла­сі­цыс­цкія опе­ры і ба­ле­ты ў пры­ват­ных тэ­атрах Ра­дзі­ві­лаў, Ты­зен­гаў­заў, Зо­ры­чаў ды іншых бе­ла­рус­кіх маг­на­таў у ХVІІІ ста­год­дзі.

Пра доб­ры густ і мас­тац­кую пра­зор­лі­васць па­ста­ноў­шчы­каў свед­чыць ужо сам зва­рот да тво­ра Яўге­на За­го­та — кам­па­зі­та­ра, што на­зы­ва­ецца, мод­на­га, за­пат­ра­ба­ва­на­га ў шоу-біз­не­се. Дня­мі на рас­ійскім тэ­ле­ка­на­ле “Ку­ль­ту­ра” за­вяр­шыў­ся гран­ды­ёзны пра­ект “Вя­лі­кі мю­зікл”, дзе Я.За­гот вы­сту­піў му­зыч­ным прадзю­са­рам, аран­жы­роў­шчы­кам і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам. Дып­ла­мант “За­ла­той мас­кі”, на сён­ня ён з’яўля­ецца ад­ным з са­мых пры­зна­ных рас­ійскіх лі­да­раў у гэ­тым жан­ры.

Му­зы­ка “Ча­раў­ні­ка...” і сап­раў­ды су­час­ная, ве­ль­мі пра­фе­сій­ная, з эле­мен­та­мі по­лі­сты­ліс­ты­кі. Дра­ма­тур­гія па­бу­да­ва­на не на ча­ра­дзе тан­ных пе­сен­ных куп­ле­таў, а на зме­не раз­гор­ну­тых, скла­да­на арга­ні­за­ва­ных сцэн, кож­ная з якіх ужо са­ма па са­бе мо­жа прэ­тэн­да­ваць на асоб­ны за­вер­ша­ны мі­ні-спек­такль.

У сю­жэт­най кан­ве так­са­ма ёсць ці­ка­вос­ткі. Лю­да­ед, да яко­га трап­ляе Элі, па­ку­туе: у яго алер­гія на ўсё, акра­мя лю­дзей. Та­му ён і вы­му­ша­ны іх есці. Вя­до­ма, ка­зач­ныя ге­роі-сяб­ры вы­леч­ва­юць не­ба­ра­ку: да­юць яму мор­кві­ну.

Спек­такль мае не­ка­ль­кі акцёр­скіх скла­даў, у ім за­ня­тыя пра­ктыч­на ўсе артыс­ты ка­лек­ты­ву, удзе­ль­ні­ча­юць дзе­ці са шко­лы-сту­дыі пры тэ­атры. Усе пра­цу­юць не про­ста сум­лен­на — лі­та­ра­ль­на на змор. Пра­ўда, на са­мым пер­шым па­ка­зе, ку­ды я па­тра­пі­ла, не ўсё бы­ло ад­ла­джа­на з гу­ка­рэ­жы­су­рай: дэ­цы­бе­лы ча­сам за­шка­ль­ва­лі. Але гэ­та спра­ва па­праў­ная — як і да­лей­шае “ўжы­ван­не” артыс­таў у ня­прос­ты му­зыч­ны ма­тэ­ры­ял, каб той пры­пад­но­сіў­ся з яшчэ бо­ль­шым сма­кам і аса­ло­дай. Хва­лю­юць іншыя ка­мя­ні, якія да­во­дзіц­ца кі­нуць у гэ­тую па­праў­дзе сен­са­цый­ную за­ва­ёву дзі­ця­чай “мю­зік­лё­вай” вяр­шы­ні.

Дзве дзеі без ма­ло­га па па­ўта­ры га­дзі­ны кож­ная — ці не за­над­та? Ві­до­віш­ча та­кой пра­цяг­лас­ці на­ват для да­рос­лай аўды­то­рыі мо­жа стаць вы­пра­ба­ван­нем. Мя­не лёг­ка аспрэ­чыць, бо ў та­го ж Э.Ня­кро­шу­са ды іншых зна­ка­вых рэ­жы­сё­раў ёсць па­ста­ноў­кі і па пяць га­дзін. Але ж якой ша­лё­най энер­ге­ты­кай, ла­ві­най ду­мак яны пра­сяк­ну­ты! “Ча­раў­нік...” жа тры­ма­ецца на ша­лё­ным тэм­па­рыт­ме. І та­кое мі­ль­га­цен­не фар­баў, усё но­вых пер­са­на­жаў па­чы­нае стам­ляць.

Але ўсё роў­на крок, зроб­ле­ны на­сус­трач “бе­ла­рус­ка­му Брад­вею”, трэ­ба лі­чыць твор­чым подзві­гам. Не ма­гу то­ль­кі па­зба­віц­ца кра­мо­ль­най дум­кі: маг­чы­ма, не­йкіх не менш знач­ных вы­ні­каў мож­на бы­ло да­сяг­нуць і мен­шай кры­вёю? Як пры­клад, уга­ва­рыў­шы кам­па­зі­та­ра на не­ка­то­рыя ку­пю­ры. Ці ўво­гу­ле раз­біў­шы спек­такль на дзве па­ўна­вар­тас­ныя час­ткі, што ішлі б як гэт­кі “мі­ні-се­ры­ял” — з пра­ця­гам. Бо па­зна­ка 6+ з аб’яўкай, што дзе­ці да пя­ці га­доў — бяс­плат­на, вы­клі­кае на­плыў ма­ле­чы, для якой сма­рагд мо­жа стац­ца не­пад’ёмным ка­ме­нем, ад­біў­шы ахво­ту да тэ­атра.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"