ГА­ЗЕ­ТА-РЭ­ГІ­ЁНЫ-ЧЫ­ТАЧ

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Бе­ла­русь пра­цяг­вае аб­мяр­коў­ваць па­праў­кі і да­паў­нен­ні ў пра­ект аб­ноў­ле­най рэ­дак­цыі Кан­сты­ту­цыі. “Ку­ль­ту­ра” не за­ста­ецца ўба­ку ад падзей і зноў ці­ка­віц­ца, на што звяр­тае ўва­гу гра­мад­ства ў роз­ных кут­ках на­шай кра­іны, што яе бо­льш за ўсё хва­люе ў пра­екце, вы­не­се­ным на ўсе­на­род­нае аб­мер­ка­ван­не.

На­тал­ля Ешчан­ка, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Хой­ніц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Мне пры­йшла­ся да­спа­до­бы па­праў­ка, якая за­ма­цоў­вае вы­клю­чэн­не ва­еннай агрэ­сіі з бо­ку на­шай кра­іны. Мы мо­жам на­зі­раць, як вой­ны і ла­ка­ль­ныя кан­флік­ты рэ­гу­ляр­на ўспых­ва­юць у све­це, та­му на­шай Бе­ла­ру­сі, дзе жы­вуць сап­раў­ды мір­ныя лю­дзі, трэ­ба за­хоў­ваць сваю за­ўсёд­нюю мір­ную па­зі­цыю і мір­ным шля­хам вы­ра­шаць не­па­ра­зу­мен­ні.

Ула­дзі­мір Па­та­пен­ка, стар­шы­ня Цэн­тра­ль­на­га пра­ўлен­ня гра­мад­ска­га аб’яднан­ня “Бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва інва­лі­даў”, ку­ра­тар рэ­гі­яна­ль­ных пра­ектаў:

— У пра­екце Кан­сты­ту­цыі зроб­ле­ны пэў­ныя зру­хі па бо­льш шчы­ль­най інтэг­ра­цыі інва­лі­даў у па­ўся­дзён­нае жыц­цё гра­мад­ства і іх аб­аро­не­нас­ці. Ха­ця мне ба­чыц­ца, што ад­па­вед­ны арты­кул трэ­ба па­шы­рыць. Пра­ва­вое ста­но­віш­ча інва­лі­даў па­він­на гу­чаць як “кам­па­нент люд­ской раз­на­стай­нас­ці і час­ткі ча­ла­вец­тва”, як гэ­та на­пі­са­на ў Кан­вен­цыі па пра­вах інва­лі­даў. Та­му я сам бу­ду ўдзе­ль­ні­чаць у пра­па­но­ве па­пра­вак у Кан­сты­ту­цыю.

Свят­ла­на Маз­жа­ра­ва, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Га­ра­доц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Я лі­чу, што акту­аль­ная па­праў­ка ў Кан­сты­ту­цыю тая, што за­ма­цоў­вае ства­рэн­не дзяр­жа­вай умоў у аб­аро­не пер­са­на­ль­ных да­ных асо­бы, азна­чыць і ўся­го гра­мад­ства. Бо ўпэў­не­на, кож­ны з нас ве­дае вы­пад­кі, ка­лі з бан­каў­скіх кар­так мах­ля­ры вы­кра­да­лі гро­шы. Так­са­ма і рэ­клам­ныя аген­ты ча­сам на­за­ля­юць, тэ­ле­фа­ну­ючы нам з пра­па­но­вай пры­йсці на не­йкую акцыю. Ды і на­огул, сво­еча­со­ва для лю­бой кра­іны надзя­ляць шмат ува­гі элек­трон­ным тэх­на­ло­гі­ям і іна­ва­цы­ям.