Плён сустрэч, дыскусій, абмеркаванняў

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

20 сту­дзе­ня Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў Указ аб пры­зна­чэн­ні рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му. Па­вод­ле яго, рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум пры­зна­ча­ны на 27 лю­та­га бя­гу­ча­га го­да.

/i/content/pi/cult/887/18774/1.jpgА дву­ма дня­мі ра­ней, 18 сту­дзе­ня, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на­ра­ду ў шы­ро­кім фар­ма­це па вы­ні­ках усе­на­род­на­га аб­мер­ка­ван­ня пра­екта змя­нен­няў Кан­сты­ту­цыі.

Па­вод­ле яго слоў, ужо мно­гія з удзе­ль­ні­каў на­ра­ды на­ве­да­лі пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы, арга­ні­за­цыі, па­бы­ва­лі ў рэ­гі­ёнах. “Улас­на, і сам пра­ект змя­нен­няў Кан­сты­ту­цыі — вы­нік шмат­лі­кіх дыс­ку­сій, сус­трэч, аб­мер­ка­ван­няў на тых жа ды­яло­га­вых пля­цоў­ках”,  — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Ужо цяпер бач­на, што гра­мад­ства ад­гук­ну­ла­ся на іні­цы­яты­ву ка­рэк­ці­роў­кі Асноў­на­га За­ко­на кра­іны. Чар­го­вым па­цвер­джан­нем гэ­та­му ста­ла і па­ездка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча ў Стаў­бцоў­скі ра­ён, яго сус­трэ­ча і вы­ступ пе­рад лю­дзь­мі ў мяс­ц­овым Цэн­тры ку­ль­ту­ры.

Пра­ект аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі быў вы­не­се­ны на ўсе­на­род­нае аб­мер­ка­ван­не па­сля доў­гай і плён­най пра­цы над ім спе­цы­яліс­таў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню.

/i/content/pi/cult/887/18774/2.jpg“…Бы­ла ство­ра­ная пра­цоў­ная гру­па, ку­ды бы­лі ўклю­ча­ныя акса­ка­лы, якія ве­да­юць жыц­цё, пра­йшлі гэ­тае жыц­цё, якія мо­гуць ана­лі­за­ваць... Ну, і Кан­сты­ту­цый­ная ка­мі­сія. Яна раз­на­пла­на­вая. Тут лю­дзі ўся­ля­кія — ад мо­ла­дзі да сі­віз­ны лю­дзі”, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Раз­ам з тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы адзна­чыў, што “кан­чат­ко­вы пра­ект аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі бу­дзе ўне­се­ны Прэ­зі­дэн­там на рэ­фе­рэн­дум”.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­ка­заў і аб тым, як да­лей у кра­іне бу­дзе пра­хо­дзіць кан­сты­ту­цый­ны пра­цэс: “Да­лей два ва­ры­янты: або на­род пры­мае змя­нен­ні да гэ­тай Кан­сты­ту­цыі і ў нас з’яў­ля­ецца аб­ноў­ле­ная Кан­сты­ту­цыя, або ён ад­хі­ляе гэ­тыя пра­па­но­вы і ў нас за­ста­ецца ста­рая Кан­сты­ту­цыя. У гэ­тым увесь ад­каз на пы­тан­не, ка­му гэ­та вы­гад­на і ка­му гэ­та трэ­ба”.

/i/content/pi/cult/887/18774/3.jpgАляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ідэя аб над­анні кан­сты­ту­цый­на­га ста­ту­су Усе­бе­ла­рус­ка­му на­род­на­му схо­ду якраз аб­мяр­коў­ва­ла­ся ў рэ­чыш­чы та­го, што ця­пе­раш­няе па­ка­лен­не па­сту­по­ва ад­ыхо­дзіць ад ула­ды, да­ючы маг­чы­масць но­ва­му пры­йсці і спа­кой­на кі­ра­ваць кра­інай.

Раз­ам з тым Прэ­зі­дэнт рас­тлу­ма­чыў: "Мы да­клад­на вы­зна­чы­лі­ся: па­ка­лен­не ця­пе­раш­няе па­він­на не ад­ысці. Яно ні­ку­ды не сы­дзе — бо­льш за па­ло­ву на­се­ль­ніц­тва. Ку­ды яно сы­дзе? Яно па­він­на ад­ысці на за­пас­ныя шля­хі, даць маг­чы­масць но­ва­му па­ка­лен­ню пры­йсці спа­кой­на, без шу­му… да ўла­ды. Мы не па­він­ны кан­флік­та­ваць з ім. Мы па­він­ны, на­зі­ра­ючы, на­кі­роў­ваць ту­ды, ку­ды трэ­ба".

Па­вод­ле слоў Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі, Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход якраз па­ві­нен ад­ыграць гэ­ту ро­лю. “Гэ­та пра­ве­ра­ны орган. Шэсць Усе­бе­ла­рус­кіх схо­даў пра­й­шло. Гэ­та ад жыц­ця кан­цэп­цыя, што ця­пе­раш­няе па­ка­лен­не за са­бой па­кі­дае не­йкія ры­ча­гі кі­ра­ван­ня”, — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Пры гэ­тым лі­дар кра­іны акцэн­та­ваў ува­гу, што ве­ль­мі не­бяс­печ­на да­пус­ціць дво­еўлад­дзе: “УНС па­ві­нен стрым­лі­ваць у чым­сь­ці Прэ­зі­дэн­та, усе орга­ны ўла­ды — ве­ча на­род­нае. Але яно не па­він­на на­ціс­каць на Прэ­зі­дэн­та, яго па­ўна­моц­твы”.