Нястомны шукальнік нацыянальнай спадчыны

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

3 сту­дзе­ня па­йшоў ад нас у леп­шы свет Ад­ам Ма­ль­дзіс — адзін з най­вя­до­мей­шых бе­ла­ру­сіс­таў, вы­дат­ны лі­та­ра­ту­раз­на­вец, гіс­то­рык і пі­сь­мен­нік, які за­даў кі­рун­кі вы­ву­чэн­ня на­шай ку­ль­ту­ры для мно­гіх на­ступ­ных па­ка­лен­няў да­след­чы­каў.

/i/content/pi/cult/886/18749/5.jpgАд­ам Іо­сі­фа­віч на­ра­дзіў­ся ў 1932 го­дзе на Астра­веч­чы­не, і ў да­лей­шым яго жыц­цё­вым шля­ху ад­люс­тра­ваў­ся ўвесь лёс за­ход­не­бе­ла­рус­кай інтэ­лі­ген­цыі па­ка­лен­ня дзя­цей вай­ны. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты, якія му­сі­лі б па­йсці ў шко­лы ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі 1 ве­рас­ня 1939 го­да, на­ву­кі на поль­скай мо­ве так і не па­спы­та­лі — рас­па­ча­ла­ся Дру­гая сус­вет­ная вай­на. Па­сля — да­лу­чэн­не да Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Са­цы­ліс­тыч­най Рэ­спуб­лі­кі, по­тым — жа­хі на­цыс­цкай аку­па­цыі ў краі, які па пры­му­се гіт­ле­раў­цаў зноў быў штуч­на ад­арва­ны ад Бе­ла­ру­сі і ўвай­шоў у склад ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ры­ята “Літ­ва”. Зрэш­ты, вы­рас­шы тут, на бе­ла­рус­ка-лі­тоў­ска-поль­скім па­меж­жы, бу­ду­чы да­след­чык аку­рат пра­сяк­нуў­ся па­ва­гай да ўсіх мясц­овых моў і ку­ль­тур, кож­ная з якіх ад­ыгра­ла ў роз­ныя ча­сы сваю ро­лю ў скла­дан­ні на­шай агу­ль­най спад­чы­ны.

У па­сля­ва­еннай уз’яд­на­най Бе­ла­ру­сі ўсе шля­хі да на­ву­кі бы­лі ад­кры­тыя — у 1956 го­дзе Ад­ам Ма­ль­дзіс скон­чвае ад­дзя­лен­не жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. На пра­ця­гу трох га­доў пра­цуе сак­ра­та­ром ра­ённай га­зе­ты ў Ра­даш­ко­ві­чах — ад­ным з вя­до­мых цэн­траў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі між­ва­енна­га пе­ры­яду, тут жа вы­спя­вае і яго ра­шэн­не пры­свя­ціць сваё жыц­цё да­сле­да­ван­ню бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, асаб­лі­ва за­ся­ро­дзіў­шы­ся на пе­ры­ядзе XVII-XIX ста­год­дзяў і бе­ла­рус­ка-поль­ска-лі­тоў­скіх лі­та­ра­тур­ных су­вя­зях. Гэ­тай тэ­ме бы­ла пры­све­ча­ная яго пер­шая кні­га “Твор­чае па­бра­цім­ства”, якая па­ба­чы­ла свет у 1966 го­дзе, так­са­ма атры­ма­ла яна раз­віц­цё і ў па­зней­шых пра­цах да­след­чы­ка: “Тра­ды­цыі поль­ска­га Асвет­ніц­тва ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры XIX ста­год­дзя” (1972), “На скры­жа­ван­ні сла­вян­скіх тра­ды­цый: Лі­та­ра­ту­ра Бе­ла­ру­сі пе­ра­ход­на­га пе­ры­яду: дру­гая па­ла­ві­на ХVII–ХVIII ст.” (1980) і “Бе­ла­русь у люс­тэр­ку ме­му­арнай лі­та­ра­ту­ры XVIII ста­год­дзя: На­ры­сы бы­ту і звы­ча­яў” (1982).

/i/content/pi/cult/886/18749/6.jpgНа­ву­ко­вы і твор­чы да­ро­бак

Не­ма­лы та­лент да­след­чы­ка і спрак­ты­ка­ва­на­га архіў­на­га шу­ка­ль­ні­ка вы­явіў­ся ў Ад­ама Іо­сі­фа­ві­ча на са­мым па­чат­ку яго на­ву­ко­вай кар’еры: ужо ў 1962 го­дзе, пра­цу­ючы ў Яге­лон­скай біб­лі­ятэ­цы ў Кра­ка­ве, ён ад­шу­кае там сла­ву­ты “По­ла­цкі сшы­так” — збор­нік спе­ваў і му­зы­кі XVII ста­год­дзя, тво­ры з яко­га сён­ня тры­ва­ла ўвай­шлі ў рэ­пер­ту­ар шмат­лі­кіх вы­ка­наў­цаў ста­ра­даў­няй бе­ла­рус­кай му­зы­кі. У тым са­мым 1962 го­дзе Ад­ам Ма­ль­дзіс скон­чвае аспі­ран­ту­ру пры Інсты­ту­це лі­та­ра­ту­ры імя Янкі Ку­па­лы Ака­дэ­міі На­вук БССР, у якім пра­пра­цуе аж да 1991 го­да, у 1981 за­няў­шы па­са­ду за­гад­чы­ка ад­дзе­ла бе­ла­рус­кай да­кас­трыч­ніц­кай лі­та­ра­ту­ры. У 1963 і 1986 га­дах ад­па­вед­на ён аб­аро­ніць кан­ды­дац­кую і док­тар­скую ды­сер­та­цыі па тэ­мах “Бе­ла­рус­ка-поль­скія лі­та­ра­тур­ныя ўза­ема­су­вя­зі ў дру­гой па­ло­ве ХІХ ст.” і “За­ка­на­мер­нас­ці раз­віц­ця бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры пе­ра­ход­на­га пе­ры­яду (дру­гая па­ло­ва XVII-XVIII стст.)”. У 1990 го­дзе да­след­чы­ку бы­ло над­адзе­на зван­не пра­фе­са­ра.

У 1991–1998 га­дах Ад­ам Ма­ль­дзіс быў ды­рэк­та­рам На­цы­яна­ль­на­га на­ву­ко­ва-асвет­ніц­ка­га цэн­тра імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны — дзяр­жаў­най ад­ука­цый­най уста­но­вы, якая за­йма­ла­ся да­сле­да­ван­нем гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, рас­пра­цоў­кай бе­ла­рус­кай на­ву­ко­вай тэр­мі­на­ло­гіі і пы­тан­ня­мі вы­яўлен­ня і вяр­тан­ня бе­ла­рус­кіх гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей, вы­ве­зе­ных у роз­ныя ча­сы за межы кра­іны. Так­са­ма з та­го ча­су і да 2005 го­да ён уз­на­ча­ль­ваў Між­на­род­ную аса­цы­яцыю бе­ла­ру­сіс­таў.

Акра­мя на­ву­ко­вых і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных кніг, з-пад пя­ра да­след­чы­ка вы­йшла так­са­ма гіс­та­рыч­ная апо­весць “Во­сень па­ся­род вяс­ны”, пры­све­ча­ная падзе­ям ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя на яго ма­лой ра­дзі­ме. На­тхня­ль­ні­кам гэ­тай кні­гі быў Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, які, зрэш­ты, і сам спра­ба­ваў уз­яцца за твор на пад­обную тэ­му пад на­звай “Крыж Аня­лі­на”, але сас­ту­піў свай­му ка­ле­гу. Ідэя апо­вес­ці ўзнік­ла яшчэ ў ся­рэ­дзі­не 1960-х, а па­ба­чы­ла свет яна ў 1984-м — у год смер­ці Ка­рат­ке­ві­ча. З Ад­амам Ма­ль­дзі­сам іх звяз­ва­ла шмат­га­до­вае цес­нае сяб­роў­ства, та­му не дзіў­на, што яшчэ ад­на кні­га, дзе Ма­ль­дзіс вы­сту­піў у якас­ці ме­му­арыс­та і бі­ёгра­фа, бы­ла пры­све­ча­ная аку­рат гэ­тай асо­бе — “Жыц­це і ўзня­сен­не Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча” з’яві­ла­ся ў 1990 го­дзе і вы­тры­ма­ла не­ка­ль­кі пе­ра­вы­дан­няў, зра­біў­шы­ся ці не най­па­пу­ляр­ней­шым тво­рам ся­род ама­та­раў і да­след­чы­каў твор­час­ці і жыц­цё­ва­га шля­ху пі­сь­мен­ні­ка.

Па­мяць пра сяб­роў­ства

Зра­зу­ме­ла, што та­кія ня­стом­ныя і за­хоп­ле­ныя да­след­чы­кі і па­пу­ля­ры­за­та­ры бе­ла­руш­чы­ны, як Ад­ам Ма­ль­дзіс і Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, не маг­лі не раз­умець усёй важ­нас­ці за­ха­ван­ня са­мых роз­ных гіс­та­рыч­ных кры­ніц і артэ­фак­таў на­шай ку­ль­ту­ры. Сён­ня ўжо мож­на ска­заць, што і са­мі яны, іх бі­ягра­фіі ды тво­ры так­са­ма за­ста­нуц­ца час­ткай гэ­тай спад­чы­ны. Аб за­ха­ван­ні свед­чан­няў пра ўлас­нае жыц­цё ды ўза­ема­адно­сі­ны сяб­ры па­кла­па­ці­лі­ся яшчэ пры жыц­ці — на­паў­жар­там. Рэч у тым, што на­ват жы­лі ў Мін­ску сяб­ры па су­сед­стве — пер­шым у 1967 го­дзе ў ква­тэ­ру на ву­лі­цы Ве­ры Ха­ру­жай за­ся­ліў­ся Ка­рат­ке­віч, а ўжо праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў жыт­ло ў до­ме на­суп­раць па ву­лі­цы Чар­вя­ко­ва не­йкім цу­дам атры­маў і Ад­ам Ма­ль­дзіс. Ясна, та­кое су­сед­ства спры­яла та­му, што сяб­ры час­та за­віт­ва­лі адзін да ад­на­го ў гос­ці.

З тых ча­соў у до­ме Ма­ль­дзі­саў і за­хоў­ва­ла­ся “Амбар­ная кні­га” — ад­ной­чы Ка­рат­ке­віч, па­ба­чыў­шы гэ­ты вя­лі­кі дых­тоў­ны сшы­так, пра­па­на­ваў, каб у ім па­кі­да­лі свае аўтог­ра­фы і ўра­жан­ні ўсе на­вед­ва­ль­ні­кі до­му Ма­ль­дзі­саў. А па­ко­ль­кі най­бо­льш бліз­кім ды час­тым гос­цем быў сам аўтар ідэі, то ме­на­ві­та яго­ныя эпіг­ра­мы ды за­ма­лёў­кі най­час­цей сус­тра­ка­юцца на ста­рон­ках кні­гі — ад­ных яго ма­люн­каў тут на­ліч­ва­ецца з тры дзя­сят­кі. Ся­род іх — сяб­роў­скія шар­жы на па­этаў Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на і Сяр­гея Пан­ізні­ка, лі­та­ра­ту­раз­наў­цу Мі­ко­лу Пра­шко­ві­ча і, вя­до­ма, на са­мо­га ся­бе. Па­кі­ну­лі свой след у “амбар­най кні­зе” і мно­гія іншыя гос­ці до­му Ма­ль­дзі­саў — лі­та­ра­та­ры, на­ву­коў­цы, дзея­чы мас­тац­тва.

У ліс­та­па­дзе 2020 го­да Ад­ам Ма­ль­дзіс пе­рад­аў “Амбар­ную кні­гу” на за­ха­ван­не ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва, а не­ўза­ба­ве тут ад­кры­ла­ся і вы­ста­ва «Па ста­рон­ках “Амбар­най кні­гі”», на якой мож­на па­ба­чыць со­рак яе ста­ро­нак з вер­ша­мі і ма­люн­ка­мі, вы­ка­на­ны­мі Ула­дзі­мі­рам Ка­рат­ке­ві­чам, — па­ба­чыць гэ­тае ці­ка­вае свед­чан­не сяб­роў­ства двух вы­дат­ных твор­цаў мож­на ў сце­нах архі­ва яшчэ і сён­ня. Да­ку­мен­ты са свай­го аса­біс­та­га архі­ву Ад­ам Ма­ль­дзіс пе­рад­аваў у БДАМ­ЛіМ і ра­ней, яшчэ па­чы­на­ючы з 1984 го­да. З ча­сам яны скла­лі яго аса­біс­ты фонд № 327, які на­ліч­вае дзвес­це пя­ць­дзя­сят спраў. Акра­мя та­го, у біб­лі­ятэ­ку архі­ва-му­зея ён так­са­ма пе­рад­аў не­ка­ль­кі со­цень кніг, пры­чым мно­гія з іх — з да­роў­ны­мі над­пі­са­мі аль­бо экс­ліб­ры­са­мі.

Ад­ам Ма­ль­дзіс пры жыц­ці быў сап­раў­дным за­ха­ва­ль­ні­кам і аб­арон­цам на­шай гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, ва­ло­даў фе­на­ме­на­ль­ны­мі ве­да­мі ў бе­ла­ру­сіс­ты­цы і на­тхняў мно­гіх на­ву­коў­цаў і твор­цаў но­вых па­ка­лен­няў на но­выя по­шу­кі і да­сле­да­ван­ні, мно­гім пад­каз­ваў но­выя ідэі і кі­рун­кі для ра­бо­ты па вы­ву­чэн­ні на­шай ку­ль­ту­ры. Дзя­ку­ючы ба­га­та­му на­ву­ко­ва­му ды твор­ча­му да­роб­ку, які па­кі­нуў па са­бе Ад­ам Іо­сі­фа­віч, хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што яго ідэі ды ад­крыц­ці бу­дуць і да­лей да­ваць штур­шок но­вым па­ка­лен­ням лі­та­ра­ту­раз­наў­цаў, гіс­то­ры­каў лі­та­ра­ту­ры і іншых да­след­чы­каў бе­ла­руш­чы­ны ў іх бу­ду­чай дзей­нас­ці. І, вя­до­ма, не вар­та за­бы­вац­ца, што вя­лі­кую ўва­гу Ад­ам Ма­ль­дзіс над­аваў вы­бу­до­ве між­на­род­ных да­след­чыц­кіх су­вя­зяў і по­шу­ку за меж­амі Бе­ла­ру­сі да­ку­мен­таў ды артэ­фак­таў на­шай гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры, якія ў роз­ныя ча­сы ў вы­ні­ку шмат­лі­кіх вой­наў тра­пі­лі ў архіў­ныя ці му­зей­ныя схо­віш­чы іншых кра­ін. Пра­цяг­ваць руп­лі­вую пра­цу па вы­яўлен­ні і вяр­тан­ні гэ­тых аскеп­каў бе­ла­рус­кай спад­чы­ны да­лей да­вя­дзец­ца нам.