Аддаў належнае народу...

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Бе­ла­рус­кую вы­яўлен­чую ку­ль­ту­ру спас­ціг­ла вя­лі­кая стра­та: пай­шоў з жыц­ця Ва­сіль Пят­ро­віч Ша­ран­го­віч — на­род­ны мас­так, вы­дат­ны пед­агог, актыў­ны гра­мад­скі дзеяч, сап­раў­дны па­тры­ёт зям­лі бе­ла­рус­кай, ча­ла­век, які ўсё жыц­цё шу­каў у сва­іх тво­рах ад­веч­ную ісці­ну: хто мы, бе­ла­ру­сы, ад­куль і ку­ды ідзём. Час мі­нуў, а пы­тан­ні тыя, якія ці­ка­ві­лі Мас­та­ка, за­ста­юцца і на­ват бо­льш пра­яўля­юцца... А дзя­ку­ючы та­кім вя­лі­кім шу­ка­ль­ні­кам ісці­ны, як Баг­да­но­віч, Ку­па­ла, Ко­лас, Ка­рат­ке­віч, мы мо­жам ха­ця б кры­шач­ку на­блі­зіц­ца да раз­гад­кі та­го са­ма­га ад­веч­на­га пі­ла­таў­ска­га пы­тан­ня: “Што ёсць ісці­на?” Ва­сіль Пят­ро­віч шу­каў усё жыц­цё та­кую ісці­ну: у сва­іх тво­рах, у пед­ага­гіч­най дзей­нас­ці, у гра­мад­стве, у сва­ёй цу­доў­най сям’і, у ася­род­дзі сяб­роў-ад­на­дум­цаў. Мне зда­ецца, што ў пэў­най сту­пе­ні ён спас­ціг яе...

/i/content/pi/cult/885/18738/F036.jpgЯго ра­дзі­ма — Мя­дзе­льш­чы­на. Яго­ны го­лас у мас­тац­тве на­гад­вае пра важ­нае і да­ра­гое ў жыц­ці. І што б ён ні ра­біў — ілюс­тра­цыі да тво­раў бе­ла­рус­кай ды сус­вет­най кла­сі­кі, стан­ко­выя эстам­пы і аква­рэ­лі, ма­люн­кі, жы­ва­піс­ныя па­лот­ны — усё ад­туль, з па­мя­ці дзя­цін­ства і юнац­тва, з па­мя­ці пра та­ту-ка­ва­ля і ма­ці, якая па­ўплы­ва­ла на яго ў сэн­се лю­бо­ві да ры­са­ван­ня. За пля­чы­ма — бо­льш за па­ўста­год­дзя “пра­цы і на­тхнен­ня”. У ба­га­жы — ка­лей­дас­коп воб­ра­заў, тэх­нік і ма­тэ­ры­ялаў, тэм, пры­све­ча­ных Ба­ць­каў­шчы­не, вай­не і мі­ру, эпо­хам праз ча­ла­ве­чыя аб­ліч­чы, лю­дзям і пры­ро­дзе Бе­ла­ру­сі. А яшчэ ён “рэ­жы­сёр” і сап­раў­дны су­аўтар кніг Ку­па­лы і Міц­ке­ві­ча, Ко­ла­са і Га­рэц­ка­га, Баг­да­но­ві­ча, Бя­ду­лі і Ба­ра­ду­лі­на, Ка­рат­ке­ві­ча і На­ву­мен­кі, Ма­якоў­ска­га і А.Тал­сто­га… Сло­вам, усё жыц­цё пра­йшло ў інтэ­лек­ту­аль­най пра­сто­ры ку­ль­ту­ры. А пра­сто­ра да­во­лі шы­ро­кая: ву­чо­ба ў Мін­скім мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы і Бе­ла­рус­кім тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це, дзе ў 28-га­до­ва­га Ша­ран­го­ві­ча па­ча­ла­ся яркая пед­ага­гіч­ная дзей­насць. Ад вы­клад­чы­ка і за­гад­чы­ка ка­фед­ры гра­фі­кі — да пра­фе­са­ра, пра­рэк­та­ра і рэ­кта­ра інсты­ту­та — па­сля Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Апош­няе мес­ца пра­цы — ды­рэк­тар Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, які, да­рэ­чы, з’явіў­ся ў Мін­ску дзя­ку­ючы і аса­біс­тым на­ма­ган­ням Ва­сі­ля Пят­ро­ві­ча. Ця­пер гэ­та На­цы­яна­ль­ны цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Але як бы па­спя­хо­ва ні склад­ва­ла­ся пед­ага­гіч­ная і гра­мад­ская бі­ягра­фія Ша­ран­го­ві­ча, твор­часць за­йма­ла га­лоў­нае мес­ца ў яго жыц­ці. Для мя­не ён за­ўсё­ды быў пра­фе­сі­яна­лам вы­со­ка­га па­лё­ту са сва­імі мас­та­коў­скі­мі і гра­ма­дзян­скі­мі по­гля­да­мі на свет, у якім ён жыў і ў якім жы­лі яго про­дкі. На­ват у ілюс­тра­цы­ях да кніг, дзе, зда­ва­ла­ся б, цяж­ка вы­явіць ся­бе, Ша­ран­го­віч ства­рае аса­біс­ты свет, але — не­па­рыў­на звя­за­ны з за­ду­ма­мі і ідэ­яй пі­сь­мен­ні­ка. Та­кім чы­нам ён трап­ляў у “дзя­сят­ку”, ка­лі ілюс­тра­ваў пра­ктыч­на ўсю па­эзію Ку­па­лы, “Но­вую зям­лю” Ко­ла­са ці “Пана Та­дэ­ву­ша” Міц­ке­ві­ча. На мой по­гляд, аква­рэ­лі да “Пана Та­дэ­ву­ша” — гэ­та леп­шая ў Еўро­пе вы­яўлен­чая эстэ­ты­ка кніж­на­га афар­млен­ня па­эмы. Упэў­не­ны, ра­бо­та мас­та­ка за­ста­нец­ца пры­кла­дам та­го, як трэ­ба ілюс­тра­ваць кні­гі. Па эма­цый­най вы­раз­нас­ці, па гар­мо­ніі эле­мен­таў афар­млен­ня, па глы­бі­ні і экс­прэ­сіі воб­ра­заў, па ма­люн­ку, па ства­рэн­ні атмас­фе­ры тэк­сту, мне зда­ецца, ня­ма яму роў­ных. Та­му што ў кні­зе “Пан Та­дэ­вуш” Ва­сіль Пят­ро­віч ства­рыў та­кую мас­тац­кую фор­му, якая ста­ла сап­раў­дным, так ска­жу, ма­ну­мен­та­ль­ным по­мні­кам кніж­на-вы­яўлен­чай ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/885/18738/pages-15-2.jpg

 

Акра­мя та­го, успом­нім, што ў яго акты­ве і цу­доў­ныя стан­ко­выя тво­ры, ся­род якіх моц­ная се­рыя ка­ля­ро­вых лі­таг­ра­фій “Па­мя­ці вог­нен­ных вё­сак” (Дзяр­жаў­ная прэ­мія Бе­ла­ру­сі), “Бла­ка­да. 1943 год”, трып­ціх “Дзе крыў­да ад­веч­ная спе­ла”, арку­шы “Гра­жы­на”, “Ган­чар”, “А хто там ідзе?”, парт­рэ­ты Янкі Ку­па­лы і Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, аква­рэ­лі і жы­ва­піс, пры­све­ча­ныя ма­лой ра­дзі­ме мас­та­ка — На­ра­чан­скай зям­лі. У яго твор­час­ці жы­ла не­ве­ра­год­ная ма­гія шты­хе­ля і пэн­дзля, якая за­ча­роў­ва­ла сва­ёй унут­ра­най энер­ге­ты­кай, якая ад­кры­ва­ла для нас акен­ца ў іншыя сус­ве­ты і ту­ды нас за­цяг­ва­ла, з кож­ным па­ва­ро­там — усё бо­льш...

Не бу­ду пе­ра­ліч­ваць усе знач­ныя тво­ры Май­стра, яны вя­до­мы тым, хто ці­ка­віц­ца на­цы­яна­ль­най ду­хоў­най ку­ль­ту­рай. Шмат гэ­тых шэ­дэў­раў сён­ня на­веч­на “пра­пі­са­ны” ў леп­шых му­зе­ях кра­іны, а так­са­ма ў яго імян­ной Мас­тац­кай га­ле­рэі ў па­сёл­ку На­рач Мя­дзе­льс­ка­га ра­ёна. 11 кас­трыч­ні­ка 2018 го­да на ад­крыц­ці гэ­тай сва­ёй га­ле­рэі Ва­сіль Пят­ро­віч так ска­заў: “Я ўсё жыц­цё слу­жыў на­ро­ду... Гэ­та той жа на­род, ся­род яко­га я жыў, зма­гаў­ся, пра­ца­ваў і яко­му па­ста­раў­ся ад­даць на­леж­нае...” І, сап­раў­ды, ён ад­даў бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду ўвесь свой та­лент, усе свае сі­лы і ўсю сваю лю­боў да­шчэн­ту... Гэ­та бы­ло жыц­цё са сва­ім ко­ле­рам, свят­лом, во­да­рам, по­зір­кам, дзе мас­тац­тва — фор­ма і сэнс яго­на­га існа­ван­ня. А ця­пер — ні­бы­та ад­абра­на, ампу­та­ва­на ў нас тое, што не­ль­га ні ад­на­віць, ні атры­маць, ні па­зы­чыць.

/i/content/pi/cult/885/18738/pages-15-3.jpg

Так, Ва­сіль быў ча­ла­ве­кам крыш­та­ль­на чыс­тай ду­шы, сар­дэч­ным, шчы­рым, ад­кры­тым і спра­вяд­лі­вым, з якім мне па­шчас­ці­ла сус­тра­кац­ца па жыц­ці на пра­ця­гу апош­ніх пя­ці з не­чым дзя­сят­каў га­доў. Аб на­шых доў­гіх і ка­рот­кіх сус­трэ­чах за­ста­лі­ся то­ль­кі доб­рыя ўспа­мі­ны. Ха­ця ўсе мы, па вя­лі­кім ра­хун­ку, яшчэ цал­кам не ў ста­не асэн­са­ваць, што нёс нам сва­ім жыц­цём і што па­дарыў нам ша­ноў­ны Мас­так... Гэ­та ўсё нас ча­кае на­пе­ра­дзе...

Свет­лая яму па­мяць!

Ба­рыс КРЭ­ПАК, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"