Па­ля­ван­не на ба­ля­ван­ні

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Ба­ляў ста­но­віц­ца ўсё бо­льш. Яны не аб­мя­жоў­ва­юцца азна­чэн­нем “шко­ль­ных” ці “вы­пус­кных”, а вяр­та­юцца да кар­на­ва­ль­най шы­коў­нас­ці, сюр­пры­заў-ці­ка­вос­так і звык­лай ча­ла­ве­чай цеп­лы­ні, як гэ­та бы­ло ўлас­ці­ва не сто­ль­кі бы­лым ка­ра­леў­ска-цар­скім рэ­алі­ям, ко­ль­кі бе­ла­рус­ка­му шля­хец­ка­му по­бы­ту. На­га­да­ем, што раз­віц­цё су­час­ных ба­ль­ных тра­ды­цый шмат у чым па­ча­ло­ся з на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра: 13 сту­дзе­ня, як за­ўжды, там про­йдзе ве­ча­ро­ва-на­чны баль. Ужо ў 13-ы раз!

/i/content/pi/cult/885/18735/10.jpgТа­кі збег “не­шчас­лі­вых” ліч­баў у тэ­атры лі­чаць доб­рай пры­кме­тай. І спра­ва тут не ў ад­мо­ве ад за­ба­бо­наў, а ў фан­та­зіі, па­мно­жа­най на за­ці­каў­ле­насць і пра­цу. Бо твор­чых пры­ду­мак для бу­ду­ча­га ба­лю — па­праў­дзе без­ліч. З да­па­мо­гай не­ка­ль­кіх “кас­ме­тыч­ных” штры­хоў па ўпры­гож­ван­ні інтэр’еру тэ­атр на гэ­тую ноч вы­ра­ша­на пе­ра­тва­рыць у ста­ра­даў­ні за­мак. І на­поў­ніць яго кар­на­ва­ль­ны­мі мас­ка­мі, пры­нца­мі-фрэй­лі­на­мі-блаз­на­мі. Ся­род га­на­ро­вых гас­цей — Уршу­ля Ра­дзі­віл, Дэ­мас­фен, Ды­яніс, Ша­хе­ра­за­да, пры­нцэ­са Ту­ран­дот, Пі­ка­вая да­ма, Ка­роль з Ка­ра­ле­вай.

Па­чнец­ца ўра­чыс­тасць з за­мка­вай міс­тэ­рыі — “Ка­ляд­на­га вяр­тэ­па” з удзе­лам дзя­цей, што за­йма­юцца ў му­зыч­ным тэ­атры-сту­дыі пры на­шым Вя­лі­кім. По­тым прад­угле­джа­на чай­ная цы­ры­мо­нія — па ўсіх кі­тай­скіх за­ко­нах.

/i/content/pi/cult/885/18735/11.jpgФае роз­ных па­вер­хаў бу­дзе падзе­ле­на на зо­ны (і цу­доў­ныя фо­та­зо­ны!), дзе кож­ны змо­жа знай­сці са­бе што­сь­ці да гус­ту: прад­ка­зан­ні астро­ла­га, га­дан­не на кар­тах, на ка­ва­вай гуш­чы, кан­цэр­тныя пра­гра­мы (“Кар­на­ва­ль­ная ноч”, “Тан­га, лю­боў мая...”), прэ­зен­та­цыі, май­стар-кла­сы (па сцэ­ніч­ным баі, рос­пі­су ве­ераў, па ўсход­ніх тан­цах), квэс­ты, гу­ль­ні, дэ­гус­та­цыі, ка­ра­оке (між іншым, у ду­эце з ма­ла­ды­мі ды пры­го­жы­мі опер­ны­мі зор­ка­мі Во­ль­гай Ма­лі­ноў­скай і Дзміт­ры­ем Ша­бе­цем), іншыя інтэ­рак­ты­вы. Ся­род ла­ка­цый — ка­лі­дор жа­хаў, та­ямні­чы грот, склеп з Пры­ві­дам — уся­го не пе­ра­лі­чыць.

Вя­лі­кая за­ла збя­рэ ўдзе­ль­ні­каў ба­лю на тэ­ма­тыч­ны кан­цэрт “Ка­хан­не, інтры­гі, жар­сці ка­ра­лёў”, дзе артыс­ты тэ­атра па­ўста­нуць у не­ча­ка­ных для іх і для нас аб­ліч­чах. Надзвы­чай ба­га­тай на роз­ныя сты­лі і жан­ры бу­дзе ўлас­на тан­ца­ва­ль­ная час­тка ве­ча­ры­ны. Ну а за­вер­шыц­ца баль (пэў­на, каб пе­ра­ка­нац­ца, што ні­ко­га ў за­ку­точ­ку не за­бы­лі) на пля­цоў­цы пе­рад тэ­атрам, по­бач з фан­та­нам, дзе энер­гія арга­ні­за­та­раў ба­лю не пе­ра­ста­не фан­та­ні­ра­ваць. Ме­на­ві­та тут, змя­ніў­шы зо­рак тэ­атра на ня­бес­ныя свя­ці­лы, мож­на бу­дзе ад­на­ча­со­ва стаць свед­кам вог­нен­на­га шоу.

Та­му хут­чэй шый­це ба­ль­ныя су­кен­кі, фра­кі, кар­на­ва­ль­ныя строі — і сус­тра­кай­це ста­ры Но­вы год у доб­рай кам­па­ніі з вя­лі­кі­мі артыс­та­мі Вя­лі­ка­га тэ­атра.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"