Ка­ледж як зо­на кам­фор­ту

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Пін­скі ка­ледж УА “Брэс­цкі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя А.С. Пуш­кі­на” ста­но­віц­ца пры­ступ­кай для атры­ман­ня вы­шэй­шай ад­ука­цыі ў най­леп­шых ВНУ кра­іны. Сю­ды пры­хо­дзяць ву­чыц­ца па­сля 9 і 11 кла­саў, каб атрым­лі­ваць ад­мыс­ло­вую спе­цы­яль­насць. Сён­ня са­мыя роз­ныя прад­ме­ты вы­ву­ча­юць тут 560 на­ву­чэн­цаў. Але га­зе­це “Ку­ль­ту­ра” асаб­лі­ва ці­ка­ва, што час­тка вуч­няў удас­ка­на­ль­ва­ецца ў гэ­тых сце­нах ігры на му­зыч­ных інстру­мен­тах.

/i/content/pi/cult/885/18733/6.jpgТрэ­ба адзна­чыць, што ка­ледж у сіс­тэ­ме ад­ука­цыі кра­іны за­ймае за­слу­жа­нае мес­ца, бо на­бі­рае вуч­няў на пад­рых­тоў­ку ў асноў­ным з Пін­шчы­ны і Брэс­тчы­ны, а па­стаў­ляе га­то­выя кад­ры па ўсёй рэ­спуб­лі­цы. З 2004 го­да Пін­скі ка­ледж стаў пад­ве­да­мас­ным Брэс­цка­му ўні­вер­сі­тэ­ту, а зна­чыць вы­пус­кні­кам па­сля пад­рых­тоў­кі ў ста­лі­цы Па­лес­ся бу­дзе ляг­чэй па­сту­піць у са­мы па­ўднё­вы аб­лас­ны го­рад. Акра­мя та­го, на­ву­чэн­цаў ад­сюль ары­енту­юць ву­чыц­ца па­сля, у тым лі­ку і за­воч­на, у БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка, БДУКМ, Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Янкі Ку­па­лы. Усё за­ле­жыць ад та­лен­ту, які знай­шлі ў кан­крэт­ным на­ву­чэн­цы вы­клад­чы­кі.

Іры­на Ярма­люк, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це, з за­да­ва­ль­нен­нем рас­каз­вае, як на­ву­ча­юць у ка­ле­джы ва­ло­даць му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі, ды ўво­гу­ле пра твор­чае жыц­цё ўста­но­вы. Іры­на Юр’еў­на — вы­пус­кні­ца ад­дзя­лен­ня за­меж­ных моў ка­ле­джа. Па­сля за­кан­чэн­ня ву­чэб­на­га пра­цэ­су за­ста­ла­ся ў род­ных сце­нах вы­кла­даць, па­ра­ле­ль­на атрым­лі­ва­ючы вы­шэй­шую ад­ука­цыю за­воч­на ў МДЛУ.

“Вы­пус­кні­кі ад­дзя­лен­ня му­зыч­ных дыс­цып­лін па­сля за­кан­чэн­ня ка­ле­джа атрым­лі­ва­юць спе­цы­яль­насць на­стаў­ні­ка, му­зыч­на­га кі­раў­ні­ка да­шко­ль­най уста­но­вы, — рас­па­вя­дае Іры­на Юр’еў­на. — На­шы спе­цы­яліс­ты за­пат­ра­ба­ва­ныя па ўсёй кра­іне, ніх­то ні­ко­лі не за­ста­ваў­ся не­раз­мер­ка­ва­ным. На му­зыч­нае ад­дзя­лен­не на­бі­ра­юць пе­ра­важ­на дзя­цей, якія скон­чы­лі му­зыч­ную шко­лу. У пер­шай па­ло­ве дня яны хо­дзяць на агу­ль­на­аду­ка­цый­ныя за­нят­кі, а ў дру­гой удас­ка­на­ль­ва­юць ва­ло­дан­не інстру­мен­там па сва­ёй спе­цы­ялі­за­цыі, а так­са­ма да­дат­ко­вым. Асноў­ныя інстру­мен­ты ў нас — пі­яні­на, ба­ян, акар­дэ­он, да­дат­ко­вы­мі мо­гуць быць гі­та­ра, дом­ра, сак­са­фон. Акра­мя та­го, тут аб­ста­ля­ва­на му­зыч­ная ла­ба­ра­то­рыя і аўды­то­рыя з су­час­ны­мі му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі і кам­п’ю­тар­ным аб­ста­ля­ван­нем, дзе на­ву­чэн­цы аб­авяз­ко­ва вы­ву­ча­юць су­час­ныя тэх­на­ло­гіі ў сфе­ры му­зы­кі. Гэ­ты прад­мет, ме­то­ды­ку му­зыч­на­га вы­ха­ван­ня і інды­ві­ду­аль­ныя за­нят­кі ў тым лі­ку вы­кла­дае Але­ся Ле­ані­даў­на Еўтух.

Для мо­ла­дзі, якая пры­язджае ву­чыц­ца ў Пін­скі ка­ледж у пад­лет­ка­вым уз­рос­це з іншых мес­цаў, рас­пра­ца­ва­на пра­гра­ма па ад­апта­цыі ў но­вым го­ра­дзе, у но­вым ка­лек­ты­ве і ў бу­дын­ку ка­ле­джа. Тра­ды­цый­на для пер­ша­кур­сні­каў пра­во­дзіц­ца гу­ль­ня­вы квэст, у якім яны зна­ёмяц­ца з на­ву­ча­ль­най уста­но­вай і ад­но з ад­ным. Аб­авяз­ко­ва вуч­няў зна­ёмяць з го­ра­дам, і на­ват пін­чу­кі ча­сам дзі­вяц­ца но­вай інфар­ма­цыі. Доб­ра­зыч­лі­выя пед­аго­гі да­па­ма­га­юць пад­лет­кам у лю­бых псі­ха­ла­гіч­на цяж­кіх жыц­цё­вых сі­ту­ацы­ях. Ад­цяг­нуц­ца ад ву­чо­бы мож­на ў трэ­на­жор­най і гу­ль­ня­вой за­лах, на лыж­най ба­зе, у ці­ры. У ка­ле­джы ёсць жа­но­чая ка­ман­да па бас­кет­бо­ле, ва­лей­бо­ле, а ле­тась на­ву­чэн­цы за­ня­лі 3 мес­ца ў аб­лас­ной спар­та­кі­ядзе”.

/i/content/pi/cult/885/18733/7.jpgЦі­ка­ва, што вя­лі­кую твор­чую пад­рых­тоў­ку па­цвяр­джа­юць на рэ­спуб­лі­кан­скім уз­роў­ні. У ка­ле­джы га­на­рац­ца мо­ла­дзе­вым хо­рам, якім з 2011 го­да кі­руе Свят­ла­на Ме­ль­нік, вы­клад­чык вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі, вы­дат­нік ад­ука­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ство­ра­ны ён быў у 1994 го­дзе, а ў 2002 го­дзе яму пры­сво­ілі зван­не на­род­на­га. Ка­лек­тыў гэ­ты з’яў­ля­ецца лаў­рэ­атам аб­лас­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў, у пры­ват­нас­ці, рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю “Арт-ва­ка­цыі”. Хор не раз удзе­ль­ні­чаў у бе­ла­рус­кім між­на­род­ным кон­кур­се “Бе­ла­веж­ская зор­ка”, аб­лас­ным кон­кур­се “Та­лен­ты Брэс­тчы­ны”. Мо­ладзь за­пра­ша­юць на роз­ныя га­рад­скія свя­ты, бо іх рэ­пер­ту­ар уклю­чае па­тры­ятыч­ныя і на­род­ныя пес­ні, а так­са­ма тво­ры ў су­час­ным фар­ма­це, аран­жы­роў­ку да якіх ства­рае Свят­ла­на За­ка­ва­рот­няя.

Вы­клад­чык Ла­ры­са Шах­но­віч, кі­раў­нік зна­ка­мі­та­га пін­ска­га тан­ца­ва­ль­на­га ка­лек­ты­ву “Дэ­жа вю”, пяць га­доў та­му ства­ры­ла ў ка­ле­джы тан­ца­ва­ль­ны ка­лек­тыў “Ня­дзе­вач­кі”. У яго склад ува­хо­дзяць ка­ля 30 хлоп­цаў, амаль усе юна­кі, якія тут ву­чац­ца. Што-што, а хлоп­чы­каў у ка­ле­джы сап­раў­ды ма­ла… Так­са­ма тут існуе аркестр на­род­ных інстру­мен­таў “Спад­чы­на”, які вы­сту­пае су­мес­на з ансам­блем на­род­най пес­ні ка­ле­джа “Му­зыч­ныя па­цер­кі”. Зра­зу­ме­ла, што ўсе твор­чыя ка­лек­ты­вы ўвесь час аб­наў­ля­юцца за кошт но­вых на­ву­чэн­цаў і што вы­клад­чы­кам па­трэб­ны пэў­ныя на­ма­ган­ні, каб за­ці­ка­віць мо­ладзь.

Пад­час экс­кур­сіі па ка­ле­джы зна­ёмім­ся з вы­клад­чы­ка­мі і на­ву­чэн­ца­мі. Свят­ла­на Еўтух, вы­клад­чык па кла­се фар­тэ­пі­яна, пра­цуе тут з 2001 го­да. Яна пін­чан­ка, скон­чы­ла Брэс­цкі му­зыч­ны ка­ледж, атры­ма­ла вы­шэй­шую ад­ука­цыю ў БДУКМ, ад­ву­чы­ла­ся ў ма­гіс­тра­ту­ры Ака­дэ­міі па­сля­дып­лом­най ад­ука­цыі і, атры­маў­шы во­пыт і ве­ды, пры­еха­ла пра­ца­ваць у род­ны го­рад. Свят­ла­на Іва­наў­на пры­зна­ецца, што дзе­ці трап­ля­юцца з роз­ным уз­роў­нем на­вы­каў, а пад­лет­ка­вы ўзрост уво­гу­ле ве­ль­мі скла­да­ны, так што да кож­на­га трэ­ба шу­каць асаб­лі­вы пад­ыход. Але ў пер­шую чар­гу яна ба­чыць га­лоў­ным вы­ха­ваць у дзі­ця­ці ча­ла­ве­ка. Стаць жа пра­фе­сі­яна­лам у ста­сун­ках з му­зыч­ным інстру­мен­там, на дум­ку Свят­ла­ны Іва­наў­ны, да­па­мо­жа то­ль­кі пра­ца, па­ра­ўна­ль­ная з трэ­ні­роў­ка­мі спар­тсме­на. Трэ­ба быць га­то­вым, што не­абход­ныя га­ды пра­кты­кі. Што­дзень праз ру­кі вы­клад­чы­ка тут пра­хо­дзяць па 8 ча­ла­век, пра­ца для Свят­ла­ны Еўтух за­кан­чва­ецца по­знім ве­ча­рам. Пе­рад на­шай сус­трэ­чай вы­клад­чык за­йма­ла­ся з дру­га­кур­сні­цай Анас­та­сі­яй За­баў­нюк.

У іншым кла­се Ла­ры­са Ва­ль­ко, вы­клад­чык па кла­се акар­дэ­она, за­йма­ла­ся з ву­ча­ні­цай Да­р’яй Ярмі­ла­вай. Ла­ры­са Аляк­сан­драў­на — стар­шы­ня цык­ла­вой ка­мі­сіі му­зыч­ных дыс­цып­лін, та­му яна ве­дае ўсё аб ад­бо­ры на спе­цы­яль­насць. У сфе­ры яе ад­каз­нас­ці так­са­ма ма­ні­то­рынг школ мас­тац­тваў рэ­гі­ёна на прад­мет жа­да­ючых ву­чыц­ца тут дзя­цей. Вось Да­р’я Ярмі­ла­ва, на­прык­лад, скон­чы­ла му­зыч­ную шко­лу па кла­се акар­дэ­она. Та­кім, як яна, ляг­чэй ву­чыц­ца і браць для ся­бе но­выя на­вы­кі. Сум­на вы­кла­даць не бы­вае ні­ко­лі, га­во­рыць Ла­ры­са Аляк­сан­драў­на, да­во­дзіц­ца раз­ві­вац­ца раз­ам з дзе­ць­мі. Вы­кла­дае яна ў ка­ле­джы ўжо 8 год, да гэ­та­га пра­ца­ва­ла ў Пін­скай му­зыч­най шко­ле №2. Ву­чы­ла­ся Ла­ры­са Ва­ль­ко ў Пін­скім ка­ле­джы мас­тац­тваў, вы­шэй­шую ад­ука­цыю атрым­лі­ва­ла ў БДПУ імя Тан­ка і скон­чы­ла ма­гіс­тра­ту­ру Брэс­цка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.С. Пуш­кі­на.

Па­сля зна­ёмства з уста­но­вай аду­ка­цыі пры­хо­дзіць дум­ка, што яна зна­хо­дзіц­ца на сва­ім мес­цы, бо жа­да­ючая звя­заць свае жыц­цё з му­зы­кай і вы­кла­дан­нем мо­ладзь з гэ­та­га рэ­гі­ёна мо­жа стаць блі­жэй да сва­ёй ма­ры. Усё гэ­та па­цвяр­джае твор­чае жыц­цё ка­ле­джа, на­кі­ра­ва­нае ў пер­шую чар­гу на кам­фор­тнае зна­хо­джан­не тут.