“Ка­ляд­ныя цу­ды” ў му­зеі

№ 1 (1544) 01.01.2022 - 06.01.2022 г

У свя­точ­ны час афі­ша ажно стра­ка­ціць раз­на­стай­ны­мі пра­па­но­ва­мі для дзят­вы. Але, ма­ючы та­кі вя­лі­кі вы­бар, мно­гія ба­ць­кі імкнуц­ца, каб за­баў­ля­ль­ны склад­нік арга­ніч­на спа­лу­чаў­ся з па­зна­ва­ль­ным і вы­ха­ваў­чым, а са­ма імпрэ­за бы­ла пра­сяк­ну­тая на­цы­яна­ль­ным ду­хам. Ме­на­ві­та та­кім кры­тэ­ры­ям ад­па­вя­да­юць ка­ляд­ныя пра­гра­мы Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Раз­лі­ча­ныя яны на шка­ля­роў ма­лод­ша­га і ся­рэд­ня­га ўзрос­таў, а так­са­ма на ся­мей­ную аўды­то­рыю. Як да­біц­ца та­го, каб тут ім бы­ло не менш ці­ка­ва, чым у му­зеі якіх ро­ба­таў або га­джэ­таў? Па­га­дзі­це­ся, за­да­ча ня­прос­тая.

/i/content/pi/cult/884/18723/16.jpgСвя­точ­ныя пра­гра­мы му­зея ла­дзяц­ца на ба­зе вы­ста­вы “Ка­ляд­ныя цу­ды”, якая зна­ёміць з зі­мо­вы­мі свя­точ­ны­мі тра­ды­цы­ямі на­шых про­дкаў — як да­лё­кіх, гэ­так і ад­нос­на ня­даў­ніх. Экс­па­зі­цыя пе­ра­но­сіць то ў тра­ды­цый­ную ся­лян­скую ха­ту, то ў шля­хец­кі ма­ёнтак, а то і ў па­ва­енную мін­скую ква­тэ­ру з мод­най на той час ра­дыё­лай. Асаб­лі­вую атмас­фе­ру ства­ра­юць кар­ці­ны на ка­ляд­ную тэ­ма­ты­ку і, вя­до­ма, рад­кі кла­сі­каў.

І ўсё гэ­та ажы­вае дзя­ку­ючы апо­ве­ду гі­да. Яна ўмее інтры­га­ваць, пра­ва­ка­ваць ці­ка­васць, тры­маць ува­гу… Пад­час ка­рот­кай і зу­сім не сум­най экс­кур­сіі дзят­ва да­вед­ва­ецца ба­га­та но­вых для ся­бе слоў: ві­гі­лія, куц­ця… урэш­це, ві­ні­ла­вая кру­жэл­ка. І пэў­ная інфар­ма­цыя пра бе­ла­рус­кія ка­ляд­ныя звы­чаі ў юных роз­умах, без сум­не­ву, ад­кла­дзец­ца.

Але ж ад­ным зна­ёмствам з да­ўні­мі тра­ды­цы­ямі спра­ва не аб­мя­жоў­ва­ецца. Ба­дай, асноў­ная ідэя пра­гра­мы — за­свед­чыць, што яны з ча­сам раз­ві­ва­юцца і тран­сфар­му­юцца. І та­му яна мае амбіт­ны на­мер — па­клас­ці па­ча­так но­вай тра­ды­цыі. Спяр­ша дзе­ці раз­ам з гі­дам пры­дум­ля­юць ка­ляд­ную каз­ку, а по­тым кож­ны ўлас­на­руч­на ства­рае ад­мыс­ло­вую скар­бон­ку, ку­ды ха­вае сваё па­та­емнае па­жа­дан­не. Та­кі твор­чы інтэ­рак­тыў ма­лыя ўспры­ма­юць з імпэ­там. Тым бо­лей твор­ца ў та­кім уз­рос­це — лі­та­ра­ль­на кож­ны пер­шы.

Пра­гра­ма “Ка­ляд­ныя цу­ды” раз­лі­ча­ная най­перш на “арга­ні­за­ва­ную” аўды­то­рыю. Ні­чо­га дрэн­на­га ў та­кіх ку­льт­па­хо­дах я зу­сім не ба­чу — на­адва­рот, гэ­та важ­ная час­тка не­на­вяз­лі­ва­га, але эфек­тыў­на­га вы­ха­ван­ня ў на­цы­яна­ль­ным рэ­чыш­чы.

А вось на дру­гую пра­гра­му — «Ой, каб ка­ля­дак ня­дзель дзя­ся­так…» — дзе­так пры­во­дзяць не­пас­рэд­на ба­ць­кі ды раз­ам там во­дзяць ка­ра­го­ды. Атры­маў­ся цу­доў­ны фар­мат ся­мей­най імпрэ­зы, ве­ль­мі ў наш час акту­аль­ны. У му­зей за­віт­ва­юць ка­ля­доў­шчы­кі, чый гурт па да­ро­зе тро­хі па­ме­неў. Ва­кан­тныя мес­цы ка­зы, мя­дзве­дзя і ме­ха­но­шы за­йма­юць дзе­ці з лі­ку пры­сут­ных. Усе ахвот­на раз­вуч­ва­юць ка­ляд­ныя пес­ні — пры­чым аўтэн­тыч­ныя, а не сты­лі­за­ва­ныя. Ды і гу­чаць яны па-на­род­на­му, а не па-эстрад­на­му — ад ча­го, да­рэ­чы, зу­сім не губ­ля­юць зу­ха­ва­тас­ці.

Маг­чы­ма, не­хта на­за­ве та­кі пад­ыход лег­ка­дум­ным, маў­ляў, трэ­ба спяр­ша на­збі­раць грун­тоў­ны ба­гаж ве­даў, пра­сяк­нуц­ца тра­ды­цы­яй, а не про­ста з хо­ду схоп­лі­ваць тэкст і ме­ло­дыю. Але для су­час­на­га “па­спа­лі­та­га” га­рад­ско­га жы­ха­ра важ­на ства­рыць са­му маг­чы­масць спры­чы­ніц­ца да фа­льк­лор­ных тра­ды­цый. А што да гу­ль­ня­вой фор­мы… Дык ка­ля­да­ван­не ўжо па сва­ёй сут­нас­ці ёсць гу­ль­нёй.

Важ­на тое, што та­кія імпрэ­зы ад­па­вя­да­юць асвет­ніц­кай мі­сіі. Яны мо­гуць па­спры­яць пер­ша­му зна­ёмству з му­зе­ем, да­па­маг­чы юнай аўды­то­рыі знай­сці ту­ды дзве­ры. За­ці­ка­віц­ца гэ­тым ад­мыс­ло­вым све­там, дзе кож­ная, на­ват про­стая з вы­гля­ду рэч мае вя­лі­кую каш­тоў­насць. Пра­сяк­нуц­ца па­ва­гай да му­зей­ных экс­па­на­таў і на­ву­чыц­ца ся­бе ся­род іх па­во­дзіць.