…І ажывае гісторыя

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Сён­няш­няя мі­тус­лі­вая рэ­аль­насць, у якой так лёг­ка стра­ціць ся­бе, здо­ль­ная зніш­чыць са­мыя га­лоў­ныя каш­тоў­нас­ці ча­ла­ве­ка. Але ў той жа час яна дае нам маг­чы­масць на хві­лі­нач­ку пры­пы­ніць бег, па­гля­дзець на­ўко­ла, за­ду­мац­ца аб сва­ім мес­цы ў све­це і ўспом­ніць пра ма­лую ра­дзі­му, якая ўсё жыц­цё цяг­не нас да ся­бе ня­бач­ны­мі ні­ця­мі.

/i/content/pi/cult/883/18717/21.jpgУ роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі сён­ня ня­ма­ла лю­дзей, якім не­абы­яка­ва мі­ну­лае і су­час­насць ма­лой ра­дзі­мы. Ча­сам энту­зі­ясты аб’ядноў­ва­юцца і раз­ам рэ­алі­зу­юць ці­ка­выя пра­екты. Так, во­сен­ню мі­ну­ла­га го­да ва ўсход­не­бе­ла­рус­кім Кры­ча­ве ўзнік­ла кра­язнаў­чая іні­цы­яты­ва з су­гуч­най на­звай “Кры­ві­чаў”, мэ­тай якой з’яўля­ецца за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыя гіс­то­рыі Кры­чаў­шчы­ны як краю, ба­га­та­га на падзеі мі­ну­ла­га.

На мясц­овым уз­роў­ні пра­ца кра­язнаў­цаў сён­ня ве­ль­мі важ­ная, бо яна фар­мі­руе за­ці­каў­ле­насць лю­дзей роз­на­га ўзрос­ту да свай­го на­се­ле­на­га пун­кта ці рэ­гі­ёна, на­паў­няе лю­боў­ю і па­чуц­цём гор­дас­ці за сваю кра­іну.

Кры­чаў праз пры­зму ча­су

— Уні­ка­ль­насць Кры­ча­ва і Кры­чаў­шчы­ны ў ба­га­тай гіс­то­рыі, — рас­каз­вае іні­цы­ятар “Кры­ві­ча­ва” гіс­то­рык Аляк­сандр Кры­жэ­віч, — го­рад быў усход­нім фар­пос­там ча­соў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Да­рэ­чы, да сён­няш­ня­га ча­су за­ха­ва­ла­ся час­тка цаг­ля­ных ума­ца­ван­няў За­мка­вай га­ры — дзя­дзін­ца, на якім зна­хо­дзіў­ся ста­ра­даў­ні го­рад. Не­вя­лі­кія цаг­ля­ныя ўма­ца­ван­ні драў­ля­на­га за­мка — рэ­дкае збу­да­ван­не аба­рон­ча­га ты­пу для Ма­гі­лёў­шчы­ны, а мо­жа, і для усёй Усход­няй Бе­ла­ру­сі. У са­мім го­ра­дзе зна­хо­дзяц­ца ажно два га­ра­дзіш­чы: Га­ра­дзец і За­мка­вая га­ра. Ме­на­ві­та на Га­рад­цы ўзнік­ла пер­шае ўма­ца­ва­нае па­се­ліш­ча яшчэ ў жа­лез­ным ве­ку. На ім жа пер­ша­па­чат­ко­ва і ўзнік го­рад. Ня­шмат га­ра­доў у Бе­ла­ру­сі, на тэ­ры­то­рыі якіх ма­юцца два га­ра­дзіш­чы! Ме­на­ві­та Кры­чаў­скае ста­рос­тва як скла­до­вая ад­мі­ніс­тра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ная адзін­ка Мсціс­лаў­ска­га ва­явод­ства ста­ла арэ­най Кры­чаў­ска­га па­ўстан­ня (1740—1744 гг.) — са­ма­га буй­но­га па­ўстан­ня ў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі пад кі­раў­ніц­твам Ва­сі­ля Ваш­чы­лы.

У не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад Кры­ча­ва зна­хо­дзіц­ца ве­ль­мі ці­ка­вы аб’ект ку­ль­ту­ры і эка­ло­гіі “Свя­тая кры­ні­ца” ці “Свя­ты ка­ло­дзеж”, што зна­хо­дзіц­ца ля в. Пру­док. Гэ­та кры­ні­ца ў ра­ней­шыя ча­сы бы­ла свя­той, а ва­да яе лі­чы­ла­ся ле­ка­вай. Пер­шыя згад­кі пра кры­ні­цу ад­но­сяц­ца да кан­ца XVIII ста­год­дзя. Іх па­кі­нуў рус­кі ва­енны і гіс­то­рык сак­сон­ска­га па­хо­джан­ня Андрэй Ме­ер у сва­ёй пра­цы “Опи­са­ние Кри­чев­ско­го граф­ства, или быв­ша­го ста­рос­тва”, якая да­ту­ецца 1786 го­дам. Да­рэ­чы, этног­ра­фы адзна­ча­юць, што гэ­та на­огул ад­на з пер­шых зга­дак у лі­та­ра­ту­ры пра ку­льт кры­ніц у бе­ла­ру­саў.

Юбі­леі го­да

Сё­ле­та Кры­ча­ву споў­ні­ла­ся 885 год з ча­су пер­шай згад­кі пад на­звай “Кре­чют” у ста­ту­це кня­зя сма­лен­ска­га Рас­ціс­ла­ва Мсціс­ла­ві­ча, да­ту­ецца 1136 го­дам. На­ступ­ная згад­ка ў ле­та­пі­сах да­ту­ецца то­ль­кі 90-мі га­да­мі XIV ст. Та­ды го­рад пад ця­пе­раш­няй на­звай упер­шы­ню трап­ляе ў лі­ку лі­тоў­скіх га­ра­доў на ста­рон­кі “Спі­са рус­кіх га­ра­доў да­лё­кіх і бліз­кіх”.

Яшчэ ад­ной важ­най падзе­яй 2021 го­да з’яўля­ецца 100-год­дзе з ча­су на­ра­джэн­ня Мі­ха­іла Фё­да­ра­ві­ча Ме­ль­ні­ка­ва — за­слу­жа­на­га ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры БССР, за­сна­ва­ль­ні­ка Кры­чаў­ска­га кра­язнаў­ча­га му­зея і ро­да­па­чы­на­ль­ні­ка му­зей­най спра­вы на Кры­чаў­шчы­не. Мі­ха­іл Фё­да­ра­віч быў ня­спын­ным кра­язнаў­цам і шу­ка­ль­ні­кам, дзя­ку­ючы яко­му існуе не про­ста му­зей, а ўста­но­ва з да­во­лі ці­ка­вы­мі фон­да­вы­мі збо­ра­мі.

Ах, ста­рыя фо­та­здым­кі…

Кра­язнаў­цы з “Кры­ві­ча­ва” сён­ня пра­цу­юць над пра­ектам па вы­дан­ні кні­гі ста­рых фо­та­здым­каў “Кры­чаў — скрозь пры­зму ча­су”, у якой бу­дуць саб­ра­ны фо­та­здым­кі да­рэ­ва­лю­цый­на­га і да­ва­енна­га Кры­ча­ва, а так­са­ма су­час­ны від тых мес­цаў і аб’ектаў, якія бы­лі вы­яўле­ны на ста­рых фа­таг­ра­фі­ях. Кра­язнаў­чае вы­дан­не ста­не дэ­ман­стра­цы­яй та­го, што ў го­ра­дзе са ста­ра­даў­нім мі­ну­лым не знік­ла ці­ка­васць да ўлас­най гіс­то­рыі, што кра­язнаў­ства жы­ве і вы­сіл­кі Мі­ха­іла Ме­ль­ні­ка­ва ў га­лі­не мясц­ова­га кра­язнаў­ства так­са­ма ака­за­лі­ся не­да­рэм­ны­мі.

Энту­зі­яста­мі зной­дзе­на ка­ля двух дзя­сят­каў да­ва­енных і да­рэ­ва­лю­цый­ных фо­та­здым­каў Кры­ча­ва, на якіх вы­яўле­ны роз­ныя кра­яві­ды го­ра­да, ку­ль­та­выя збу­да­ван­ні (кас­цёл Без­за­ган­на­га За­чац­ця Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі і пля­ба­нія, Свя­та-Увас­кра­сен­ская цар­ква), па­лац Па­цём­кі­на-Га­лын­скіх, на­ву­ча­ль­ныя уста­но­вы (ра­мес­ная ву­чэ­ль­ня, Кры­чаў­ская дру­гак­лас­ная шко­ла), па­што­вая стан­цыя і вак­зал. Ра­бо­та па по­шу­ку ста­рых фо­та­ма­тэ­ры­ялаў уклю­ча­ла пра­цу ў фон­да­вых збо­рах Кры­чаў­ска­га гіс­та­рыч­на­га му­зея, На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га архі­ва, а так­са­ма вы­ву­чэн­не кра­язнаў­чай і гіс­та­рыч­най лі­та­ра­ту­ры.

Ідэя вы­дан­ня кні­гі-аль­бо­ма бы­ла ў тым, каб па­ка­заць роз­ныя мес­цы Кры­ча­ва ці архі­тэк­тур­ныя збу­да­ван­ні ў да­ва­енны час і яго су­час­ны вы­гляд. Бяс­спрэч­на ці­ка­вы­мі з’яўля­юцца фо­та­здым­кі, якія па­каз­ва­юць кра­яві­ды Кры­ча­ва па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Адзін з іх, на­прык­лад, ілюс­труе мост праз ра­ку Сож, якая ця­чэ ў го­ра­дзе. Ня­шмат хто з мясц­овых жы­ха­роў змо­жа па­ка­заць гэ­тае мес­ца сён­ня. Драў­ля­ны мост, вы­яўле­ны на фо­та­здым­ку, зга­рэў у час аку­па­цыі ня­мец­ка-фа­шыс­цкі­мі вой­ска­мі і не быў ад­ноў­ле­ны па­сля вай­ны. Да­во­лі моц­на змя­ніў­ся той ра­ён і ву­лі­ца ка­ля Со­жа, якая ў ра­ней­шы час, ві­даць, бы­ла бо­льш гус­та­на­се­ле­ная. Вы­клі­ка­юць інта­рэс і фо­та­здым­кі па­ла­ца Па­цём­кі­на-Га­лын­скіх аўтар­ства А. Ві­нэ­ра 1939 го­да, якія бы­лі ад­шу­ка­ны ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным архі­ве. Су­дзя­чы па гэ­тых фо­та­здым­ках, ува­ход у па­лац быў не та­кім, якім вы­гля­дае ця­пер. Вя­до­ма, што пер­ша­па­чат­ко­вая анфі­лад­ная, ка­лі ў сце­нах па­ла­ца раз­мяс­ці­ла­ся шко­ла-інтэр­нат. Фа­таг­ра­фіі, зной­дзе­ныя ў архі­ве, так­са­ма свед­чаць аб тым, што не­ка­то­рыя эле­мен­ты па­ла­ца не за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён, на­прык­лад, га­нак архі­тэк­тур­най па­бу­до­вы. Між іншым, па­лац Па­цём­кі­на-Га­лын­скіх ця­пер з’яўля­ецца ві­зі­тоў­кай го­ра­да, у якім раз­меш­ча­ны Кры­чаў­скі гіс­та­рыч­ны му­зей.

Пла­ну­ецца так­са­ма вы­дан­не па­што­вак з вы­ява­мі ста­ро­га го­ра­да, што да­зво­ліць па­пу­ля­ры­за­ваць гіс­то­рыю Кры­ча­ва ся­род мясцо­ва­га на­се­ль­ніц­тва.

Вы­ні­кам рэ­алі­за­цыі пра­екта ста­не не про­ста вы­дан­не кні­гі-аль­бо­ма ста­рых фо­та­здым­каў Кры­ча­ва, ад­нак і асоб­ны сайт, дзе ўсе ама­та­ры гіс­то­рыі змо­гуць азна­ёміц­ца з кні­гай у элек­трон­ным ва­ры­янце. На элек­трон­ным рэ­сур­се гэ­так­са­ма бу­дзе раз­меш­ча­на інфар­ма­цыя, якая рас­ка­жа пра з’яўлен­не і рэ­алі­за­цыю за­дум­кі, для та­го каб пад­штур­хнуць кра­язнаў­цаў іншых га­ра­доў да іні­цы­яван­ня кра­язнаў­чых пра­ектаў па­добна­га кштал­ту.

Ко­ль­касць сяб­роў іні­цы­яты­вы на ця­пе­раш­ні мо­мант не­вя­лі­кая, ад­нак ма­ты­ва­ва­ная куп­ка лю­дзей ужо мае пэў­ныя по­спе­хі. У па­зі­тыў­ны во­пыт мож­на ад­нес­ці вы­ву­чэн­не гіс­то­рыі вёс­кі Чыр­во­ная Бу­да з мэ­тай вы­дан­ня кні­гі. Бы­лі да­сле­да­ва­ны свед­чан­ні лю­дзей, да­ку­мен­ты, му­зей­ныя ка­лек­цыі шко­ль­на­га му­зея і сель­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры Чыр­во­най Бу­ды, на­за­па­ша­ны пэў­ныя ма­тэ­ры­ялы і на­пі­са­ны шэ­раг да­след­чых тэк­стаў.

Кра­язнаў­цы “Кры­ві­ча­ва” вы­ву­ча­юць ста­ра­жыт­ную гіс­то­рыю го­ра­да (з ХІІ па ХІХ ст.), да­сле­ду­юць вод­ныя аб’екты Кры­чаў­шчы­ны (пе­ра­важ­на кры­ні­цы), збі­ра­юць вус­ныя ўспа­мі­ны лю­дзей і да­ку­мен­та­ль­ныя свед­чан­ні пра падзеі апош­няй вай­ны і імкнуц­ца сфар­мі­ра­ваць у лю­дзях так зва­ны “ла­ка­ль­ны па­тры­ятызм”, які за­тым мо­жа маш­та­ба­вац­ца на ўсю кра­іну, вы­хоў­ваць ку­ль­ту­рай і ўлас­най гіс­то­ры­яй. І та­ды, жы­ву­чы ў іншым ра­ёне ці на­ват у су­сед­няй кра­іне, ча­ла­век успом­ніць свой род­ны кут, які так мі­лы сэр­цу.

 

Во­ль­га НА­ВА­ЖЫ­ЛА­ВА