Ка­лі ажы­вае шкло

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Ве­ль­мі тон­ка і дры­гот­ка ад­чу­вае свет мас­тац­тва Во­ль­га Ку­лі­ко­ва — май­стар на­род­ных про­мыс­лаў ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Астра­вец­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Пра дзей­насць Во­ль­гі Іва­наў­ны мож­на апа­вя­даць бяс­кон­ца: яе кар­ці­ны, ма­люн­кі, дэ­ка­ра­тыў­ныя ўпры­го­жан­ні здзіў­ля­юць мно­гіх. Не па­кі­да­юць аб­ыя­ка­вы­мі і шкля­ныя вы­ра­бы, рас­пі­са­ныя ру­кой май­стра. Шкло ві­даз­мя­ня­ецца пад яе пэн­дзлем, ста­но­віц­ца ка­зач­ным і не­звы­чай­ным.

/i/content/pi/cult/879/18619/8.jpgНа­ра­дзі­ла­ся та­ле­на­ві­тая дзяў­чы­на ў го­ра­дзе Пры­пяць, што ва Укра­іне. Маг­чы­ма, там і скла­ла­ся б жыц­цё Во­ль­гі Іва­наў­ны, але збег аб­ста­він унёс свае ка­рэк­ты­вы. Па­сля ава­рыі на Чар­но­бы­льс­кай АЭС дзяў­чы­на раз­ам з ся­м’ёй пе­ра­еха­ла ў Бе­ла­русь. Да­ўняе за­хап­лен­не мас­тац­твам пры­вя­ло Во­ль­гу ў Баб­руй­скі дзяр­жаў­ны пра­фе­сій­на-мас­тац­кі ка­ледж, які яна скон­чы­ла ў 2002 го­дзе. Так на­ра­дзіў­ся мас­так рос­пі­су па дрэ­ве. Ма­ла­дая, энер­гіч­ная, яна поў­нас­цю ад­да­ва­ла сі­лы і час лю­бі­ма­му за­нят­ку. Раз­ам з вы­ха­ван­ца­мі Ру­дзен­ска­га цэн­тра па­зак­лас­най ра­бо­ты ства­ра­ла сап­раў­дныя шэ­дэў­ры. Во­ль­га Іва­наў­на з за­мі­ла­ван­нем пры­гад­вае той час і сва­іх пер­шых вуч­няў.

У 2010 го­дзе жан­чы­на за­ха­пі­ла­ся раз­ма­лёў­кай шкла і ўвесь во­ль­ны час пры­свя­ці­ла ўлю­бё­най спра­ве. Во­ляй лё­су та­ле­на­ві­ты май­стар трап­ляе на Астра­веч­чы­ну і ўжо амаль цэ­лы год пра­цуе ў Астра­вец­кім ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці.

Ста­ран­ная, твор­чая, та­ле­на­ві­тая — так ха­рак­та­ры­зу­юць Во­ль­гу Іва­наў­ну ка­ле­гі. Мож­на бяс­кон­ца на­зі­раць за яе пра­цай. На ва­чах ад­бы­ва­ецца сап­раў­дны цуд. Звы­чай­ны шкля­ны вы­раб на­бы­вае ад­мыс­ло­вую ду­шу, па­чы­нае граць но­вы­мі фар­ба­мі.

Мас­тац­тва — гэ­та цуд. У гэ­тым упэў­не­на і са­ма май­стры­ха. А гэ­тыя цу­ды Во­ль­га Іва­наў­на што­дзён­на ства­рае ў сва­ёй твор­чай май­стэр­ні.

Во­ль­га ЗА­ЯНЧКОЎ­СКАЯ, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі