Мас­тац­тва з бус­ля­но­га краю

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Вось ужо тры з па­ло­вай га­ды ў фі­лі­ял Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі ў Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь мож­на пры­йсці, каб па­пра­ца­ваць з лі­та­ра­ту­рай і каб на­ве­даць са­мыя раз­на­стай­ныя экс­па­зі­цыі. За­гад­чы­ца фі­лі­яла Тац­ця­на Лы­ча­гі­на мо­жа рас­каз­ваць пра іх шмат. Ня­даў­на на пля­цоў­цы біб­лі­ятэ­кі пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва Алы Гу­ба­рэ­віч, кан­ды­да­та хі­міч­ных і фі­ла­соф­скіх на­вук, якая ад­кры­ла ў са­бе та­лент да ру­ка­дзел­ля. Так­са­ма тут бы­ла пры­ват­ная экс­па­зі­цыя руч­ні­коў, прад­стаў­ля­лі­ся ўзо­ры бе­ла­рус­кай, укра­інскай, рус­кай вы­шыў­кі. Вы­ста­ву на­ве­даў Надзвы­чай­ны Па­ўна­моц­ны па­сол Укра­іны Ігар Кі­зім раз­ам з укра­інскай ды­яспа­рай. Вось і за­раз з 15 ліс­та­па­да па 15 снеж­ня тут пра­хо­дзіць вы­дат­ная вы­ста­ва “Шэ­дэў­ры Ган­ца­віц­кіх май­строў”.

/i/content/pi/cult/879/18618/7.jpgРа­бо­ты чле­наў Ган­ца­віц­ка­га ра­ённа­га до­ма ра­мёс­тваў за­йма­юць сён­ня ўсё сва­бод­нае ад кніг мес­ца ў фі­лі­яле Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі. 19 ліс­та­па­да май­стры прад­стаў­ля­лі свае ра­бо­ты для за­про­ша­ных гас­цей. Тац­ця­на Лы­ча­гі­на ад­азва­ла­ся пра іх як пра лю­дзей не­звы­чай­най да­бры­ні і вы­дат­ных пед­аго­гаў. Бо ў гэ­ты дзень гас­цям мож­на бы­ло па­спра­ба­ваць ся­бе ў вы­твор­час­ці вы­ра­баў.

Ма­люн­кі на тка­ні­не і ды­ва­нах прад­стаў­ле­ны Во­ль­гай Іва­но­віч, ура­джэн­кай вёс­кі са ста­ра­жыт­ны­мі звы­ча­ямі Лю­сі­на. З дзя­цін­ства яна лю­бі­ла ма­ля­ваць, пры­тым тра­ды­цый­ныя для іх мясц­овас­ці ма­ты­вы, та­му і звя­за­ла жыц­цё са спе­цы­яль­нас­цю мас­та­ка. Ця­пер у до­ме ра­мёс­тваў яна ад­кры­ла на­пра­мак тра­ды­цый­на­га рос­пі­су, рас­пра­ца­ва­ла і ўка­ра­ні­ла пра­гра­му па ра­бо­це з дзе­ць­мі.

Раз­на­стай­ныя вы­ра­бы з са­лом­кі прад­ста­ві­ла Ва­лян­ці­на За­нь­ко, у якой за пля­чы­ма двац­ца­ці­га­до­вы дос­вед пра­цы ў гэ­тым ра­мяс­тве. Яна мо­жа спля­таць раз­на­стай­ныя вы­ра­бы амаль не гле­дзя­чы, што і прад­эман­стра­ва­ла на май­стар-кла­се. Яна так­са­ма рас­кры­ла сак­рэ­ты ча­су збо­ру сцёб­лаў хлеб­ных зла­каў, з якіх вы­раб­ля­юць са­лом­ку, каб яна бы­ла цёп­лай і пад­атлі­вай.

Ма­кат­ку, ха­рак­тэр­нае для Брэс­цкай воб­лас­ці гас­па­дар­чае пры­ста­са­ван­не, вы­раб­ляе Ма­рыя Му­ха. Гэ­тае пры­ста­са­ван­не пры­зна­ча­на для за­веш­ван­ня ад­ту­лі­ны пе­чы. З 1988 го­да Ма­рыя Му­ха пра­цуе ў Ган­ца­віц­кіх уста­но­вах ку­ль­ту­ры, пер­шая ў ра­ёне па­ча­ла збі­раць уз­оры ткац­тва. А яшчэ Ма­рыя Іва­наў­на пры­вез­ла ка­лек­цыю хус­так.

Ке­ра­мі­ку на вы­ста­ву пры­вёз Ві­таль Ша­пя­ле­віч, ган­чар па ад­ука­цыі. Доў­гі час ён на­бі­раў­ся дос­ве­ду ў май­стэр­ні Але­ся Кос­ткі. Ця­пер на род­най Ган­цаў­шчы­не ў яго свая сту­дыя, а на­пру­жа­ная пра­ца да­зво­лі­ла стаць на­род­ным май­страм Бе­ла­ру­сі.

Му­сіць, кож­ны ў ха­це сва­іх дзя­дуль і ба­буль мог ба­чыць ды­ва­ны з ірва­най ма­тэ­рыі. Да­вя­ла да да­ска­на­лас­ці май­стэр­ства іх вы­ра­бу Але­на Ця­луш­ка. Яна сап­раў­ды май­стар на ўсе ру­кі і за­раз за­йма­ецца ткац­твам раз­на­стай­ны­мі тэх­ні­ка­мі.

А вось вы­шыў­кай руч­ні­коў у ган­ца­віц­кім до­ме ра­мёс­тваў за­йма­ецца Уль­яна Він­нік, на­род­ны май­стар Бе­ла­ру­сі. Яна рас­каз­ва­ла, што ў ма­ла­дос­ці і ў поле бра­ла з са­бой вы­шыў­ку, каб пад­час ад­па­чын­ку за­ймац­ца лю­бі­май спра­вай. З дзя­цін­ства лю­боў да вы­шыў­кі і ткац­тва пра­нес­ла Ні­на Ка­зак, так­са­ма на­род­ны май­стар Бе­ла­ру­сі. У яе ро­дзе ўсё за­йма­юцца ру­ка­дзел­лем, ад ба­бу­лі Ні­ны Мі­ка­ла­еўны да яе ўну­чак. На май­стар-клас у фі­лі­яле Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі яна пры­вез­ла з са­бой сап­раў­дныя крос­ны і па­ка­за­ла, як ня­прос­та, але ці­ка­ва пра­ца­ваць на іх.

«Ган­ца­віц­кі дом ра­мёс­тваў існуе з 1997 го­да, — да­ла ка­мен­та­рый па тэ­ле­фо­не яго ды­рэк­тар­ка Ала За­нь­ко. — Мы дэ­ман­стру­ем сваю пра­цу на роз­ных ме­рап­ры­емствах, па­ста­янныя гос­ці «Сла­вян­ска­га ба­за­ру». Вы­ра­бы на­шых май­строў вя­до­мыя па ўсёй рэ­спуб­лі­цы і куп­ля­юцца з вя­лі­кай ахво­тай. Акра­мя та­го пе­ра­ймаць ста­ра­даў­няе май­стэр­ства ў дом ра­мёс­тваў пры­хо­дзяць дзе­ці. У фі­лі­ял Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі ў Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь мы па­тра­пі­лі па за­пра­шэн­ні Тац­ця­ны Тру­шы­най, кі­раў­ні­ка аб’­яднан­ня “Па­па­раць-квет­ка” пры Са­юзе май­строў Бе­ла­ру­сі, спе­цы­яліс­та па на­род­ных ля­ль­ках. А па­сля гэ­тай вы­ста­вы не­ка­то­рыя ра­бо­ты на­шых май­строў бу­дуць экс­па­на­вац­ца ў Мін­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­цы імя Пуш­кі­на».

Да­рэ­чы, на мно­гіх тво­рах май­строў з Ган­цаў­шчы­ны прад­стаў­ле­ны бус­лы. Гэ­тая птуш­ка — сім­вал на­шай кра­іны, які ёсць і на гер­бе гэ­та­га го­ра­да. Так што мож­на ка­заць, што твор­часць Ган­ца­віц­кіх май­строў — гэ­та мас­тац­тва з са­ма­га сэр­ца Бе­ла­ру­сі.