Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Родныя госці
З 21 па 27 ліс­та­па­да ў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзі­ла ста­жы­роў­ка прад­стаў­ні­коў твор­чых ка­лек­ты­ваў і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый бе­ла­ру­саў за­меж­жа, арга­ні­за­та­рам якой тра­ды­цый­на вы­сту­піў Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Сё­ле­та ў ёй бра­лі ўдзел трыц­цаць ча­ла­век з Рас­іі, Ка­зах­ста­на, Лат­віі, Эсто­ніі, Укра­іны, Уз­бе­кіс­та­на і Іта­ліі. Прад­стаў­ні­кі ды­яспа­ры зна­ёмі­лі­ся з бе­ла­рус­кі­мі пес­ня­мі, тан­ца­мі, на­цы­яна­ль­ны­мі аб­ра­да­мі, для іх пра­во­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы па дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­тве, ва­ка­ле і ха­рэ­агра­фіі. Па­сля вяр­тан­ня з Бе­ла­ру­сі яны змо­гуць па­пу­ля­ры­за­ваць айчын­ную ку­ль­ту­ру ў кра­інах свай­го пра­жы­ван­ня.
Пля­цоў­ка для ўза­ема­дзе­яння брат­ніх на­ро­даў
З 24 па 26 ліс­та­па­да ў Мін­ску на ба­зе На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі ад­бы­ваў­ся Бе­ла­рус­ка-рас­ійскі фо­рум но­вых ку­ль­тур­ных іні­цы­ятыў, арга­ні­за­та­ра­мі яко­га вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ствы ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі і Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі.
З най­ноў­шы­мі тэх­на­ло­гі­ямі на “вы”
Пра­ца му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў сён­ня, у ча­сы пан­дэ­міі Covid19, як і пра­ца ўсіх ку­льт­ра­бот­ні­каў Бе­ла­ру­сі, звя­за­на са шмат­лі­кі­мі цяж­кас­ця­мі. Гэ­та і эпі­дэ­мі­яла­гіч­ныя аб­ме­жа­ван­ні на на­вед­ван­не ўста­ноў ку­ль­ту­ры, і ад­сут­насць за­меж­ных ту­рыс­таў, якія ра­ней знач­на спры­ялі па­паў­нен­ню “скар­бон­кі” плат­ных па­слуг, і не­абход­насць акты­ві­за­цыі пра­цы ў інтэр­нэ­це, у са­цы­яль­ных сет­ках і на ві­дэ­ахос­тын­гах.
Яны зма­га­лі­ся за па­мяць
У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны з 5 ліс­та­па­да прад­стаў­ле­ная вы­ста­ва “Ру­іны стра­ля­лі”, пры­мер­ка­ва­ная да ва­сь­мі­дзе­ся­ці­год­дзя па­чат­ку ру­ху анты­на­цыс­цка­га су­пра­ціў­лен­ня ў аку­па­ва­ным Мін­ску.
Ха­ла­ды на­сту­пі­лі. А што ў Буд­сла­ве?
На­га­да­ем, што ра­ні­цай 11 мая 2021 го­да са­цы­яль­ныя сет­кі лі­та­ра­ль­на ўзар­ва­лі­ся ад ша­ку­ючай на­ві­ны з Буд­сла­ва: пад стра­хой На­цы­яна­ль­на­га сан­кту­арыя Ма­ці Бо­жай Буд­слаў­скай з не­вя­до­май пры­чы­ны па­чаў­ся моц­ны па­жар. Ад­ра­зу та­ды пры­га­даў­ся пад­обны вы­па­дак двух­га­до­вай да­ўні­ны, то­ль­кі бо­льш гла­ба­ль­на­га маш­та­бу, — пол­ымя, што зніш­чае сім­вал Па­ры­жа — кас­цёл Нотр-Дам. Фо­та­здым­кі та­го, як па­во­лі раз­рас­та­ецца плош­ча па­жа­ру ўжо на буд­слаў­скай свя­ты­ні і як ад­чай­на па­жар­ні­кі зма­га­юцца з агнём, як вер­ні­кі ра­ту­юць тое, што мож­на бы­ло вы­нес­ці з кас­цё­ла, вы­клі­ка­лі шок. Бы­лі агнём аб­па­ле­ныя ды ва­дой за­лі­тыя ста­ра­даў­нія кас­це­ль­ныя му­ры. Скур­ча­ная мед­ная аб­шыў­ка ста­ро­га да­ху ды аб­га­рэ­лыя ста­га­до­выя драў­ля­ныя бру­сы, на якой ён тры­маў­ся, зры­ну­тыя з вы­шы­ні, пе­ра­ўтва­ры­лі­ся ў змроч­ныя інста­ля­цыі. Аб тым, што ад­бы­ло­ся да­лей, мы і рас­па­вя­дзем на­шым чы­та­чам.
Мас­тац­тва з бус­ля­но­га краю
Вось ужо тры з па­ло­вай га­ды ў фі­лі­ял Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі ў Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь мож­на пры­йсці, каб па­пра­ца­ваць з лі­та­ра­ту­рай і каб на­ве­даць са­мыя раз­на­стай­ныя экс­па­зі­цыі. За­гад­чы­ца фі­лі­яла Тац­ця­на Лы­ча­гі­на мо­жа рас­каз­ваць пра іх шмат. Ня­даў­на на пля­цоў­цы біб­лі­ятэ­кі пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва Алы Гу­ба­рэ­віч, кан­ды­да­та хі­міч­ных і фі­ла­соф­скіх на­вук, якая ад­кры­ла ў са­бе та­лент да ру­ка­дзел­ля. Так­са­ма тут бы­ла пры­ват­ная экс­па­зі­цыя руч­ні­коў, прад­стаў­ля­лі­ся ўзо­ры бе­ла­рус­кай, укра­інскай, рус­кай вы­шыў­кі. Вы­ста­ву на­ве­даў Надзвы­чай­ны Па­ўна­моц­ны па­сол Укра­іны Ігар Кі­зім раз­ам з укра­інскай ды­яспа­рай. Вось і за­раз з 15 ліс­та­па­да па 15 снеж­ня тут пра­хо­дзіць вы­дат­ная вы­ста­ва “Шэ­дэў­ры Ган­ца­віц­кіх май­строў”.
Ка­лі ажы­вае шкло
Ве­ль­мі тон­ка і дры­гот­ка ад­чу­вае свет мас­тац­тва Во­ль­га Ку­лі­ко­ва — май­стар на­род­ных про­мыс­лаў ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Астра­вец­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Пра дзей­насць Во­ль­гі Іва­наў­ны мож­на апа­вя­даць бяс­кон­ца: яе кар­ці­ны, ма­люн­кі, дэ­ка­ра­тыў­ныя ўпры­го­жан­ні здзіў­ля­юць мно­гіх. Не па­кі­да­юць аб­ыя­ка­вы­мі і шкля­ныя вы­ра­бы, рас­пі­са­ныя ру­кой май­стра. Шкло ві­даз­мя­ня­ецца пад яе пэн­дзлем, ста­но­віц­ца ка­зач­ным і не­звы­чай­ным.
Кан­тэкст кан­цэп­ту
Гэ­ты­мі дня­мі ў ста­лі­цы ад­бы­ва­ецца ку­ль­тур­ніц­кі фэст пад на­зваю Тры­ена­ле “Кан­цэпт”. Ла­дзіц­ца та­ко­га ро­ду імпрэ­за ў на­шай кра­іне ўпер­шы­ню. Як вы­ні­кае з на­звы, га­вор­ка ідзе пра мас­тац­тва кан­цэп­ту­аль­нае. А кан­цэп­ту­алізм па­вод­ле вы­зна­чэн­ня — гэ­та кі­ру­нак, дзе ўва­га за­ся­ро­джва­ецца на інтэ­лек­ту­аль­ным асэн­са­ван­ні тво­ра. Сам жа кан­цэп­ту­аль­ны арт-аб’ект мае мэ­таю тран­сля­цыю той ці іншай ідэі. Ла­гіч­на за­пы­таць: а што тут асаб­лі­ва­га? Не­йкі ідэй­ны грунт ёсць у яко­га за­ўгод­на мас­тац­тва, на­ват ка­лі вон­ка­ва яно пад­аец­ца чыс­та рэ­флек­сіў­ным. Асаб­лі­васць кан­цэп­ту­аліз­му ў тым, што ўзро­вень не­пас­рэд­на мас­тац­кай рэ­алі­за­цыі пра­екта пры­нцы­по­ва­га зна­чэн­ня не мае. Кан­цэп­ту­алізм мае сваю дзя­лян­ку на шы­ро­кім аб­ша­ры по­стма­дэр­ніз­му. У Еўро­пе і ў Злу­ча­ных Шта­тах Аме­ры­кі гэ­тае ко­лісь эпа­таж­нае мас­тац­тва да­ўно на­бы­ло ка­на­ніч­насць і на­ват па­спе­ла за­бран­за­вець.
Для род­нас­ных душ
Но­выя тэх­на­ло­гіі ўсё бо­льш актыў­на ўва­хо­дзяць у по­быт, у тым лі­ку і ў га­лі­не му­зы­кі. Ця­пер зу­сім не аб­авяз­ко­ва збі­рац­ца вы­ка­наў­цам у сту­дыі, каб за­пі­саць но­вы ма­тэ­ры­ял. На да­па­мо­гу пры­хо­дзіць Інтэр­нэт. Да­стат­ко­ва на­яўнасць кі­раў­ні­ка-прадзю­са­ра, яго здо­ль­нас­ці арга­ні­за­ваць пра­цэс, і праз не­ка­то­ры час у Се­ці­ве з’яўля­юцца но­выя за­пі­сы. Так зда­ры­ла­ся ў 2013-м, ка­лі з іні­цы­яты­вы бас-гі­та­рыс­та і скры­па­ча, бы­ло­га ўдзе­ль­ні­ка «Пес­ня­роў» ды джа­за­вых груп Іга­ра «Стэ­фа» Са­фо­на­ва і Ба­ры­са Бер­нштэй­на, жы­ха­ра Атлан­ты, му­зы­кан­та­мі з роз­ных кра­ін бы­ла за­пі­са­на і вы­да­дзе­на на CD пра­гра­ма «Вя­сё­лыя жаб­ра­кі». Мэ­тай пра­цы бы­ло ўша­на­ван­не па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Іга­ра Па­лі­во­ды, які на­пі­саў гэ­тую пра­гра­му яшчэ для «Пес­ня­роў», але якая так і не бы­ла вы­да­дзе­на на гу­ка­но­сь­бі­тах.
Зям­ля-кар­мі­лі­ца і лю­дзі. На ба­ло­це
Кож­ны тэ­атр мае сваю ві­зі­тоў­ку, а то і не­ка­ль­кі та­кіх па­ста­но­вак, на­зва якіх ад­ра­зу аса­цы­юец­ца з на­звай ка­лек­ты­ву. Ві­зі­тоў­кай Ма­зыр­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Іва­на Ме­ле­жа сён­ня ўспры­ма­ецца спек­такль “Лю­дзі на ба­ло­це”, двой­чы ўга­на­ра­ва­ны на ня­даў­няй На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі. Лаў­рэ­ата­мі ста­лі га­лоў­ны рэ­жы­сёр тэ­атра Ра­ман Цыр­кін і артыст тэ­атра Мі­хась Клі­мен­ка, які вы­ка­наў ро­лю Ха­лі­мо­на Глу­ша­ка.
Га­на­рыц­ца сва­ім і сва­імі
Га­доў ко­ль­кі та­му ў Вя­лі­кай Бе­рас­та­ві­цы, ля ста­ро­га кас­цё­ла ў цэн­тры мяс­тэч­ка, я за­пы­таў­ся ў ту­тэй­шых стар­шак­лас­ні­каў, якім чы­нам кас­цёл гэ­ты звя­за­ны з лё­сам Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га (існуе мер­ка­ван­не, што ме­на­ві­та тут дру­ка­ва­ла­ся “Му­жыц­кая пра­ўда”). Ад­ка­зу ніх­то не ве­даў. Бо­льш за тое, і пра Ка­лі­ноў­ска­га асоб­ныя з ма­ла­дзё­наў так і не здо­ле­лі ска­заць што­сь­ці ўцям­нае. Свет, на жаль, не­дас­ка­на­лы. У Му­ра­гах на Рас­оншчы­не шко­ль­ні­кі не маг­лі па­тлу­ма­чыць, што “фан­тас­тыч­на­га” зра­біў для Бе­ла­ру­сі іх зям­ляк Ян Бар­шчэў­скі. Хто ві­на­ва­ты? Шко­ла і біб­лі­ятэ­ка. Жыц­цё, на­пэў­на, па­чне мя­няц­ца, ка­лі мы пе­ра­ста­нем блы­таць Орду з ардой. У нас ёсць кім га­на­рыц­ца. За гэ­тым го­на­рам — моц на­цыі.
Мес­ца, зна­ка­мі­тае сва­імі лю­дзь­мі
Пу­ха­віч­чы­на — слын­ны ку­то­чак Мін­шчы­ны. Лі­чыц­ца, што ме­на­ві­та тут зна­хо­дзіц­ца цэнтр на­шай кра­іны. На Пу­ха­віч­чы­не на­ра­дзі­лі­ся на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі і СССР, кам­па­зі­тар Ігар Лу­ча­нок, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­юза Але­на Ма­за­нік — не­пас­рэд­ны лік­ві­да­тар гаў­ляй­та­ра Ві­ль­ге­ль­ма Ку­бэ, доў­гі час жыў і пры­язджаў на ад­па­чы­нак кла­сік Якуб Ко­лас… Пра ўсё гэ­та мож­на да­ве­дац­ца ў мясц­овым кра­язнаў­чым му­зеі.
Май­стар з на­ро­да
Жы­ха­ры Бе­ра­зі­но ўжо пры­вык­лі да ад­ной са сла­ву­тас­цей свай­го го­ра­да, ана­ла­гаў якой, між тым, ня­ма ў све­це. Раз­мяш­ча­ецца гэ­ты двац­ца­ці­мет­ро­вы арт-аб’ект на­ві­да­во­ку, у дво­ры­ку ра­ённа­га цэн­тра ра­мёс­тваў, не­да­лё­ка ад ад­на­го з жы­лых квар­та­лаў. Га­вор­ка ідзе пра лыж­ку-цмо­ка, якую пяць га­доў та­му пад­арыў го­ра­ду мясц­овы разь­бяр Яўген Осі­паў. За гэ­тую пра­цу, а так­са­ма за ўдзел у ства­рэн­ні му­зея драў­ля­най лыж­кі пры цэн­тры ра­мёс­тваў, та­лент і за­ла­тыя ру­кі Яўген Па­ўла­віч атры­маў па­жыц­цё­вае зван­не на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі.
Гас­па­ды­ня “Свет­лі­цы”
На­та­шы­ны ба­бу­лі і ма­ма — знаў­цы на­род­ных пе­сень, так што дзяў­чын­ка рас­ла ў до­ме, у якім ні­вод­нае свя­та не пра­хо­дзі­ла без спе­ваў. Ужо ў па­ўта­ра го­да яна пра­спя­ва­ла на ся­мей­ным свя­це пры­пеў­ку: “Ку­ка­рэ­каў пеў­нік / Па­ся­род ба­ло­та. / Хло­пец дзяў­чы­ну ца­луе, / Дык і мне ахво­та!” — і тэ­атра­ль­на рас­кла­ня­ла­ся пад апла­дыс­мен­ты і смех сва­якоў. У ча­ты­ры га­ды На­та­ша бы­ла актыў­най удзе­ль­ні­цай мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці ў дзі­ця­чым сад­ку, ве­ль­мі лю­бі­ла вы­кон­ваць пес­ню “Ня­се Га­ля во­ду”. У шэсць га­доў ма­ма ад­вя­ла сваю спя­вач­ку ў му­зыч­ную шко­лу на фар­тэ­пі­яннае ад­дзя­лен­не. Свет му­зы­кі ад­кры­ла дзяў­чын­цы вы­клад­чы­цы Элі­ны Шын­ка­рэн­ка. У 1995 го­дзе На­та­ша па­сту­пі­ла ў Го­ме­льс­кі ка­ледж мас­тац­тваў імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га па кла­се “Ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не, На­род­ны хор”.
Крэ­да ды­ры­жо­ра
(Заканчэнне. Па­ча­так у № 47.) Ка­лі пра­вес­ці са­цы­яла­гіч­нае да­сле­да­ван­не на тэ­му “На­за­ві­це пер­шае імя, якое звя­за­на ў вас са сло­вам “Хор”, бо­ль­шасць ска­жа: “Роў­да”. Дык якое тут дзі­ва? Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч бо­льш за па­ўсот­ню га­доў кі­ра­ваў ха­ра­мі. Стаў мэт­рам ха­ра­во­га мас­тац­тва.
“Пра­вей, 0,3! Агонь!”
Най­буй­ней­шая ге­не­ра­ль­ная біт­ва Вя­лі­кай Айчын­най вой­ны па­між Чыр­во­най армі­яй і вер­мах­там пад Ста­лін­гра­дам за­вяр­шы­ла­ся на­шай пе­ра­мо­гай 2 лю­та­га 1943 го­да. У гэ­тай біт­ве пры­маў удзел і лей­тэ­нант Та­рас Мі­ка­ла­евіч Па­ра­жняк... Ба­явы фран­та­вік. За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі. Мас­так. Пед­агог. Дзе­сяць га­доў уз­на­ча­ль­ваў ка­фед­ру дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва БДТМІ, сён­ня — Ака­дэ­мія мас­тац­тваў. У лю­тым 2017-га ён па­йшоў ад нас на 93-м го­дзе жыц­ця. Зда­ецца, пра­йшоў не­вя­лі­кі ад­рэ­зак ча­су, але, як гэ­та, на жаль, час­та бы­вае, мы амаль і не ўспа­мі­на­ем, што быў ся­род нас та­кі Ча­ла­век з вя­лі­кай лі­та­ры — та­ле­на­ві­ты твор­ца, вы­дат­ны на­стаў­нік мо­ла­дзі, ка­ва­лер ба­явых ордэ­наў Айчын­най вай­ны 1 і 2 сту­пе­няў, Чыр­во­най Зор­кі і 12 мед­алёў, уклю­ча­ючы су­час­ны мед­аль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Вось я і вы­ра­шыў сён­ня ўспом­ніць гэ­ту вы­дат­ную асо­бу, не звяз­ва­ючы яе з не­йкай “круг­лай да­тай”. Зда­ецца, ся­род бе­ла­рус­кіх мас­та­коў-ве­тэ­ра­наў мі­ну­лай вай­ны, якія са збро­яй у ру­ках пра­йшлі па “ге­агра­фіі” Еўро­пы, ён быў адзі­ным, хто ста­яў на­смерць ме­на­ві­та на бе­ра­зе Вол­гі, аб­ара­ня­ючы ле­ген­дар­ны Ста­лін­град.
Зо­ла­та і срэб­ра “Ліс­та­па­да”
XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад”, што пра­хо­дзіў у ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі з 20 па 26 ліс­та­па­да, на­зваў пе­ра­мож­цаў. Гран-пры фес­ты­ва­лю як най­леп­шы фі­льм атры­ма­ла ўзбек­ская кар­ці­на “Ілхак”. Спе­цы­яль­ны прыз Прэ­зі­дэн­та “За гу­ма­нізм і ду­хоў­насць у кі­но” атры­маў рэ­жы­сёр фі­ль­ма “Ілхак” Джа­хан­гір Ахме­даў. На цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця кі­на­фес­ты­ва­лю ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­атры “Мас­ква” пры­зы бы­лі ўру­ча­ны ў ча­ты­рох асноў­ных кон­кур­сных на­мі­на­цы­ях.
“Ліс­та­пад”: на экра­не і па-за ім
XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” за­вер­ша­ны — фі­ль­мы пра­гле­джа­ны, пе­ра­мож­цы на­зва­ныя. Ад­нак фес­ты­ва­ль­ны кі­на­ты­дзень, які саб­раў у ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі мнос­тва кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў з са­мых роз­ных кра­ін, умяс­ціў у ся­бе і іншыя ад­мет­ныя падзеі: твор­чыя сус­трэ­чы, май­стар-кла­сы, круг­лыя ста­лы, пад­пі­сан­не па­гад­нен­няў…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»