Крэ­да ды­ры­жо­ра

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Вік­та­ра Роў­ды
Ка­лі пра­вес­ці са­цы­яла­гіч­нае да­сле­да­ван­не на тэ­му “На­за­ві­це пер­шае імя, якое звя­за­на ў вас са сло­вам “Хор”, бо­ль­шасць ска­жа: “Роў­да”. Дык якое тут дзі­ва? Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч бо­льш за па­ўсот­ню га­доў кі­ра­ваў ха­ра­мі. Стаў мэт­рам ха­ра­во­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/878/18603/14.jpgПро­звіш­ча Роў­да доб­ра вя­до­мае смар­гон­скім ста­ра­жы­лам. У Смар­гонь з эва­ку­ацыі па­сля Пер­шай сус­вет­най вай­ны вяр­ну­лі­ся ба­ць­кі бу­ду­ча­га ды­ры­жо­ра. Па­ся­лі­лі­ся ў ха­це з дву­ма па­ко­ямі. Адзін з іх аб­ста­ля­ва­лі пад цар­кву, а ў дру­гім 10 ліс­та­па­да 1921 го­да з’явіў­ся на свет хлоп­чык. Па­зней Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч не раз га­ва­рыў пра тое, што на­ра­дзіў­ся “на па­ро­зе хра­ма”.

Ба­ць­ка Вік­та­ра Роў­ды бо­льш за 40 га­доў слу­жыў свя­та­ром у Смар­го­ні. Яго ста­ран­ня­мі бы­лі па­бу­да­ва­ны ча­ты­ры цар­квы. Ад­на з іх — у Ры­ба­ках — пра­цуе і ця­пер. Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч на­ват у га­ды атэ­ізму не ўтой­ваў, што ён — сын свя­та­ра.

Усё па­ча­ло­ся з ка­мер­то­на

Лю­боў да му­зы­кі і спе­ваў у Ві­ці пра­яві­ла­ся ра­на. Пя­ці­га­до­вы ма­лы пра­сіў ба­ць­ку раз­бу­дзіць яго апоў­на­чы, каб па­слу­хаць па ра­дыё вы­ступ­лен­не Фё­да­ра Ша­ля­пі­на. Не­ўза­ба­ве хлоп­чык стаў за­ймац­ца на скрып­цы. Па­зней у ра­бо­це з хо­рам Вік­тар Роў­да да­ма­гаў­ся амаль “скры­піч­на­га” спеў­на­га гу­чан­ня — та­ко­га ж вы­раз­на­га, гнут­ка­га, бяс­кон­ца­га ў сва­ёй пра­цяг­лас­ці.

Два га­ды Вік­тар ву­чыў­ся ў смар­гон­скай шко­ле, у дзе­вяць га­доў па­сту­піў у Ві­лен­скую ду­хоў­ную се­мі­на­рыю, дзе шмат ува­гі над­ава­лі му­зы­цы. Се­мі­на­рыс­ты спя­ва­лі ў хо­ры. Во­сен­ню 1936-га, ка­лі Вік­та­ру бы­ло амаль 15 га­доў, рэ­ктар се­мі­на­рыі пад­арыў яму ка­мер­тон і пры­зна­чыў рэ­ген­там се­мі­нар­ска­га хо­ру ў час буд­ных бо­гас­лу­жэн­няў. З та­го мо­ман­ту па­ча­ла­ся ды­ры­жор­ская дзей­насць Роў­ды. У се­мі­нар­скім хо­ры ён па­зна­ёміў­ся з бу­ду­чай жон­кай Са­фі­яй Ва­явод­скай, якая ста­ла опер­най спя­вач­кай. Во­сен­ню 1938 го­да Ры­гор Шыр­ма за­пра­сіў се­мі­на­рыс­таў у хор, дзе збі­ра­ла­ся бе­ла­рус­кая мо­ладзь, спя­ва­ла бе­ла­рус­кія пес­ні.

Па­сля вай­ны Вік­тар Роў­да па­сту­піў ад­на­ча­со­ва на мед­ыцын­скі фа­ку­ль­тэт Ві­лен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і ў Ві­лен­скую кан­сер­ва­то­рыю. Сло­ва “док­тар” у ад­но­сі­нах да Вік­та­ра Роў­ды мож­на раз­гля­даць у двух зна­чэн­нях: урач і док­тар на­вук.

“Ма­ёй спе­цы­ялі­за­цы­яй бы­ла траў­ма­та­ло­гія. Але ж пра­хо­дзі­лі мы ўсе дыс­цып­лі­ны, дый пра­кты­кі не цу­ра­лі­ся, я і ро­ды, зда­ра­ла­ся, пры­маў, — успа­мі­наў Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч. — А па­ча­ла­ся гэ­та за­ці­каў­ле­насць мед­ыцы­най яшчэ з ва­енных га­доў. У 1942 — 1943 га­дах у ня­мец­кай аку­па­цыі ў Ві­ль­ні пад­по­ль­на быў ад­кры­ты мед­інсты­тут. Там я і за­ймаў­ся. Не­мцы да­ве­да­лі­ся, пры­еха­лі з аб­ла­вай. Я сха­ваў­ся за са­су­да­мі з фар­ма­лі­нам, пра­ся­дзеў там не­ка­ль­кі га­дзін — так і вы­ра­та­ваў­ся”.

/i/content/pi/cult/878/18603/15.jpgКа­лі га­ва­рыць пра док­та­ра на­вук, то афі­цый­на Вік­тар Роў­да — кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, але на­за­па­ша­ныя ве­ды і во­пыт да­зва­ля­юць на­зваць яго док­та­рам у ку­бе. Кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю ён аб­ара­ніў па­сля аспі­ран­ту­ры Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, ку­ды ў 1951 го­дзе Вік­та­ра за­пра­сіў Аляк­сандр Свеш­ні­каў.

“Са­мым моц­ным ма­ім сяб­рам быў Аляк­сандр Ва­сі­ль­евіч Свеш­ні­каў, рэ­ктар Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі. Ве­лі­чы­ня! Шэсць га­доў я быў у яго аспі­ран­там. Ад­ной­чы ён пад­арыў фо­та, якое пад­пі­саў: “Ві­цю Роў­ду. На доў­гую па­мяць і ў знак вя­лі­кай друж­бы і сім­па­тыі”, — у сло­вах ды­ры­жо­ра доб­ра пра­чыт­ваў­ся го­нар за та­кое сяб­роў­ства.

У Мас­кве Роў­да вы­кла­даў у кан­сер­ва­то­рыі і пра­ца­ваў хор­май­страм у Дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным рус­кім хо­ры СССР, а так­са­ма хор­май­страм хо­ру хлоп­чы­каў Мас­коў­ска­га ха­ра­во­га ву­чы­ліш­ча і Опер­най сту­дыі Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі. А ў 1956 го­дзе сваю кі­пу­чую твор­чую энер­гію па­ка­заў у хор­май­стар­скай ра­бо­це з Дзяр­жаў­най ка­пэ­лай БССР, якой да­гэ­туль кі­ра­ваў Ры­гор Шыр­ма.

Амаль па­ўста­год­дзя

Пед­ага­гіч­ная дзей­насць Вік­та­ра Роў­ды ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, дзе ён ад­пра­ца­ваў амаль па­ўста­год­дзя, пра­яві­ла­ся ў трох кі­рун­ках: за­гад­чык ка­фед­ры, кі­раў­ніц­тва сту­дэн­цкім хо­рам і вя­дзен­не кла­са па спе­цы­яль­нас­ці “Ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не”. За га­ды ра­бо­ты са сту­дэн­цкім хо­рам (з 1961 го­да) праз яго шко­лу пра­йшлі бо­льш за 800 хор­май­страў, яго вуч­ні кі­ру­юць цар­коў­ны­мі і пра­фе­сій­ны­мі ха­ра­вы­мі ка­лек­ты­ва­мі, вы­кла­да­юць му­зы­ку і спе­вы дзе­цям.

“Са­ма по­стаць ма­эстра вы­клі­ка­ла па­ва­гу і го­нар. Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч нёс ся­бе пры­го­жа, год­на і вы­са­ка­род­на, — ка­жа ску­льп­тар Ула­дзі­мір Це­ра­бун, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. — Ад­ной­чы мне да­вя­ло­ся пры­сут­ні­чаць на за­нят­ках у ма­эстра. Мы да­мо­ві­лі­ся сус­трэц­ца ў аўды­то­рыі. Не­вя­ліч­кае па­мяш­кан­не, у якім ста­яла пі­яні­на, пю­піт­ры з но­та­мі і два крэс­лы. На ад­ным з іх, кры­ху пры­ўзня­тым ад пад­ло­гі, ся­дзеў ма­эстра. На за­нят­ках бы­ла ад­на дзяў­чы­на, з якой на­стаў­нік вёў ды­ялог, да­ваў па­ра­ды, слу­хаў, сам спя­ваў, ра­біў за­ўва­гі, зноў слу­хаў… Зда­ва­ла­ся, што пе­рада мной не пра­фе­сар му­зы­кі, а док­тар, які му­зыч­ным па­вет­рам ле­чыць сваю па­цы­ентку, каб тая маг­ла шы­ро­ка і во­ль­на ды­хаць ме­ло­ды­яй. Та­кія ўро­кі трэ­ба бы­ло зды­маць на ві­дэа і пра­па­ноў­ваць для пра­гля­ду сту­дэн­там і пед­аго­гам му­зыч­ных уста­ноў”.

“Хор — спра­ва тон­кая, ба­гат­вор­ная”

Хор Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі ў 1968 го­дзе ўпер­шы­ню ўдзе­ль­ні­чаў у сту­дэн­цкім свя­це Gaudeamus у Ві­ль­ню­се. Роў­ду да­вя­ло­ся ды­ры­жы­ра­ваць звод­ным пя­ці­ты­сяч­ным хо­рам. Пра­фе­сар Лі­тоў­скай ака­дэ­міі му­зы­кі і тэ­атра По­ві­лас Гі­ліс, адзін з па­ста­янных арга­ні­за­та­раў свя­та пес­ні ў Літ­ве, дзя­ліў­ся сва­імі ўра­жан­ня­мі: “Што ска­заць пра Вік­та­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча як пра ды­ры­жо­ра на гэ­тых свя­тах? Ён ва­ло­даў Бо­жым да­рам… І на рэ­пе­ты­цыі, і на кан­цэр­це пра­фе­сар Роў­да пра­яўляў ся­бе як вы­ка­наў­ца са­ма­га вы­со­ка­га кла­су”.

Кан­цэр­тны хор сту­дэн­таў ака­дэ­міі му­зы­кі пад кі­раў­ніц­твам Вік­та­ра Роў­ды да­сяг­нуў знач­ных по­спе­хаў. У 1995 го­дзе гэ­ты ха­ра­вы ка­лек­тыў за­ва­яваў Гран-пры на Пер­шым між­на­род­ным фес­ты­ва­лі ха­роў у Кі­шы­нё­ве. У 1997-м быў удас­то­ены двух куб­каў і трох за­ла­тых дып­ло­маў на ІІ Між­на­род­ным кон­кур­се ха­роў у Гер­ма­ніі, дзе так­са­ма атры­маў вы­шэй­шую ўзна­га­ро­ду — прэ­мію “Оскар”, а так­са­ма Гран-пры на XVI Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі цар­коў­най му­зы­кі ў Поль­шчы.

У шмат­лі­кіх інтэрв’ю Вік­тар Роў­да адзна­чаў: “Хор — спра­ва тон­кая, зграб­ная. А га­лоў­нае — ба­гат­вор­ная. Кож­нае сло­ва, пра­спя­ва­нае хо­рам, мае сваю ва­гу, свой сэнс, які ў ха­ра­вым вы­ка­нан­ні на­бы­вае да­дат­ко­вую энер­ге­ты­ку і ўздзе­янне на слу­ха­чоў”. Ад кож­на­га вы­ка­наў­цы ён па­тра­ба­ваў вы­раз­най дык­цыі, вос­тра­га па­чуц­ця рыт­му, крыш­та­ль­най чыс­ці­ні інта­на­цыі і жы­во­га ха­рак­та­ру.

З 1965 го­да Вік­тар Роў­да стаў пра­ца­ваць яшчэ і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам, мас­тац­кім кі­раў­ні­ком ака­дэ­міч­на­га хо­ру Бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё. На­пры­кан­цы 1960 — па­чат­ку 1970-х га­доў Ула­дзі­мір Це­ра­бун ву­чыў­ся ў мас­тац­кім інсты­ту­це. “На той час што­год у па­чат­ку кра­са­ві­ка ў фі­лар­мо­ніі пра­хо­дзіў кан­цэрт-спра­ваз­да­ча аб’ядна­на­га хо­ру кан­сер­ва­то­рыі, а так­са­ма ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня. Кі­ра­ваў гэ­ты­мі ка­лек­ты­ва­мі Вік­тар Роў­да. За­ла по­ўная. Та­кія кан­цэр­ты бы­лі свя­там у му­зыч­най ку­ль­ту­ры рэ­спуб­лі­кі. Для ся­бе я адзна­чаў, як ма­эстра Роў­да ды­ры­жы­руе. Я ні­ко­лі не ба­чыў раз­мах­ван­ня рук і хіс­тан­ня яго по­ста­ці. Ён тры­маў ру­кі пе­рад са­бой і кі­ра­ваў хо­рам па­ль­ца­мі і вус­на­мі, мі­мі­кай. Які вы­со­кі ўзлёт і май­стэр­ства! Якая вы­со­кая ку­ль­ту­ра ад­но­сін да му­зы­кі! Роў­да-ды­ры­жор ва­ло­даў ка­ла­са­ль­най сі­лай уз­дзе­яння на хор. Гэ­та быў свай­го ро­ду маг­не­тызм, мац­ней­шая энер­ге­ты­ка, якая ішла ад ды­ры­жо­ра, уся­го аб­ліч­ча яго фі­гу­ры, вы­ра­зу тва­ру, ру­хаў рук і па­ль­цаў. Пры гэ­тым яго ды­ры­жор­скі жэст вы­лу­чаў­ся ску­пас­цю, саб­ра­нас­цю, ла­ка­ніз­мам — хор быў тым інстру­мен­там, на якім Вік­тар Роў­да граў кож­ны дзень. На ад­ным з кан­цэр­таў, блі­жэй да за­кан­чэн­ня, бо­ль­шая час­тка хо­ру па­кі­ну­ла сцэ­ну — і па­ўза… За не­вя­лі­кі пра­ме­жак ча­су артыс­ты раз­дзя­лі­лі­ся на ча­ты­ры ха­ры. Адзін, раз­ам з ды­ры­жо­рам, за­стаў­ся на сцэ­не, іншыя раз­мяс­ці­лі­ся ў ле­вым кры­ле фі­лар­мо­ніі, у пра­вым і на бал­ко­не, а по­тым усе раз­ам па­ча­лі спя­ваць пес­ню «Ля­ці­це, га­лу­бы, ля­ці­це». Гэ­та быў не­йкі цуд стэ­рэ­афа­ніч­на­га гу­чан­ня ха­ра­во­га спе­ву. Та­кое не за­бы­ва­ецца”.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА, Смар­гонь.

Фо­та з архі­ва Але­ны БУ­ЛА­ВАЙ і Ула­дзі­мі­ра ЦЕ­РА­БУ­НА.