Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дастаеўскі і Дастоева: Парадыгма генія
11 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Маштабныя святкаванні з гэтай нагоды ладзяцца сёння ва ўсім цывілізаваным свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адкуль паходзіць шляхецкі род Дастаеўскіх. Так, у Іванаўскім раёне, дзе ў вёсцы Дастоева нарадзіліся продкі будучага класіка рускай літаратуры, 11 лістапада на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы”, прысвечаная юбілею пісьменніка і 515-годдзю роду Дастаеўскіх. У мерапрыемствах прымалі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Беразоўская, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі краіны Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка, доктар філалагічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Ірына Мінералава, прадстаўнікі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Юбі­лей з “Бра­та­мі…”
11 ліс­та­па­да споў­ні­ла­ся 200 га­доў з дня на­ро­дзі­наў Фё­да­ра Да­ста­еўска­га. Аку­рат у гэ­ты юбі­лей­ны дзень на сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М.Гор­ка­га ад­бы­ла­ся пе­рад­прэм’ера міс­тыч­на­га дэ­тэк­ты­ва “Бра­ты Ка­ра­ма­за­вы” па­вод­ле ад­на­ймен­на­га ра­ма­на гэ­та­га рус­ка­га кла­сі­ка, уша­на­ва­на­га ва ўсім све­це.
Іх універсітэты жыцця
На­пры­кан­цы кас­трыч­ні­ка адзна­чыў 100-год­дзе Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Не дзіў­на, што най­перш па­мяць аб мі­нуў­шчы­не, ста­наў­лен­ні і раз­віц­ці сва­ёй на­ву­ча­ль­най уста­но­вы за­хоў­ва­юць сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ. Які­мі срод­ка­мі тут сён­ня пе­рад­аюць дос­вед ра­ней­шых па­ка­лен­няў і за­хоў­ва­юць звес­ткі аб сва­іх па­пя­рэд­ні­ках?
Бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ныя аб­іту­ры­ента­мі!
Год на­зад у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў змя­ніў­ся рэ­ктар — на гэ­ту па­са­ду бы­ла пры­зна­ча­ная На­тал­ля КАР­ЧЭЎ­СКАЯ, якая да та­го ча­су з’яўля­ла­ся пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Зра­зу­ме­ла, адзін год — не та­кі і вя­лі­кі тэр­мін пра­цы, але раз­ам з тым ужо сён­ня мож­на пад­вес­ці не­ка­то­рыя вы­ні­кі дзей­нас­ці і вы­зна­чыц­ца з пла­на­мі на пер­спек­ты­ву. Што ці­ка­ва­га ча­кае сту­дэн­таў у гэ­тым і бу­ду­чым на­ву­ча­ль­ным го­дзе? Як ва ўні­вер­сі­тэ­це ўза­ема­дзей­ні­ча­юць з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры кра­іны? Ці пла­ну­ецца тут ла­дзіць маш­таб­ныя па­ста­ноў­кі або пра­во­дзіць зна­ка­выя фо­ру­мы? Усе гэ­тыя і мно­гія іншыя пы­тан­ні “К” за­да­ла на сус­трэ­чы з рэ­кта­рам БДУКМ.
Ка­лі бал­ты сус­трэ­лі­ся са сла­вя­на­мі
Ка­лі­сь­ці тут гры­ме­лі мод­ныя дыс­ка­тэ­кі, ця­пер рэй вя­дзе эпо­ха ві­кін­гаў — у Ві­цеб­ску ў ку­ль­тур­на-спар­тыў­ным ком­плек­се Лет­ня­га амфі­тэ­атра ад­крыў­ся інтэ­рак­тыў­ны Цэнтр жы­вой гіс­то­рыі “Вар­ген­торн”, які лю­бо­га на­вед­ні­ка вер­не ў ча­се на дзя­ся­так ста­год­дзяў на­зад, ка­лі бал­ты і сла­вя­не, ві­кін­гі і ва­ра­гі ства­ра­лі гіс­то­рыю гэ­та­га пры­дзвін­ска­га краю. Та­кім чы­нам, улас­ную пля­цоў­ку атры­маў клуб гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі “Вар­ген­торн”, што неў­за­ба­ве адзна­чыць 20-год­дзе. На ку­ль­тур­най і ту­рыс­тыч­най кар­це Ві­цеб­ска з’яві­ла­ся яшчэ ад­на яскра­вая кроп­ка.
Тра­янскі “Ка­нёк-Гар­бу­нок” без пад­вой­на­га дна
У на­шым Вя­лі­кім тэ­атры з’явіў­ся “Ка­нёк-Гар­бу­нок”, па­стаў­ле­ны на­род­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі, га­лоў­ным ба­лет­май­страм тэ­атра Юры­ем Тра­янам. Гэ­та ўжо трэ­цяе ха­рэ­агра­фіч­нае ўва­саб­лен­не на айчын­най сцэ­не зна­ка­мі­тай вер­ша­ва­най каз­кі Пят­ра Яршо­ва. І ад­на­ча­со­ва пер­шае — на му­зы­ку Ра­дзі­во­на Шчад­ры­на.
Тры Мі­ха­сё­вы та­ле­ры і Цім
Най­бо­ль­шую ко­ль­касць уз­на­га­род сё­лет­няй На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі на­збі­раў спек­такль “Ля­ль­кі Ці­ма Та­ле­ра, або Прад­адзе­ны смех”, па­стаў­ле­ны ма­ла­дым рэ­жы­сё­рам Мі­ха­сём Клім­чу­ком у Бе­ла­рус­кім тэ­атры “Ля­ль­ка” ў Ві­цеб­ску. Пры­за­выя ста­ту­эткі бы­лі атры­ма­ны ад­ра­зу ў трох на­мі­на­цы­ях: “Най­леп­шы спек­такль тэ­атра ля­лек”, “Най­леп­шы спек­такль для дзя­цей і юнац­тва”, “Най­леп­шая ра­бо­та рэ­жы­сё­ра ў тэ­атры ля­лек”.
Та­лент, што вы­ма­гае пра­сто­ры
10 ліс­та­па­да ў Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­цы Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь ад­кры­ла­ся чар­го­вая мас­тац­кая вы­ста­ва. Біб­лі­ятэ­ка мае два па­мяш­кан­ні — у До­ме ўра­да і ў бу­дын­ку Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та. Абод­ва ска­рыс­тоў­ва­юцца як вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі, але час­цей змен­ныя экс­па­зі­цыі ла­дзяц­ца ў До­ме ўра­да. Так і гэ­тым раз­ам. Ця­пер тут экс­па­ну­юцца тво­ры ма­ла­дой мас­тач­кі Да­ры­ны Да­ўга­дзі­лі­най. Звы­чай­на, ка­лі мас­та­ка на­зы­ва­юць “ма­ла­дым”, ма­юць на ўва­зе, што яго­ныя пра­цы не трэ­ба ацэ­нь­ваць над­та стро­га. Маў­ляў, ма­ла­досць з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці дос­ве­ду, як жыц­цё­ва­га, так і пра­фе­сій­на­га, па вы­зна­чэн­ні з’яўля­ецца пра­вам на па­мыл­кі. Але, як свед­чыць гіс­то­рыя мас­тац­тва, тыя, ка­го мы ве­да­ем як ка­ры­фе­яў, час­та, як пры­ня­та ка­заць, зна­хо­дзі­лі ся­бе, дэ­ман­стра­ва­лі май­стэр­ства і кан­цэп­ту­аль­ны склад мыс­лен­ня ва ўзрос­це да­во­лі ран­нім. Маг­чы­ма, у да­дзе­ным вы­пад­ку мож­на ка­заць пра не­шта пад­обнае.
“Ва­дэ­ві­лі” і та­пёр на п’едэс­та­ле
Спек­такль яшчэ не па­чаў­ся, а з экра­на, уста­ля­ва­на­га на за­дні­ку, пад­мір­гвае Чэ­хаў — Антон Па­ўла­віч. І ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што гэ­тым раз­ам у Но­вым дра­ма­тыч­ным нас ча­кае што­сь­ці па­праў­дзе но­вае: з ва­дэ­ві­ляў “Пра­па­но­ва” і “Юбі­лей” здзь­муць пыл.
“Ліс­та­пад”: бе­ла­рус­кія фі­ль­мы ў кон­кур­се
XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” мае ча­ты­ры кон­кур­сныя на­мі­на­цыі, у якіх удзе­ль­ні­ча­юць фі­ль­мы вы­твор­час­ці 2020—2021 га­доў. За пры­зы бу­дуць спа­бор­ні­чаць і ча­ты­ры ра­бо­ты бе­ла­рус­кіх твор­цаў. Усе ча­ты­ры стуж­кі вар­тыя асоб­най ува­гі — яны год­на прад­стаў­ля­юць на­шу кра­іну.
Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры
2 ліс­та­па­да на 93-м го­дзе жыц­ця скон­чыў свой пра­вед­ны зям­ны шлях Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч Ала­даў. За­слу­жа­ны архі­тэк­тар Бе­ла­ру­сі. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі і прэ­міі Са­ве­та мі­ніс­траў СССР. Ка­ва­лер ордэ­на Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Ула­да­ль­нік шмат­лі­кіх прэ­мій, дып­ло­маў і на­груд­ных зна­каў за вы­біт­ны ўнё­сак у архі­тэк­ту­ру. Бяз­мер­на та­ле­на­ві­ты твор­ца, інтэ­лі­ген­тны ча­ла­век, ры­цар пра­фе­сіі. У сён­няш­нім ну­ма­ры мы па­чы­на­ем дру­ка­ваць успа­мі­ны тых лю­дзей, якім па­шчас­ці­ла ве­даць гэ­тую вы­біт­ную асо­бу, што зра­бі­ла пры­кмет­ны ўнё­сак у фар­ма­ван­не сён­няш­ня­га аб­ліч­ча Мін­ска.
Як гэта — працаваць... статуяй?
...У дзя­цін­стве, у ту­рыс­тыч­най па­ездцы па ад­ным еўра­пей­скім го­ра­дзе, я гу­ляў па ста­ра­жыт­най плош­чы. Аб­ышоў­шы яе не­ка­ль­кі раз­оў і пад­ра­бяз­на вы­ву­чыў­шы, я рап­там су­тык­нуў­ся з не­чым, што пры­цяг­ну­ла маю ўва­гу. Гэ­та бы­ла ста­туя брон­за­ва­га ко­ле­ру ў ча­ла­ве­чы рост на не­вя­лі­кай тум­бе. Я здзі­віў­ся, што не­хта па­ста­віў яе, па­куль я быў у іншым кан­цы плош­чы. Пад­ышоў­шы, каб па­кра­таць ха­лод­ную брон­зу, я вы­явіў, што ру­ка­вы ста­туі ў кам­зо­ле... з ма­тэ­рыі і што яшчэ кры­ху — і я змог бы яе па­ва­ліць! Так я і па­зна­ёміў­ся з жы­вы­мі ста­ту­ямі. Па­сля да гэ­та­га муж­чы­ны, які так апра­нуў­ся і за­мёр, пад­ыхо­дзі­лі ту­рыс­ты і фа­таг­ра­фа­ва­лі­ся, кі­да­ючы ў скры­нач­ку ма­не­ты, а той па­каз­ваў ці­ка­выя пан­та­мі­мы. Гэ­та бы­ло 15 га­доў та­му, і ўба­чыць та­ды не­шта пад­обнае ха­ця б на ву­лі­цах Мін­ска бы­ло не­маг­чы­ма. Але мне ўда­ло­ся па­зна­ёміц­ца з ча­ла­ве­кам, які арга­ні­за­ваў у на­шай кра­іне ку­ль­ту­ру жы­вых ста­туй...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»