Салодкія кветкі ды халоднае шкло

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

Бе­ла­рус­кая жан­чы­на — гэ­та пра­цаў­ні­ца, ма­ці і надзвы­чай та­ле­на­ві­ты ча­ла­век. Існуе без­ліч пры­кла­даў бе­ла­рус­кіх са­ма­адда­ных жан­чын, якія пра­цу­юць і жы­вуць по­бач з на­мі. Ад­на з та­кіх — Лі­лія Та­дэ­ву­шаў­на Кім­са. Шчы­рая, та­ле­на­ві­тая, яна за­ва­рож­вае су­раз­моў­цу сва­ім кру­гаг­ля­дам, мяк­кас­цю, так­тоў­нас­цю. Ад­нак гэ­та не ўвесь пе­ра­лік яе да­сяг­нен­няў.

Яшчэ ў дзя­цін­стве ў Лі­ліі Та­дэ­ву­шаў­ны вы­явіў­ся та­лент да вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. Та­ды дзяў­чын­ка ма­ля­ва­ла ўсё, што трап­ля­ла­ся на во­чы: пры­ро­ду, сяб­роў, свой па­кой. Па­сля да ма­ля­ван­ня да­лу­чы­ла­ся яшчэ ад­но за­хап­лен­не — леп­ка. Без­ліч прац упры­гож­ва­ла па­кой дзяў­чын­кі, яна за­ўжды шу­ка­ла што­сь­ці но­вае, асвой­ва­ла но­выя тэх­ні­кі.

/i/content/pi/cult/876/18567/11_11.jpg

Па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы дзяў­чы­на да­клад­на ве­да­ла, што звя­жа сваё жыц­цё з вы­яўлен­чым мас­тац­твам. Ма­рам та­ле­на­ві­тай зям­ляч­кі бы­ло су­джа­на спраў­дзіц­ца. На сён­ня Лі­лія Та­дэ­ву­шаў­на — за­гад­чык ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Астра­вец­ка­га ра­ёна. Ад­нак шлях да гэ­тай па­са­ды быў ці­ка­вым, на­поў­не­ным твор­час­цю, пе­ра­мо­га­мі, но­вы­мі ўмен­ня­мі. Ця­пер скла­да­на знай­сці той від дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, у якім яна яшчэ не пра­ца­ва­ла.

Лі­лія Та­дэ­ву­шаў­на з 18 га­доў за­йма­ецца рос­пі­сам шкла, на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні рас­піс­вае кан­ды­тар­скія вы­ра­бы, яе за­хап­ляе цук­ро­вая фла­рыс­ты­ка, а ў 2016 го­дзе яна асво­іла яшчэ і тэх­ні­ку ана­та­міч­най леп­кі. Вы­шыў­ка, вя­зан­не мяк­кіх ца­цак, адзен­ня, рос­піс сцен і тка­ні­ны, вы­ра­бы з па­лі­мер­най глі­ны і ха­лод­на­га фар­фо­ру. Зда­ецца, пра­цяг­ваць гэ­ты пе­ра­лік мож­на бяс­кон­ца...

“Та­ле­на­ві­ты ча­ла­век та­ле­на­ві­ты ва ўсім” — гэ­ты афа­рызм цу­доў­на су­адно­сіц­ца з на­шай зям­ляч­кай.

Як сап­раў­дная жан­чы­на, Лі­лія Та­дэ­ву­шаў­на ве­ль­мі лю­біць упры­го­жан­ні. Ад­нак ад­дае пе­ра­ва­гу не юве­лір­ным, а ўлас­ным вы­ра­бам. Дзіў­ныя і не­звы­чай­ныя, яны здзіў­ля­юць з пер­ша­га по­гля­ду: за­вуш­ні­цы і пяр­сцён­кі з эле­мен­та­мі шкла, вы­ра­бы з бі­се­ру.

Пры­емна і тое, што ста­рэй­шы сын Лі­ліі Та­дэ­ву­шаў­ны пе­ра­няў та­лент ма­ту­лі. Яго ма­лю­нак за­няў пры­за­вое мес­ца ў кон­кур­се, які пра­хо­дзіў у ЗША.

Та­лент і скан­цэн­тра­ва­насць на сва­ім за­нят­ку — вось га­лоў­ныя эле­мен­ты по­спе­ху цу­доў­на­га май­стра. “Жыц­цё да­ецца, каб жыц­цё тва­рыць!” — пі­саў Ана­толь Вяр­цін­скі. Гэ­тым жа пры­нцы­пам кі­ру­ецца і Лі­лія Та­дэ­ву­шаў­на Кім­са, якая кож­ны дзень до­рыць пры­га­жосць гэ­та­му све­ту.

Во­ль­га ЗА­ЯНЧКОЎ­СКАЯ, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі