Ад ай-сто­пе­ра да флэш­бу­ка

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Но­выя фор­мы ра­бо­ты біб­лі­ятэ­ка­раў Гро­дзен­ска­га ра­ёна
У апош­нія га­ды ў біб­лі­ятэ­ка­раў Гро­дзен­ска­га ра­ёна з’яві­лі­ся но­выя фор­мы ра­бо­ты. Ся­род іх ёсць і ай-сто­пер, і дэ­ма­тэ­ка, і флэш­бук ды мно­гія іншыя.

/i/content/pi/cult/874/18520/22.jpgТак, зу­сім ня­даў­на ў біб­лі­ятэ­ка­раў Гро­дзен­ска­га ра­ёна з’яві­лі­ся но­выя фор­мы ра­бо­ты пад пры­ваб­ны­мі на­зва­мі ай-сто­пер і дэ­ма­тэ­ка.

Ай-сто­пер — гэ­та яркі, не­арды­нар­ны эле­мент, які вы­лу­ча­ецца, пры­цяг­вае ўва­гу. Та­му біб­лі­ятэ­ка­ры вы­ра­шы­лі ўвес­ці гэ­тую фор­му пра­цы ў сва­іх біб­лі­ятэ­ках для пры­цяг­нен­ня ўва­гі да кні­гі і па­пу­ля­ры­за­цыі чы­тан­ня.

Ця­пер мож­на ска­заць, што ай-сто­пер не то­ль­кі за­трым­лі­вае по­гля­ды на­вед­ва­ль­ні­каў біб­лі­ятэ­кі, а і з’яўля­ецца так­са­ма бяс­плат­най крэ­атыў­най фо­та­зо­ной, дзе мож­на зра­біць ма­ляў­ні­чыя фа­таг­ра­фіі. На­прык­лад, у Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы ся­мей­на­га чы­тан­ня ства­ры­лі двух’ярус­ны “торт” з кніг. Пад­рых­та­ва­ны “торт” ка­рыс­таў­ся вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю, упер­шы­ню яго прэ­зен­та­ва­лі на свя­це, пры­све­ча­ным Дню біб­лі­ятэк. На­вед­ва­ль­ні­кі Пут­рыш­коў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі ра­бі­лі фо­та ў са­ма­роб­най біб­лі­ятэ­цы, фа­сад якой скла­да­ецца з кніг, а дах — з ча­со­пі­саў. А ў Гож­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы гас­цей сус­тра­каў чы­тач на крэс­ле, ство­ра­ны з кніг. Свае крэ­атыў­ныя зна­ход­кі бы­лі і ў іншых біб­лі­ятэ­ках Гро­дзен­ска­га ра­ёна.

Яшчэ ад­на но­вая фор­ма ра­бо­ты — гэ­та дэ­ма­тэ­ка. Біб­лі­ятэ­ка­ры вы­дзе­лі­лі ад­дзел у біб­лі­ятэ­цы, дзе ка­рыс­та­ль­ні­кі па­кі­да­юць свае ўлас­ныя твор­чыя ра­бо­ты. У Пут­рыш­коў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы і Ад­эльс­кай сель­скай біб­лі­ятэ­цы дзе­ці па­кі­ну­лі свае ма­люн­кі, пры­све­ча­ныя Го­ду на­род­на­га адзін­ства. На ме­рап­ры­емствах, пры­све­ча­ных Дню Свя­то­га Ва­лян­ці­на, 8 са­ка­ві­ка, Дню ма­ці ўдзе­ль­ні­кі па­кі­да­юць свае ра­бо­ты ў вы­гля­дзе па­што­вак, якія ро­бяць су­мес­на з біб­лі­ятэ­ка­ра­мі.

Яшчэ ад­на но­вая фор­ма — біб­лі­япер­фо­манс, які біб­лі­ятэ­ка­ры ро­бяць з мэ­тай ажы­віць ге­ро­яў каз­кі пры да­па­мо­гай тэ­атра­лі­за­цыі і су­мес­ных дзея­нняў, а так­са­ма, каб вы­клі­каць ці­ка­васць да тво­раў у ма­ле­нь­кіх чы­та­чоў. Для ўдзе­ль­ні­каў ме­рап­ры­емстваў біб­лі­ятэ­ка­ры рых­ту­юць тэ­атра­лі­за­ва­ныя па­ка­зы ў кас­цю­мах ка­зач­ных ге­ро­яў. У Свіс­лац­кай сель­скай біб­лі­ятэ­цы, у Індур­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы час­ты госць — Ня­знай­ка, у Скі­дзе­льс­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы ся­мей­на­га чы­тан­ня — Мі­кі Маўс. Ра­бот­ні­кі аўта­біб­лі­ятэ­кі тра­ды­цый­на ла­дзяць акцыі да Но­ва­га Го­да ў кас­цю­мах Дзе­да Ма­ро­за і Сня­гур­кі, а на ка­ляд­кі да­лу­ча­ецца яшчэ і ка­за.

Ад тра­ды­цый­ных вы­ста­ваў біб­лі­ятэ­ка­ры так­са­ма пе­ра­йшлі на но­вы фар­мат, які ў апош­нія га­ды на­быў па­пу­ляр­насць ся­род чы­та­чоў, — гэ­та біб­лі­ясуш­ка. Так, біб­лі­ятэ­ка­ры раз­веш­ва­юць на дрэ­вах вя­роў­кі, на якія з да­па­мо­гай пры­шчэ­пак пры­ма­цоў­ва­юць фа­таг­ра­фіі або ма­люн­кі. Гэ­так жа, дзя­ку­ючы біб­лі­ясуш­цы, біб­лі­ятэ­ка­ры ла­дзяць кон­кур­сы на леп­шы ма­лю­нак ці фа­таг­ра­фію.

Маз­га­вы штурм “Міф ці праўда” — гэ­та но­вая для ўдзе­ль­ні­каў гу­ль­ня, якая ўяў­ляе з ся­бе таб­ліч­ку, дзе з ад­на­го бо­ку за­да­дзе­ны пы­тан­ні, а з дру­го­га бо­ку мож­на ад­ра­зу ж да­ве­дац­ца ад­ка­зы. Пы­тан­ні пад­рых­та­ва­ныя для раз­на­ўзрос­та­вых удзе­ль­ні­каў. На­зва­ная гу­ль­ня ўзнік­ла сё­ле­та і з са­ма­га па­чат­ку па­ча­ла ка­рыс­тац­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ся­род на­вед­ва­ль­ні­каў на імпрэ­зах Аўгус­тоў­ска­га ка­на­ла, на акцыі “Мы — за чы­та­ючы агра­га­ра­док” на свя­це вак­за­ла ў агра­га­рад­ку Па­рэч­ча, а так­са­ма на іншых ме­рап­ры­емствах, зла­джа­ных да зна­мя­на­ль­ных дат.

Яшчэ ад­на но­вая інтэ­лек­ту­аль­на-за­баў­ля­ль­ная гу­ль­ня — гэ­та квэст і QR-квэст. Гу­ль­ня, як пра­ві­ла, за­сна­ва­ная на ад­ным або не­ка­ль­кіх мас­тац­кіх тво­рах, яна мае сцэ­на­рый, мар­шрут і пэў­ныя пра­ві­лы. Удзе­ль­ні­кі гу­ль­ні ад­праў­ля­юцца па сля­дах га­лоў­ных ге­ро­яў тво­раў, па мар­шру­тах па­мят­ных мес­цаў, мясц­інах Бе­ла­ру­сі ці род­на­га краю, го­ра­да ці на­се­ле­на­га пун­кта.

QR-квэст — гэ­та інтэ­рак­тыў­ная гу­ль­ня, у якой за­дан­ні і за­гад­кі за­шыф­ра­ва­ныя ў QR-ко­дах. На­прык­лад, біб­лі­ятэ­кар Свіс­лац­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі пра­вя­ла пад­обную гу­ль­ню, пад­час якой удзе­ль­ні­кі ад­пра­ві­лі­ся ў пад­арож­жа “За­гад­кі ма­ёй Ра­дзі­мы”. На кож­най стан­цыі QR-квэс­та ама­та­раў гу­ль­ні ча­каў пер­са­на­ль­ны код з аса­біс­тым за­дан­нем. Пада­рож­жа з да­па­мо­гай ма­бі­ль­на­га тэ­ле­фо­на, з яркі­мі і па­зна­ва­ль­ны­мі ма­люн­ка­мі ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся ўсім удзе­ль­ні­кам ме­рап­ры­емства.

А вось біб­лі­ятэ­ка­ры, якія вя­дуць акаў­нты ў Інстаг­рам, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць но­вую фор­му ра­бо­ты пад на­звай флэш­бук. Ён прад­стаў­ляе са­бой кніж­ны флэш­моб у Інтэр­нэ­це, зна­ёмства з вы­дан­ня­мі па фраг­мен­тах тэк­сту ў Інстаг­рам. Біб­лі­ятэ­ка­ры зна­ёмяць пад­піс­чы­каў з ці­ка­вы­мі кні­га­мі з да­па­мо­гай цы­тат, фа­таг­ра­фі­ямі роз­ных вы­дан­няў, дзе­ляц­ца сва­імі эмо­цы­ямі ад чы­тан­ня той або іншай кніж­най на­він­кі.

Ка­ры­на ОШВАга­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар па арга­ні­за­цый­на-мар­ке­тын­га­вай дзей­нас­ці інфар­ма­цый­на-біб­лі­ятэч­на­га ад­дзе­ла Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра