Тра­ды­цыя жы­ве: 35 ліс­та­па­даў Ві­цеб­ска

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Уні­ка­ль­ны не то­ль­кі для Бе­ла­ру­сі, але і для ўсёй по­стса­вец­кай пра­сто­ры фес­ты­валь аўтар­скай пес­ні “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” пра­йшоў на мі­ну­лым тыд­ні ў Ві­цеб­ску. І быў ён 35-м! — не про­ста рэ­кар­дсмен-доў­га­жы­хар ся­род усіх бар­даў­скіх фес­ты­ва­ляў, што ад­бы­ва­юцца ў за­кры­тым па­мяш­кан­ні, але і ад­на з ві­зі­то­вак ку­ль­тур­на­га жыц­ця Ві­цеб­ска, адзін з яго твор­чых брэн­даў. Ка­лі­сь­ці “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” па­чы­наў­ся як га­рад­ское свя­та аўтар­скай пес­ні, а ця­пер гэ­та — Ад­кры­ты фес­ты­валь аўтар­скай пес­ні, па­эзіі і ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў, які збі­рае гас­цей і ўдзе­ль­ні­каў з роз­ных кра­ін і на­ват кан­ты­нен­таў. З 1987-га не бы­ло го­да, каб фес­ты­валь не ад­быў­ся. Ня­гле­дзя­чы ні на што, пра­йшоў ён і сё­ле­та — і зноў быў на­поў­не­ны яскра­вы­мі па­этыч­ны­мі, му­зыч­ны­мі і мас­тац­кі­мі імпрэ­за­мі.

/i/content/pi/cult/874/18518/afi.jpgКа­лі “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” па­чы­наў­ся — а гэ­та ка­нец 80-х, аўтар­ская пес­ня як жанр бы­ла ў рос­кві­це. І не, аўтар­ская пес­ня — гэ­та не ту­рыс­тыч­ныя вя­чор­кі ля кас­тра і не­пра­фе­сій­ная ігра на гі­та­ры, — гэ­та жанр мас­тац­тва, які аб’ядноў­вае па­эзію, му­зы­ку, артыс­тызм. Ня­хай і бы­ла ка­лі­сь­ці рас­паў­сю­джа­най аб­рэ­ві­яту­ра КСП — Клуб са­ма­дзей­най пес­ні, але разам з ру­хам ама­та­раў да так зва­най са­ма­дзей­най пес­ні ад­но­сі­лі­ся і та­кія вя­лі­кія аўта­ры, як Бу­лат Аку­джа­ва, Ула­дзі­мір Вы­соц­кі, Ве­ра­ні­ка До­лі­на, Юрый Віз­бар і мно­гія-мно­гія іншыя зна­ка­мі­тыя твор­цы. З бе­ла­рус­кіх клу­баў і фес­ты­ва­ляў КСП вы­йшлі на­шы зна­ка­мі­тыя бар­ды і па­эты — Але­на Ка­зан­ца­ва, Марк Мер­ман, Дзміт­рый Стро­цаў, Аляк­сандр Баль, Во­ль­га За­лес­кая, Ула­дзі­мір Цві­кі — усіх не пе­ра­лі­чыш, якія ў леп­шыя ча­сы бы­лі і зор­ка­мі “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да”, і на­ват про­ста яго па­чы­на­ль­ні­ка­мі. Фес­ты­валь і быў, і ёсць свя­там ме­на­ві­та вы­са­ка­род­на­га мас­тац­тва — па­эзіі, му­зы­кі, пер­фор­ман­са. Бо са­ма атмас­фе­ра Ві­цеб­ска і вя­лі­кая ко­ль­касць вы­дат­ных аўта­раў не маг­ла не па­ўплы­ваць на ўзро­вень фэс­ту — ві­цеб­скае ася­род­дзе аўтар­скай пес­ні ў свой час бы­ло ад­ным з са­мых моц­ных у кра­іне, а да арга­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­ль­ных кан­цэр­таў, кож­ны з якіх пе­ра­тва­раў­ся ў яскра­вае ві­до­віш­ча, да­лу­ча­ла­ся ўся ма­ла­дая твор­чая элі­та гэ­та­га го­ра­да.

/i/content/pi/cult/874/18518/list.jpgЗа тры з па­ло­вай дзе­ся­ці­год­дзі мно­гае змя­ні­ла­ся: і рух КСП ад­ышоў у ня­быт, і аўтар­ская пес­ня ў сва­ім кла­січ­ным вы­гля­дзе ста­ла ўжо не ма­са­вым, а элі­тар­ным жан­рам, і іншыя фес­ты­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі да­ўно па­зні­ка­лі — а “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” і жы­ве, і раз­ві­ва­ецца. З юбі­лей­на­га 30-га фэс­ту, ка­лі яго кі­раў­ні­ком ста­ла рэ­жы­сёр Ула­дзіс­ла­ва Цві­кі, у да­да­так да спе­ваў па­ча­лі ла­дзіц­ца па­этыч­ныя спа­бор­ніц­твы і яскра­выя мас­тац­кія імпрэ­зы (дзя­куй бо­гу, вы­дат­ных мас­та­коў у гэ­тым го­ра­дзе так­са­ма ха­пае): у пе­ры­яд, ка­лі шы­ро­кая пуб­лі­ка амаль стра­ці­ла ці­ка­васць да аўтар­скай пес­ні, гэ­та да­ло “Ві­цеб­ска­му ліс­та­па­ду” штур­шок да жыц­ця і раз­віц­ця.

Ад­кры­ты фес­ты­валь аўтар­скай пес­ні, па­эзіі і ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” — ад­но з га­лоў­ных што­га­до­вых ме­рап­ры­емстваў Цэн­тра ку­ль­ту­ры “Ві­цебск”. Сам Па­лац ку­ль­ту­ры, ці кан­цэр­тная за­ла “Ві­цебск”, дзе пра­ктыч­на ўсе 36 га­доў ад­бы­ваў­ся фес­ты­валь, — род­ны дом для “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да”. Хі­ба што сё­ле­та кан­цэр­ты праходзілі не на вя­лі­кай сцэ­не — як у леп­шыя ча­сы, а ў бо­льш сціп­лай Круг­лай за­ле. Ка­неш­не, не­маг­чы­ма не зга­даць, што на фо­не пан­дэ­міі арга­ні­за­та­рам да­вя­ло­ся пра­явіць фан­та­зію, каб фес­ты­валь ад­быў­ся. Ужо ле­тась быў апра­ба­ва­ны анлайн-фар­мат — ка­лі кан­кур­сан­ты з роз­ных кра­ін удзе­ль­ні­ча­лі пры да­па­мо­зе ві­дэ­аза­пі­саў. На гэ­ты год быў рас­пра­ца­ва­ны зме­ша­ны фар­мат — афлайн і анлайн. Усе ўдзе­ль­ні­кі — а ў кон­курс за­яві­лі­ся 123 кан­кур­сан­ты з 6 кра­ін — да­сы­ла­лі свае ві­дэа, хто­сь­ці вы­сту­паў анлайн праз zoom. Але, ня­гле­дзя­чы на пан­дэ­міч­ныя пе­ра­шко­ды, мно­гія з ня­ві­цеб­скіх кан­кур­сан­таў усё ж да­еха­лі — і з Бе­ла­ру­сі, і з Рас­іі, адзін на­ват з Гер­ма­ніі. А яшчэ бы­лі прад­стаў­ле­ны та­кія кра­іны, як Ізра­іль, Лат­вія, Укра­іна і Но­вая Зе­лан­дыя.

Ся­род но­ва­ўвя­дзен­няў гэ­та­га го­да — да­лу­чэн­не да “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да” дзя­цей, і не то­ль­кі ў якас­ці гле­да­чоў, а ме­на­ві­та як кан­кур­сан­таў. У сва­ёй уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі яны ўдзе­ль­ні­ча­лі ва ўсіх на­мі­на­цы­ях фес­ты­вы­лю: па­эзія, па­этыч­ная дэк­ла­ма­цыя, вы­ка­наў­чае май­стэр­ства з ва­ка­ль­ным ну­ма­рам, кла­січ­ная аўтар­ская пес­ня і г. д. І гэ­так жа, як і да­рос­лыя, атрым­лі­ва­лі зван­ні пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­атаў. На га­ла-кан­цэр­це, што ад­быў­ся 16 кас­трыч­ні­ка, жу­ры пад час вы­ступ­лен­ня лаў­рэ­атаў абіра­ла ўла­да­ль­ні­ка Гран-пры з на­звай “Пры­знан­не” — яго ўла­даль­ні­кам стаў аўтар-вы­ка­наў­ца з Мас­квы Дзміт­рый Ку­ры­лаў, да­во­лі доб­ра вя­до­мы ў бар­даў­скіх ко­лах. Уво­гу­ле, Дзміт­рый — пра­фе­сій­ны лі­та­ра­тар, пі­сь­мен­нік, кі­на­драма­тург, фі­ло­лаг — у свой час аб­ара­ніў ды­сер­та­цыю на тэ­му “Аўтар­ская пес­ня як жанр рус­кай па­эзіі са­вец­кай эпо­хі”. Уся­го 24 лаў­рэ­ацкіх зван­ня ўру­чыў сё­ле­та “Ві­цеб­скі ліс­та­пад”. Ся­род да­рос­лых лаў­рэ­ата­мі пер­шай сту­пе­ні ста­лі: у на­мі­на­цыі “Аўтар­ская пес­ня. Кла­сі­ка” — ду­эт Вік­та­ра Во­ра­на­ва і Тац­ця­ны Ялец­кай з Са­ма­ры, у на­мі­на­цыі “Аўтар­ская пес­ня. Аль­тэр­на­ты­ва” — Дзя­ніс Бы­коў­скі з Ві­цеб­ска, у на­мі­на­цыі “Вы­ка­наў­чае май­стэр­ства. Ва­ка­ль­ны ну­мар” — Па­лі­на Фран­цке­віч з Мін­ска, у на­мі­на­цы­ях “Ві­зу­аль­нае мас­тац­тва. Ві­дэ­апа­эзія” і “Па­эзія. Во­ль­ная тэ­ма­ты­ка” — Па­вел Са­лаў­ёў з Грод­на.

Ка­неш­не, мож­на пан­ара­каць, што вя­до­мых і зор­ных імё­наў на фес­ты­ва­лі не бы­ло, што не атры­ма­ла­ся за­пра­сіць па­пу­ляр­ных і шчы­ра лю­бі­мых ві­цеб­скай пуб­лі­кай бе­ла­рус­кіх бар­даў — не ка­жу­чы пра за­меж­ных аўта­раў, што ў кон­кур­се апош­ні­мі га­да­мі, ка­лі па­ра­ўноў­ваць з леп­шы­мі ча­са­мі “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да”, не так шмат яскра­вых удзе­ль­ні­каў… Але тое, што фес­ты­валь ад­быў­ся і тра­ды­цыя не пе­ра­рва­ла­ся, — ужо са­мо па са­бе цуд, тым бо­льш што зроб­ле­на сто­ль­кі кро­каў на­пе­рад, у бу­ду­чы­ню.

/i/content/pi/cult/874/18518/26.jpgАкра­мя га­ла-кан­цэр­та пра­йшлі і та­кія ме­рап­ры­емствы, як “Па­этыч­ны тур­нір” — у вы­ста­вач­най за­ле “Ду­хаў­скі круг­лік”, па­этыч­ны кан­цэрт “Ключ ад сё­ма­га не­ба”, пе­сен­ны кан­цэрт “Час ліс­та­па­да”. Уво­гу­ле, “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” як лі­та­ра­тур­ны фес­ты­валь мае вы­со­кае рэ­на­мэ, і за гэ­та трэ­ба падзя­ка­ваць ві­цеб­скім па­этам і энту­зі­ястам спра­вы Але­гу Сяш­ко і Але­не Крык­лі­вец. А яшчэ — ад­кры­ла­ся вы­ста­ва зна­ка­мі­тай ві­цеб­скай мас­тач­кі Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч “Стих и Я” — у не­ка­то­рым сэн­се гэ­та ста­ла са­мым яскра­вым і знач­ным ме­рап­ры­емствам сё­лет­ня­га “Ві­цеб­ска­га ліс­та­па­да”. Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч — зор­ка аван­гар­дна­га мас­тац­тва Ві­цеб­ска, а аван­гард — ві­зі­тоў­ка гэ­та­га го­ра­да. Ва­лян­ці­на Анто­наў­на ўраж­вае жы­ва­піс­ны­мі аб­страк­тны­мі па­лот­на­мі — пры­чым маш­таб­ны­мі, на­ват гран­ды­ёзны­мі — і ску­льп­ту­ра­мі ў акту­аль­ным жан­ры трэш-арта. Вы­ста­вы май­стра ад­бы­ва­юцца пе­ры­ядыч­на, і ў арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7 у яе ёсць пер­са­на­ль­ная за­ла. Але мно­гія і мно­гія кар­ці­ны і ску­льп­ту­ры Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч па вя­лі­кім ра­хун­ку ў на­леж­ным вы­гля­дзе і не вы­стаў­ля­лі­ся — бо яны, ад­па­вед­на са сва­ім твор­чым і лі­та­ра­ль­ным маш­та­бам, па­тра­бу­юць гэт­кай жа плош­чы, гэт­кай жа во­ль­най і бяз­меж­най вы­ста­вач­най кан­цэп­цыі.

“У тво­раў Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч — не­ве­ра­год­ная энер­ге­ты­ка. І сва­ёй энер­гі­яй яны здо­ль­ныя да кан­ца за­поў­ніць вя­лі­кую пра­сто­ру, якую мы на шчас­це ма­ем — вя­лі­кае, уну­ша­ль­нае, шы­коў­нае фае на­ша­га Па­ла­ца ку­ль­ту­ры з вы­дат­ным асвят­лен­нем, — га­во­рыць кі­раў­нік фес­ты­ва­лю “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” Ула­дзіс­ла­ва Цві­кі. — Я даў­но ма­ры­ла па­пра­ца­ваць з Ва­лян­ці­най Анто­наў­най — і як рэ­жы­сёр ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра “Ко­ла”, і як арга­ні­за­тар фес­ты­ва­лю”. Ад­крыц­цё вы­ста­вы, якое саб­ра­ла вя­лі­кую ко­ль­касць за­ці­каў­ле­ных, су­пра­ва­джа­ла­ся пер­фор­ман­сам тэ­атра “Ко­ла” “Ха­чу і ба­чу”, на­тхнё­ным твор­час­цю Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч. І хоць XXXV “Ві­цеб­скі ліс­та­пад” ужо пра­йшоў, мож­на шчы­ра па­ра­іць усім ві­цяб­ча­нам на пра­ця­гу блі­жэй­ша­га ме­ся­ца аб­авяз­ко­ва за­зір­нуць у КЗ “Ві­цебск” і ўба­чыць уні­ка­ль­ную вы­ста­ву, на якой вы­стаў­ле­на ажно 105 ра­бот іх зна­ка­мі­тай зям­ляч­кі. “Гэ­та вы­бух не­йтрон­най зор­кі”, — так пра вы­ста­ву ска­за­ла зна­ка­мі­тая мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Ка­то­віч.

“Ві­цеб­скі ліс­та­пад” ужо пе­ра­жыў са­мыя роз­ныя ча­сы і на­ват эпо­хі. Хо­чац­ца ве­рыць, што пес­ня і па­эзія ў Ві­цеб­ску ні­ко­лі не пе­ра­ста­нуць гу­чаць і што па-ра­ней­ша­му тут бу­дуць энту­зі­ясты і на­тхнё­ныя ідэ­яй лю­дзі, дзя­ку­ючы якім фес­ты­валь на­ра­дзіў­ся і жы­ве. І па­сля ад­мет­най ліч­бы 35 адзна­чыц­ца яшчэ ня­ма­ла круг­лых дат.