Вышывальшчыца з Людвінава

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Вя­заць круч­ком Ла­ры­су Іль­ке­віч на­ву­чы­ла яшчэ ў дзя­цін­стве ба­бу­ля. З га­доў пят­нац­ца­ці яна па­ча­ла вя­заць прут­ка­мі. Шыць, вы­шы­ваць, плес­ці ка­рун­кі ву­чы­ла­ся са­ма, а пад­руч­ні­кам і да­рад­цам стаў інтэр­нэт.

/i/content/pi/cult/873/18507/17.jpgПер­шы­мі вы­шы­ты­мі кар­ці­на­мі бы­лі іко­ны. Та­ды яна пе­ра­хва­рэ­ла на анка­ло­гію і, атры­маў­шы да­звол свяш­чэн­ні­ка, ства­ры­ла не­ка­ль­кі аб­ра­зоў, якія і сён­ня за­хоў­ва­юцца до­ма. Пер­шай і са­май да­ра­гой ста­ла іко­на Ка­зан­скай Бо­жай ма­ці. А на­огул вы­шы­ла бо­льш за 50 ікон, якія раз­ышлі­ся, без пе­ра­бо­ль­шан­ня, па ўсім све­це. За­тым за­ха­пі­ла­ся вы­шы­ван­нем парт­рэ­таў, на­цюр­мор­таў, пей­за­жаў. Амаль усё з гэ­та­га або да­ры­ла, або прад­ава­ла.

З Ла­ры­сай мы зна­ёмыя з дзя­цін­ства, бо­льш як ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі. Ка­лі­сь­ці ву­чы­лі­ся ў ад­ным кла­се му­зыч­най шко­лы пры Ма­ла­дзе­чан­скім муз­ву­чы­ліш­чы. Апош­нія не­ка­ль­кі га­доў я не па­спя­ваю за ёй. Да­клад­ней — за яе актыў­най твор­час­цю. Мне скла­да­на ад­са­чыць усё но­выя і но­выя ра­бо­ты ма­ёй пры­яце­ль­кі, пра якія да­вед­ва­юся, дзя­ку­ючы сус­вет­най па­ву­ці­не. Дзіў­лю­ся: ка­лі яна ўсё па­спя­вае?! Яе ра­бо­ты — чар­го­выя вы­шы­ван­кі, інтэр’ерныя ля­ль­кі, су­ве­ні­ры, руч­ні­кі, сур­вэт­кі, хрыс­ці­ль­ныя кам­плек­ты для не­маў­лят, вя­за­ныя круч­ком і прут­ка­мі раз­на­стай­ныя хат­нія рэ­чы, кар­ці­ны, вы­шы­тыя кры­жы­кам, на­ват га­дзін­ні­кі з арна­мен­там і г. д. Не ўсё, ство­ра­нае ру­ка­мі май­стры­хі, мож­на па­ба­чыць на яе аса­біс­тых ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках. Шмат пра што па­ве­дам­ля­юць на­шы агу­ль­ныя сяб­ры, вы­стаў­ля­ючы свае фо­та ў ад­мыс­ло­вых вы­шы­ван­ках. Ад­нак пра ўсё па па­ра­дку.

Па пра­фе­сіі Ла­ры­са му­зы­кант, ба­яніс­тка. У 1982 го­дзе яна за­кон­чы­ла Ма­ла­дзе­чан­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча і атры­ма­ла на­кі­ра­ван­не ў На­ра­чан­скую му­зыч­ную шко­лу Ві­лей­ска­га ра­ёна. У агра­га­ра­док Люд­ві­на­ва, дзе ця­пер жы­ве, тра­пі­ла вы­пад­ко­ва. На ад­ным з кан­цэр­таў яе за­ўва­жы­ла кі­раў­ніц­тва мясц­ова­га зве­ра­саў­га­са “Бе­ла­рус­кі”. За­пра­сі­лі ды­рэк­та­рам До­ма ку­ль­ту­ры, да­лі ква­тэ­ру. Ра­бо­ту сваю яна лю­бі­ла. Пры ёй быў арга­ні­за­ва­ны хор (за 40 ча­ла­век), які па­спя­хо­ва вы­сту­паў на свя­точ­ных ме­рап­ры­емствах, на агля­дах мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці. Сён­ня яна пра­цяг­вае пра­ца­ваць вы­клад­чы­цай му­зы­кі ў фі­лі­яле Да­ўгі­наў­скай му­зыч­най шко­лы, што мес­ціц­ца ў Люд­ві­на­ве. А во­ль­ны час пры­свя­чае на­род­най твор­час­ці. Вы­шы­ва­ныя кар­ці­ны, іко­ны, аб­ярэ­гі, са­шэ з на­цы­яна­ль­ным арна­мен­там, мас­кі з руч­ной вы­шыў­кай, цац­кі для на­ва­год­няй ялін­кі, ка­ляд­ныя ча­ра­віч­кі для пад­арун­каў, пту­шач­кі — ча­го то­ль­кі ня­ма ў яе “за­пас­ні­ках”.

Тка­ні­ну, пе­ра­важ­на лён, Ла­ры­са на­бы­вае на Аршан­скім кам­бі­на­це. Ніт­кі і роз­ную дра­бя­зу для ру­ка­дзел­ля — праз інтэр­нэт-кра­мы, але пе­ра­ва­гу ад­дае на­ту­ра­ль­ным і якас­ным. Ідэі для бе­ла­рус­ка­га арна­мен­ту яна зна­хо­дзіць у інтэр­нэ­це. А яшчэ на­бы­ла спе­цы­яль­ную лі­та­ра­ту­ру, каб быць бо­льш да­свед­ча­най у сім­во­лі­цы. Яе дэ­віз: “Ні дня без кры­жы­ка!” У дзень вы­шы­вае на 30-60 мет­раў ніт­кі. Сво­еа­саб­лі­вая 60-мят­роў­ка што­дзень. Ад­ной­чы, за­вяр­шыў­шы руч­ную вы­шыў­ку ка­шу­лі, яна пад­лі­чы­ла вы­шы­тая “зо­рач­кі” — іх на ка­шу­лі 129! Кож­ная “зо­рач­ка” з 61 кры­жы­ка, а ў вы­ні­ку 7869 кры­жы­каў вы­шы­та то­ль­кі на “зо­рач­ках”! А яшчэ ў арна­мен­це ёсць роз­ныя іншыя эле­мен­ты.

У за­леж­нас­ці ад ко­ль­кас­ці вы­шыў­кі на вы­ра­бе, на вы­шы­ван­ку па­тра­бу­ецца два-тры тыд­ні пра­цы. Бы­ва­юць вы­пад­кі, ка­лі не­йкі тэр­мі­но­вы за­каз вы­кон­вае лі­та­ра­ль­на за сут­кі. Ця­пер пра­цуе над ве­ль­мі скла­да­ным і аб’ёмным за­ка­зам: трэ­ба “апра­нуць” у за­на­вес­кі з на­род­ным арна­мен­там ча­ты­ры вок­ны вя­лі­ка­га бяр­ве­ніс­та­га до­ма. Акра­мя вы­шыў­кі кры­жы­кам там шмат мя­рэж­кі.

Пра сваё за­хап­лен­не, якое яна на­зы­вае ра­мяс­твом і не па­ся­гае на вы­со­кае зван­не май­стра, Ла­ры­са ка­жа як пра маг­чы­масць зра­біць пры­емнае для лю­дзей, атры­маць удзяч­ныя вод­гу­кі і ўба­чыць свае ра­бо­ты на фо­та­се­сі­ях з роз­ных кут­коў зям­но­га ша­ра. Так! Гэ­та не пе­ра­бо­ль­шан­не. Бе­ла­рус­кія вы­шы­ван­кі, аб­ярэ­гі, тор­бач­кі з руч­ной вы­шыў­кай, са­шэ раз­ля­та­юцца па роз­ных кра­інах ад Рас­іі да Кі­тая, Скан­ды­на­віі і ЗША. У Мас­кву для бло­гер­шы На­тал­лі Бух­ці­яра­вай бе­ла­рус­кая вы­шы­ва­льш­чы­ца да­сла­ла кам­плект іль­ня­ных сур­вэ­так і да­рож­ку з на­цы­яна­ль­ным бе­ла­рус­кім арна­мен­там. З кра­ін Каў­ка­за, з Укра­іны, бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа да­ля­та­юць у Люд­ві­на­ва шчы­рыя сло­вы падзя­кі і за­хап­лен­ня, а ча­сам і но­выя за­ка­зы ад тых, хто ве­дае кошт руч­ной пра­цы і якас­на­га ма­тэ­ры­ялу.

Не ма­гу стры­мац­ца, каб не пра­цы­та­ваць не­ка­то­рыя з іх, ад­со­ча­ныя мной у са­цы­яль­ных сет­ках. Вось вод­гук ад Ра­ісы Ра­ма­не­ні:

Сён­ня я бу­ду як ма­дэль, та­му што ха­чу па­ка­заць пра­цу, якую для мя­не зра­бі­ла вы­дат­ная май­стры­ня Ла­ры­са Іль­ке­віч. Яе за­ла­тыя ру­кі вы­шы­ва­лі маю ка­шу­лю і фар­тух, та­кім чы­нам мой аб­ноў­ле­ны строй. Той, хто мае на­цы­яна­ль­ную воп­рат­ку, доб­ра ве­дае, якое гэ­та ад­чу­ван­не, ка­лі апра­на­ешся ў сваё, ня­хай на­ват сты­лі­за­ва­нае адзен­не. Сім­ва­лы Ра­дзі­мы, як і мо­ва, тая не­па­рыў­ная су­вязь, якая пра­хо­дзіць праз усе ча­сы і на­ле­жыць усім тым, хто жыў, жы­ве і бу­дзе жыць у гэ­тай кра­іне. Ніх­то не мае пра­ва ад­абраць, рас­тап­таць ці за­ба­ра­ніць тое, што да­дзе­на Бо­гам”.

А вось вод­гук з ЗША: “Па­гля­дзі­це, як сты­лё­ва апра­на­лі­ся на­шыя про­дкі, як уда­ла спа­лу­ча­юцца ўсе эле­мен­ты. Для на­шых ма­ле­нь­кіх кно­па­чак у Сі­этле май­стры­ца рас­шы­ла мі­ні-ка­шу­ль­кі. Дзя­куй, Ла­ры­са Іль­ке­віч. Бу­дуць на­шыя пан­енкі кня­зёў­на­мі ха­дзіць у дзі­ця­чы са­до­чак на прэ­зен­та­цыі па Бе­ла­ру­сі”.

Ве­ль­мі час­та на ста­рон­ках Ла­ры­сы з’яўля­юцца фо­та з дзет­ка­мі, апра­ну­ты­мі ў воп­рат­ку з на­цы­яна­ль­ным арна­мен­там. Май­стры­ха пры­зна­ецца, што ма­рыць ства­рыць дзі­ця­чы кам­плект, вы­шы­ты ў бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі. Вось яе под­піс пад ад­ным са здым­каў: “І жы­вуць у Ві­лей­скім ра­ёне дзяў­чын­ка Ален­ка і хлоп­чык Ва­неч­ка. І апра­на­ецца Ален­ка ў іль­ня­ную су­ке­нач­ку з ма­ёй вы­шыў­кай. І я це­шу­ся з гэ­та­га”.

Асоб­ныя ідэі для сва­іх ра­бот Ла­ры­са іншы раз зна­хо­дзіць, шпа­цы­ру­ючы па са­цы­яль­ных сет­ках. Так з’яві­лі­ся парт­рэ­ты ба­ць­кі для зна­ёмай і рэ­аль­най дзяў­чы­ны-фо­та­ма­дэ­лі, а яшчэ аб­ярэг Ла­да, схе­мы для якіх вы­шы­ва­льш­чы­ца ра­бі­ла са­ма. Іншы раз яна вы­шы­вае на­огул без схе­мы па кар­цін­цы.

У кож­най вы­шы­ва­льш­чы­цы ёсць свае пры­кме­ты, свае та­ліс­ма­ны. Для на­шай ру­ка­дзе­ль­ні­цы — гэ­та воб­раз ка­ня. Яна мае вы­шы­тую кар­ці­ну і га­то­ва яшчэ вы­шы­ваць гэ­тую пра­ца­ві­тую жы­вё­лу, з якой ці то жар­там, ці то сур’ёзна ата­ясам­лі­вае і ся­бе.

Са­мы­мі стро­гі­мі сва­імі кры­ты­ка­мі лі­чыць Ла­ры­са Іль­ке­віч му­жа Кос­цю і сы­ноў. Але, як бы яны не ацэ­нь­ва­лі твор­часць жон­кі і ма­ту­лі, а эле­ган­тныя рэ­чы, вы­шы­тыя або звя­за­ныя ёй, но­сяць з за­да­ва­ль­нен­нем і час­ця­ком про­сяць чар­го­выя но­выя су­ве­ні­ры ці акту­аль­ныя сён­ня, у не­спры­яль­ны эпі­дэ­мі­яла­гіч­ны час, мас­кі з вя­сё­лым ма­люн­кам, ство­ра­ныя яе пра­ца­ві­ты­мі ру­ка­мі і пры да­па­мо­зе яе бяз­меж­най фан­та­зіі.

Ала СТРА­ШЫН­СКАЯ