Што ад­бы­ва­ецца ў ма­ёнтку Цюн­дзя­віц­кіх у Кіш­чы­най сла­ба­дзе?

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Два га­ды та­му, пад­час кра­язнаў­чай ван­дроў­кі, мы на­ве­да­лі дзве ся­дзі­бы, якія сён­ня вя­до­мыя ўсёй Бе­ла­ру­сі. Ад­на з іх зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Га­ло­ша­ва Та­ла­чын­ска­га ра­ёна, а дру­гая ў Кіш­чы­най сла­ба­дзе, Ба­ры­саў­ска­га. У свой час яны на­ле­жа­лі прад­стаў­ні­кам вя­до­ма­га ста­ро­га бе­ла­рус­ка­га ро­ду Цюн­дзя­віц­кіх, па­зней бы­лі на­цы­яна­лі­за­ва­ны, а ў наш час про­ста кры­кам кры­чаць аб да­па­мо­зе…

/i/content/pi/cult/873/18503/9.jpgПа ма­ты­вах той па­ездкі 25 мая 2019 го­да быў на­пі­са­ны арты­кул “Сля­ды па­жа­ра ў ма­ёнтку “Гас­па­ды­ні” (№20, 2019). Па­зней быў на­пі­са­ны яшчэ адзін “Ці кож­ны Кар­фа­ген му­сіць быць зруй­на­ва­ны?” (№37, 2020)

Арты­ку­лы гэ­тыя ме­лі на мэ­це пры­цяг­нуць ува­гу дзяр­жаў­ных ула­даў і шы­ро­кай гра­мад­скас­ці да тра­гіч­на­га ста­ну ся­дзі­баў. Кож­ную з іх у сва­ім ра­ёне з по­ўным пра­вам мож­на лі­чыць сап­раў­дным ту­рыс­тыч­ным аб’ектам з ба­га­тай гіс­то­ры­яй. Гэ­тыя аб’екты з’яўля­юцца го­на­рам сва­іх ра­ёнаў і, пры на­леж­ным кло­па­це і інфар­ма­цый­ным пра­соў­ван­ні, маг­лі б пры­но­сіць кра­іне не­ма­лую вы­го­ду.

Ча­му? Ну та­му, на­прык­лад, што сла­ва “Бе­ла­рус­ка­га Ман­чэс­тэ­ра” (га­ло­шаў­скай ся­дзі­бы) на мя­жы ХІХ — ХХ ста­год­дзя гры­ме­ла ў СМІ та­го ча­су дзя­ку­ючы ці­ка­ва­му экс­пе­ры­мен­ту, на які на­ва­жыў­ся яе гас­па­дар. Ён пе­ра­ўтва­рыў той “аграр­ны ку­то­чак” у моц­ны эка­на­міч­ны ву­зел, дзе пра­ца­ва­ла не­ка­ль­кі за­во­даў і да­бра­быт жы­ха­роў па­йшоў уго­ру. А ў да­да­так да ся­дзі­бы ёсць яшчэ цу­доў­нае воз­ера, у якім, рас­туць ле­ка­выя во­да­рас­ці, па­куль яшчэ ёсць по­бач вя­лі­зар­ны лес, дзе мо­гуць ад­па­чыць не то­ль­кі ама­та­ры “ці­ха­га па­ля­ван­ня” (грыб­ні­кі).

/i/content/pi/cult/873/18503/10.jpgДа­рэ­чы, ся­дзі­ба ў Га­ло­ша­ва ў гэ­тым го­дзе за­йме­ла ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Што там ад­бы­лі­ся за зме­ны мы пла­ну­ем рас­па­вес­ці блі­жэй­шым ча­сам. Да­рэ­чы, ці­ка­ва, ці бы­лі на­кры­ты не­ка­ль­кі­мі ліс­та­мі шы­фе­ра, то-бок хоць не­як за­кан­сер­ва­ва­ны ка­ло­ны тэ­ра­сы. Хут­кім ча­сам мы пла­ну­ем на­ве­дац­ца ў Га­ло­ша­ва ды па­ра­змаў­ляць з прад­стаў­ні­ка­мі мясц­овых ула­даў на­конт уся­го гэ­та­га.

Дру­гі аб’ект з ці­ка­вай ба­га­тай гіс­то­ры­яй — Кіш­чы­на сла­ба­да, якая зна­хо­дзіц­ца на по­ўнач ад Ба­ры­са­ва. Хо­дзяць у той бок аўто­бу­сы, та­му да­брац­ца ту­ды ту­рыс­там не бу­дзе скла­да­на. Гэ­ты ма­ёнтак вя­до­мы тым, што тут доў­гі час жы­ла Ган­на Цюн­дзя­віц­кая, аўтар­ка кні­гі — “Лі­тоў­ская гас­па­ды­ня” (1848), шы­ро­ка вя­до­ма­га не то­ль­кі на Бе­ла­ру­сі пад­руч­ні­ка (ці, ле­пей ска­заць, энцык­ла­пе­дыі) па вя­дзен­ні хат­няй гас­па­дар­кі. Да­рэ­чы, бес­тсе­ле­ра ХІХ, ХХ і, не па­ба­імся ска­заць, ХХІ ста­год­дзяў. Дык вось, ме­на­ві­та тут, у 1840-х га­дах гэ­та вы­дат­ная кні­га і ства­ра­ла­ся.

Як і “Ман­чэс­тэр”, ся­дзі­ба “Гас­па­ды­ні” бы­ла на­цы­яна­лі­за­ва­на, дзя­сят­кі га­доў вер­на слу­жы­ла мясц­овым жы­ха­рам. Быў тут і дзі­ця­чы са­док. Але па­сля за­крыц­ця яго ў 2007 — 2008 га­дах бу­ды­нак не­ка­ль­кі га­доў не вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся. І та­ды ў ся­дзі­бе ата­ба­ры­лі­ся но­выя гас­па­да­ры — ван­да­лы. А ў 2016 го­дзе зда­рыў­ся па­жар. Ка­лі мы пры­еха­лі ў Кіш­чы­ну сла­ба­ду, то гля­до­віш­ча бы­ло да­во­лі сум­нае. Але раз­умны гас­па­дар мог бы па­зба­віц­ца сля­доў ван­да­ліз­му.

Да­рэ­чы, праз да­ро­гу ад ся­дзі­бы за­ха­ва­лі­ся драў­ля­ная кап­лі­ца і ся­мей­ныя па­ха­ван­ні Цюн­дзя­віц­кіх.

Як і ў вы­пад­ку з Га­ло­ша­ва, на­ша пуб­лі­ка­цыя вы­клі­ка­ла не­ка­то­рыя “кругі на ва­дзе”. Бы­лі зроб­ле­ны пэў­ныя за­ха­ды, каб над­аць ся­дзі­бе ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Пра­ўда, з ад­моў­ным вы­ні­кам. І па­куль мы збі­ра­лі ма­тэ­ры­ял для пуб­лі­ка­цыі, лі­та­ра­ль­на на днях у се­ці­ве з’яві­лі­ся фо­та­здым­кі ся­дзі­бы, на якіх яна вы­гля­дае, ні­бы на гэ­тым мес­цы не­ўза­ба­ве з’явіц­ца бу­даў­ні­чая пля­цоў­ка. Што там ад­бы­ва­ецца, і якія пер­спек­ты­вы ў гэ­та­га па­тэн­цый­на­га “Клан­дай­ка” Ба­ры­саў­ска­га ра­ёна, мы пла­ну­ем пад­ра­бяз­на рас­па­вес­ці ў ад­ным з блі­жэй­шых ну­ма­роў.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар