Як распавядае метадыст Ашмянскага цэнтра культуры Сяргей Жылік, па канцэпцыі кансервацыі паўночна-ўсходняга корпуса максімальна захоўваюцца характэрныя для тагачаснай архітэктуры элементы. “У першую чаргу заўважныя, — працягвае спецыяліст, — кладка, паветраводы, элементы іншых тэхнічных збудаванняў”. А падлога выкладзена пліткамі розных форм. Рарытэт часін Паўла Стэфана Сапегі, які першы перабраўся ў гэтыя сцены.
Верагодна, на першым палацавым паверсе знаходзіліся гаспадарчыя і службовыя памяшканні. Другі ярус — пакоі ўладальнікаў.
Прыборка працягваецца. Адшуканы фрагменты кафлі і керамічнага посуду. Якой будзе наступная знаходка?