Газета — рэгіёны — чытач

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г


— Прэм’ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Ра­ман Га­лоў­чан­ка на мі­ну­лым тыд­ні на­ве­даў На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку, дзе звяр­нуў ува­гу на пы­тан­ні інфар­ма­ты­за­цыі рэ­гі­яна­ль­ных біб­лі­ятэк. Як ідуць спра­вы ў гэ­тай сфе­ры ў Бя­рэ­зін­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы?

Ды­рэк­тар Бя­рэ­зін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі На­тал­ля Ма­еўская:

— На пра­ця­гу 3-х мі­ну­лых га­доў мы з да­па­мо­гай па­за­бю­джэт­на­га спец-ра­хун­ку што­год куп­ля­лі па но­ва­му камп’юта­ру. Так­са­ма сё­ле­та на­бы­лі ка­ля­ро­вы пры­нтар і ма­шын­ку для пе­ра­плё­ту. З да­па­мо­гай на­зва­най тэх­ні­кі мы ро­бім кні­гі для мясц­овых аўта­раў. На­прык­лад, для ка­зач­ні­цы Але­ны Лу­ча­нок зра­бі­лі та­кое вы­дан­не. Яшчэ — апош­нюю кні­гу для Але­ся Быч­коў­ска­га, якая ча­кае свай­го вы­ха­ду ў вы­да­вец­тве, і кні­гу бя­рэ­зін­скай аўтар­кі Люд­мі­лы Жда­на­вай. Та­кім чы­нам, мы ро­бім усё маг­чы­мае для па­паў­нен­ня срод­каў біб­лі­ятэ­кі па-за бю­джэ­ту. Да­рэ­чы, пра­цяг­ва­ецца рэ­кан­струк­цыя на­ша­га асноў­на­га бу­дын­ка. Да па­чат­ку зі­мы ў ім бу­дзе на­кры­ты дах, а ў пер­шай па­ло­ве на­ступ­на­га го­да яго зда­дуць у экс­плу­ата­цыю.

— 15 ве­рас­ня адзна­чаў­ся Дзень біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі. У кож­ным ку­точ­ку на­шай ра­дзі­мы, дзе ёсць гэ­тыя важ­ныя кроп­кі асве­ты, свя­та сус­тра­ка­лі па-свой­му. Як гэ­та ра­бі­лі ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Я. Ф. Кар­ска­га?

Ма­ры­на Ігна­то­віч, ды­рэк­тар Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі:

— Да свя­та 15 ве­рас­ня мы пра­па­на­ва­лі ўсім біб­лі­ятэ­кам на­шай воб­лас­ці пра­вес­ці акцыю І-сто­пер, згод­на з якой мож­на бы­ло сфа­таг­ра­фа­вац­ца з лю­бой пры­го­жай кні­гай на ад­мыс­ло­вай свя­точ­най экс­па­зі­цыі. Спа­дзя­емся, гэ­та пад­штур­хне і па­чы­таць па­сля гэ­тую кні­гу. Для шко­ль­ні­каў мы арга­ні­за­ва­лі кніж­нае ка­зі­но Las-Knigas, дзе за­да­ва­лі пы­тан­не на­конт змес­ту раз­на­стай­ных кніг. У схо­віш­чы рэ­дкай кні­гі — кон­курс “Кніж­ны Раз­умнік”. Для да­рос­лых — вы­ста­ву кніг, якія ў са­цы­яль­ных сет­ках мы аб­азна­чы­лі, як “га­ра­чыя”. З са­мы­мі ма­ле­нь­кі­мі пра­ца­ва­ла кніж­ная фея. А са­мі су­пра­цоў­ні­кі біб­лі­ятэ­кі для пад­тры­ман­ня кар­па­ра­тыў­на­га ду­ху сус­трэ­лі­ся раз­ам, арга­ні­за­ва­лі сво­еа­саб­лі­ва­ую твор­чую пля­цоў­ку, дзе кож­ны мог пра­явіць свае та­лен­ты. Па-за свя­точ­ны­мі ме­рап­ры­емства­мі пра­вя­лі важ­ную акцыю: у бу­дын­ку біб­лі­ятэ­кі бяс­плат­на пры­ма­лі на­та­ры­усы. Бо­льш пад­ра­бяз­ная інфар­ма­цыя вы­кла­дзе­на на на­шым сай­це.

— Вя­лі­кую ўва­гу на­ле­жыць надзя­ляць уту­ль­нас­ці на­ву­чан­ня сту­дэн­таў. Важ­на, каб у кож­най уста­но­ве ад­ука­цыі бы­ло да­ступ­на і га­ра­чае хар­ча­ван­не. Як гэ­та ад­бы­ва­ецца ў Ма­зыр­скім му­зыч­ным ка­ле­джы?

Іры­на Це­ле­пун, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Ма­зыр­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа:

— У на­шым ка­ле­джы ма­ецца бу­фет на 76 мес­цаў. Па­стаў­ку га­ра­ча­га хар­ча­ван­ня сю­ды за­бяс­печ­вае КВУП “Шко­ль­нае хар­ча­ван­не го­ра­да Ма­зы­ра”. Што­дзён­на на­ву­чэн­цам ка­ле­джа пра­па­ну­юць роз­нае ме­ню з вы­ба­рам пер­шых і дру­гіх страў, са­ла­таў, на­по­яў. У сту­дэн­та ёсць маг­чы­масць за­мо­віць са­бе по­рцыю на за­ўтра за­га­дзя, ка­лі ён ве­дае, што яго ча­кае інтэн­сіў­ны дзень.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ