Моманты, калі за­хоплівае дух

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Ад­ра­зу дзве вы­ста­вы ад­на­го фа­тог­ра­фа — Ма­ры­ны БА­ЦЮ­КО­ВАЙ — гэ­тым ча­сам пра­хо­дзяць у прэс­тыж­ных вы­ста­вач­ных пра­сто­рах ста­лі­цы. Га­ле­рэя “Пан­ара­ма” На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за­пра­шае на “Во­пыт пры­сут­нас­ці”, Па­лац мас­тац­тва — на вы­ста­ву “ТыЯ”. Як час­та зда­ра­ецца з пра­екта­мі ме­на­ві­та гэ­та­га фо­та­мас­та­ка, да іх пры­ку­тая ўва­га і пуб­лі­кі, і прэ­сы, і ку­ль­тур­най гра­мад­скас­ці. Бо Ма­ры­ну Ба­цю­ко­ву мож­на він­ша­ваць не то­ль­кі з но­вы­мі вы­стаў­ка­мі, але і з юбі­ле­ямі, бо аўта­ры­тэт і па­пя­рэд­ні во­пыт твор­ча­га по­спе­ху аб­яца­юць не­шта ад­мет­нае і на гэ­ты раз, бо са­ма асо­ба май­стра і яе ідэі здо­ль­ныя на­тхняць мно­гіх лю­дзей. Раз­ам з аўта­рам “за­зір­нём” на юбі­лей­ныя вы­стаў­кі.

/i/content/pi/cult/870/18433/pages-7S.jpgНа­пры­кан­цы жніў­ня Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва адзна­чы­ла 60-га­до­вы юбі­лей, а ўво­гу­ле ў яе сё­ле­та 30-год­дзе твор­чай дзей­нас­ці. На­ко­ль­кі твор­ца роз­на­ба­ко­вы, мож­на зра­зу­мець хоць бы па пе­ра­лі­чэн­ні зван­няў і ста­ту­саў: сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га аб’яднан­ня фа­тог­ра­фаў, мастак па ра­бо­це са ску­рай, ку­ра­тар шмат­лі­кіх вы­ста­вак у Бе­ла­ру­сі і за мя­жой, лаў­рэ­ат мно­гіх прэ­мій, аўтар кніг і ра­дыё­пе­ра­дач. За­раз мы спы­нім­ся то­ль­кі на дзвюх вы­стаў­ках, акту­аль­ных у гэ­тыя дні.

— У Па­ла­цы мас­тац­тва ад­кры­ла­ся ва­ша юбі­лей­ная вы­ста­ва “ТыЯ” — сво­еа­саб­лі­вая рэ­трас­пек­ты­ва, у якую ўвай­шлі асоб­ныя фа­таг­ра­фіі з роз­ных пра­ектаў. Ду­маю, што пра­екты гэ­тыя пад­бі­ра­лі­ся не вы­пад­ко­вым чы­нам, кож­ны з іх для вас знач­ны і каш­тоў­ны…

— …І на­ват зна­ка­вы. Пра­ўда, я ха­це­ла вы­ка­рыс­таць фо­та з ча­ты­рох се­рый, ад­нак атры­ма­ла­ся то­ль­кі з трох. Ча­му ме­на­ві­та з іх? Ка­лі­сь­ці, га­доў дзе­сяць та­му, я ме­ла го­нар па­каз­ваць сваё парт­фо­ліа ле­ген­дар­на­му фа­тог­ра­фу Анта­на­су Сут­ку­су, за­сна­ва­ль­ні­ку лі­тоў­скай шко­лы фа­таг­ра­фіі. Мы мно­га га­ва­ры­лі, аб­мяр­коў­ва­лі — я бы­ла ў яго атэ­лье ў Ві­ль­ню­се. І вось ён ска­заў, што лепш за ўсё ў мя­не атрым­лі­ва­юцца парт­рэ­ты і мне трэ­ба сур’ёзна пра гэ­та пад­у­маць — маў­ляў, яны та­кія вы­раз­ныя, про­ста “га­во­ра­чыя”… Спа­дар Анта­нас знай­шоў яшчэ мно­га пе­ра­ка­наў­чых слоў, а да та­ко­га аўта­ры­тэ­та не­ль­га не пры­слу­хац­ца. І ка­лі я за­раз ду­ма­ла пра рэ­трас­пек­тыў­ную вы­стаў­ку — а не ха­це­ла­ся, каб гэ­та быў про­сты збор­нік з мі­ну­лых ра­бот, трэ­ба бы­ло ства­рыць пра­ект са сва­ім тва­рам — я ўспом­ні­ла яго­ныя сло­вы і вы­ра­шы­ла вяр­нуц­ца да парт­рэ­таў.

/i/content/pi/cult/870/18433/2.jpg— На ад­крыц­ці вы­ста­вы вы пра­цы­та­ва­лі пі­сь­мен­ні­ка Джор­джа Кар­лі­на: “Жыц­цё вы­мя­ра­ецца не ко­ль­кас­цю ўды­хаў і вы­ды­хаў, а мо­ман­та­мі, ка­лі за­хоп­лі­вае дух”. Я так раз­умею, што ва­шыя фо­та якраз та­кія мо­ман­ты і ад­люс­троў­ва­юць.

— Ме­на­ві­та. Вось ча­му парт­рэ­ты: бо я ду­маю, што са­мае га­лоў­нае, са­мае ці­ка­вае, са­мае важ­нае — гэ­та лю­дзі. Ка­лі ты спра­бу­еш зра­зу­мець інша­га ча­ла­ве­ка, ты ўзба­га­ча­ешся сам. Кож­ны ча­ла­век — ад­крыц­цё. І фа­тог­раф у да­зво­ле­най яму сту­пе­ні ро­біць гэ­тыя ад­крыц­ці да­сяж­ны­мі для ўсіх. Але для вы­ста­вы па­тра­ба­ва­ла­ся тэ­ма, якая ўсё аб’яднае. Так уз­нік­лі люс­тэр­кі по­бач з фа­таг­ра­фі­ямі: “пры­га­жосць у ва­чах та­го, хто гля­дзіць”. Ка­лі ча­ла­век пры­йшоў на вы­ста­ву, зна­чыц­ца, ён хо­ча ўба­чыць, але ж у фо­та ён ба­чыць і свае во­чы, сваё ад­люс­тра­ван­не. Так уз­нік­ла на­зва “ТыЯ”: гэ­та і “тыя”, і “ты і я”, кож­ны з нас. Ад­люс­тра­ван­не жыц­ця ў мас­тац­тве і мас­тац­тва ў жыц­ці.

/i/content/pi/cult/870/18433/3.jpg— Кож­ная з трох се­рый, аб­ра­ных для вы­ста­вы, у свой час ме­ла да­во­лі знач­ны рэ­за­нанс. Зра­зу­ме­ла, усю ва­шу твор­часць мы сён­ня не ахо­пім, але ха­ця б пра тую час­тку, на якую за­раз мож­на па­гля­дзець у вы­ста­вач­ных за­лах, вар­та рас­ка­заць тро­хі бо­льш пад­ра­бяз­на.

— Адзна­чу яшчэ ад­ну ідэю, якая аб’ядноў­вае ўсе тры се­рыі, — гэ­тыя фо­та вы­ма­га­юць ад гле­да­ча ўмен­ня ад­чу­ваць інша­га ча­ла­ве­ка, па­тра­бу­юць здо­ль­нас­ці да эмпа­тыі. І пра­ект “Рэ­ха ці­шы­ні” ме­на­ві­та пра жа­дан­не і здо­ль­насць раз­умець і ба­чыць пры­га­жосць у лю­дзях — яго я зды­ма­ла ў 2010 го­дзе ў май­стэр­ні “Фар­ба”, дзе пад кі­раў­ніц­твам Дзміт­рыя Ярмі­ла­ва дзе­ці з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху за­йма­юцца жы­ва­пі­сам. У гэ­тых дзе­цях ёсць асаб­лі­вая пры­га­жосць — яны эма­цый­ныя, яны жэс­ты­ку­лю­юць, у іх та­кія вы­раз­ныя мі­мі­ка, плас­ты­ка, во­чы. І мы раз­уме­ем, што ім не­шта ўжо да­во­дзіц­ца пе­ра­адо­ль­ваць, што ім па­трэб­на на­ша ўва­га і па­ва­га, — у пра­екта мно­га сэн­саў: “хо­чаш нас па­чуць — гля­дзі”. Праз дзе­сяць га­доў я ізноў па­йшла ў сту­дыю “Фар­ба”, ізноў знай­шла для ся­бе ці­ка­выя аб’екты. У мя­не ўво­гу­ле не атрым­лі­ва­ецца так, каб не­шта зра­біць і за­быц­ца, — ка­лі бы­лі шчы­рыя эмо­цыі, пе­ра­жы­ван­ні пад час пра­цы, яны са мной і за­ста­юцца.

Дру­гая се­рыя фо­та — “Сам-на­сам”. Наш зна­ка­мі­ты рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст Ула­дзі­мір Арлоў зды­маў фі­льм пра Чыр­во­ны кас­цёл і пра­па­на­ваў мне ства­рыць се­рыю парт­рэ­таў, якія б так­са­ма ўвай­шлі ў стуж­ку. І вось — ка­ляд­ная імша, Чыр­во­ны кас­цёл за­поў­не­ны. Я на­бра­ла з са­бою роз­най тэх­ні­кі, але там ужо зра­зу­ме­ла, што па­трэб­на мне аб­са­лют­на іншае. Уз­яла адзін аб’ектыў, да­ча­ка­ла­ся, ка­лі кі­наг­ру­па сваю спра­ву за­вер­шыць і вы­клю­чыць свят­ло, і ці­хе­неч­ка па­ча­ла зды­маць ве­ру­ючых пад час ма­літ­вы. У мя­не меў­ся да­звол на пра­цу, але, ка­неш­не, ка­лі я ад­чу­ва­ла, што мне не ра­ды, я про­ста не зды­ма­ла. Пра­ект “Сам-на­сам” шмат дзе вы­стаў­ляў­ся — у нас, за мя­жой. Гле­да­чоў гэ­тыя фо­та моц­на кра­ну­лі, а так і бы­вае, ка­лі ро­біш не­шта не на за­каз, а па сва­ёй унут­ра­най па­трэ­бе. Мне пад­аец­ца, гэ­тая се­рыя за­раз ад­гу­ква­ецца ў на­шых сэр­цах як ні­ко­лі, бо ўсе мы мо­лім­ся за Бе­ла­русь, мо­лім­ся за тое, каб быць зда­ро­вы­мі, каб пе­ра­жыць скла­да­ныя ча­сы.

А са­мая вя­лі­кая і апош­няя па ча­се се­рыя — “Ры­зо­мы”. На­зва ўзя­тая з ба­та­ні­кі, ры­зо­ма — гэ­та сіс­тэ­ма ка­ра­нёў, але ж гэ­та яшчэ і фі­ла­соф­скі тэр­мін. У аздаб­лен­ні вы­ста­вы ідэя ка­ра­нёў, да­рэ­чы, вы­ка­рыс­та­на. У гэ­тым пра­екце — 50 парт­рэ­таў бе­ла­ру­саў, якія з’яўля­юцца для мя­не кроп­ка­мі пры­цяг­нен­ня, якіх я люб­лю, ве­даю і па­ва­жаю: пі­сь­мен­ні­кі, мас­та­кі, му­зы­кан­ты і мно­гія іншыя — зна­ка­выя фі­гу­ры. По­бач з фа­таг­ра­фі­ямі з пра­ектаў “Рэ­ха ці­шы­ні” і “Сам-на­сам” гэ­тыя парт­рэ­ты вя­дуць да з’яўлен­ня но­ва­га сэн­су. Кож­на­га з ге­ро­яў се­рыі “Ры­зо­мы” я пра­сі­ла на­пі­саць ад­но знач­нае сло­ва, якое, на іх по­гляд, вы­зна­чае бе­ла­ру­саў: ку­ль­ту­ро­лаг Мак­сім Жбан­коў на­пі­саў, на­прык­лад, “Ра­дзі­ма”, мас­тач­ка па шкле Але­на Атраш­ке­віч — “крох­касць”, пі­сь­мен­нік Аль­герд Ба­ха­рэ­віч — “ула­да”… І гле­да­чам я пра­па­ную на­пі­саць на люс­тэр­ках сваё знач­нае сло­ва, а са­ма я на ад­крыц­ці на­пі­са­ла “ад­па­вя­даць”. Гэ­тая се­рыя — пра рэ­чы, якія скла­да­юць на­шу бе­ла­рус­кую ідэн­тыч­насць. Да­рэ­чы, два га­ды та­му “Ры­зо­мы” бы­лі ў шорт-ліс­це На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/870/18433/4.jpg— Вы зга­да­лі пра чац­вёр­ты пра­ект, які не атры­ма­ла­ся вы­ста­віць…

— Гэ­та мой боль, маё рас­ча­ра­ван­не. Яшчэ аб­авяз­ко­ва му­сі­лі быць фо­та з се­рыі “Су­ла. Не­па­рыў­нае”. Да тэ­мы на­шай ідэн­тыч­нас­ці я ўво­гу­ле звяр­та­ла­ся не­адной­чы, у не­йкай сту­пе­ні яна пры­сут­ні­чае і ў пра­екце, які я зды­ма­ла на пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў пад час свя­та “Па­ха­ван­не стра­лы” ў вёс­ках Не­глюб­ка і Стаў­бун на Го­ме­льш­чы­не — свя­та мае між­на­род­ную сла­ву, ад­но з ня­мно­гіх, уне­се­ных у спіс сус­вет­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Час­тка пра­екта — ме­на­ві­та парт­рэ­ты. Ад­нак гэ­та, на­ту­ра­ль­на, не про­ста рэ­пар­таж­ныя здым­кі з на­род­на­га свя­та — мо­вай воб­ра­заў га­во­рыц­ца пра су­тык­нен­не мі­нуў­шчы­ны і су­час­нас­ці, гла­ба­лі­за­цыі і тра­ды­цый: мож­на доў­га рас­каз­ваць і тлу­ма­чыць, але ле­пей усё ўба­чыць. Пры­га­даю хі­ба ад­но фо­та: на ім то­ль­кі тры па­ры ног, трох жан­чын, якія, уз­яўшы­ся пад ру­кі, ідуць у поле “ха­ваць стра­лу”. Ад­на ба­бу­ля ідзе ў на­цы­яна­ль­ным строі, усё як мае быць — а на на­гах у яе ста­рыя стап­та­ныя кра­соў­кі Adidas. Дру­гая — ма­ла­дая ця­жар­ная жан­чы­на, і на на­зе ў яе та­туш­ка. Трэ­цяя — мясц­овы бух­гал­тар — кла­сі­ка, у чор­ных туф­лях.

Се­рыя “Су­ла. Не­па­рыў­нае” ме­ла надзвы­чай­ны роз­га­лас, мін­ча­не дык і пры­га­да­юць, як пяць га­доў та­му ў дво­ры­ку На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея — на вок­нах, на сце­нах — вы­стаў­ля­лі­ся вя­лі­кія фо­та з гэ­та­га пра­екта. Не­йкія ра­бо­ты бы­лі зроб­ле­ны на­ват у пя­ці­мет­ро­вым па­ме­ры, а гэ­та ж усё ве­ль­мі ня­тан­на. Та­ды ў мя­не быў спон­сар, дзя­ку­ючы яко­му мы змаг­лі зра­біць спе­цы­яль­ныя ву­ліч­ныя план­шэ­ты з са­ль­вен­тным дру­кам, на­цяг­нуць іх на ра­мы, пры да­па­мо­зе пад’ёмна­га кра­на раз­мяс­ціць у вок­нах. По­спех быў та­кі вя­лі­кі, што тэр­мін пра­цяг­ва­лі ча­ты­ры разы, вы­ста­ва ішла ледзь не паў­го­да. По­тым яна вы­стаў­ля­ла­ся, на­прык­лад, у Льво­ве, у Алма-Аты, пры­чым па лі­ніі дзяр­жа­вы і па­со­льс­тваў. За “Су­ла. Не­па­рыў­нае” ЮНЕС­КА ўзна­га­ро­дзі­ла мя­не сва­ім дып­ло­мам.

/i/content/pi/cult/870/18433/5.jpgА з-за та­го, што спон­сар­ская да­па­мо­га афі­цый­на ішла На­цы­яна­ль­на­му гіс­та­рыч­на­му му­зею, я не маг­ла па­сля за­браць гэ­тыя вя­лі­кія над­ру­ка­ва­ныя ра­бо­ты са­бе, да та­го ж Гіс­та­рыч­ны му­зей і меў пла­ны на іх. І вось ме­ся­цы за два да сё­лет­няй юбі­лей­най вы­ста­вы — а мы на­ват ду­ма­лі раз­мяс­ціць не­ка­то­рыя з план­шэ­таў про­ста на фа­са­дзе Па­ла­ца мас­тац­тва, каб усе ба­чы­лі — я тэ­ле­фа­ную ў Гіс­та­рыч­ны му­зей і пы­та­юся, якія па­пе­ры і ад чый­го імя трэ­ба пад­рых­та­ваць, каб уз­яць шэ­раг ра­бот для но­вай вы­стаў­кі. І тут чую — усе ра­бо­ты зніш­ча­ны! Я про­ста не ве­ру, ду­маю, не­йкая блы­та­ні­на. Не, по­тым вы­свят­ля­ецца, што бы­ла па­трэ­ба вы­зва­ліць па­мяш­кан­не, дзе гэ­тыя, па­ўта­ру­ся, да­ра­гія, з са­ль­вен­тным дру­кам, вя­ліз­ныя фа­таг­ра­фіі за­хоў­ва­лі­ся, дык усю се­рыю про­ста зніш­чы­лі. Вось хі­ба маг­чы­ма ў та­кое па­ве­рыць? І су­пра­цоў­ні­ца му­зея мне яшчэ ка­жа: “А што тут та­ко­га, гэ­та ж про­ста фа­таг­ра­фіі”. Я на­ват раз­гу­бі­ла­ся. Зра­зу­ме­ла, са­мі фо­та ў ліч­ба­вым фар­ма­це ў мя­не за­ха­ва­лі­ся, але ка­лі па­чы­наю ўяў­ляць са­бе, як яны зніш­ча­лі мае ра­бо­ты — спа­ль­ва­лі, рэ­за­лі, ці як? — мне ажно не па са­бе ро­біц­ца. Ча­му іх не­ль­га бы­ло про­ста ад­даць мне? Ча­му іх ха­ця б не прад­алі?

На­пры­кан­цы жніў­ня Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва адзна­чы­ла 60-га­до­вы юбі­лей, а ўво­гу­ле ў яе сё­ле­та 30-год­дзе твор­чай дзей­нас­ці. На­ко­ль­кі твор­ца роз­на­ба­ко­вы, мож­на зра­зу­мець хоць бы па пе­ра­лі­чэн­ні зван­няў і ста­ту­саў: сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га аб’яднан­ня фа­тог­ра­фаў, мастак па ра­бо­це са ску­рай, ку­ра­тар шмат­лі­кіх вы­ста­вак у Бе­ла­ру­сі і за мя­жой, лаў­рэ­ат мно­гіх прэ­мій, аўтар кніг і ра­дыё­пе­ра­дач. За­раз мы спы­нім­ся то­ль­кі на дзвюх вы­стаў­ках, акту­аль­ных у гэ­тыя дні.

— У Па­ла­цы мас­тац­тва ад­кры­ла­ся ва­ша юбі­лей­ная вы­ста­ва “ТыЯ” — сво­еа­саб­лі­вая рэ­трас­пек­ты­ва, у якую ўвай­шлі асоб­ныя фа­таг­ра­фіі з роз­ных пра­ектаў. Ду­маю, што пра­екты гэ­тыя пад­бі­ра­лі­ся не вы­пад­ко­вым чы­нам, кож­ны з іх для вас знач­ны і каш­тоў­ны…

— …І на­ват зна­ка­вы. Пра­ўда, я ха­це­ла вы­ка­рыс­таць фо­та з ча­ты­рох се­рый, ад­нак атры­ма­ла­ся то­ль­кі з трох. Ча­му ме­на­ві­та з іх? Ка­лі­сь­ці, га­доў дзе­сяць та­му, я ме­ла го­нар па­каз­ваць сваё парт­фо­ліа ле­ген­дар­на­му фа­тог­ра­фу Анта­на­су Сут­ку­су, за­сна­ва­ль­ні­ку лі­тоў­скай шко­лы фа­таг­ра­фіі. Мы мно­га га­ва­ры­лі, аб­мяр­коў­ва­лі — я бы­ла ў яго атэ­лье ў Ві­ль­ню­се. І вось ён ска­заў, што лепш за ўсё ў мя­не атрым­лі­ва­юцца парт­рэ­ты і мне трэ­ба сур’ёзна пра гэ­та пад­у­маць — маў­ляў, яны та­кія вы­раз­ныя, про­ста “га­во­ра­чыя”… Спа­дар Анта­нас знай­шоў яшчэ мно­га пе­ра­ка­наў­чых слоў, а да та­ко­га аўта­ры­тэ­та не­ль­га не пры­слу­хац­ца. І ка­лі я за­раз ду­ма­ла пра рэ­трас­пек­тыў­ную вы­стаў­ку — а не ха­це­ла­ся, каб гэ­та быў про­сты збор­нік з мі­ну­лых ра­бот, трэ­ба бы­ло ства­рыць пра­ект са сва­ім тва­рам — я ўспом­ні­ла яго­ныя сло­вы і вы­ра­шы­ла вяр­нуц­ца да парт­рэ­таў.

— На ад­крыц­ці вы­ста­вы вы пра­цы­та­ва­лі пі­сь­мен­ні­ка Джор­джа Кар­лі­на: “Жыц­цё вы­мя­ра­ецца не ко­ль­кас­цю ўды­хаў і вы­ды­хаў, а мо­ман­та­мі, ка­лі за­хоп­лі­вае дух”. Я так раз­умею, што ва­шыя фо­та якраз та­кія мо­ман­ты і ад­люс­троў­ва­юць.

— Ме­на­ві­та. Вось ча­му парт­рэ­ты: бо я ду­маю, што са­мае га­лоў­нае, са­мае ці­ка­вае, са­мае важ­нае — гэ­та лю­дзі. Ка­лі ты спра­бу­еш зра­зу­мець інша­га ча­ла­ве­ка, ты ўзба­га­ча­ешся сам. Кож­ны ча­ла­век — ад­крыц­цё. І фа­тог­раф у да­зво­ле­най яму сту­пе­ні ро­біць гэ­тыя ад­крыц­ці да­сяж­ны­мі для ўсіх. Але для вы­ста­вы па­тра­ба­ва­ла­ся тэ­ма, якая ўсё аб’яднае. Так уз­нік­лі люс­тэр­кі по­бач з фа­таг­ра­фі­ямі: “пры­га­жосць у ва­чах та­го, хто гля­дзіць”. Ка­лі ча­ла­век пры­йшоў на вы­ста­ву, зна­чыц­ца, ён хо­ча ўба­чыць, але ж у фо­та ён ба­чыць і свае во­чы, сваё ад­люс­тра­ван­не. Так уз­нік­ла на­зва “ТыЯ”: гэ­та і “тыя”, і “ты і я”, кож­ны з нас. Ад­люс­тра­ван­не жыц­ця ў мас­тац­тве і мас­тац­тва ў жыц­ці.

— Кож­ная з трох се­рый, аб­ра­ных для вы­ста­вы, у свой час ме­ла да­во­лі знач­ны рэ­за­нанс. Зра­зу­ме­ла, усю ва­шу твор­часць мы сён­ня не ахо­пім, але ха­ця б пра тую час­тку, на якую за­раз мож­на па­гля­дзець у вы­ста­вач­ных за­лах, вар­та рас­ка­заць тро­хі бо­льш пад­ра­бяз­на.

— Адзна­чу яшчэ ад­ну ідэю, якая аб’ядноў­вае ўсе тры се­рыі, — гэ­тыя фо­та вы­ма­га­юць ад гле­да­ча ўмен­ня ад­чу­ваць інша­га ча­ла­ве­ка, па­тра­бу­юць здо­ль­нас­ці да эмпа­тыі. І пра­ект “Рэ­ха ці­шы­ні” ме­на­ві­та пра жа­дан­не і здо­ль­насць раз­умець і ба­чыць пры­га­жосць у лю­дзях — яго я зды­ма­ла ў 2010 го­дзе ў май­стэр­ні “Фар­ба”, дзе пад кі­раў­ніц­твам Дзміт­рыя Ярмі­ла­ва дзе­ці з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху за­йма­юцца жы­ва­пі­сам. У гэ­тых дзе­цях ёсць асаб­лі­вая пры­га­жосць — яны эма­цый­ныя, яны жэс­ты­ку­лю­юць, у іх та­кія вы­раз­ныя мі­мі­ка, плас­ты­ка, во­чы. І мы раз­уме­ем, што ім не­шта ўжо да­во­дзіц­ца пе­ра­адо­ль­ваць, што ім па­трэб­на на­ша ўва­га і па­ва­га, — у пра­екта мно­га сэн­саў: “хо­чаш нас па­чуць — гля­дзі”. Праз дзе­сяць га­доў я ізноў па­йшла ў сту­дыю “Фар­ба”, ізноў знай­шла для ся­бе ці­ка­выя аб’екты. У мя­не ўво­гу­ле не атрым­лі­ва­ецца так, каб не­шта зра­біць і за­быц­ца, — ка­лі бы­лі шчы­рыя эмо­цыі, пе­ра­жы­ван­ні пад час пра­цы, яны са мной і за­ста­юцца.

Дру­гая се­рыя фо­та — “Сам-на­сам”. Наш зна­ка­мі­ты рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст Ула­дзі­мір Арлоў зды­маў фі­льм пра Чыр­во­ны кас­цёл і пра­па­на­ваў мне ства­рыць се­рыю парт­рэ­таў, якія б так­са­ма ўвай­шлі ў стуж­ку. І вось — ка­ляд­ная імша, Чыр­во­ны кас­цёл за­поў­не­ны. Я на­бра­ла з са­бою роз­най тэх­ні­кі, але там ужо зра­зу­ме­ла, што па­трэб­на мне аб­са­лют­на іншае. Уз­яла адзін аб’ектыў, да­ча­ка­ла­ся, ка­лі кі­наг­ру­па сваю спра­ву за­вер­шыць і вы­клю­чыць свят­ло, і ці­хе­неч­ка па­ча­ла зды­маць ве­ру­ючых пад час ма­літ­вы. У мя­не меў­ся да­звол на пра­цу, але, ка­неш­не, ка­лі я ад­чу­ва­ла, што мне не ра­ды, я про­ста не зды­ма­ла. Пра­ект “Сам-на­сам” шмат дзе вы­стаў­ляў­ся — у нас, за мя­жой. Гле­да­чоў гэ­тыя фо­та моц­на кра­ну­лі, а так і бы­вае, ка­лі ро­біш не­шта не на за­каз, а па сва­ёй унут­ра­най па­трэ­бе. Мне пад­аец­ца, гэ­тая се­рыя за­раз ад­гу­ква­ецца ў на­шых сэр­цах як ні­ко­лі, бо ўсе мы мо­лім­ся за Бе­ла­русь, мо­лім­ся за тое, каб быць зда­ро­вы­мі, каб пе­ра­жыць скла­да­ныя ча­сы.

А са­мая вя­лі­кая і апош­няя па ча­се се­рыя — “Ры­зо­мы”. На­зва ўзя­тая з ба­та­ні­кі, ры­зо­ма — гэ­та сіс­тэ­ма ка­ра­нёў, але ж гэ­та яшчэ і фі­ла­соф­скі тэр­мін. У аздаб­лен­ні вы­ста­вы ідэя ка­ра­нёў, да­рэ­чы, вы­ка­рыс­та­на. У гэ­тым пра­екце — 50 парт­рэ­таў бе­ла­ру­саў, якія з’яўля­юцца для мя­не кроп­ка­мі пры­цяг­нен­ня, якіх я люб­лю, ве­даю і па­ва­жаю: пі­сь­мен­ні­кі, мас­та­кі, му­зы­кан­ты і мно­гія іншыя — зна­ка­выя фі­гу­ры. По­бач з фа­таг­ра­фі­ямі з пра­ектаў “Рэ­ха ці­шы­ні” і “Сам-на­сам” гэ­тыя парт­рэ­ты вя­дуць да з’яўлен­ня но­ва­га сэн­су. Кож­на­га з ге­ро­яў се­рыі “Ры­зо­мы” я пра­сі­ла на­пі­саць ад­но знач­нае сло­ва, якое, на іх по­гляд, вы­зна­чае бе­ла­ру­саў: ку­ль­ту­ро­лаг Мак­сім Жбан­коў на­пі­саў, на­прык­лад, “Ра­дзі­ма”, мас­тач­ка па шкле Але­на Атраш­ке­віч — “крох­касць”, пі­сь­мен­нік Аль­герд Ба­ха­рэ­віч — “ула­да”… І гле­да­чам я пра­па­ную на­пі­саць на люс­тэр­ках сваё знач­нае сло­ва, а са­ма я на ад­крыц­ці на­пі­са­ла “ад­па­вя­даць”. Гэ­тая се­рыя — пра рэ­чы, якія скла­да­юць на­шу бе­ла­рус­кую ідэн­тыч­насць. Да­рэ­чы, два га­ды та­му “Ры­зо­мы” бы­лі ў шорт-ліс­це На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва.

— Вы зга­да­лі пра чац­вёр­ты пра­ект, які не атры­ма­ла­ся вы­ста­віць…

— Гэ­та мой боль, маё рас­ча­ра­ван­не. Яшчэ аб­авяз­ко­ва му­сі­лі быць фо­та з се­рыі “Су­ла. Не­па­рыў­нае”. Да тэ­мы на­шай ідэн­тыч­нас­ці я ўво­гу­ле звяр­та­ла­ся не­адной­чы, у не­йкай сту­пе­ні яна пры­сут­ні­чае і ў пра­екце, які я зды­ма­ла на пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў пад час свя­та “Па­ха­ван­не стра­лы” ў вёс­ках Не­глюб­ка і Стаў­бун на Го­ме­льш­чы­не — свя­та мае між­на­род­ную сла­ву, ад­но з ня­мно­гіх, уне­се­ных у спіс сус­вет­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Час­тка пра­екта — ме­на­ві­та парт­рэ­ты. Ад­нак гэ­та, на­ту­ра­ль­на, не про­ста рэ­пар­таж­ныя здым­кі з на­род­на­га свя­та — мо­вай воб­ра­заў га­во­рыц­ца пра су­тык­нен­не мі­нуў­шчы­ны і су­час­нас­ці, гла­ба­лі­за­цыі і тра­ды­цый: мож­на доў­га рас­каз­ваць і тлу­ма­чыць, але ле­пей усё ўба­чыць. Пры­га­даю хі­ба ад­но фо­та: на ім то­ль­кі тры па­ры ног, трох жан­чын, якія, уз­яўшы­ся пад ру­кі, ідуць у поле “ха­ваць стра­лу”. Ад­на ба­бу­ля ідзе ў на­цы­яна­ль­ным строі, усё як мае быць — а на на­гах у яе ста­рыя стап­та­ныя кра­соў­кі Adidas. Дру­гая — ма­ла­дая ця­жар­ная жан­чы­на, і на на­зе ў яе та­туш­ка. Трэ­цяя — мясц­овы бух­гал­тар — кла­сі­ка, у чор­ных туф­лях.

Се­рыя “Су­ла. Не­па­рыў­нае” ме­ла надзвы­чай­ны роз­га­лас, мін­ча­не дык і пры­га­да­юць, як пяць га­доў та­му ў дво­ры­ку На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея — на вок­нах, на сце­нах — вы­стаў­ля­лі­ся вя­лі­кія фо­та з гэ­та­га пра­екта. Не­йкія ра­бо­ты бы­лі зроб­ле­ны на­ват у пя­ці­мет­ро­вым па­ме­ры, а гэ­та ж усё ве­ль­мі ня­тан­на. Та­ды ў мя­не быў спон­сар, дзя­ку­ючы яко­му мы змаг­лі зра­біць спе­цы­яль­ныя ву­ліч­ныя план­шэ­ты з са­ль­вен­тным дру­кам, на­цяг­нуць іх на ра­мы, пры да­па­мо­зе пад’ёмна­га кра­на раз­мяс­ціць у вок­нах. По­спех быў та­кі вя­лі­кі, што тэр­мін пра­цяг­ва­лі ча­ты­ры разы, вы­ста­ва ішла ледзь не паў­го­да. По­тым яна вы­стаў­ля­ла­ся, на­прык­лад, у Льво­ве, у Алма-Аты, пры­чым па лі­ніі дзяр­жа­вы і па­со­льс­тваў. За “Су­ла. Не­па­рыў­нае” ЮНЕС­КА ўзна­га­ро­дзі­ла мя­не сва­ім дып­ло­мам.

А з-за та­го, што спон­сар­ская да­па­мо­га афі­цый­на ішла На­цы­яна­ль­на­му гіс­та­рыч­на­му му­зею, я не маг­ла па­сля за­браць гэ­тыя вя­лі­кія над­ру­ка­ва­ныя ра­бо­ты са­бе, да та­го ж Гіс­та­рыч­ны му­зей і меў пла­ны на іх. І вось ме­ся­цы за два да сё­лет­няй юбі­лей­най вы­ста­вы — а мы на­ват ду­ма­лі раз­мяс­ціць не­ка­то­рыя з план­шэ­таў про­ста на фа­са­дзе Па­ла­ца мас­тац­тва, каб усе ба­чы­лі — я тэ­ле­фа­ную ў Гіс­та­рыч­ны му­зей і пы­та­юся, якія па­пе­ры і ад чый­го імя трэ­ба пад­рых­та­ваць, каб уз­яць шэ­раг ра­бот для но­вай вы­стаў­кі. І тут чую — усе ра­бо­ты зніш­ча­ны! Я про­ста не ве­ру, ду­маю, не­йкая блы­та­ні­на. Не, по­тым вы­свят­ля­ецца, што бы­ла па­трэ­ба вы­зва­ліць па­мяш­кан­не, дзе гэ­тыя, па­ўта­ру­ся, да­ра­гія, з са­ль­вен­тным дру­кам, вя­ліз­ныя фа­таг­ра­фіі за­хоў­ва­лі­ся, дык усю се­рыю про­ста зніш­чы­лі. Вось хі­ба маг­чы­ма ў та­кое па­ве­рыць? І су­пра­цоў­ні­ца му­зея мне яшчэ ка­жа: “А што тут та­ко­га, гэ­та ж про­ста фа­таг­ра­фіі”. Я на­ват раз­гу­бі­ла­ся. Зра­зу­ме­ла, са­мі фо­та ў ліч­ба­вым фар­ма­це ў мя­не за­ха­ва­лі­ся, але ка­лі па­чы­наю ўяў­ляць са­бе, як яны зніш­ча­лі мае ра­бо­ты — спа­ль­ва­лі, рэ­за­лі, ці як? — мне ажно не па са­бе ро­біц­ца. Ча­му іх не­ль­га бы­ло про­ста ад­даць мне? Ча­му іх ха­ця б не прад­алі?

— Вы­ста­ва “Во­пыт пры­сут­нас­ці” да 30-год­дзя ва­шай твор­чай дзей­нас­ці пра­хо­дзіць у На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Я так раз­умею, што фа­таг­ра­фіі, зроб­ле­ныя ў роз­ных кра­інах све­ту, гэ­та вя­лі­кая час­тка ва­шай твор­час­ці.

— Не то­ль­кі твор­час­ці — жыц­ця. Але я ні­ко­лі не ста­ві­ла пе­рад са­бою за­да­чу па­каз­ваць “вы­дат­ныя мясц­іны” — у мя­не зу­сім іншы пад­ыход. Тое, што ўвай­шло ў пра­ект “Во­пыт пры­сут­нас­ці”, ад­ра­зу пла­на­ва­ла­ся як цэ­ль­ная, кан­цэп­ту­аль­ная се­рыя. Усё зды­ма­ла­ся пэў­ным спо­са­бам, то­ль­кі на плён­ку, то­ль­кі ў рэ­жы­ме му­ль­ты­экспа­зі­цыі, і плюс — бром-ся­рэб­ра­ны друк на па­пе­ры Ilford. Га­ле­рэя “Пан­ара­ма” ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы — па­мяш­кан­не са скла­да­най архі­тэк­ту­рай. Яго фор­ма, роз­ныя па­ме­ры прац, спа­лу­чэн­не му­ль­ты­экспа­зі­цыі і фо­та­здым­каў на­ўпрост ства­ра­юць сво­еа­саб­лі­вую гу­ль­ню. Му­ль­ты­экспа­зі­цыя да­зва­ляе на­плас­тоў­ваць слаі аса­біс­та­га ўспры­ман­ня: цэнтр Па­мпі­ду ў Па­ры­жы, фан­тан, ад­люс­тра­ван­не аб­ло­каў у Се­не, ці ста­ра­даў­нія до­мі­кі ў Ізра­ілі і Ба­ку — і тут жа аша­лам­ля­ль­ны су­пер­су­час­ны пра­ект За­хі Ха­дзід… Пад­обныя спа­лу­чэн­ні вы­клі­ка­юць про­ста ўсплёск па­чуц­цяў. Гэ­та мож­на на­ват на­зваць “фа­таг­ра­фі­яй для фа­тог­ра­фаў”, там шмат скла­да­ных тэх­ніч­ных мо­ман­таў. І якасць дру­ку ме­ла вя­лі­кае зна­чэн­не — ха­чу шчы­ра падзя­ка­ваць Аль­бер­ту Це­ха­но­ві­чу, з якім мы доў­га над гэ­тым пра­ца­ва­лі і які з вя­лі­кай цяр­плі­вас­цю і лю­боў­ю ўсё ра­біў. Я за­да­во­ле­на вы­ні­кам. У наш час рэ­дка мож­на па­ба­ла­ваць ся­бе пад­обны­мі фо­та.

— Як так зда­ра­ецца, што на за­йздрасць іншым фа­тог­ра­фам ва­шы пра­екты, як пра­ві­ла, атрым­лі­ва­юцца гуч­ны­мі і за­пат­ра­ба­ва­ны­мі, а яшчэ і час­та вы­стаў­ля­юцца?

— Па­чы­на­ючы пра­цу, пра гэ­та я не ду­маю. Про­ста тэ­ма па­він­на па-сап­раў­дна­му за­ча­піць мя­не — а ка­лі яна хва­люе мя­не, то, зна­чыц­ца, і іншых мо­жа за­ха­піць. Фа­таг­ра­фія — гэ­та ж про­ста інстру­мент, як, на­прык­лад, пэн­дзаль для мас­та­ка. Га­лоў­нае тут — ідэя, дум­ка: вось та­ды ўжо мо­жа атры­мац­ца — ці не атры­мац­ца — не­шта, што мае да­чы­нен­не да мас­тац­тва. А фа­таг­ра­фія мне ці­ка­вая ме­на­ві­та як мас­тац­тва.