Вы­зна­чэн­не адзі­най Бе­ла­ру­сі

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Як вя­до­ма, амаль два дзе­ся­ці­год­дзі бе­ла­рус­кі на­род быў раз­дзе­ле­ны па ўмо­вах Рыж­ска­га мі­ру. Не­вя­до­ма, як маг­ла склас­ці­ся гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі і ці існа­ва­ла б на­ша кра­іна ўво­гу­ле, ка­лі б 17 ве­рас­ня Чыр­во­ная армія не да­лу­чы­ла за­ход­нюю яе час­тку да БССР. Гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі за­да­юцца су­час­ныя гіс­то­ры­кі, і плё­нам іх не­раў­на­душ­най пра­цы ста­лі кні­гі: “Поль­ша — Бе­ла­русь. 1921–1953: сбор­ник до­ку­мен­тов и ма­те­ри­алов” і “Риж­ский мир в су­дь­бе бе­ло­рус­ско­го на­ро­да: 1921–1953 гг. В 2-х кни­гах”. Вы­да­дзе­ны гэ­тыя на­ву­ко­ва-пуб­лі­цыс­тыч­ныя ра­бо­ты на­кла­дам па 1000 асоб­ні­каў. А 13 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя да­дзе­ных кніг з удзе­лам Сяр­гея Пе­шы­на, ды­рэк­та­ра вы­да­вец­тва “Бе­ла­русь”, Вя­час­ла­ва Да­ні­ло­ві­ча, рэ­кта­ра Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Сяр­гея Трэц­ця­ка, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла на­вей­шай гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, Во­ль­гі Ба­роў­скай, кан­ды­да­та гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­та, стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка Цэн­тра ўсе­агу­ль­най гіс­то­рыі, між­на­род­ных ад­но­сін і ге­апа­лі­ты­кі Інсты­ту­та гіс­то­рыі НАН.

/i/content/pi/cult/869/18430/23.jpgПа мер­ка­ван­нях Сяр­гея Пе­шы­на, ды­рэк­та­ра вы­да­вец­тва “Бе­ла­русь”, кні­гі па­ба­чы­лі свет не то­ль­кі з на­го­ды 100-год­дзя за­клю­чэн­ня Рыж­ска­га мі­ру і не то­ль­кі та­му, што ў кра­іне бу­дуць свят­ка­ваць Год на­род­на­га адзін­ства, але і з пры­чы­ны, што бе­ла­рус­кая гра­мад­скасць сас­пе­ла да та­го, каб зір­нуць на пра­бле­му раз’яднан­ня на­ша­га на­ро­да з 1921 па 1939 га­ды, не ба­ючы­ся, урэш­це, ні­ко­га па­крыў­дзіць. Для ства­рэн­ня прэ­зен­ту­емых кніг на да­дзе­ную тэ­му бы­лі вы­ка­рыс­та­ны ма­тэ­ры­ялы з пер­шак­ры­ніц: Інсты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і Цэн­тра­ль­на­га архі­ва КДБ РБ, фон­ду “Гіс­та­рыч­ная па­мяць” (Мас­ква). За­да­ча бы­ла зра­біць кні­гу для чы­та­чоў да­ступ­най і пра­па­на­ваць зір­нуць на азна­ча­ную пра­бле­му ў цэ­лым.

Рэ­ктар Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Вя­час­лаў Да­ні­ло­віч пад­крэс­ліў, што згод­на з Рыж­скім мір­ным да­га­во­рам Поль­шча ста­ла між­на­цы­яна­ль­най кра­інай, знач­ная час­тка якой, 36%, скла­да­ла­ся з так зва­ных на­цы­яна­ль­ных мен­шас­цей. Але ж за­ход­нія бе­ла­ру­сы ні­ко­лі не бы­лі на сва­ёй зям­лі на­цы­яна­ль­най мен­шас­цю. Пра тое мож­на бы­ло ка­заць то­ль­кі ў ад­но­сі­нах да ўлас­на ўсёй Поль­шчы. Тым не менш “на крэ­сах усход­ніх, як ка­за­лі за поль­скім ча­сам, здзяй­сня­ла­ся па­лі­ты­ка асі­мі­ля­цыі і па­ла­ні­за­цыі, а ў ко­ле поль­скіх эліт ва­ла­да­ры­ла кан­цэп­цыя та­го, што бе­ла­ру­сы і ўкра­інцы не па­ўна­вар­тас­ныя на­ро­ды. Да­ку­мен­та­ль­ны­мі до­ка­за­мі па­каз­ва­ецца спра­вяд­лі­васць уз’яднан­ня Бе­ла­ру­сі. Што ты­чыц­ца па­кта Мо­ла­та­ва — Ры­бен­тро­па, то да­ку­мен­ты да­зва­ля­юць ка­заць, што ён быў за­клю­ча­ны з пры­чы­ны не­маг­чы­мас­ці да­мо­віц­ца пра ка­лек­тыў­ную бяс­пе­ку ў Еўро­пе з ад­на­го бо­ку Са­вец­кім Са­юзам, з інша­га — Англі­яй і Фран­цы­яй.

Сяр­гей Трэц­цяк аса­біс­та пры­кла­даў ру­ку да ства­рэн­ня кні­гі і вы­ка­заў дум­ку, што да­дзе­ныя на­ву­ко­ва-пуб­лі­цыс­тыч­ныя ра­бо­ты, на жаль, не бы­лі над­ру­ка­ва­ны ра­ней. Маг­чы­ма, іх з’яўлен­не за­раз да­па­мо­жа не ра­біць ілжы­вых вы­сноў, што Гер­ма­нія бы­ла аб­арон­цай інта­рэ­саў Еўро­пы ад СССР. З інша­га бо­ку, Поль­шча яшчэ да па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны пры­ма­ла ўдзел у час­тко­вай аку­па­цыі Чэ­хас­ла­ва­кіі (бы­ла аку­па­ва­на Це­шын­ская воб­ласць). Гэ­та свед­чыць пра тое, што Поль­шча тых ча­соў не ве­ль­мі ад­па­вя­да­ла кра­іне з устой­лі­вай дэ­мак­ра­ты­яй і вы­ра­ша­ла перш за ўсё свае ка­рыс­ныя па­мкнен­ні, грун­та­ва­ныя на ўлас­най вы­га­дзе. Та­му тое, што СССР не ўсту­пі­ла ў 1939 го­дзе ў ба­явыя дзея­нні з Гер­ма­ні­яй, мож­на на­зваць на­пру­жа­ным на­зі­ран­нем і спро­бай асэн­са­ваць ня­прос­тыя падзеі ў між­ва­енны пе­ры­яд.

Пра ўсё гэ­та мож­на пра­чы­таць у прэ­зен­та­ва­ных кні­гах. Яны ўжо па­яві­лі­ся ў кні­гар­нях і, не­сум­нен­на, па­явяц­ца і ў біб­лі­ятэ­ках кра­іны. Кні­гі раз­лі­ча­ны на ўсіх, хто ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі азна­ча­на­га ча­су, і бу­дуць зра­зу­ме­лы як да­рос­лым лю­дзям, так і шко­ль­ні­кам.