На­шай дзяржавы магло б і не быць. Ка­лі б не 17 верасня…

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Гэ­тая пуб­лі­ка­цыя — пэў­ны пра­цяг су­мес­на­га пра­екта “К” з тэ­ле­ка­на­лам “Бе­ла­русь 3” да Дня на­род­на­га адзін­ства. У На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі зды­маў­ся адзін з эпі­зо­даў те­ле­пра­екта, дзе ў кад­ры пры­сут­ні­ча­юць аўтар гэ­тых рад­коў і гід па му­зей­най экс­па­зі­цыі, су­пра­цоў­ні­ца му­зея спа­да­ры­ня Во­ль­га Архі­па­ва, якая спе­цы­ялі­зу­ецца на бе­ла­рус­кім мас­тац­тве XX–XXI стагоддзяў. Ме­на­ві­та яе апо­вед пра гэ­ты су­пя­рэч­лі­вы, на­сы­ча­ны дра­ма­тыч­ны­мі падзе­ямі час на­тхніў мя­не на раз­ва­гі на тэ­му “17 ве­рас­ня 1939 го­да”.

/i/content/pi/cult/869/18428/20.jpgУ 2019 го­дзе Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў пла­на­ваў пра­вес­ці вы­ста­ву ў го­нар 80-год­дзя ўз’яднан­ня за­ход­няй і са­вец­кай час­так Бе­ла­ру­сі. Гэ­та му­сі­ла быць на­шай твор­чай рэ­акцы­яй на тую ака­ліч­насць, што ў сум­ную га­да­ві­ну з дня афі­цый­на­га па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны пра падзеі 17 ве­рас­ня спра­ча­лі­ся ў асноў­ным Вар­ша­ва і Мас­ква, а го­ла­су Бе­ла­ру­сі, якой усё гэ­та да­ты­чы­ла са­мым не­пас­рэд­ным чы­нам, чут­но, на жаль, не бы­ло. Мер­ка­ва­ла­ся, што вы­ста­ва прадэман­струе на­ша, бе­ла­рус­кае ба­чан­не 1939 го­да.

У той год з пэў­ных пры­чын за­пла­на­ва­ная вы­ста­ва не ад­бы­ла­ся. Яна пра­йшла го­дам па­зней, ме­ла на­зву “Бе­ла­русь. Яднан­не” і пры­свя­чэн­не 81-й га­да­ві­не ад­на­ўлен­ня гіс­та­рыч­най спра­вяд­лі­вас­ці ў да­чы­нен­ні да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Я быў ку­ра­та­рам тае вы­ста­вы і праз гэ­та су­тык­нуў­ся з тым, што люд­ская па­мяць пра падзеі бо­льш як ва­сь­мі­дзе­ся­ці­га­до­вай да­ўні­ны і іх афі­цый­ная трак­тоў­ка ў са­вец­кай гіс­та­ры­ягра­фіі моц­на роз­няц­ца. Зрэш­ты, ня­ма ча­му здзіў­ляц­ца, бо ўсё ў жыц­ці мае ад­на­ча­со­ва свет­лы і цём­ны бок. Слуш­на сцвяр­джа­ла­ся ў шля­ге­ры са­вец­кай па­ры: “Так уж бы­ва­ет, так уж вы­хо­дит — кто-то те­ря­ет, кто-то те­ря­ет, а кто-то на­хо­дит”. Пры­чым так яно атрым­лі­ва­ецца што ў по­бы­це, што ў так зва­най вя­лі­кай па­лі­ты­цы.

Шчы­ра ка­жу­чы, для мя­не бы­ло не­ча­ка­нас­цю тое, што мас­та­кі Га­ра­дзен­шчы­ны і Бе­рас­цей­шчы­ны, якіх я ба­чыў га­лоў­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі тае вы­ста­вы, ад та­ко­га го­на­ру ка­рэк­тна, але ра­шу­ча ад­маў­ля­лі­ся. А адзін з іх мне па­тлу­ма­чыў, што па­вод­ле ўспа­мі­наў іхніх ба­ць­коў мно­гае вы­гля­дае не так, як у пад­руч­ні­ках гіс­то­рыі. Да та­го ж у мясц­овых мас­та­коў цу­доў­ныя ста­сун­кі з ка­ле­га­мі ў брат­няй Поль­шчы, і та­му ве­ль­мі не ха­це­ла­ся б вя­рэ­дзіць ста­рыя ра­ны. Да­рэ­чы, і ра­ней ад лю­дзей ста­рэй­шых, якія па­мя­та­лі жыц­цё “за поль­скім ча­сам” і для якіх Поль­шча, па трап­ным вы­ра­зе пі­сь­мен­ні­ка Вя­час­ла­ва Ад­амчы­ка, бы­ла “чу­жой ба­ць­каў­шчы­най”, я чуў, што і Бе­ла­русь са­вец­кая з яе кал­гас­ным ла­дам і агрэ­сіў­ным атэ­ізмам ім род­най ма­ці не ста­ла.

І тым не менш, і гэ­та факт, — у 1939 го­дзе Бе­ла­русь на­бы­ла ў тэ­ры­та­ры­яль­ным, дэ­маг­ра­фіч­ным і ку­ль­тур­ніц­кім сэн­се тую кры­тыч­ную ма­су, якая да­зво­лі­ла ёй вы­ста­яць у ві­ху­ры ста­год­дзя, за­ха­ваць то­еснасць, а по­тым і ад­на­віць па­ўна­вар­тас­ную дзяр­жаў­насць. Бе­ла­русь ста­ла ка­вал­кам, які так про­ста не пра­глы­неш.

Да­рэ­чы, вы­ста­ва “Бе­ла­русь. Яднан­не” ад­бы­ла­ся. Ме­ла доб­ры роз­га­лас ся­род пра­фе­сі­яна­лаў. Але срод­кі ма­са­вай інфар­ма­цыі гэ­тую падзею цал­кам пра­ігна­ра­ва­лі.

Пра між­ва­енны пе­ры­яд гіс­то­рыі за­ход­ніх рэ­гі­ёнаў на­шай кра­іны шы­ро­кая гра­ма­да ве­дае ве­ль­мі ма­ла. Не быў гэ­ты пе­ры­яд з пэў­ных пры­чын у фо­ку­се бе­ла­рус­кай гра­мад­скай дум­кі. Ад­нос­на са­цы­яль­на­га ста­ту­су бе­ла­ру­саў у між­ва­еннай Поль­шчы ўсё бо­льш-менш зра­зу­ме­ла, эка­на­міч­ны стан “крэ­саў” так­са­ма да­во­лі сур’ёзна асэн­соў­ваў­ся, а вось тое, што ўяў­ля­лі з ся­бе бе­ла­рус­кае ку­ль­ту­ра, бе­ла­рус­кае мас­тац­тва ў кан­тэк­сце “чу­жой ба­ць­каў­шчы­ны”, ве­да­юць хі­ба ў шчы­ль­ным ко­ле спе­цы­яліс­таў. Між тым вя­до­ма, што ку­ль­тур­нае раз­віц­цё і твор­чыя да­сяг­нен­ні не зна­хо­дзяц­ца ў про­стай за­леж­нас­ці ад са­цы­яль­най струк­ту­ры і эка­на­міч­на­га ста­ну. Пры­кла­дам, са­вец­кая Бе­ла­русь у па­ра­ўнан­ні з “крэ­са­мі ўсход­ні­мі” Поль­шчы вы­гля­да­ла пра­мыс­ло­вым гі­ган­там, а вось ку­ль­тур­ніц­кі па­тэн­цы­ял тых “крэ­саў” быў не мен­шы за ўсход­не­бе­ла­рус­кі. Вар­та пры­знаць, што за­хад Бе­ла­ру­сі ў агу­ль­на­на­цы­яна­ль­ным кан­тэк­сце ў ку­ль­тур­ніц­кім сэн­сэ быў не рэ­цы­пі­ентам, а аку­му­ля­та­рам ідэй, та­лен­таў, імё­наў.

/i/content/pi/cult/869/18428/21.jpgРэч у тым, што ў мас­тац­тве між­ва­еннай Поль­шчы на­ту­ра­ль­ным чы­нам ад­люс­тра­ва­ла­ся ў спе­цы­фіч­най фор­ме ўсё тое, што ад­бы­ва­ла­ся ў еўра­пей­скім і сус­вет­ным мас­тац­тве тае па­ры. За­хоў­ваў пэў­ныя тра­ды­цыі на­цы­яна­ль­ны ра­ман­тызм, шы­ро­кі рас­паў­сюд ме­лі стыль Ар-дэ­ко і мас­тац­тва на мя­жы рэ­аліз­му і бес­прад­мет­нас­ці. У той час як у Са­вец­кім Са­юзе, час­ткай яко­га бы­ла усход­няя Бе­ла­русь, не­дзе з дру­гой па­ло­вы 20-х га­доў у ку­ль­тур­ніц­кай па­лі­ты­цы рас­па­чаў­ся пра­цэс, ана­ла­гіч­ны ка­лек­ты­ві­за­цыі сель­скай гас­па­дар­кі — мас­та­коў з тэ­ры­то­рыі ад­нос­на сва­бод­най твор­час­ці па­ча­лі вы­ціс­каць у “кал­гас” пад на­звай “са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм”.

Вось так і сус­трэ­лі­ся ў 1939 го­дзе пад ад­ным, бе­ла­рус­кім, да­хам дзве ку­ль­тур­ніц­кія сіс­тэ­мы. Ад­на — з еўра­пей­ска­га па­меж­жа, дру­гая ж — пад­па­рад­ка­ва­ная бру­та­ль­най ідэ­ало­гіі . По­тым — не­паз­беж­ны уз­ае­маў­плыў, і ўжо ў па­сля­ва­енны час скла­ла­ся тая бе­ла­рус­кая мас­тац­кая шко­ла, якую мы лі­чым склад­ні­кам сва­ёй на­цы­яна­ль­най то­еснас­ці. Не­ча­ка­най ілюс­тра­цы­яй да гэ­та­га склад­ні­ка мо­жа быць твор­часць на­ша­га ге­нія Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі. Мас­так ву­чыў­ся ва Укра­іне, у Львоў­скім мас­тац­кім інсты­ту­це. Да вай­ны Львоў — “крэ­сы”, а са­ма гэ­та твор­чая ВНУ бы­ла фі­лі­яй Вар­шаў­скай мас­тац­кай ака­дэ­міі. Кіш­чан­ка, ка­лі ву­чыў­ся, за­спеў яшчэ вы­клад­чы­каў да­ва­еннай па­ры. І праз іх ён атры­маў той дос­вед еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры, да ўсве­дам­лен­ня яко­га ў Бе­ла­ру­сі рэ­аль­на да­спе­лі то­ль­кі не­дзе на мя­жы 80-х. Так што, не бы­ло б 1939 го­да, маг­лі б і не мець мы сён­ня “Га­бе­лен ста­год­дзя”.

Са­мая ка­ла­рыт­ная по­стаць бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя — Язэп Драз­до­віч — на­ўрад ці маг­ла б па­ўстаць і раз­віц­ца ў Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі. Для яе ста­наў­лен­ня быў па­трэб­ны ме­на­ві­та той, штуч­на за­кан­сер­ва­ва­ны, мес­тач­ко­вы лад жыц­ця за­ход­няй Бе­ла­ру­сі, дзе бо­льш-менш мірна су­існа­ва­лі мо­вы і рэ­лі­гіі, ша­на­ва­лі­ся аса­біс­тыя по­гля­ды твор­цы. Зноў на­га­даю: мас­тац­тва не з’яўля­ецца про­стым люс­тэр­кам са­цы­яль­най рэ­ча­існас­ці.

На маю дум­ку, не зу­сім упіс­ваў­ся ў “са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм” і Мі­хась Сеў­рук, які, ма­ючы маг­чы­масць ста­ла ата­ба­рыц­ца ў Мін­ску, да ско­ну не па­кі­даў хай і пра­ві­цый­ны, але ад­ухоў­ле­ны даўняй гіс­то­ры­яй Ня­свіж.

Па-роз­на­му скла­лі­ся ў са­вец­кай Бе­ла­ру­сі жыц­цё і твор­часць за­ход­не­бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, але іх уплыў на фар­ма­ван­не агу­ль­на­на­цы­яна­ль­най мас­тац­кай шко­лы сум­не­ву не пад­ля­гае. Асаб­лі­ва гэ­та ста­ла ві­да­воч­ным, ка­лі ў на­шым мас­тац­тве сцвер­дзіў­ся на­пра­мак, які меў грун­там этнаг­ра­фію і да­кас­трыч­ніц­кую гіс­то­рыю. Ме­на­ві­та ў спад­чы­не за­ход­не­бе­ла­рус­кіх мас­та­коў твор­цы 70-х шу­ка­лі і зна­хо­дзі­лі бе­ла­рус­кую то­еснасць.

Са­ма ж да­та 17 ве­рас­ня 1939 го­да не па­кі­ну­ла знач­на­га сле­ду ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве. Пла­на­ва­лі па­ста­віць ма­ну­мент. Пры­чым не сто­ль­кі ў го­нар уз’яднан­ня бе­ла­рус­ка­га на­ро­ду, як дзе­ля сла­вы Чыр­во­най Арміі, што пе­ра­йшла ў той дзень са­вец­ка-поль­скую гра­ні­цу. Не па­спе­лі. З’яві­лі­ся не­ка­ль­кі кар­цін, на якіх падзеі бы­лі прад­стаў­ле­ны, як пра­ві­ла, у ідэ­алі­за­ва­най вер­сіі. А по­тым бы­ла Вя­лі­кая Айчын­ная вай­ны, якая маш­та­бам па­кут і тры­умфам пе­ра­мо­гі за­сла­ні­ла падзеі ве­рас­ня 1939 го­да.

На ро­лю мас­тац­ка­га тво­ра, на­блі­жа­на­га да гіс­та­рыч­на­га да­ку­мен­та, мо­жа прэ­тэн­да­ваць хі­ба што кар­ці­на свед­кі тых падзей Мо­на­са Ма­нас­зо­на “Сус­трэ­ча са­вец­кіх тан­кіс­таў у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі”, на­пі­са­ная ў 1940 го­дзе. Пры­нам­сі, ты­па­жы і по­бы­та­выя дэ­та­лі пе­рад­адзе­ны да­во­лі пе­ра­ка­наў­ча.

Па­сля вай­ны Поль­шча тра­пі­ла пад са­вец­кі ўплыў, і на­гад­ваць са­юзні­ку пра тое, што з ім у ня­даў­нім ча­се ме­лі­ся кан­флік­ты, вы­ра­шаць якія да­во­дзі­ла­ся збро­яй, бы­ло не­як не­ка­рэк­тна. Та­му і ў Бе­ла­ру­сі па­мяць пра 17 ве­рас­ня ды і ўво­гу­ле пра “поль­скі час” бы­ла не тое каб пад за­ба­ро­наю, але і вя­рэ­дзіць мі­ну­лае не рэ­ка­мен­да­ва­ла­ся. За­на­та­ва­ная па­мяць уз’яднан­ня бы­ла то­ль­кі ў на­звах не­ка­ль­кіх ву­ліц га­ра­доў на за­ха­дзе рэ­спуб­лі­кі.

І яшчэ. У 1957 го­дзе жы­ва­пі­сец Ві­таль Цвір­ка на­пі­саў па­лат­но, пры­све­ча­нае ры­ба­кам воз­ера На­рач — во­ль­ным лю­дзям, якіх поль­ская ўла­да па­спра­ба­ва­ла пе­ра­тва­рыць у пры­гон­ных ся­лян. Арга­ні­за­ва­насць і ра­шу­часць ры­ба­коў, іх га­тоў­насць да­вес­ці пра­тэст да ста­дыі зброй­на­га су­пра­ці­ву пры­му­сі­ла ўла­ду па­йсці, як пры­ня­та ка­заць, на па­пят­ную. Каш­тоў­насць па­лат­на не то­ль­кі ў гіс­та­рыч­най да­клад­нас­ці воб­ра­заў і эма­цый­на­га ла­ду, якім ве­рыш, але і ў цу­доў­ных мас­тац­кіх якас­цях. Гэ­ты жы­ва­піс вы­со­ка­га кла­су.

Што ты­чыц­ца са­міх падзей 1939 го­да, то сён­ня мы на іх гля­дзім з вы­шы­ні на­ша­га дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту, яко­га маг­ло б не быць, каб не 17 ве­рас­ня. І гэ­та са­мы га­лоў­ны гіс­та­рыч­ны вы­нік, які ёсць у бе­ла­ру­саў. Яго трэ­ба па­мя­таць і ша­на­ваць. Зрэшты, хай усход і захад для нашай зямлі застануцца чыста геаграфічнымі паняццямі. Беларусь адзіная і непадзельная ў сваіх дзяржаўных межах і духоўнай прасторы

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"