Трэн­ды “Арт-Мін­ска”

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Фес­ты­валь мас­тац­тваў “Арт-Мінск” рас­па­чаў­ся 3 ве­рас­ня і бу­дзе доў­жыц­ца па 26-га. Як звы­чай­на, яго­най цэн­тра­ль­най пля­цоў­кай стаў Па­лац мас­тац­тва. Акра­мя та­го, экс­па­зі­цыі раз­гор­ну­ты ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы, га­ле­рэ­ях “Мас­тац­тва” і “DK”, пра­сто­ры “Арт-Фаб­ры­ка” і арт-гас­цёў­ні “Вы­со­кае мес­та”.

/i/content/pi/cult/869/18427/18.jpgДля вы­ста­вы ў Па­ла­цы мас­тац­тва най­бо­льш пад­ыхо­дзіць вы­зна­чэн­не “са­лон”. У роз­ныя ча­сы гэ­тае сло­ва ўспры­ма­ла­ся па-роз­на­му. Ка­лі-ні­ка­лі гэ­та амаль аб­ра­за, а іншым раз­ам — знак вы­со­ка­га сты­лю. Аб­ра­за — ка­лі гу­чыць з вус­наў аван­гар­дыс­та, які пра­гне пе­ра­йна­чыць свет на свой ка­пыл. Ка­лі ж ду­ша су­па­ко­іцца і на­ву­чыц­ца пры­маць рэ­ча­існасць та­кой, якая яна ёсць, са­лон­нае мас­тац­тва ста­но­віц­ца цал­кам пры­ма­ль­ным, бо ад­па­вя­дае эстэ­тыч­ным кры­тэ­ры­ям уста­ля­ва­на­га ла­ду жыц­ця. Зрэш­ты, у вы­ні­ку прад­выз­на­ча­най эва­лю­цыі кож­ны аван­гард ра­ней ці па­зней ста­но­віц­ца са­ло­нам. Так зброю, з якой ха­дзі­лі ў ата­ку, ад­ной­чы ве­ша­юць на сця­ну для аздо­бы інтэр’ера.

Стан і тэн­дэн­цыі на­ша­га мас­тац­тва най­­больш вы­раз­на вы­яўле­ны ў тво­рах цэн­тра­ль­най экс­па­зі­цыі фэс­ту. Збо­ль­ша­га гэ­та вя­до­мыя аўта­ры, і на­ват шэ­раг тво­раў экс­па­на­ва­лі­ся ра­ней. Я па­мя­таю тыя па­ва­рот­ныя ча­сы ў на­шым мас­тац­тве, ка­лі па­сля ў пэў­най сту­пе­ні са­лон­на­га сац­рэ­аліз­му ў гра­ма­дзе вы­явіў­ся по­пыт на экс­трым. Аўта­ры, ма­ла­дыя і не над­та, кі­ну­лі­ся ў по­шук но­вых вы­раз­ных срод­каў, імкну­лі­ся здзі­віць гле­да­ча, на­ват ша­кі­ра­ваць, за­ся­ро­дзіць яго­ную ўва­гу на ад­моў­ных ры­сах жыц­ця і не­дас­ка­на­лас­ці све­ту. Та­кое мас­тац­тва і ця­пер ёсць, асаб­лі­ва ка­лі яму спры­яе са­цы­яль­ная атмас­фе­ра. Ёсць. Але яно не ў трэн­дзе.

А ў трэн­дзе ба­ра­ць­ба за гле­да­ча, за яго­ную ўва­гу, якая мо­жа мець і ма­тэ­ры­яль­ны экві­ва­лент. Тое, што ба­ра­ць­ба ідэй змя­ні­ла­ся ба­ра­ць­бою за пуб­лі­ку, я не лі­чу пра­явай за­ня­па­ду ці век­та­рам дэг­ра­да­цыі. Бо за­ўжды, ва ўсе ча­сы бы­ла па­трэ­ба ў мас­тац­тве, так бы мо­віць, грун­тоў­ным, зра­зу­ме­лым, пры­го­жым. Най­перш пры­го­жым. У ма­іх ва­чах гэ­тая вы­ста­ва якраз і з’яўля­ецца са­ло­нам, дзе пры­го­жыя рэ­чы лаш­чаць во­ка.

/i/content/pi/cult/869/18427/19.jpgБы­вае пры­га­жосць для ха­ты, офі­са, гра­мад­скай пра­сто­ры. На гэ­тай вы­ста­ве ёсць, ба­дай, усё. Мне бы­ло ці­ка­ва зноў па­ба­чыць тво­ры Сяр­гея Гры­не­ві­ча, Андрэя Ду­бі­ні­на, Сяр­гея Ага­на­ва, Ра­ма­на Сус­та­ва, Сяр­гея Гу­мі­леў­ска­га, Ула­дзіс­ла­ва Квар­та­ль­на­га, Але­сі Ска­ра­ба­га­тай, Аляк­сан­дра Да­ма­на­ва, Вік­то­рыі Іль­іной, Ула­дзі­мі­ра Пан­ця­ле­ева. Гэ­та пра­фе­сі­яна­лы, чые тво­ры ўпры­го­жаць лю­бую вы­ста­ву. Але му­шу адзна­чыць, што ма­ла­дзей­шыя мас­та­кі, ма­ючы пе­рад ва­чы­ма та­кія вы­раз­ныя эстэ­тыч­ныя ары­енці­ры і, без­умоў­на, ад­чу­ва­ючы ва ўлас­най твор­час­ці ўплыў вы­дат­ных май­строў, шу­ка­юць свой стыль і лад. Ча­сам спан­тан­на, ча­сам асэн­са­ва­на. Звы­чай­на — плён­на.

Акра­мя вы­ста­вы ў Па­ла­цы мас­тац­тва, мне да­вя­ло­ся на­ве­даць імпрэ­зу, якую ла­дзіў, зноў та­кі ў рам­ках фес­ты­ва­лю, Ігар Каш­ку­рэ­віч. На­га­даю, што гэ­та сын вя­лі­ка­га май­стра гра­фі­кі, мас­та­ка з ры­са­мі ге­ні­яль­нас­ці Арле­на Мі­хай­ла­ві­ча Каш­ку­рэ­ві­ча. Ігар жа ці­ка­вы тым, што, ма­ючы маг­чы­масць ісці ў твор­час­ці тым шля­хам, які вы­зна­чыў яго­ны ба­ць­ка, раз­ві­ваць да­лей яго­ныя на­пра­цоў­кі, з мо­ман­ту, як усвя­до­міў ся­бе асо­баю, імкнуў­ся ісці сва­ім шля­хам. Не­па­доб­ным на той, што ні­бы­та зы­ход­на быў вы­зна­ча­ны яму лё­сам.

Сваю імпрэ­зу спа­дар Ігар па­чаў у вы­ста­вач­най за­ле офі­са Са­юза мас­та­коў, а прадоў­жыў яе ў дво­ры­ку бу­дын­ка. Тут бы­лі і гра­фі­ка, і жы­ва­піс, і ску­льп­ту­ры. Гэ­та­му мас­та­ку ці­ка­ва вы­явіць ад­ну і тую дум­ку роз­ны­мі срод­ка­мі. А яшчэ ўся імпрэ­за на­гад­ва­ла тэ­атр ад­на­го акцё­ра. У дзеях сцэ­ніч­на­га ха­рак­та­ру мас­так так­са­ма да­свед­ча­ны. Яго­ныя пер­фор­ман­сы за­ўжды бы­лі змяс­тоў­ны­мі і за­па­мі­на­ль­ны­мі.

На мя­не гэ­тая імпрэ­за на­гна­ла на­ста­ль­гіч­на­га су­му. Рэч у тым, што і са­мо­га Іга­ра, і тых, хто пры­йшоў на імпрэ­зу, я па­мя­таю ма­ла­ды­мі. Зрэш­ты, у сва­ёй твор­час­ці яны ма­ла­ды­мі і за­ста­лі­ся. Ма­ла­ды­мі і крэ­атыў­ны­мі.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"