Храм ве­даў над Нё­ма­нам

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

У час свят­ка­ван­ня Дня біб­лі­ятэк, які сё­ле­та амаль су­паў з Днём на­род­на­га адзін­ства, пра­цяг­ва­ем рас­каз­ваць пра Гро­дзен­скую аб­лас­ную на­ву­ко­вую біб­лі­ятэ­ку. Вы­бра­на яна не вы­пад­ко­ва — доў­гі час рэ­гі­ён зна­хо­дзіў­ся пад кі­раў­ніц­твам поль­скай ула­ды. Ця­пер жа, ка­лі Бе­ла­русь не­за­леж­ная і не­па­дзе­ль­ная кра­іна, гро­дзен­скі “храм ве­даў” га­то­вы за­да­во­ліць лю­бую ці­ка­васць на­вед­ва­ль­ні­каў, у тым лі­ку пра та­га­час­ную гіс­то­рыю. Да та­го ж ме­на­ві­та 17 ве­рас­ня Гро­дзен­ская аб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Я. Кар­ска­га адзна­чыць свой 191 дзень на­ро­джан­ня.

/i/content/pi/cult/869/18416/6.jpgДы­рэк­тар уста­но­вы Ма­ры­на Ігна­то­віч за­ня­ла ад­каз­ную па­са­ду ў снеж­ні 2020 го­да. Але ве­дае гэ­ту спра­ву яна з дзя­цін­ства, бо яе ма­ці пра­ца­ва­ла біб­лі­ятэ­ка­рам вёс­кі Ге­ру­це­ва Свіс­лац­ка­га ра­ёна. Та­му і сум­не­ваў, якую вы­браць пра­фе­сію, не ўзні­ка­ла. З 2004 яна па на­кі­ра­ван­ню пра­ца­ва­ла ў дзі­ця­чым фі­лі­яле Гро­дзен­скай біб­лі­ятэ­кі. Ба­чы­ла, як за гэ­ты час уста­но­ва змя­ня­ла­ся да леп­ша­га. Ця­пер тут ха­пае камп’юта­раў для ўсіх ка­рыс­та­ль­ні­каў, ёсць Wi-Fi і, га­лоў­нае, пад­абра­лі­ся пра­фе­сій­ныя біб­лі­ятэ­ка­ры.

Як вы­пус­кні­ца біб­лі­ятэч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУКМ, Ма­ры­на Эдвар­даў­на ве­дае, што ме­на­ві­та ка­лек­тыў — са­мае га­лоў­нае, бо то­ль­кі ён мо­жа за­ці­ка­віць чы­та­ча пры­йсці яшчэ раз. Ма­ла­ды ды­рэк­тар імкнец­ца рэ­гу­ляр­на ад­праў­ляць сва­іх пад­на­ча­ле­ных на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі на­зва­най ВНУ, якую б су­меж­ную ад­ука­цыю яны ні атры­ма­лі пер­ша­па­чат­ко­ва. Та­му ка­лек­тыў біб­лі­ятэ­кі ве­дае, як да­нес­ці да чы­та­ча акту­аль­ную інфар­ма­цыю.

Адзін з та­кіх інфар­ма­цый­ных пра­ектаў — вы­ста­ва да Го­да на­род­на­га адзін­ства. Яна ўтрым­лі­вае ма­тэ­ры­ялы з архі­ваў біб­лі­ятэ­кі, а так­са­ма ра­бо­ты гро­дзен­скіх кра­язнаў­цаў. Вы­ста­ву бу­дуць экс­па­на­ваць на прад­пры­емствах і ва ўста­но­вах го­ра­да. Так­са­ма і ў іншых ра­ёнах Гро­дзен­шчы­ны бу­дуць ство­ра­ны экс­па­зі­цыі на тэ­му Го­да на­род­на­га адзін­ства.

Пра­екты і вы­ста­вы на роз­ныя тэ­мы пра­па­ну­юцца чы­та­чам і ў мед­ыя­тэ­цы, дзе пра­цу­юць Лі­дзія Ма­ль­ца­ва і ма­ла­ды спе­цы­яліст Юлія Ма­кар­чык. Час­та ў гэ­тым ад­дзе­ле вы­стаў­ля­юцца ўні­ка­ль­ныя кні­гі з Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі і На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі. Асвят­ля­юць экс­па­зі­цыі рэ­гі­яна­ль­нае і рэ­спуб­лі­кан­скае тэ­ле­ба­чан­не. Мед­ыя­тэ­ка змяш­чае ў сва­ім за­па­се лі­та­ра­ту­ру і пе­ры­ёды­ку па ўсіх жан­рах мас­тац­тва, но­ты, дыс­кі з аўды­яфай­ла­мі. Ка­рыс­та­ецца па­пу­ляр­нас­цю яна ў на­ву­чэн­цаў Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, гу­ма­ні­тар­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, вы­клад­чы­каў і вуч­няў школ. Што­дзень сю­ды на­вед­ва­юцца не менш за 50 ча­ла­век.

Са­ма ды­рэк­тар­ка Ма­ры­на Ігна­то­віч так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­вае час на ўдас­ка­на­лен­не ў сва­ёй спра­ве. Ме­на­ві­та На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі рэ­гу­ляр­на да­па­ма­гае гэ­та­му, пра­во­дзіць се­мі­на­ры і круг­лыя ста­лы, у тым лі­ку анлайн. Та­кім чы­нам Ма­ры­на Эдвар­даў­на на­зы­вае сён­няш­нія біб­лі­ятэ­кі так­са­ма і мес­цам для сус­трэч, аб­ме­ну ка­рыс­най інфар­ма­цы­яй.

Гро­дзен­ская біб­лі­ятэ­ка рэ­гу­ляр­на аб­наў­ляе фонд. Згод­на з ука­зам Прэ­зі­дэн­та, 12% срод­каў на ўтры­ман­не ўста­но­вы вы­дат­ку­ецца на за­куп­ку но­вых кніг.

Пра по­спех гро­дзен­скай біб­лі­ятэ­кі га­во­раць шмат­лі­кія гра­ма­ты, у тым лі­ку ад На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь да ле­таш­ня­га юбі­лею. А ў 2008 го­дзе ўста­но­ва ста­ла лаў­рэ­атам фон­ду Прэ­зі­дэн­та ў на­мі­на­цыі “біб­лі­ятэч­ная спра­ва” за па­спя­хо­вую ра­бо­ту з пад­рас­та­ючым па­ка­лен­нем. Ма­ры­на Ігна­то­віч так­са­ма мо­жа па­хва­ліц­ца ўлас­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі ад мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і ад аб­лвы­кан­ка­ма.