Ве­ча ў го­нар Ра­дзі­мы

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Сён­ня ля Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых ад­бу­дзец­ца “Ха­ра­вое ве­ча”. Яно збя­рэ бо­льш за дзве ты­ся­чы ўдзе­ль­ні­каў з усёй рэ­спуб­лі­кі і тым са­мым ста­не сім­ва­лам на­род­на­га адзін­ства.

Як па­ве­да­мі­лі ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі на прэс-кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най ад­крыц­цю кан­цэр­тна­га се­зо­на, ця­пе­раш­няе ха­ра­вое свя­та бу­дзе трэ­цім па лі­ку. Пер­шае та­кое спеў­нае “Ве­ча” ад­бы­ло­ся ў 2015-м. Праз два га­ды — дру­гое. По­тым з-за ка­ра­на­ві­ру­су быў пе­ра­пы­нак, але сё­ле­та буй­ны ха­ра­вы сход ад­на ў­ля­ецца — най­перш дзя­ку­ючы пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, што пад­крэс­лі­ва­лі ўсе вы­сту­поў­цы.

/i/content/pi/cult/869/18415/5.jpgІні­цы­ята­ра­мі “Ха­ра­во­га ве­ча” ў свой час вы­сту­пі­лі на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Мі­хась Дры­неў­скі і да­цэнт на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі Та­ма­ра Сла­бод­чы­ка­ва, якая пры­кла­дае шмат на­ма­ган­няў для па­пу­ля­ры­за­цыі ха­ра­во­га мас­тац­тва ў кра­іне. Яшчэ ра­ней ідэю пра­вя­дзен­ня пад­обна­га “Ве­ча” не­адна­ра­зо­ва вы­каз­ваў на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі і СССР Вік­тар Роў­да.

Пла­на­ваў­ся ўдзел ка­ля 80-ці ка­лек­ты­ваў, але з-за ня­прос­тай эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сі­ту­ацыі пры­едуць, маг­чы­ма, не ўсе. Тым не менш бу­дуць прад­стаў­ле­ны са­мыя роз­ныя ха­ры — усіх скла­даў і кі­рун­каў: ад пра­фе­сій­ных да ама­тар­скіх, ад да­рос­лых да дзі­ця­чых, ад ака­дэ­міч­ных да на­род­ных. Возь­ме ўдзел і хор “Усіх­свяц­кі” пры­хо­да Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых.

Га­ла-кан­цэрт про­йдзе ў су­пра­ва­джэн­ні Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі, ды­ры­жо­рам вы­сту­піць Юрый Ка­ра­ва­еў. Са­лі­ра­ваць за­про­ша­ны вя­до­мыя опер­ныя спе­ва­кі Ні­на Ша­ру­бі­на і Аляк­сандр Міх­нюк. Кі­ра­ваць звод­ным хо­рам бу­дуць як зна­ныя май­стры, так і ма­ла­дыя хор­май­стры. У вы­ка­нан­ні ка­лек­ты­ваў пра­гу­чыць сус­вет­ная ха­ра­вая кла­сі­ка, апра­цоў­кі бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень, па­пу­ляр­ныя эстрад­ныя ме­ло­дыі, тво­ры бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. Асоб­ныя бло­кі “Ха­ра­во­га ве­ча” бу­дуць пры­све­ча­ны па­мя­ці Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та, Вік­та­ра Роў­ды, Мі­ха­ся Дры­неў­ска­га. Не бу­дзе за­бы­та тэ­ма Вя­лі­кай Айчын­най. А ў цэн­тры свя­та апы­нуц­ца лі­ры­ка-па­тры­ятыч­ныя кам­па­зі­цыі, па­чы­на­ючы з пры­зна­най пе­сен­най кла­сі­кі на­шай кра­іны — “Ра­дзі­ма мая да­ра­гая” Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва на верш Але­ся Ба­чы­лы і “Жу­раў­лі на Па­лес­се ля­цяць” Іга­ра Лу­чан­ка на сло­вы Але­ся Ста­ве­ра.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"