Песні “ў перахлёст”, прывіды і “Раўгеня”

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Як і чым на По­ла­ччы­не пры­ваб­лі­ва­юць ту­рыс­таў
Быць пры­ваб­ны­мі і ці­ка­вы­мі для ту­рыс­таў — ад­на з пры­яры­тэт­ных за­дач ка­лек­ты­ву По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Зда­ецца, што па­кры­ху ў нас гэ­та па­чы­нае атрым­лі­вац­ца. Да пры­кла­ду, ства­ра­юцца ці­ка­выя ла­ка­цыі, на­сы­ча­ныя рэ­гі­яна­ль­ным ку­ль­тур­ным прад­уктам на асно­ве тра­ды­цый, аб­ра­даў ды свят на­ша­га краю.

/i/content/pi/cult/867/18408/pages-11-2.jpgВан­дроў­ка ў ча­се

У бя­гу­чым го­дзе ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя ту­рыс­цка-па­зна­ва­ль­ных пра­грам “Ку­ль­ту­ра і звы­чаі род­на­га краю” на ба­зах уста­ноў ку­ль­ту­ры ра­ёна з за­пра­шэн­нем кі­раў­ні­коў агра­ся­дзіб, прад­стаў­ні­коў ту­рыс­тыч­на­га біз­не­су і экс­кур­са­во­даў.

Так, Ба­га­тыр­скі сель­скі Дом ку­ль­ту­ры за­пра­шае ўсіх жа­да­ючых на этна-ван­дроў­ку “Су­вязь ча­соў”, у рам­ках якой мож­на па­чуць уні­ка­ль­ную спеў­ную тра­ды­цыю вы­ка­нан­ня на­род­ным фа­льк­лор­ным ансам­блем “Га­ла­сы спад­чы­ны” ку­па­льс­кіх і жніў­ных пе­сень “у пе­ра­хлёст”. Тра­ды­цыя ўне­се­на ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ба­га­тыр­скі СДК за­пра­шае па­зна­ёміц­ца з этнаг­ра­фіч­най экс­па­зі­цы­яй у го­нар за­сна­ва­ль­ні­цы фа­льк­лор­на­га ка­лек­ты­ву Ве­ры Пі­сю­ко­вай, якой, на жаль, ужо ня­ма ся­род нас. Мож­на па­ўдзе­ль­ні­чаць і ў на­род­ных аб­ра­дах га­да­во­га і ся­мей­на-аб­ра­да­ва­га цык­ла, май­стар-кла­сах па по­бы­та­вых тан­цах і на­ват па­ла­са­вац­ца ўні­ка­ль­ны­мі мясц­овы­мі стра­ва­мі “Цыб­ры­кі” і “Раў­ге­ня”. Пер­шая — пі­раж­кі з гры­ба­мі, дру­гая — ад­мыс­ло­вы на­пой.

Пры­ві­ды за­пра­ша­юць

Пры­ваб­най асаб­лі­вас­цю для ту­рыс­таў у Сі­ль­ніц­кім СДК з’яўля­ецца перш за ўсё сам бу­ды­нак, у якім раз­мяш­ча­ецца ўста­но­ва ку­ль­ту­ры — ко­ліш­няя ся­дзі­ба пана Лі­соў­ска­га. Та­му па­чы­на­ецца пад­арож­жа са зна­ёмства з ці­ка­вай гіс­то­ры­яй мясцо­ва­га пана і яго ся­дзі­бы, па­бу­да­ва­най у XVIII ста­год­дзі. /i/content/pi/cult/867/18408/pages-11-1.jpg“Ся­дзі­ба з’яўля­ецца мес­цам міс­тыч­ным, — рас­па­вя­дае Во­ль­га Чо­бат, кі­раў­нік фа­льк­лор­на­га ансам­бля “Бліз­нян­ка”. — Са­мі па са­бе мо­гуць ад­чы­няц­ца дзве­ры ці не­ча­ка­на за­йграе му­зы­ка. На­ват за­пра­ша­лі спе­цы­яліс­таў, якія па­цвер­дзі­лі на­яўнасць па­ра­нар­ма­ль­ных з’яў”.

А яшчэ тут на ба­зе біб­лі­ятэ­кі ад­чы­не­ны му­зей этнаг­ра­фіі, экс­па­на­ты для яко­га ста­ран­на збі­ра­ла кі­раў­нік фа­льк­лор­на­га ка­лек­ты­ву раз­ам з мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі. У за­леж­нас­ці ад па­жа­дан­няў ту­рыс­таў фа­льк­ла­рыс­ты ла­дзяць тэ­атра­лі­за­ва­ную дзею “Га­да­вое ко­ла” ў этнаг­ра­фіч­ным кут­ку Сі­ль­ніц­ка­га СДК з дэ­ман­стра­цы­яй рэ­гі­яна­ль­ных аб­ра­да­вых асаб­лі­вас­цей, свят Ка­ля­ды, Вя­лік­дзень, Юр’е, Ку­пал­ле, За­жын­кі, Да­жын­кі, Ра­дзі­ны… Мясц­овыя стра­вы: рыб­нае шчаў­е і таў­чо­ні­кі з ма­кам за­ўсё­ды пры­хо­дзяц­ца да­спа­до­бы ўдзе­ль­ні­кам этнаг­ра­фіч­на­га экс­кур­су “Тут кож­ны крок — гіс­то­рыі час­ці­ца”, а ве­ка­вы вяз (па рас­ка­зах мес­ці­чаў) да­па­ма­гае на­брац­ца мо­цы.

Дзе жыў Хруц­кі

А вось на ба­зе Па­ла­тоў­ска­га СДК у гэ­тым го­дзе ад­чы­ні­ла­ся “Мя­до­вая гас­цёў­ня”. Пад­штур­хну­ла тое, што мясц­овае сель­гас­прад­пры­емства спе­цы­ялі­зу­ецца на вы­твор­час­ці мё­ду. Па­чаць пад­арож­жа ў Па­ла­ту ра­бот­ні­кі СДК пра­па­ну­юць з на­вед­ван­ня па­мят­на­га зна­ка, уста­ля­ва­на­га ка­ля вёс­цы За­хар­ні­чы, дзе жыў зна­ка­мі­ты по­ла­цкі мас­так Іван Хруц­кі, а по­тым ту­рыс­тыч­ную гру­пу за­пра­ша­юць да кры­ні­цы Пана Ка­зі­мі­ра ў в. Ка­зі­мі­ро­ва. Трэ­цяя ла­ка­цыя на шля­ху — пча­лі­ная па­се­ка сель­гас­прад­пры­емства “Па­ла­та”, дзе мож­на на­быць са­лод­ка­га мяд­ку і ска­рыс­тац­ца па­слу­гай “Сон на пча­лі­ных вул­лях”. Па­слу­га — уні­ка­ль­ная. Ча­ла­век кла­дзец­ца спаць у спе­цы­яль­ным да­мку, пад якім за­хоў­ва­юцца вул­лі. Ка­жуць, сон у та­кіх умо­вах (пад пча­лі­нае “жу-жу”) ве­ль­мі азда­раў­лен­чы. Пры­язджай­це пра­вер­це.

Фі­нал мар­шру­ту — “Мя­до­выя вы­то­кі Па­ла­тоў­ска­га краю”. Та­кую на­зву мае за­баў­ля­ль­нае ме­рап­ры­емства. Ра­бот­ні­кі ўста­но­вы ку­ль­ту­ры пра­во­дзяць тэ­атра­лі­за­ва­ную і гу­ль­нё­вую пра­гра­мы ў па­мяш­кан­ні “Мя­до­вай гас­цёў­ні”, зна­ко­мяць пры­сут­ных з гіс­то­ры­яй яе ства­рэн­ня, рас­каз­ва­юць пра ўні­ка­ль­ныя экс­па­на­ты пча­ляр­скай спра­вы, прад­стаў­ле­ныя ў рам­ках экс­па­зі­цыі, час­ту­юць фі­та­гар­ба­та­мі з роз­ных траў (па жа­дан­ні), мё­дам і іншы­мі са­лод­кі­мі па­час­тун­ка­мі.“Мы пра­цу­ем у тан­дэ­ме з сель­гас­прад­пры­емствам, — ка­жа Іры­на Ні­ко­лен­ка, за­гад­чык Па­ла­тоў­ска­га СДК. —Вы­гад­на ўсім — сель­гас­прад­пры­емству, та­му што мы пры­во­зім ту­рыс­таў на па­се­ку, дзе бо­ль­шасць з іх аб­авяз­ко­ва на­бы­вае мёд (не­ка­то­рыя ка­рыс­та­юцца і іншы­мі па­слу­га­мі), і До­му ку­ль­ту­ры — мар­шрут атрым­лі­ва­ецца бо­льш пры­ваб­ным, на­сы­ча­ным і інфар­ма­тыў­ным.

“Бе­лая птуш­ка” бу­дзе по­бач

А вось ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры пра­па­нуе жы­ха­рам і ту­рыс­там, якія на­вед­ва­юць По­ла­ччы­ну, ані­ма­цый­ныя гру­пы су­пра­ва­джэн­ня — ма­бі­ль­ныя твор­чыя ка­лек­ты­вы, здо­ль­ныя вы­ехаць у лю­бую кроп­ку го­ра­да і ра­ёна з ці­ка­вай пра­гра­май, рэ­кві­зі­там і кас­цю­ма­мі: арт-гру­па “Бе­лая птуш­ка”, як сім­вал на­шай ра­дзі­мы; на­цы­яна­ль­ная па­рад-гру­па з тра­ды­цый­ны­мі хле­бам-со­ллю; арт-гру­па “Ко­лер ра­дзі­мы” з кан­цэр­тнай пра­гра­май; фо­льк-м’юзік гру­па “Ба­ла­гу­лі”...

Ка­лек­тыў на­шай уста­но­вы раз­умее, што кан­ку­рэн­цыя на рын­ку ту­рыс­тыч­ных па­слуг вы­со­кая. Але, прад­стаў­ля­ючы ўні­ка­ль­ны ту­рыс­тыч­ны праду­кт, у нас так­са­ма ёсць усе маг­чы­мас­ці быць за­пат­ра­ба­ва­ны­мі. І мы гэ­тыя маг­чы­мас­ці імкнём­ся вы­ка­рыс­тоў­ваць.

Аляк­сей ЗУ­ЕЎ,

на­мес­нік ды­рэк­та­ра По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры

Фо­та з архі­ва
По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры