“Пад*Свядомасць”: без ка­рэк­ты­ваў на­ра­ты­ву

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

16 ве­рас­ня на сцэ­не на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра — ад­мет­ны ба­лет “Пад*Свя­до­масць”. Да­рэ­чы, яго­най прэм’ерай за­вяр­шаў­ся се­зон. Гэ­ту падзею трэ­ба адзна­чыць асоб­на, бо яна зна­мя­нуе важ­ны твор­чы этап у жыц­ці не то­ль­кі ма­ла­до­га бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­огра­фа Сяр­гея Мі­ке­ля, але і ўся­го гэ­та­га тэ­атра.

/i/content/pi/cult/867/18402/pages-8.jpg

Па­ста­ноў­кі Сяр­гея Мі­ке­ля даў­но не на­ві­на на бе­ла­рус­кай сцэ­не. А бо­льш да­клад­на — на роз­ных сцэ­нах. Бо ў на­шым Вя­лі­кім тэ­атры ідзе яго ба­лет “Пер Гюнт”, а ў Му­зыч­ным — уво­гу­ле ад­ра­зу не­ка­ль­кі па­ўна­вар­тас­ных вя­лі­кіх спек­так­ляў: “Віш­нё­вы сад”, адзна­ча­ны На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­мі­яй, “Ты­та­нік”, дзі­ця­чы ба­лет “Пе­ця і воўк”. Апош­ня­му па­пя­рэд­ні­чаў яшчэ бо­льш яскра­вы “Джэймс і Пер­сік-во­лат”, на жаль, зня­ты з рэ­пер­ту­ару. Але на­зы­ваць “Пад.Свя­до­масць” про­ста чар­го­вым спек­так­лем не­ль­га: ён сім­ва­лі­зуе но­вую пры­ступ­ку. А бо­льш да­клад­на — вяр­тан­не ха­рэ­огра­фа да ся­бе са­мо­га.

Пяць га­доў та­му, на­ву­ча­ючы­ся ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі ў кла­се на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі і СССР, пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, бу­ду­чы ба­лет­май­стар зла­дзіў сваю твор­чую ве­ча­ры­ну “Ана­то­мія тан­ца”. Па­сля­доў­насць асоб­ных ну­ма­роў, па­мно­жа­ная на ві­дэ­ашэ­раг, скла­да­ла­ся ў агу­ль­ную тэ­ма­тыч­на за­вер­ша­ную кам­па­зі­цыю. А га­лоў­нае, той пра­ект успры­маў­ся сво­еа­саб­лі­вым твор­чым крэ­да па­чат­коў­ца, якое ён бу­дзе рас­пра­цоў­ваць над­алей: на­ват у сло­ве “ана­то­мія” ба­чы­ла­ся па­глыб­лен­не ва ўнут­ра­ныя пра­цэ­сы, а зу­сім не пе­ра­каз не­йкіх гіс­то­рый з за­йма­ль­ным сю­жэ­там.

Айчын­ная тэ­атра­ль­ная пра­кты­ка з яе імкнен­нем да на­ра­ты­ву ўнес­ла свае ка­рэк­ты­вы: ма­ла­ды ха­рэ­ограф па­ві­нен быў ады­сці ад сва­іх бес­сю­жэт­ных спроб, скан­цэн­тра­ваў­шы­ся на тых на­звах, якія бу­дзе ляг­чэй прад­аць (у ця­пе­раш­ніх умо­вах та­кі пад­ыход да фар­мі­ра­ван­ня рэ­пер­ту­ару ста­но­віц­ца пе­ра­важ­ным). І то­ль­кі зра­біў­шы са­бе імя, Мі­кель ру­шыў, на­рэш­це, да пра­сла­ву­та­га “чыс­та­га мас­тац­тва” — да тых плас­тыч­ных эма­цый­на-фі­ла­соф­скіх за­ма­лё­вак, са­му сут­насць і раз­горт якіх не­маг­чы­ма пе­ра­ка­заць ні­якай іншай мо­вай — ты­мі ж сло­ва­мі. То­ль­кі ха­рэ­агра­фі­яй — і ні­як не іна­чай.

/i/content/pi/cult/867/18402/pages-8-2.jpgБа­лет “Пад.Свя­до­масць” атры­маў жан­ра­вае азна­чэн­не “пад­арож­жа ў снах”. Маг­чы­ма, пры­хі­ль­ні­кам Му­зыч­на­га тэ­атра так пра­сцей успры­маць спек­такль і, што яшчэ бо­льш важ­на, на­стро­іцца на ад­па­вед­ную “ло­гі­ку не­ла­гіч­нас­ці”. Але змест ба­ле­та на­сам­рэч ку­ды бо­льш шы­ро­кі: гэ­та ме­на­ві­та той вы­па­дак, ка­лі змес­там вы­сту­пае са­ма мас­тац­кая фор­ма. А на­зва ста­но­віц­ца клю­чом да раз­умен­ня: спек­такль трэ­ба ўспры­маць най­перш на ўзроў­ні пад­свя­до­мас­ці, па­во­ль­на гой­дац­ца на яго­ных хва­лях, на­са­ло­джвац­ца са­мой плы­няй, а не імкнуц­ца хут­чэй пры­стаць да бе­ра­га ў по­шу­ках апаз­на­ва­ль­ных зна­каў мясцо­вас­ці.

На гэ­та скі­роў­вае і му­зы­ка Арва Пят­ра, кан­трас­там да якой ста­но­віц­ца не­вя­ліч­кі фраг­мент Эры­ка Са­ці, і сцэ­наг­ра­фія Яўге­на Ерма­ло­ві­ча, бліз­кая па­этыч­на­му фэн­тэ­зі, і пра­ца мас­та­ка па свят­ле Іва­на Анта­ню­ка, ві­дэ­апра­екцыя Сяр­гея Чы­гі­ра.

Артыс­ты (а за­дзей­ні­ча­ны не то­ль­кі вя­ду­чыя са­ліс­ты, але і ўвесь кар­дэ­ба­лет) пе­ра­ўзы­хо­дзяць усе свае маг­чы­мас­ці. Ад­да­насць та­кая, бы яны пра­ца­ва­лі з сус­вет­най зор­кай, здо­ль­най за­бяс­пе­чыць ім не­ве­ра­год­ныя сус­вет­ныя анга­жэ­мен­ты.

Пры ўсёй вы­на­ход­лі­вас­ці ха­рэ­агра­фіі, асаб­лі­ва ў пра­нік­нё­ных ансам­бле­вых сцэ­нах, ба­лет­май­стар ад­ыхо­дзіць ад вы­ключ­на плас­тыч­ных срод­каў вы­раз­нас­ці. Звяр­та­ецца да тэ­атра це­няў і, шы­рэй, да са­мой эстэ­ты­кі тэ­атра ля­лек, ка­лі дзей­най асо­бай ста­но­віц­ца, да пры­кла­ду, тка­ні­на, што пе­ра­тва­ра­ецца ў аб­ла­чын­кі, не­пе­ра­адо­ль­ную сця­ну, ка­лыс­ку, ку­пал не­ба як сім­вал бяс­пе­кі, вы­шэй­шай ахо­вы і мно­гае іншае. Ска­рыс­тоў­вае пры­ёмы цыр­ка­во­га мас­тац­тва ў га­лі­не той жа па­вет­ра­най гім­нас­ты­кі, эле­мен­ты інста­ля­цыі, на­ват ча­го­сь­ці на­кшталт тэ­атра­лі­за­ва­на­га “слайд-шоу”. Ад­ным сло­вам, ідзе тым шля­хам, што пра­кла­дзе­ны ў су­час­най ха­рэ­агра­фіі ма­ла­дым швед­скім май­страм Аляк­сан­драм Экма­нам (да­рэ­чы, у спек­так­лі ёсць і да­клад­ныя спа­сыл­кі да на­шу­ме­ла­га экма­наў­ска­га ба­ле­та “Как­ту­сы” і іншых прац). І ў вы­ні­ку на­мац­вае най­бо­льш акту­аль­ны сён­ня век­тар раз­віц­ця не то­ль­кі ха­рэ­агра­фіі, але і тэ­атра ўво­гу­ле — на мя­жы роз­ных ві­даў мас­тац­тва, ча­сам надзвы­чай да­лё­кіх ад асноў­на­га, акрэс­ле­на­га вы­ба­рам жан­ру.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"