Беларусь — тэрыторыя кіно

№ 37 (1528) 11.09.2021 - 17.09.2021 г

Праз не­ка­ль­кі га­доў у бе­ла­рус­ка­га кі­но бу­дзе ўжо ве­ка­вы юбі­лей — ад­лік вя­дзец­ца ад 17 снеж­ня (ме­на­ві­та гэ­тая да­та адзна­ча­ецца як Дзень бе­ла­рус­ка­га кі­но) 1924 го­да, ка­лі бы­ло ство­ра­на Упраў­лен­не па спра­вах кі­но “Бел­дзяр­жкі­но”: не­ўза­ба­ве па­ча­лі з’яўляц­ца пер­шыя хра­ні­ка­ль­ныя і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ныя фі­ль­мы, сле­дам і пер­шыя ігра­выя. У 1928 го­дзе ўзнік­ла сту­дыя мас­тац­кіх фі­ль­маў “Са­вец­кая Бе­ла­русь”, якую ў 1946-м пе­ра­йме­на­ва­лі ў “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” — ця­пер яна мае ста­тус На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі. Мно­гія і мно­гія бе­ла­рус­кія фі­ль­мы бы­лі вя­до­мыя і на­ват па­пу­ляр­ныя ў гле­да­чоў уся­го Са­вец­ка­га Са­юза: та­кі­мі яны за­ста­юцца і ця­пер, ма­юць ужо між­на­род­нае пры­знан­не і лю­боў. У са­вец­кім кі­но “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” меў сла­ву сап­раў­дна­га май­стра фі­ль­маў, пры­све­ча­ных тэ­ме Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, якая сва­ёй тра­ге­ды­яй за­кра­ну­ла кож­на­га жы­ха­ра на­шай рэ­спуб­лі­кі. Але сла­ву бе­ла­рус­ка­му кі­но пры­нес­лі і ўсі­мі лю­бі­мыя дзі­ця­чыя кі­нас­туж­кі, і вя­лі­кая ко­ль­касць ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, на якіх рас­лі па­ка­лен­ні і па­ка­лен­ні дзя­цей і якія збі­ра­лі і пра­цяг­ва­юць збі­раць уз­на­га­ро­ды на са­мых га­лоў­ных і прэс­тыж­ных кі­на­фес­ты­ва­лях све­ту.

/i/content/pi/cult/867/18401/pages-7.jpgЗа­сна­ва­ль­ні­кам бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га кі­но лі­чыц­ца рэ­жы­сёр Юрый Та­рыч — ме­на­ві­та ён аўтар пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га ігра­во­га фі­ль­ма “Ляс­ная быль” (1926 г.) пра ба­ра­ць­бу з інша­зем­ны­мі за­хоп­ні­ка­мі. Тэ­ма ба­ра­ць­бы на­ро­да за са­цы­яль­нае і на­цы­яна­ль­нае вы­зва­лен­не ста­ла вя­ду­чай у бе­ла­рус­кім кі­не­ма­тог­ра­фе 20–30-х га­доў. Зна­ка­выя фі­ль­мы та­го ча­су — “Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі” рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Гар­дзі­на, “Со­сны шу­мяць” рэ­жы­сё­ра Ле­ані­да Мал­ча­на­ва, “У агні на­ро­джа­ная” рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Корш-Саб­лі­на. Не­ўза­ба­ве па­ча­лі з’яўляц­ца і фі­ль­мы, пры­све­ча­ныя су­час­нас­ці, і на­ват пер­шыя фі­ль­мы для дзі­ця­чай аўды­то­рыі, якія па­кла­лі па­ча­так та­кой з’яве, як бе­ла­рус­кае кі­но для дзя­цей. З ка­ме­дый пе­рад­ва­енных га­доў вар­та ўспом­ніць усім вя­до­мыя “Дзяў­чы­на спя­ша­ецца на спат­кан­не” (рэж. Мі­ха­іл Вер­нэр і Сяр­гей Сі­дзя­лёў) і “Маё ка­хан­не” (рэж. Ула­дзі­мір Корш-Саб­лін). Зды­ма­лі­ся ў той час і стуж­кі па­вод­ле лі­та­ра­тур­ных тво­раў, і мно­гія іншыя: уся­го да 1941 го­да сту­дыя ігра­вых фі­ль­маў вы­пус­ці­ла ка­ля 60 кар­цін.

Вай­на змя­ні­ла пры­яры­тэ­ты — бе­ла­рус­кія кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты ўдзе­ль­ні­ча­лі ў здым­ках фі­ль­маў, пры­све­ча­ных ва­енным падзе­ям, зды­ма­лі фран­та­выя рэ­пар­та­жы, вя­лі парт­ызан­скі кі­на­ле­та­піс. У 1942 го­дзе на ба­зе Цэн­тра­ль­най аб’ядна­най кі­нас­ту­дыі ў Алма-Аце гру­па твор­чых су­пра­цоў­ні­каў бе­ла­рус­ка­га кі­но вы­пус­ці­ла аль­ма­нах “Бе­ла­рус­кі кі­наз­бор­нік”, на ба­зе Цэн­тра­ль­най сту­дыі да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў з’яві­лі­ся бе­ла­рус­кія кі­на­ча­со­піс, по­ўна­мет­раж­ны да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм і на­ват фі­льм-кан­цэрт “Жы­ві, род­ная Бе­ла­русь!”.

Тра­ге­дыя і подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не вы­зна­чы­лі тэ­ма­ты­ку пер­шых па­сля­ва­енных дзе­ся­ці­год­дзяў у бе­ла­рус­кім кі­но. Ме­на­ві­та ў ва­еннай тэ­ме кі­не­ма­тог­раф Бе­ла­ру­сі за­ймеў па­зна­ва­ль­ныя, на­цы­яна­ль­ныя ры­сы, зды­ма­ючы пры гэ­тым фі­ль­мы роз­ных жан­раў і роз­най сты­ліс­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці. Гэ­та цэ­лая эпо­ха ў на­шай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры: ад пер­шых вя­лі­кіх твор­чых удач па­сля­ва­енна­га пе­ры­яду — фі­ль­ма 1949 го­да “Кан­стан­цін За­сло­наў” (рэж. Ула­дзі­мір Корш-Саб­лін і Аляк­сандр Фай­нцы­мер”) і фі­ль­ма 1958 го­да “Га­дзін­нік спы­ніў­ся апоў­на­чы” (рэж. Мі­ка­лай Фі­гу­роў­скі) — да кі­на­хі­та 2000 го­да рэ­жы­сё­ра Мі­ха­іла Пта­шу­ка “У жніў­ні 44-га…”. Усе на­ват то­ль­кі са­мыя леп­шыя і вя­до­мыя ра­бо­ты зга­даць не­маг­чы­ма — іх дзя­сят­кі і дзя­сят­кі. Лі­да­рам са­вец­ка­га кі­нап­ра­ка­ту ў свой час бы­ла стуж­ка “Дзяў­чын­ка шу­кае ба­ць­ку” (1959 г.) рэ­жы­сё­ра Льва Го­лу­ба. Фі­льм Вік­та­ра Ту­ра­ва “Праз мо­гіл­кі” (1964 г.) увай­шоў у спіс ЮНЕС­КА “100 леп­шых фі­ль­маў пра вай­ну”. “Аль­пій­ская ба­ла­да” (1965 г.) Ба­ры­са Сця­па­на­ва ста­ла ад­ной з га­лоў­ных з’яў са­вец­ка­га кі­не­ма­тог­ра­фа та­го ча­су. Са­мыя пер­шыя пес­ні Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га пра вай­ну бы­лі на­пі­са­ныя для зна­ка­вай кар­ці­ны яго сяб­ра Вік­та­ра Ту­ра­ва “Я ро­дам з дзя­цін­ства” (1966 г.). Сла­ву­ты­мі ста­лі фі­ль­мы та­кіх рэ­жы­сё­раў, як Ігар Да­бра­лю­баў, Ва­ле­рый Ры­ба­раў, Ві­таль Чац­ве­ры­коў і мно­гіх іншых. Асоб­на вар­та вы­лу­чыць ва­енную дра­му рэ­жы­сё­ра Эле­ма Клі­ма­ва “Ідзі і гля­дзі” па­вод­ле сцэ­на­рыя Але­ся Ад­амо­ві­ча, зня­тую су­мес­на кі­нас­ту­ды­ямі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” і “Мас­фі­льм” у 1985 го­дзе: стуж­ка атры­ма­ла ня­ма­ла пры­зоў на кі­на­фес­ты­ва­лях, а ця­пер у све­це яе час­та на­зы­ва­юць у пя­цёр­цы най­леп­шых фі­ль­маў пра вай­ну. Зга­да­ны ра­ней фі­льм Мі­ха­іла Пта­шу­ка “У жніў­ні 44-га…” вось ужо не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў не страч­вае сваю за­слу­жа­ную па­пу­ляр­насць у гле­да­чоў.

І ў наш час кі­нас­ту­дыя “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” лі­чыць ва­енную тэ­му ад­ной з га­лоў­ных для ся­бе. З кі­нас­ту­жак ужо но­ва­га ста­год­дзя мож­на ўспом­ніць фі­ль­мы “Брэс­цкая крэ­пасць” (2010 г.), “Дняп­роў­скі ру­беж” (2009 г.), “Чак­лун і Рум­ба” (2007 г.), “Снай­пер” (2009 г.).

/i/content/pi/cult/867/18401/pages-7-2.jpgУ пер­шай па­ло­ве 50-х га­доў экра­ні­за­ва­лі­ся тэ­атра­ль­ныя па­ста­ноў­кі: “Па­ўлін­ка”, “Спя­ва­юць жаў­ру­кі”, “Хто смя­ецца апош­нім”. З 1960-х га­доў па­ча­лі з’яўляц­ца фі­ль­мы пра гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, экра­ні­за­цыі тво­раў бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў, фі­ль­мы пра су­час­насць, пра ка­хан­не… Хто не ве­дае тра­гі­ка­ме­дыю “Бе­лыя росы” рэ­жы­сё­ра Іга­ра Да­бра­лю­ба­ва, якую ў 1984 го­дзе па­гля­дзе­ла бо­льш за 36 мі­ль­ёнаў кі­наг­ле­да­чоў! Яе рэ­корд для бе­ла­рус­ка­га кі­но праз шэсць га­доў па­біў іншы лі­дар кі­нап­ра­ка­ту тых ча­соў — фі­льм Ва­ле­рыя Ры­ба­ра­ва “Мя­не клі­чуць Арле­кі­на”.

Бе­ла­рус­кае кі­но для дзя­цей і юнац­тва вар­тае асоб­най ува­гі. Гэ­тыя фі­ль­мы ве­да­ла кож­нае дзі­ця не то­ль­кі ў тыя га­ды, ка­лі кар­ці­ны вы­хо­дзі­лі на экран: яны і ця­пер не сас­та­рэ­лі, яны і ця­пер — у то­пе кі­нап­раг­ля­даў, ка­жу­чы су­час­най мо­вай. Ка­неш­не, у пер­шую чар­гу трэ­ба ўспом­ніць му­зыч­ныя каз­кі рэ­жы­сё­ра Ле­ані­да Ня­ча­ева — “Пры­го­ды Бу­ра­ці­на” (1975 г.) і “Пра Чыр­во­ную ша­пач­ку” (1977 г.), а так­са­ма “Па сак­рэ­це ўся­му све­ту” (1977 г.) рэ­жы­сё­ра Іга­ра Да­бра­лю­ба­ва, “Кор­цік”(1973 г.) і “Брон­за­вую птуш­ку”(1974 г.) рэ­жы­сё­ра Мі­ка­лая Ка­лі­ні­на, “Апош­няе ле­та дзя­цін­ства”(1974 г.) і “Вя­нок са­не­таў” (1977 г.) рэ­жы­сё­ра Ва­ле­рыя Ру­бін­чы­ка.

Падзе­яй для са­вец­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня 80-х га­доў стаў бе­ла­рус­кі гіс­то­ры­ка-пры­год­ніц­кі се­ры­ял “Дзяр­жаў­ная гра­ні­ца”, які вы­хо­дзіў на пра­ця­гу ва­сь­мі га­доў.

За апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі бе­ла­рус­кае кі­но па­поў­ні­ла­ся ці­ка­вы­мі ра­бо­та­мі, зроб­ле­ны­мі на не­за­леж­ных кі­нас­ту­ды­ях, і су­мес­ны­мі ра­бо­та­мі ў су­пра­цоў­ніц­тве Бе­ла­ру­сі і іншых кра­ін. Ця­пер ідуць здым­кі двух се­ры­ялаў, пры­све­ча­ных зна­ка­мі­тым бе­ла­ру­сам: “Пер­шая Кі­на­Ві­дэ­аКам­па­нія” пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і су­мес­на з ра­сійскі­мі парт­нё­ра­мі зды­мае фі­ль­мы пра му­зы­кан­та, кі­раў­ні­ка ВІА “Пес­ня­ры” Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на (“За па­ўга­дзі­ны да вяс­ны”) і пра трох­ра­зо­ва­га алім­пій­ска­га чэм­пі­ёна па во­ль­най ба­ра­ць­бе Аляк­сан­дра Мя­дзве­дзя (“Дзе­сяць жыц­цяў Мя­дзве­дзя”). Тво­ры бе­ла­рус­кіх рэ­жы­сё­раў і аўта­раў на­мі­ну­юцца на са­мыя раз­на­стай­ныя прэ­міі і атрым­лі­ва­юць пры­зы на кі­на­фес­ты­ва­лях.

Бе­ла­рус­кае ані­ма­цый­нае кі­но сё­ле­та адзна­чае 50-га­до­вы юбі­лей. Ані­ма­цы­яй Бе­ла­русь маг­ла га­на­рыц­ца і ра­ней, га­на­рыц­ца і сён­ня: не мі­нае і тыд­ня, каб не пры­йшла вес­тка пра чар­го­вую ўзна­га­ро­ду та­го ці інша­га кі­на­фес­ты­ва­лю. Гэ­ты год адзна­чыў­ся вы­ха­дам на экра­ны пер­ша­га для Бе­ла­ру­сі по­ўна­мет­раж­на­га ані­ма­цый­на­га мю­зік­ла “Зор­кі сё­ма­га не­ба” рэ­жы­сё­ра Але­ны Ту­ра­вай.

У све­це кі­но Бе­ла­русь вя­до­мая не то­ль­кі сва­імі фі­ль­ма­мі, але і Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лем “Ліс­та­пад”, які гэ­тай во­сен­ню про­йдзе ўжо 27-ы раз.