Месцам правядзення мерапрыемства стаў музейны пакой “Мастацтва гліны і агню”. Менавіта ў ім захоўваецца мноства экспанатаў і фотаматэрыялаў, што распавядаюць пра поразаўскага ганчара. Кераміка Шопіка экспануецца і ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, іншых музеях Рэспублікі Беларусь.
Чаго толькі не тварылі рукі народнага майстра: вялікія гаршкі і сераднякі, скляпнікі і пітушкі, мяліцы і макотры, збаны і гарлачы, кубкі і вазоннікі, трохногія патэльні і рознафігурныя пасвісцёлкі для дзяцей.
Сваімі ўспамінамі пра Іосіфа Іосіфавіча падзялілася пляменніца Тарэса Рудоміна. Яна адзначыла, што дзядзька быў чалавекам не толькі таленавітым і працавітым, але лагодным, гасцінным і заўсёды жыццярадасным. Аб яркіх момантах сустрэч з выдатным ганчаром распавялі Рамуальд і Яніна Сакалоўскія, Ніна Калач.
Тэматычным было і музычнае суправаджэнне мерапрыемства. На працягу вечара гучалі песні пра ганчарнае рамяство і родны край.
Аксана ЦІТОК,
бібліятэкар аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
Свіслацкай раённай бібліятэкі.
Фота з архіва бібліятэчнага
музейнага пакоя.